Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
4. Фармаванне беларускай нацыі і беларускай дзяржаўнасці. Ад Полацкага і Тураўскага княстваў да Рэчы Паспалітай
Незалежныя Полацкае і Тураўскае княствы
Нам ведамы два цэнтры, дзе гуртаваліся славянскія плямёны, што стварылі пазней беларускую дзяржаву. Гэта Тураў і Полацк.
Першае ўспамінанне аб Полацку адносіцца да 862 г. У Полацкім княстве жылі крывічы найвялікшая група ўсходніх славян. Другім цэнтрам крывічоў быў Смаленск. Нават у канцы XIX ст. мова жыхароў Смаленшчыны, як сведчаць складзеныя акадэмічныя слоўнікі тых гадоў, была дыялектам беларускай.
Пачынаючы ўжо з апошняй чвэрці X ст., у Полацку, незалежна ад Кіева, княжыў Рагвалод, які, як лічыцца, паходзіў ад варагаў. Аднак ёсць і меркаван-
не, што Рагвалод быў славянінам.
Уся дзейнасць Рагвалода сведчыць аб яго таленавітасці як дзяржаўнага дзеяча. Сапраўды, пры Рагвалодзе Полацкая зямля імкнулася не толькі да сваёй незалежнасці, а нават далучыла да сябе Тураў.
У 980 г. Полацк захапіў кіеўскі князь Уладзімір, які ведамы як чалавек, што ахрысціў
Русь. Уладзімір забіў Рагвалода, а яго дачку Рагнеду ўзяў сабе за жонку. Гісторыя князёўны Рагнеды добра ведамая, і я не буду падрабязна яе тут пераказваць. Але для нашай тэмы трэба вылучыць некалькі важных момантаў з гэтай гісторыі. Хоць Рагнеда і была жонкай Уладзіміра і мела нават сына Ізяслава, яна не скарылася, не стала рабыняй дыктатара. Яна нават наважылася забіць князя, калі той спаў. Гэта сведчыць аб вольналюбівым характары Рагнеды, любасці да сваёй сям’і і Бацькаўшчыны. I, уражаны смеласцю Рагнеды, яе сына, які заступіўся за маці з мячом у руцэ, Уладзімір адпускае змоўцаў дадому. Рагнеда вярнулася на Полаччыну, а пазней прыняла сан манашкі з імем Анастасія.
Другая выснова з гэтай гісторыі бачыцца ў тым, што ад самага пачатку нашы продкі былі шчырымі хрысціянамі і нават ішлі на манаскае старание, як гэта зрабіла Рагнеда, а пазней Ефрасіння Полацкая. Я адумысна купую ўвагу на гэтых момантах, бо хрысціянізацыя жыцця, хрысціянізацыя светагляду нашых продкаў сведчыць аб імклівым прагрэсе і ўступленні ў цывілізаваны свет Полацкай і Тураўскай дзяржаў. Хрысціянства прынесла пісьменства, культуру і наагул змяніла паганскі свет усходніх славян і ліцвінаў, якія і ўтварылі беларускую нацыю.
I пад тое мы бачым, што нашы суседзі жамойты і аўкштайты, таксама будучыя насельнікі гаспадарства ВКЛ, вельмі доўга трымаліся паганскіх звычаяў,
што і адбілася адмоўна на іх культурным развіцці яны не мелі свайго пісьменства аж да XIX ст. Адзінае, што ім падарыла гісторыя яны перанялі нашу гістарычную назву “ліцвіны” і пераўтварыліся з жамойтаў і аўкштайтаў у сучасных літоўцаў.
Пасля забойства Рагвалода Полацк на дваццаць восемь гадоў трапіў пад уладу Кіева. Наступныя пакаленні полацкіх князёў паказалі прыклады мужнасці і імкнення да дзяржаўнай незалежнасціі. Найбольш уражвае жыццёвы шлях Усяслава Чарадзея, унука сына Рагнеды Ізяслава. Пры Усяславе Чарадзеі Полацкае княства пашырыла свае межы далёка на захад на Дзвіне. Полацкімі даннікамі сталі лівы, земгалы і іншыя. Ён княжыў 57 гадоў, пабываўшы і ў порубе палоне кіеўскага князя Ізяслава, потым стаўшы нечакана кіеўскім князем, а, урэшце, над канец жыцця, у 1097 годзе, узаконіў незалежнасць Полаччыны.
Тураў да X ст. быў ведамы як цэнтр самастойнага племявога звязу. Насялялі Тураў дрыгавічы, якіх некаторыя навукоўцы ўтаясамляюць з другавітамі. Паводле легенды, заснаваў Тураў князь Тур (можа, з скандынаўскай генеалогіяй) каля 980 г.
Кіеўская Русь, як ведама, была хрышчана князем Уладзімірам у 988 г. У гэтыя часы Тураў уваходзіў у склад Кіеўскай дзяржавы і лагічна змеркаваць, што хрысціянства прыйшло і на палескія землі. Прынамсі, ёсць падставы думаць, што ўжо на начат ку XI ст. у Тураве існавала праваслаўная біскупская кафедра. Звестка ў Кіеўскім Патэрыку рэдакцыі Іосіфа Трызны паведамляе: “Третие богомолие епйскопию поставих в лето 6513 (1005 г.) и придах к ней городы с погосты в послушание и священие и благословение держати себе Туровской епископии: Пинск, Новгород, Городен, Берестье, Волковыск, Здитов, Неблетеск, Дубровица, Высочко, Случеск, Копысъ, Ляхов, Городок, Смедяне ...”
У 1148 г. Туравам пачаў кіраваць князь Юры Яраслававіч, які рабіў стаўку на незалежнасць Тураўш-
чыны ад Кіева. Ізяслаў спрабаваў вярнуць Тураў, падахвоціўшы сілы сямі рускіх княстваў, але дзесяцітыднёвая аблога не дала станоўчых вынікаў Кіеўскаму князю. У 1169 г. 18 дзён цягнулася яшчэ адна аблога Турава з боку валынскіх князёў на чале з Мсціславам Ізяслававічам, але князь Юры зноў вытрымаў яе. У 1162 г. Расціслаў і Юры Яраслававіч уклалі замірэнне, згодна з якім Тураўскае княства атрымала незалежнасць. Другая палова XII стагоддзя гэта перыяд найбольшага росквіту Турава. I шмат у чым Тураўскае княства абавязана свяцьбіту Кірылу Тураўскаму, які жыў у той час. А сваім гераічным служэннем у Тураве ён падае прыклад і для нас.
Беларуская дзяржава ВКЛ
ВКЛ утварылася ў XIII стагоддзі праз аб’яднанне славянскіх княстваў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Балцкі этнас паступова славянізаваўся (прынамсі, пераймаў славянскую мову), прымаў хрысціянства, найперш праваслаўе, аднак былі выпадкі і каталіцтва. Насельніцтва цэнтральнай і заходняй частак ВКЛ ідэнтыфікавалася над агульнай назвай “ліцвіны”. Гэтаму спрыяла і назва базавага племен! ВКЛ “літва”, якая перасунулася ўжо на суседнія землі. Фактычна, назвы “літва” і “ліцвін” у часы ВКЛ звязвалі не толькі з балцкімі плямёнамі жамойтаў і аўкштайтаў, якія жылі на поўначы княства. I ў будучай назве “Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае” этнас жамойтаў вылучаны асобна. Рускі ў гэтай назве пакрывае насельніцтва, якое гуртавалася вакол Кіева і складае сучасную Украіну. А літоўскае гэта значыць, беларускае, у сучаснай назве аднаго і таго ж этнасу. Ліцвін і беларус з нашага гледзішча і з гледзішча многіх іншых сучасных даследнікаў гэта сінонімы.
Яшчэ на пачатку XX ст. акадэмік Карскі сцвярджаў, што 80 % насельніцтва ВКЛ складаў беларускі этнас. Прадстаўнікі гэтага этнасу гаварылі на беларускай мове, якая ўжо ў XVI ст. значна рознілася ад
мовы Маскоўскай дзяржавы. A. Е. Тарас піша: “тая мова, якая цяпер завецца “літоўскай”, на працягу ўсіх пяці стагоддзяў гісторыі ВКЛ ужывалася толькі невялікай часткай насельніцтва княства паўночнымі плямёнамі жамойтаў і аўкштайтаў. У дадатак яны не мелі свайго пісьменства. Дакументаў Вялікага княства Літоўскага на дзяржаўнай мове незалежнай Летувы проста не існуе. Тэты гістарычны факт самым пераканаўчым чынам даказвае, што ліцвіны былі славянамі.” (А. Е. Тарас. Войны Московской Руси с Великим княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV-XVII веках. Москва, Минск, 2006).
Падсумаваўшы ведамыя сёння факты аб паходжанні тэрмінаў “літва”, “ліцвін”, можна сцвярджаць наступнае: ёсць два варыянты паходжання Літвы:
1. Племя літва мела балцкае паходжанне. Гэтую канцэпцыю выставіў рускі даследнік В. Сядоў і грунтоўна развіў С. Санько. А згодна з М. Ермаловічам, племя літва рассялялася на захад ад Мінска ў міжрэччы Нёмана і Віліі, ад Стоўбцаў да Наваградка (прынамсі, тут княжыў першы князь літоўскі Міндоўг) потым па Шчары, ад Слоніма да Нясвіжа, і потым па рацэ Уса зноў у кірунку Мінска (гл. мал. 1). Аднак мова літвы была славянская. Гэта магло здарыцца праз прыняцце хрысціянства ўсходняга абраду пасля хрышчэння Кіеўскай Русі і яе паўночных земляў, у склад якіх уваходзілі Полацк, Наваградок, Копысь і іншыя землі, у тым ліку — тыя, дзе жыла літва. Яны прынялі хрысціянскую рэлігію і паступова перайшлі на славянскую мову. Прынамсі, усе пісьмовыя крыніцы, звязаныя з літвой і будучым Княствам Літоўскім, напісаныя вылучна беларускай мовай. Менавіта “літва” і “ліцвіны”, яе насельнікі, і ёсць продкамі сучасных беларусаў.
2. Племя літва славянские племя. Такой думкі пільнаваўся чэшскі даследнік П. Шафарык, які лічыў, што яно ўспамінаецца ў летапісах як “лютва”. Добра ведамыя тасама плямёны “велеты-люцічы”, якія насялялі тэрыторыю сучаснай Горадзеншчыны. Ёсць
падстава думаць, што гэтыя славянскія плямёны прыйшлі недзе з басейна Дуная, пра што сведчаць нават народныя песні, дзе нязменна гучыць “Дунай”. Мова гэтых славян ёсць крыніцай фармавання сучаснай беларускай мовы. Цікавы яшчэ адзін момант, заўважаны многімі звычайнымі людзьмі: мова сучасных славакаў вельмі надобная да беларускай (не чэшская і не польская!). А менавіта адтуль ішлі на нашыя землі славянскія плямёны. I можа, бліжэйшыя родзічы беларусаў менавіта славакі, а не, скажам, рускія, як гэта ўбіваюць нам у галаву з дзяцінства.
Ёсць і трэці варыянт угра-фінскага паходжання літвы. Гэтую тэорыю прапанаваў якуцкі даследнік, на жаль, ужо нябожчык, Іван Ласкоў. Аднак аргументаў на яе карысць нашмат менш, як да дзвюх першых, і таму мы абмяжуемся толькі імі.
Я не стану паўтараць больш шматлікіх довадаў на карысць славянскай прыроды літвы, ці зноў і зноў вяртацца да праблемы мовы ВКЛ альбо гутарковай мовы вялікіх князёў ВКЛ. Во ёсць досыць шмат літаратуры на гэтую тэму, на жаль, праўда, толькі ў беларускім асяродку. На мой пагляд, найбольш грунтоўна раскрыў гэтую праблему Паўла Урбан у сваёй кнізе “Старажытныя ліцвіны. Мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць” (Мінск, 2003). Ён прааналізаваў мноства крыніц, рукапісаў, хронікаў, летапісаў, як беларуска-літоўскіх, так і старжытнарускіх, польскіх, нямецкіх, піведскіх, іншых. П. Урбан піша: “Усе дадзеныя факты даюць, па-перпіае, падставы сцвярджаць, што ад даўнейшых часоў ліцвіны карысталіся славянскай мовай”. I далей: “Нездарма ж дзеля ахрышчэння ліцвінаў вялікі князь Гедымін запрашаў з Захаду ў Вялікае княства Літоўскае манахаў-прапаведнікаў, якія карысталіся “польскай” і “русінскай” мовамі. Шэраг мясцовых крыніц пацвярджаюць славянскасць літвы. Напрыклад, цвярскі летапіс паведамляе, што ліцвіны, або “літва”, належалі да славян”.
Для сцвярджэння беларускай нацыянальнай ідэі не мае вялікага значэння, які варыянт паходжання
літвы выбраць першы ці другі. Важна тое, што мы скразныя нашчадкі і спадчыннікі той стражытнай літвы, што дала аснову ВКЛ, увайшла ў назву наймагутнейшай еўрапейскай дзяржавы. Важна тое, што мы беларусы захавалі сваю беларускую мову, якая была дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім, мову, на якой гаварылі князі ВКЛ і наагул ўсё насельніцтва ВКЛ, за выключэннем невялікай часткі Княства, вядомай пад назвай жамойты і аўкштайты. П. Урабан на тэты конт піша: “...Жамойць у складзе ВКЛ была нібы “іншародным целам”, а жамойты этнічна адчувалі сябе болып збліжанымі з карэнным насельніцтвам Прусіі”.