Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
I галоўнае: наш бел-чырвона-белы сцяг сімвалізуе збаўчую ахвяру Хрыста, укрыжаванага на Галгофе, гэта ягоная кроў на чыстым, беззаганным Божым стварэнні Шостага дня чалавеку, створанага на вобраз і падобнасць.
Гэтыя паралелі не могуць быць выпадковымі, Беларусь мусіць быць абранніцай Божай. Беларусь не
толькі геаграфічны цэнтр Еўропы, Беларусь цэнтр хрысціянства. Як тут не ўспомніць праекты інака Мікалая (у свецкасці Алега Бембеля) аб аб’яднанай хрысціянскай дзяржаве з цэнтрам у Беларусі.
Вось такая атрымалася нацыянальная гісторыя беларусаў з самых вытокаў, з пачатку новай гісторыі чалавецтва, што начала свой адлік пасля з’яўлення месіі — Збавіцеля чалавецтва Іісуса Хрыста. Канечне, сапраўднае навуковае абгрунтаванне прапанаванай гіпотэзы тут адсутнічае, але ўсё наперадзе. На першым этапе станаўлення любой канцэпцыі вызначальную ролю адыгрывае вера.
Прынцып трэці. Гісторыя Беларусі павінна быць нацыянальнай. Гэта гісторыя беларускага этнасу, беларускага народа, беларускай расы і, нарэшце, беларускай нацыі. Беларусь мае бязмала тысячагадовую гісторыю. Бо пачатак яе абвяшчэнне незалежнасці Полацка і Турава ў Х-ХІ стст. I гэта вялікі гонар ведаць, што ты належыш да народа, які сваю дзяржаўную незалежнасць датуе тысячагоддзем. Мы былі тады, калі Масквы яшчэ не было...
ВКЛ было дзяржавай з выразным беларускім характарам, беларускай культурай і дзяржаўнай беларускай мовай. ВКЛ існавала больш за 5 стагоддзяў (ад заснавання Наваградскай дзяржавы каля 1240 г. да падзелу Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст.) і была адной з наймагутнейшых еўрапейскіх дзяржаў. Яе межы ў пэўныя часы ахоплівалі вялізную прастору ад Балтыйскага да Чорнага мора. Беларусь! засялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі, Віленскага краю (цяпер Літва), Смаленскай і Бранскай абласцей да Мажайску, Цверы, Каломны (блізу Масквы), Беластоцкага ваяводства (цяпер Полыпча) і часткі Чарнігаўскай вобласці (цяпер Украіна). Акрамя таго Калінінградскую вобласць засялялі ў асноўным беларусы...
Вялікае княства Літоўскае было беларускай дзяржавай. Усе князі ВКЛ, пачынаючы ад першага князя Міндоўга, карысталіся беларускай мовай не толькі ў справаводетве, але і ў звычайнай гутарцы. Няма ніякіх
сведчанняў аб нейкай сувязі ці нейкім падабенстве іх роднай мовы з мовай жамойтаў і аўкштайтаў базавым этнасам сучасных літоўцаў. Мова “Літвы” Сярэднявечча беларуская, а ліцвін гэта назва беларуса тых часоў. Усе асноўныя гістарычныя падзеі, навуковыя і літаратурныя здабыткі ВКЛ звязаны вылучна з беларусамі (і ў адпаведнай меры з украінцамі), але не з сучаснымі літоўцамі, ці, як іх яшчэ завуць, з летувісамі. Гэта значыць, што ўся нахабна прысвоеная гісторыя сучасных літоўцаў належыць не суседняй краіне Літве, а Беларусі. Сорам нам, што наш спрадвечны герб Пагоня герб іншай суседняй краіны Літвы і наша сталіца Вільня чамусьці (нават у нас!) завецца Вільнюсам. Сорам нам, што наша краіна, якая ў XIII-XVI стст. задавала тон сусветнай цывілізацыі і несла беларускую культуру далёка на Захад, у наш час без усялякіх на гэта падстаў страціла сваю гістарычную назву, якую “падабралі” ў сучаснай Літве, размешчанай насамрэч на паўднёвы захад ад тэрыторыі сапраўднай, летапіснай Літвы, што месцілася ў басейне сярэдняга цячэння Нёмана.
Менавіта беларусы прынеслі хрысціянства сваім суседнім паганскім народам жамойтам і аукштаіітам, прынеслі разам з ім еўрапейскую культуру і ў літаральным сэнсе “вывелі іх з лесу”. Прынамсі, толькі ў канцы XIX ст. людству стала ведама пра існаванне літаратурнай літоўскай мовы і наагул пра існаванне літоўцаў і Літвы ў сучасным сэнсе як неславянскай і небеларускай дзяржавы.
I далёка не другарадная падзея друкаванне першых кніг (Бібліі, катэхізісу і інш.) у ВКЛ на беларускай мове. Першы друкарскі станок, што працаваў на кірылічным алфавіце, быў створаны Ф. Скарынам больш чым на паўстагоддзі раней за станок першадрукара Масковіі Фёдарава. Зрэшты, і Фёдараў паходзіў з Беларусі і меў ад нараджэння прозвішча Федаровіч...
Ці яшчэ адзін штрых. Беларусы ў XVII ст. адбудавалі Маскву (пра гэта пісаў нават Лаўрэнцій Абэ-
цэдарскі) і засялілі яе сваімі найлепшымі сынамі, так што нашчадкамі іх ёсць сучасныя карэнныя масквічы. Гэта не выпадкова, бо ровень культуры, навукі і тэхнікі ў ВКЛ тых часоў на парадак перасягаў суседнюю Масковію.
Наагул, пералік унёску беларусаў у сусветную культуру можна працягваць бясконца, і я буду як мага старацца пра гэта казаць.
Гісторыя Беларусі і яе тытульнай нацыі беларусаў яшчэ не напісаная. Яна мусіць быць перапісана вылучна ў нацыянальным духу, без аглядкі на Маскву, Польшчу і Літву, і я б дадаў, ідучы за духам часу, без аглядкі на Еўропу. Яна павінна быць перапісаная так, каб там не было месца такім выразам, як “ВКЛ беларуска-літоўская дзяржава”, а заменена “ВКЛ выключна беларуская дзяржава”. (3 цягам часу слова “выключна” можна паступова апускаць). I руска-польскія войны Масковіі, пра якія так любяць апошнім часам гаварыць модныя гісторыкі, у значнай ступені не толькі войны з Полыпчай, a і з Беларуссю, і, можа, з апошняй нават у болыпай ступені. I не трэба замоўчваць далікатны момант, звязаны з святкаваннем Расіяй 4 лістапада гэтак званага “Свята Замірэння”, якое было прызначана на гэтую дату на знак вызвалення Рускай дзяржавы ад “палякаў” у 1612 годзе. Тыя “палякі” ў вялікай ступені былі ў сапраўднасці беларусамі! I калі я чацвёртага лістапада іду ў свой Свята-Пятра-Паўлаўскі храм, каб адзначыць дзень Казанскай Божай Маці, то заўсёды думаю пра тое, што нам трэба быць болып сумленнымі і шчырымі ў такіх пытаннях і не забывацца, што праваслаўная дзяржава ВКЛ тых часоў і праваслаўная маскоўская дзяржава суіснавалі ў не вельмі сяброўскіх дачыненнях. I свята адной дзяржавы часта было трагедыяй для другой, і наадварот.
Нацыянальная гісторыя Беларусі патрэбная. Мы наноў павінны прайсці нашу тысячагадовую гісторыю, перапісаць падручнікі, манаграфіі, усю літаратуру з пазіцый нашай нацыянальнай ідэі.
I гэта цяжкі шлях, але ён патрэбен. Ён патрэбен таму, што Беларусь любіць Бог, і ён папусціў безліч розных няправых правадыроў, здраднікаў, сярэбралюбцаў і Юдаў. Ён даў нам цяжкі шлях выпрабаванняў, і мы павінны несці тэты крыж, мы павінны прайсці шлях каяты і толькі потым мы атрымаем “безумоўную асалоду” і станем добрай хрысціянскай краінай...
2. Старажытнасць беларускага этнасу
Час узнікнення беларускага этнасу мае бязмала тысячагадовы тэрмін. Ужо з часоў Кіеўскай Русі выяўляецца адметнасць жыхароў, што насялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі. Як ведама, з ХІ-Х стст. на аснове старажытных славянскіх плямёнаў крывічоў, драўлянаў і радзімічаў з’явіліся першыя дзяржаўныя ўтварэнні нашых продкаў, якія насілі назоў Полацкае і Тураўскае княствы. Прынята таксама лічыць, што гэтыя княствы ўваходзілі ў склад адзінай дзяржавы Кіеўскай Русі.
Я пільнуюся тае думкі, што акрамя трох памянёных плямёнаў, продкамі беларусаў было таксама і племя літва, якое рассялялася на вялікім абшары тэрыторыі сучаснай Горадзеншчыны і Міншчыны. Дакладныя абсягі летапіснай Літвы даволі пераканаўча вызначыў М. Ермаловіч у сваёй кнізе “Па слядах аднаго міфа”. Але, на ягоную думку, племя літва было балцкага паходжання. Паводле сведчання іншых, літва не балцкага і, нават, не угра-фінскага, як гэта лічыў I. Ласкоў, а славянскага паходжання. Так, чэшскі даследнік П. Шафарык сцвярджае, што слова “літва” скажонае слова “лютва”. Славянскае ж племя велеты-люцічы, як добра ведама гісторыкам, рассялялася таксама на тэрыторыях сучасных Горадзеншчыны і Віленшчыны.
Пазней, калі пачалося ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага, літва змяшалася з іншымі славянскімі плямёнамі крывічамі і дрыгавічамі, утварыўшы сучасных беларусаў. Сведчаннем, што люцічы-літва
былі народамі з мовай, блізкай да суседніх славянскіх народаў, ёсць тое, што іх мова стала дзяржаўнай мовай ВКЛ. Дык вось, нашыя продкі здолелі захаваць праз стагоддзі сваю мову, хоць і аддалі яе назву (літоўцы-ліцвіны) балцкаму племені жмудзі.
Існуе аднак і іншая думка пра этнагенез беларусаў канцэпцыя балцкага паходжання. Чаму мы заўсёды так намагаемся падкрэсліць славянства беларусаў? Што значыць быць славянінам? А нічога не значыць. Адзінае, што можа быць бясспрэчным гэта блізкасць моў, якія мы з гэтай прычыны гуртуем у адну сям’ю і называем яе сям’ёй славянскіх моў. У іншым, пачынаючы з расавых прыкмет, антрапалагічных і генетычных фактараў, размова пра адзінства непазбежна прыйдзе да тупіковага выніку. Якія славяне, скажам, балгары, што прыйшлі ў свой час на Балканы аднекуль з-пад Урала і засвоілі мясцовую славянскую гаворку? Падобная сітуацая магла здарыцца і на тэрыторыі Беларусі, дзе мясцовыя балцкія плямёны з нейкіх прычынаў, можа, палітычных ці ў выніку культурнай перавагі славянскамоўнага насельніцтва, перайшлі паступова на іншую мову славянскую.
Ёсць аналагічны пагляд і на паходжанне рускай нацыі. Я. Халмагораў у сваім “Рускім нацыяналісце” наўпрост піша: “Хіба рускія славяне? He. PyeKin не чэхі, не палякі і тым болып не харваты... Ім не патрэбны для асабістай самаацэнкі ніякія доказы таго, што яны этнічна бліжэй да славян, чым да шведаў...” Сапраўды, роля розных этнасаў, асабліва татар, у фармаванні рускага этнасу даўна вядомая.
Найпаслядоўней сцвярджае канцэпцыю балцкага паходжання беларусаў С. Санько. Ён прыходзіць да формулы: “Беларусь! славянскамоўныя балты”. У артыкуле “Этнагенез беларусаў: навука і ідэалогія”, надрукаваным у часопісе “ARCHE” (№ 11, 2006) С. Санько разам з А. Дзермантам пішуць: “Аўтахтанісцкая балцкая мадэль беларускага этнагензу паўстала не па прыхамаці таго ці іншага даследчыка і не з падачы спецслужбаў якой-кольвечы афарбоўкі, а з
логікі развіцця дзвюх асноўных канкурыруючых этнагенетычных парадыгмаў, пададзеных адменамі славянскай аўтахтанісцкай міграцыянісцкай мадэлі...” На думку аўтараў, аўтахтанісцкая балцкая мадэль беларускага этнагенезу дазваляе з’яднаць у адзінае цэлае ўвесь комплекс дадзеных з фізічнай антрапалогіі, этнагеномікі, лінгвістыкі, археалогіі, гісторыі, этнаграфіі, фалькларыстыкі і іншых. Аўтары адзначаюць, што параўнанне, гэтак званага “полімарфізму мітахендрыяльнай ДНК” беларусаў і літоўцаў сведчыць пра іх генетычную блізкасць. Акрамя таго аналіз групаў крыві ABO і MN сведчыць пра вельмі значную ступень падабенства, “якія амаль не адрозніваюцца ад прабацькоўскага і генетычна-антрапалагічнага тыпу”.