Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
Раздзел II
ГІСТАРЫЧНЫЯ ПАДСТАВЫ ЎЗНІКНЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ I БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛІЗМУ
...ёсць думка, што Збавіцель быў Яўрэем... для многіх яна яўная спакуса...
але ж чаму ніяк не зразумеем: Хрыстос быў Свята-Русам!?
...так!..большасьць прававерных Іудзеяў “Распні, распні Яго!...-
лямантавала...
...а Русь Святая -
праз вякоў завеі -
Яго і прыняла і спавядала...
Зьніч
1. Мой пагляд на гісторыю беларускай нацыі
Беларуская нацыя складвалася не адно стагоддзе, і працэс яе фармавання не завершыўся да гэтай пары. Могуць запытацца, на якой падставе я лічу, што працэс утварэння нашай нацыі яшчэ не скончыўся. Гэта вынікае з усім ведамых і даўно набалелых праблем. Найперш даецца ў знакі занядбаны стан беларускай мовы і культуры. Але найболыпы сум выклікае неразуменне патрэбнасці беларускага нацыянальнага мысленна на дзяржаўным узроўні. Што вядзе да ліквідацыі беларускамоўных школ, дзіцячых садкоў, наагул беларускамоўнай адукацыі.
Як і кожная нацыя, беларуская нацыя ёсць вынікам эвалюцыйнага пераходу беларускага этнасу ў якасна новы стан нацыю. Таму рэтраспектыўна шлях фармавання нашай нацыі можна падаць наступным чынам:
1. Утварэнне этнасу; час: каля 1000 год таму (пачатак).
2. Развіццё і завяршэнне фармавання этнасу ў XVXVI стст. з адметнымі беларускімі рысамі.
3. Пачатак утварэння нацыі (сярэдзіна канец XIX ст.).
4. Фармаванне нацыі (XX пачатак XXI ст.).
5. Завяршэнне фармавання беларускай нацыі і паўнавартае існаванне беларусаў як нацыі (мажліва пасля 20-30-х гг. XXI ст.).
Перш чым брацца за высвятленне ўсялякіх акалічнасцяў, звязаных з беларускай нацыяй і з беларускім нацыяналізмам, трэба ад самага пачатку высветліць крэда, правілы аўтаравай гульні ў гэтым пытанні, бо, прынамсі, ёсць розныя прэцэдэнты.
Можна дзеіць і ў святле савецкае гістарыяграфіі, адлічваць пачатак беларусаў як нацыі ад Кастрычніцкай рэвалюцыі і пад тое выказаць глыбокую падзяку старэйшаму брату, маўляў, ён выцягнуў нас з цемры.
А можна лічыць днём незалежнасці Беларусі, і тым самым пачатак нашай гісторыі, 1944 год, год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Тут і мадэрн і нават суперпостмадэрн.
А можна ўзяць за аснову мадэль найболып ведамую і бяскрыўдную: беларусы гэта адна з трох галін старажытнага ўсходнеславянскага племені, цэнтрам якога была Кіеўская Русь.
3 апошнім можна было б пагадзіцца, але такой мадэлі не досыць. Бо ўвесь наступны пасля Кіева перыяд, што доўжыўся аж да акупацыі Рэчы Паспалітай Расіяй (блізу XVIII-XIX стагоддзяў!), паўночна-ўсходнія славяне, якія ўтварылі Масковію, а потым і Расійскую Імперыю, і заходнія славяне, што аб’ядналіся ў Вялікае княства Літоўскае, жылі сваім незалежным жыццём. I менавіта на тэты перыяд прыходзіцца пераважная частка нашай гісторыі, гэта час фармавання этнасу, розных працэсаў асіміляцыі, змяшэння крыві, у рэшце рэшт фармаванне нацыянальнага характару, ментальнасці і як вынік нацыі.
Цяпер вернемся да фармулявання асноватворных прынцыпаў, на якіх будуць грунтавацца нашы пагляды на беларускую гісторыю.
Прынцып першы. Ён датычыць гэтак званай праблемы “славянскага брацтва”. Рызыкну сцвярджаць, што няма ніякага славянскага брацтва, як і няма
адзінага славянскага племя. Ёсць трупа моў, якія паядноўваюцца ў трупу славянскіх моў. Таксама, як існуе, прыкладам, трупа раманскіх моў, носьбіты якой народы розных краін Італіі, Францыі, Румыны і г. д., але ж ніхто не дадумаўся казаць пра нейкае “брацтва” гэтых краін і спекуляваць, такім спосабам, на мажлівых палітычных праектах, супольных для гэтых краін.
Аналіз гістарычнага лёсу паказвае на блізкасць беларускага этнасу да наступных этнасаў: літоўскага (балцкага) і ўкраінскага. Менавіта наша супольнае паходжанне і ўзаемныя ўплывы найбольш відавочныя. Што тычыцца ўкраінцаў, то, на маю думку, працяглы час мы былі, фактычна, адным народам прынамсі ў часы ВКЛ. У нас адныя і тыя ж нацыянальныя героі, старабеларуская (ў Украіне лічаць, што яна стараўкраінская) мова, адны песні, казкі, паданні. Падзел этнасу пачаўся не так і даўно недзе ўжо з часоў Рэчы Паспалітай. Украінцы лічаць, што Статут ВКЛ, напісаны “ўкраінською мовою”. Мы лічым “беларускай”. Гэта значыць, што мова тады ў нас была адна (зразумела — розніца ў гутарцы насельніцтва ў розных мясцінах заўсёды ёсць, але, як цяпер прынята гаварыць, — на дыялектным узроўні). Але пазней сфармаваліся дзве розныя мовы і дзве нацыі беларуская і ўкраінская.
Зусім іншая рэч рускі этнас. Па-першае, не праглядваецца буйнога цэнтра, накшталт Полацка ці Кіева, вакол якога гуртавалася б будучая руская нацыя. Прынамсі ў часы Кіеўскай Русі. Суздаль? Ноўгарад? Цвер? Трохі пазней (на 2-3 стст.) такім цэнтрам стала Масква. Але тэта ўжо пазней. I не “трохі”, а значка пазней калі палітычная мапа як Еўропы, так і Азіі істотна змяніла свае абрысы. I, пачынаючы з XVXVI стст., Маскоўскае царства пачынае прэтэндаваць на ролю галоўнай славянскай усходняй дзяржавы і нават атрымоўвае саманазву Трэці Рым). I потым доўгі час (да канца XVIII ст.) дзве буйныя славянскія дзяржавы ВКЛ і Масковія спадкаемцы Кіеўскай Русі,
будуць аспрэчваць сваё лідэрства ва ўсіх галінах, пакуль ВКЛ не атрымае паразы ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай.
Прынцып другі. Беларусь сэрца Еўропы. Беларуская культура гэта не нейкая, пераходная, памежная культура паміж Еўропай і Азіяй, паміж Польшчай і Расіяй — а цалкам самастойная культура, якая наадварот зрабіла і робіць уплыў на заходнія рэгіёны і ўсходнія, на поўдзень і на поўнач. Правамоцнасць такой думкі пацвярджае дзейнасць тысяч этнічных беларусаў, якія ўвайшлі ў гісторыю іншых краін, сталі нацыянальнымі зоркамі Полыпчы, Літвы, Францыі, Амерыкі і іншых. Прыкладам, наш суайчыннік Адам Міцкевіч стаў класікам польскай літаратуры, Фёдар Дастаеўскі геній рускай літаратуры, Гіём Апалінэр французскі паэт, а Ігнат Дамейка нацыянальны герой Чылі. Цікава, што ў творчасці кожнага з гэтых людзей можна адчуць, убачыць Беларусь.
Беларусы арыйскі народ. 3 усіх славянскіх народаў (паводле іншай версіі і балцкіх) яны найболып захавалі чысціню сваёй нацыі, што пацвярджаецца мовай, якая максімальна захавала старажытныя рысы і, як даводзіць С. Суднік, блізкая да санскрыту, яны ганарацца сваімі аўтэнтычнымі спевамі і танцамі, высокім інтэлектам і працаздольнасцю.
I нельга гуляць у вельмі небяспечную гульню, распачатую П. Севярынцам, які напісаў у кнізе “Нацыянальная ідэя” наступныя радкі: “...большасць “літоўскіх”, “рускіх”, “польскіх” ды “савецкіх” габрэяў носьбіты ўзнёслае, светлае, адухоўленае беларускае ментальнасці”. I гэта ў кнізе пра беларускую нацыянальную ідэю! I зусім ужо абразліва наш нацыянальны герой-хімік заканчвае раздзел: “Такі праўда, кожны з нас хоць крыху габрэй!” Можа, ужо Беларусі пара назвацца “Ізраіль № 2”? Я прапаную аўтару гэтай кнігі перакласці яе на іўрыт і назваць ‘Табрэйская нацыянальная ідэя на Беларусі”. Не блытайце габрэяў з беларусамі, раві моладзі Севярынец!.. Так і хочацца сказаць: не блытайце божы дар з яеч-
няю! Лепш запытайце ў беларускіх бабак, кім быў Абрам на сяле і як ён спойваў іхніх гаспадароў. I тады зразумееце, што такое беларуская ментальнасць у габрэяў і чаму іх так не любяць часамі тыя самыя бабкі.
Маё крэда абсалютна іншае беларусы захавалі найстаражытнейшыя рысы і унікальны генатып. I тут нечакана вымалёўваецца новы найвышэйшы сэнс, звязаны толькі з беларусамі. Маю на ўвазе тое, што мы маем нацыянальны сцяг у выглядзе трох палос белай, чырвонай і зноў белай. I менавіта такія кодеры аздабляюць вопратку найвышэйшых царкоўных чыноў, біскупаў, у беларускай праваслаўнай Царкве. А калі ўлічыць, што ў першыя стагоддзі пасля прыняцця хрысціянства існавала сімфонія дзяржавы і Царквы, г. зн., што яны існавалі як адзіны арганізм, то гэтая бел-чырвона-белая гама з царкоўнага жыцця накладваецца на ўсё культурнае і грамадскае жыццё старажытнай Беларусі. I няма болып такой краіны, як праваслаўнай, так і каталіцкай, дзе б царкоўныя і дзяржаўныя сімвалы супадалі! Толькі Беларусь мае такую ўнікальную гаму! Белчырвона-белы сцяг адзін з найунікальнейшых, найхарашэйшых і наканаваных Госпадам сімвалаў.
I ўспомнім яшчэ Хрыстову кроў на плашчаніцы. Тыя самыя кодеры — белы, чырвоны і белы...
Сімвалы, сімвалы. Але ўжо паціху спее новая асацыяцыя Ісус Хрыстос і Беларусь. Такая, недзе трансцэндэнтная, лучнасць натхняе мяне пабудаваць наступны ланцужок.
Тэты ланцужок прыводзіць, магчыма, да фантастычных высноў, але ўсё ж паслухайце...
...Наш Збаўца Ісус Хрыстос нарадзіўся ў Галілеі, той частцы Палесціны, дзе спакон вякоў жылі негабрэйскія плямёны хананеяне. Хананеяне былі арыйцамі, прадстаўнікамі каўказскай, белай расы. Прыкладна 1300 гадоў да Н. X. пачаліся безупынныя войны за права жыць на тэрыторыі Галілеі рознымі плямёнамі, і гэтую спрэчку распачалі прышлыя габ-
рэі. У 772 г. да Н. X. асірыйскі цар Саргон цалкам разбіў Царства Ізраіля, пасля ён высяліў рэшту разбітых габрэйскіх плямёнаў, і ў Палесціне засталося толькі калена Юдава ў Юдзеі. I Галілея стала найчысцейшай ад семітаў. Прарок Ісайя называв гэтую зямлю “Галілея наганская”. У гэтыя самыя часы сюды прыйшлі народы з поўначы. У Бібліі пра гэтыя падзеі гаворыцца наступнае: “I было да мяне слова Госпадава: сын чалавечы! Звярні твар твой да Гога ў зямлі Магог, князю Рота, Мецеха і Фувала” (Іезекіль 38, 12). А даўно ведама меркаванне, што гэтыя людзі (“Гог з зямлі Магог”) былі скіфы, яны прыйшлі з Поўначы і былі продкамі людзей з белай скурай, індаеўрапейцаў. У Галілеі імі быў заснаваны нават горад Скіфопаль. Скіфы, як пішуць многія гісторыкі, былі предкам! народаў у Шумерах, усёй Малой Азіі і славянскіх плямёнаў “русаў”, якія пазней аб’ядналіся ў дзяржаву “Кіеўская Русь”.
I таму пашыранае сярод праваслаўных вернікаў меркаванне, што Дзева Марыя мае сваё паходжанне не ад габрэйскіх плямёнаў, а ад нашчадкаў скіфаў, г. зн. ад старажытнарускай народнасці, мае шмат падстаў. Скіфопаль быў усяго за 20 міляў ад Назарэта. У гэтым рэгіёне гаварылі на арамейскай мове, выхоўваліся ў рэчышчы грэцкай культуры і арыйскіх народаў.
Такім парадкам, выходзячы з шматлікіх гістарычных фактаў, мы няўхільна прыходзім да высновы, што зямное паходжанне Іісуса Хрыста можа мець найбеспасярэднейшае дачыненне да нашых продкаў скіфаўславян, а значыць, і да нас, беларусаў, бо “белыя русы” найболып чыстае і старажытнае адгалінаванне плямёнаў, што складалі насельніцтва Кіеўскай Русі.