Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

Анатоль Астапенка
Выдавец:
Памер: 734с.
2010
161.64 МБ
Аднак аніводзін з гэтых момантаў: ані этнаграфічная прыналежнасць, ані дзяржаўнасць яшчэ не ўтвараюць нацыі, хоць аб’яднанні паводле такіх крытэраў існавалі праз усю гісторыю людства.
I тут мы падышлі да сфармулявання галоўных паказнікаў, якія адрозніваюць нацыю ад іншых па-
добных утварэнняў. Гэта вера і жаданне. Вера ў тое, што калі я, скажам, беларус, то і бацька мой, і дзед мой былі беларусамі, і 600 гадоў таму мае продкі станавілі сабой жыхароў Беларусі, якая насіла тады назву Вялікае княства Літоўскае. Яшчэ важней жа­данне. Жаданне быць чалавекам пэўнай нацыі. Характэрны прыклад: тытульная нацыя Швейцарыі ўтварылся з розных этнасаў, носьбіты якіх гаварылі на чатырох мовах: французскай, італьянскай, германскай і рэтараманскай. Усе гэтыя трупы аб’ядналіся ў адзіным жаданні быць швейцарцамі.
Антрапалагічныя, археалагічныя, лінгвістычныя і шэраг іншых доследаў паказваюць, што сучасныя беларусы маюць як славянскае, так і балцкае паходжанне, а некаторыя чыннікі, калі даць веры Івану Ласкову, сведчаць і пра наяўнасць угра-фінскіх элементаў у радаводзе беларусаў.
Анджэй Валіцкі, аналізуючы працэс стварэння польскай нацыі, вылучае некалькі канцэпцыяў1. Карысна прасачыць бачанне гэтага працэсу, бо ён паказальны і для многіх іншых нацыянальных утварэнняў.
Першае: яшчэ ў XVIII ст. узнікла палітычная канцэпцыя Гуга Калантая, стваральніка так званай Травенскай канстытуцыі, якая выступала за моўную і культурную аднастайнасць Польшчы, скасаванне статуса аўтаномнасці ВКЛ і скасаванне дзейнасці яго знакамітага статута.
Пасля падзелу Рэчы Паспалітай выявіліся, згодна з А. Валіцкім, тры канцэпцыі будучыні польскай нацыі: шматкультурная, уніяцкая і федэрацыйная.
Шматкультурная канцэпцыя гэта хутчэй рамантычнае спадзяванне на мірнае суіснаванне розных этнасаў у адной дзяржаве, талерантнасць у дачыненнях паміж рознымі канфесіямі. Яўхім Лялевель марыў пра Полыпчу, дзе няма адрозненняў паміж людзьмі, якія яе складаюць: палякамі, ліцвінамі (беларусамі), нем-
1 Валіцкі А. Інтэлектуальныя эліты і зменлівыя лёсы “вымысленнай нацыі” ў Польшчы // Фрагменты, 1999, № 3-4. С.153-182.
цамі, жмудзінамі, рускімі. Такая канцэпцыя была далёкая ад рэальнасці, і Рэч Паспалітая распалася, падпаўшы пад уладу мацнейшых суседзяў.
Менавіта адцэнтровыя сілы сталі прычынай разва­лу не толькі Рэчы Паспалітай, але і іншых шматэтнічных і шматканфесійных дзяржаў. Апошні і паказальны прыклад гэта развал СССР і ўтварэнне ў 1991 годзе на яго аснове шэрагу незалежных дзяржаў.
Уніяцкая канцэпцыя польскай нацыі выражана ў маніфесце Кракаўскага паўстання 1848 г., якім кіраваў Эдвард Дамбоўскі. Ён пракламаваў ідэал інтэграванай і ўз’яднанай польскай нацыі пры ігнараванні беларускага і літоўскага этнасаў (улучаючы іх у адзіную польскую нацыю). Дарэчы, такое ўніяцкае мыс­ленно дало плён: шмат беларусаў спачатку шляхецкага стану, а тады і іншы люд лічылі за свой абавязак альбо за гонар для сябе стаць палякамі. I гэта рабілася перадусім праз культуру (пераход на польскую мову) і рэлігію (пераход праваслаўных і ўніятаў у рыма-католікі). Палітыка Расіі ў XIX стагоддзі была аналагічнай філасофіі Э. Дамбоўскага, толькі ў гэтым разе ў якасці адзінай нацыі, што злучае (а фактычна паглынае) іншыя болып дробныя нацыі, выступав руская нацыя. Так узнікла славутая тэорыя “старэйшага брата”.
Найрацыянальнейшая, на нашу думку, канцэпцыя “федэральнай нацыі”. Яна адлюстроўвала ідэі лідэраў польска-беларускага паўстання 1863 года. Адпаведны маніфест заклікаў да ўзброенага паўстання ўсе галоўныя нацыі былой Рэчы Паспалітай, у тым ліку і нацыі ВКЛ беларусаў і літоўцаў (менавіта літоўцаў, а не ліцвінаў). Упершыню адзін з правадыроў паўстання Кастусь Каліноўскі праз газету “Мужыцкая праўда” звяртаўся да сялян не на традыцыйнай польскай мове, а на іх “простай”, беларускай, мове. Тады ж і ўзнікла ідэя правоў нацыяў на самавызначэнне, якая для беларусаў стала рэальнасцю праз 128 гадоў, калі ў 1991 годзе Беларусь атрымала незалежнасць. Але федэральная нацыя ўсё ж імкнецца да
злучэння этнасаў у адзінай дзяржаве, хоць і на федэратыўнай аснове. Прыкладам, краінай з такой шматэтнічнай нацыяй з’яўляецца Швейцарыя. Аналагічны шлях утварэння амерыканскай нацыі.
I ўсё ж большасць нацыяў утварылася на аснове развіцця нейкага галоўнага, даміноўнага этнасу. TaKia нацыі характарызуюцца адметнай нацыянальнай культурай, якая, сваім парадкам, мае за галоўны атрибут сваю нацыянальнаю мову. I другі аспект, што вызначае нацию палітычны: нация канчаткова завярпіае сваё фармаванне толькі тады, калі яна становіцца нацыяй-дзяржавай, калі большасць насельніцтва, што жадае быць той ці іншай нацыяй, замацоўвае гэтае права праз дзяржаўнасць.
У найбольш развітых краінах дзяржаўнасць папросту эквівалентная нацыянальнасці дзяржава і на­ция становяцца сінонімамі. Больш за тое, за нацыяй часта захоўваецца своеасаблівы прыярытэт. Так ААН Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў, а не дзяржаў.
Яшчэ адзін чыннік трэба адзначыць пры разглядзе прыроды нацыі. Гэта любасць да ўласнае нацыі. Як і падсведамая, прыродная любасць да сваіх бацькоў, да дзяцей, якая бытуе недзе на інстынктыўным роўні, так і любасць, прыхільнасць да свае нацыі закладзена ці не ў спадчынным генетычным кодзе. А калі няма такога стаўлення да свае нацыі, мала таго, калі чалавек не любіць, зневажае сваю нацыю, то гэта ненармальна, гэта дэфармацыя нацыянальных пачуццяў, скажэнне чалавечай асобы.
XX стагоддзе стала стагоддзем фармавання вялікай колькасці новых нацыяў. За 100 гадоў 180 нацыяў сталі незалежнымі, аформіліся як нацыі-дзяржавы, і яшчэ 30 маюць мажлівасць стварыць сваю дзяржаву. I тэты працэс працягваецца. Тэты нату­ральны працэс ёсць новым кругам эвалюцыі, ён стварае спаборніцтва паміж нацыямі-дзяржавамі, выклікае эканамічнае супрацоўніцтва і тым самым спрыяе ўдасканаленню кожнай нацыі, што, сваім парадкам, вядзе да ўдасканалення ўсяго людства.
Ёсць яшчэ адна важная акалічнасць у працэсе эвалюцыі нацыяў. Калі нацыя не паспела дасягнуць сваёй закончанасці і не здолела сфармавацца ў ра­мах дзяржавы, то яна можа знікнуць. Так было з прусамі, яцвягамі, з многімі іншымі этнічнымі тру­пам! мінулага. 3 іншага боку, тыя нацыі, што дасягнулі вялікай духовае моцы і высокай культуры, могуць захоўвацца і развівацца надалей нават па скасаванні сваёй дзяржаўнасці, нават тады, калі іх дзяржава падпала пад уладу іншай, болып моцнай дзяржавы. Так было, прыкладам, з польскай нацыяй пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай, якая пад­пала на доўгі час пад уладу Расійскага імператара. Польская нацыя працягвала ў тыя часы існаваць і, нават, развівацца, пра што сведчыць з’яўленне вялікіх паэтаў XIX стагоддзя: Адама Міцкевіча і Уладзіслава Сыракомлі, пісьменнікаў Генрыха Сянкевіча і Баляслава Пруса, кампазітараў Фрыдэрыка Шапэна і Клеафаса Агінскага.
Разбіраючы праблему нацыі, нельга абмінуць яшчэ аднаго гледзішча на гэтае пытанне, што зусім нядаўна панавала ў ідэалагічнай платформе КПСС і вызначала курс развіцця ўсяго Савецкага Саюза. Ідэолагі марксізму-ленінізму лічылі, быццам буржуазныя нацыі неўзабаве ператворацца ў сацыялістычныя нацыі. Зразумела, тэта датычыла і Беларусі. У “эпахальнай” кнізе “Фарміраванне і развіццё беларускай сацыялістычнай нацыі”, напісанай калектывам навукоўцаў АН БССР у 1958 годзе, гаварылася: “Фарміраванне сацыялістычных нацый у нашай краіне звязана з пэўным этапам грамадзянскага развіцця, яно абумоўлена новымі заканамернасцямі сацыялістычнага ладу (курсіў мой, А. А.). Сацыялістычныя нацыі карэнным чынам адрозніваюцца ад бур­жуазных нацый. У аснове іх фарміравання ляжаць агульныя заканамернасці, уласцівыя ўсім сацыялістычным нацыям”.
Аднак з развалам СССР, крахам дзяржаўнасці і камуністычнай ідэалогіі разваліўся і міф аб нейкіх
асаблівых “сацыялістычных нацыях” як новай прагрэсіўнай форме развіцця людзей. Некаторыя з нацыяў былога СССР скора зноў сталі “буржуазным!”, як тыя ж прыбалтыйскія, а некаторыя, найболып пацярпелыя ад жадання хутчэй увайсці ў камунізм, чаму нібыта спрыяла паспяховае выконванне дырэктывы КПСС аб ліквідацыі сваёй нацыянальнай мовы і поўнага ўваходжання ў сферу дзеяння іншай (рускай) куль­туры, змарнавалі шмат часу і цяпер з вялікай цяжкасцю адбудоўваюць уласную нацыянальную ідэнтычнасць. Апошняе датычыць якраз беларускай нацыі.
Мадэрнісцка-прымардыяльная дыхатамія. Як я ўжо казаў, нацыя панятак адносна новы і шматзначны. У заходнееўрапейскай традыцыі (англаамерыканскай) і ўсходнееўрапейскай (постсавецкая прастора), склаліся розныя падыходы да канцэпцыі нацыі. Асноўным пунктам разыходжання ў гэтых падыходах ёсць дачыненні нацыі і дзяржавы. У ўсходнееўрапейскай навуцы канцэпцыя нацыі не прывязваецца да дзяржавы. Еўрапейскі падыход вылучаецца большым акцэнтам на рэалізацыі менавіта нацыідзяржавы. Пасля развалу СССР і ўтварэння шэрагу новых краін ва Усходняй Еўропе адбыліся змены і ў канцэпцыі нацыяў гэтых краін, якая пачала набліжацца да заходнееўрапейскай і адкінула тэорыю “сацыялістычнай нацыі”.
Хоць самыя словы нацыя, нацыяналізм з’явіліся нядаўна, у сучасны момант склаліся два розныя па­дыходы да самога працэсу ўтварэння нацыяў.
Згодна з першай канцэпцыяй нацыі маюць свае вытокі ў самой прыродзе і ёсць вечнымі, яе прынята называць прымардыяльнай, г. зн. выточнай (ад ангельскага слова primordial). Другая канцэпцыя грунтуецца на тым, што нацыі з’ява сучасная, яны ўзніклі зусім нядаўна (канец XVIII пачатак XIX ст.). Такую канцэпцыю лагічна назваць мадэрнісцкай. Мадэрнісцкая тэорыя разглядае нацыю як сацыяльную лучнасць, якая не ўзнікае згодна з гістарычнай
канечнасцю, а хутчэй як маральны і ірацыянальны чыннік. Пачатак гэтаму падыходу даў, як ужо адзначалася, Эрнэст Рэнан. Прымардыяльная канцэпцыя грунтуецца на тым, што нацыі існавалі да сучаснасці. Аднак і пры такім падыходзе няма падстаў сцвярджаць, быццам нацыі натуральная з’ява, пачатак якой сягае вытокаў людства. Яна можа ўзнікнуць і не ў нашы часы, але праз сукупнасць гістарычных выпадковасцяў, “збег акалічнасцяў”. Нацыя, такім парадкам, можа ўзнікнуць чыста выпадкова.
Такі дваісты падыход да фармавання нацыяў прынята называць прымардыяльна-мадэрнісцкай дыхатаміяй. А раз аснова нацыі этнас, то прымардыяльна-мадэрнісцкая дыхатамія істотная для мяне ў разуменні этнасу.