• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Большасць навукоўцаў усё ж лічаць нацыяналізм ідэалогіяй новага часу, бо гэты панятак трывала замацаваўся ў XIX ст. А XX ст. называюць стагоддзем нацыяналізму.
    Тэорыя нацыяналізму пачала інтэнсіўна развівацца яшчэ да II сусветнай вайны і ў цяперашні час мае
    досыць вялікую бібліяграфію. Даследаванні ў гэтай галіне звязаны з імёнамі такіх ведамых навукоўцаў, як Энтані Сміт, Ганс Кон, Луі Снайдэр, Джона Хатчынсон, Карлтан Хайес, Бойд Шэйфер, Эрнст Гелнэр і іншыя.
    Некаторыя даследнікі лічаць, што сярод іншых сусветных ідэалагічных дактрын, нацыяналізм цяпер займае даміноўнае становішча і адлюстроўвае наймацнейшыя палітычныя працэсы сучаснасці. Таму вывучэнне гэтай з’явы і звязаных з ёй паняткаў, такіх, як нацыя, нацыянальнасць, этнас і на­род мае вылучнае значэнне.
    Тэорыя нацыяналізму распрацоўвалася да нядаўняга часу толькі заходнімі навукоўцамі, хоць у канцы XIX пачатку XX стст. вялікія дасягненні ў гэ­тай галіне зрабілі выдатныя рускія рэлігійныя філосафы Мікалай Бярдзяеў, Уладзімір Салаўёў, Іван Ільін, Канстанцін Лявонцьеў, Мікалай Кляпенін, іншыя. Аднак пасля 1917 г. усе гэтыя мысляры мусілі эміграваць і працягнулі свае даследаванні за мяжой. Савецкая ж навука, калі і ўспамінала нацыяналізм, то толькі ў адмоўным кантэксце: лічылася, што гэта ідэалогія капіталістычнага свету і нацыяналізм прыраўноўваўся да фашызму. Толькі па развале Савецкага Саюза і ўтварэнні на яго месцы шэрагу неза­лежных дзяржаў можна было аб’ектыўна вывучаць нацыянальныя працэсы ў грамадстве.
    З’явіліся і адпаведныя навуковыя працы, як у Расіі, прыкладам, артыкул I. Е. Кудраўцава “Нацио­нальное “Я” и политический национализм” (Полис, 1997. № 2.), так і ў іншых рэспубліках, у тым ліку і ў Беларусі. Важнай падзеяй у жыцці Беларусі была першая навуковая міжнародная канферэнцыя “Беларуская нацыянальная ідэя”, што праходзіла ў красавіку 1999 г. у Горадне.
    Дагэтуль болыпасць гісторыкаў і філосафаў савецкіх часоў пільнуюцца традыцыйнай канцэпцыі нацыяналізму як ідэалогіі буржуазнага грамадства, як дактрыны, што заклікае да нацыянальнай варо-
    жасці, яны ставяць яе побач з фашызмам. Такую тэндэнцыю савецкія ідэолагі перанялі яшчэ з дарэвалюцыйных часоў.
    3 другой паловы 80-х гадоў нашага стагоддзя пачалося пераасэнсаванне шмат якіх ідэалагічных дактрын. Па-новаму пачалі ставіцца да нацыянальнай ідэі, змяніўся і пагляд на нацыяналізм як адмоўную з’яву. Адкрыўся доступ да замежных выданняў, былі перакладзены першыя кнігі замежных навукоўцаў, дзе тыя цраблемы сур’ёзна прааналізаваныя ў святле сучасных палітычных працэсаў і тэндэнцыяў. Разгледзім найбольш істотныя аспекты праблемы нацыяналізму, якія развіваліся на Захадзе ў XX ст.
    Існуе вялікая колькасць азначэнняў нацыяналізму, дадзеных рознымі аўтарамі на падставе асабістых бачанняў гэтае дактрыны. Адзін з найстарэйшых даследнікаў дадзенай з’явы К. Хайес яшчэ ў 30-я гады XX ст. даў такое азначэнне: “Нацыяналізм гэта найвышэйшая адданасць людзей досыць шырокай нацыянальнасці і сведамае абгрунтаванне прыналежнасці да палітычнай нацыі супольнасцю мовы і нацыяналънай культуры". Л. Снайдэр вылучае ў сваім азначэнні групавыя адчуванні людзей, адзінства мовы, традыцыяў і рэлігіі.
    Для народаў, якія яшчэ толькі ступаюць на дарогу самавызначэння, нацыяналізм найперш увасабляе веру ў мажлівасці свайго народа. Так, даследнікі азіяцкага і афрыканскага нацыяналізму Руперт Эмер­сон і Рычард Кот сцвярджаюць, што нацыяналізм гэта “вера часткі вялікай трупы людзей у тое, што яны складаюць палітычную супольнасць, нацыю, якая мае права на незалежную дзяржаву, гатоўнасць гэтай трупы праяўляць сваёй супольнасці пераважную і вылучную адданасць”.
    Сярод найшырэйшых азначэнняў трэба вылучыць фармулёўку Б. Шэйфера1. Ён адзначае дзесяць атрыбутаў нацыяналізму:
    1 Shafer В.С. Faces of nationalism. N.Y. Marcourt, Brace Lovanovich, 1972. XV, p. 491-513.
    ■	тэрыторыя, дзе жыве народ. Ён лічыць яе сваёй і працівіцца памяншэнню яе памераў;
    •	суполъная культура народа (мова, літаратура, звычаі, традыцыі);
    ■	паноўныя эканамічныя і грамадскія інстытуты, за якімі стаяць эканамічныя і сацыяльныя інтарэсы насельніцтва;
    ■	незалежнасць дзяржавы ці жаданне стварыць яе;
    ■	вера ў супольную гісторыю і паходжанне свайго народа;
    ■	прыхільнасць да людзей сваёй нацыянальнасці;
    •	гонар за мінулыя ці сучасныя дасягненні і супольныя перажыванні, за перажытыя беды і трагічныя падзеі;
    •	абыякавасць ці варожасць у дачыненні да неко­торых нацыяў, асабліва да былых прыгнятальнікаў;
    •	адданасць існасці, якая завецца нацыяй (Бацькаўшчынай, Айчынай) і становіць тэрыторыю, на­род, культуру, спадчыну і г. д.;
    ■	надзея, што краіне, нацыі і індывідам у ёй забяспечана поўная бяспека і шчаслівая будучыня.
    У прыточаным азначэнні, нягледзячы на даволі ёмістую фармулёўку, ёсць адна істотная загана ў восьмым пункце, які датычыць варожасці да іншых нацыяў. На нашую думку, гэта не заўсёды так. Болып за тое, сапраўдны нацыяналізм, узрошчаны на хрысціянскіх каштоўнасцях, хрысціянскай любові да бліжняга, не можа выклікаць варожых пачуццяў, як да іншых, суседніх, нацыяў, так і да народаў — былых прыгнятальнікаў, бо адна з хрысціянскіх запаведзяў заклікае любіць і ворагаў сваіх. Ніжэй мы болып падрабязна спынімся на гэтым пытанні.
    Тым не менш, ёсць сярод нацыянальных плыняў у некаторых народаў уласцівасць, адзначаная Б. Шэйферам у восьмым пункце. Менавіта гэтая варожасць да не сваіх, да суседзяў часта ёсць прычынай сур’ёзных канфліктаў паміж народамі. Яна можа выклікаць і скрайнюю форму нацыяналізму, як фашызм ці расізм. Аднак такія адмоўныя праявы даволі рэд-
    кія і ўласцівыя перадусім не хрысціянскім народам. Сапраўдны ж, “чысты”, нацыяналізм зазвычай антыпод фашызму, што і адзначаў Энтані Сміт у сваёй класічнай кнізе.
    Сярод сучасных азначэнняў нацыяналізму трэба вылучыць цікавае і звязанае з гістарычнай рэтраспектывай азначэнне Г. Кона, які адносіць гэтую з’яву да стану грамадскай псіхалогіі. Кон разглядае гісторыю як паслядоўнасць змен у грамадскай псіхалогіі, у стаўленні чалавека да праяў індывідуальнага і грамадскага жыцця: мовы, тэрыторыі, традыцыяў, такіх адчуванняў, як адданасць Бацькаўшчыне і сям’і, якія адлюстроўваюць змены ў грамадскай псіхалогіі. Г. Кон робіць выснову, што нацыяналізм гэта “стан розуму”, гэта “ідэя, намаганне, якія запаўняюць мозг і сэрца новымі думкамі і новымі адчуваннямі і кіруюць чалавекам, каб перавесці яго свядомасць у спра­ву арганізаванага дзеяння”. Менавіта такі падыход стаў стрыжнем фармулёўкі азначэння нацыяналізму ў Брытанскай энцыклапедыі: “Нацыяналізм азначаецца як стан розуму, у якім індывідуальныя адчуванні кожнага ў яго найвышэйшай, векавой адданасці да нацыі дзяржавы.”
    Усе разгледжаныя вышэй азначэнні маюць аднолькавую загану: яны амаль не ўлічваюць рэлігійнага чынніку: уплыву хрысціянства на светагляд чалавека і нацыянальныя асаблівасці. Менавіта гэта адрознівае сучасных заходніх філосафаў ад славутых рускіх рэлігійных філосафаў канца XIX першай паловы XX ст.
    Акрамя вельмі пераканаўчай хрысціянскай канцэпцыі нацыяналізму М. Бярдзяева, пераказанай вышэй, мне б хацелася засяродзіць увагу на паглядах I. Ільіна таксама прадстаўніка рускай эмігранцкай інтэлігенцыі. З’яўляючыся рэлігійным філосафам, I. Ільін нацыю і нацыяналізм бачыў цалком у свеце Божага тварэння. Ён пісаў: “Нацыяналізм ёсць упэўненае і моцнае адчуванне, што мой народ таксама атрымаў дары Духа Святога, што ён прыняў іх сваёй і інстынктыўнай адчувалънасцю і творча
    пераўтварыў іх па-свойму ... таму нацыяналізм праяўляецца перш за ўсё ў інстынкце нацыянальнага самазахавання, і гэты інстынкт ёсцъ стан правільны і апраўданы... ён падпарадкаваны законам дабра і духа” (“О русском национализме”).
    Ільін вылучыў тры наступныя рысы нацыяналізму: любасць да гістарычнага мінулага і творчага дзеяння свайго народа, веру ў інстынктыўную і духовую сілу свайго народа і волю да
    I. Ілын (1883-1954) рэлігійны філосаф. Даў абгрунтаванне нацыяналізму ў хрысціянстве
    таго, каб свой народ быў годным дзельнікам у сям’і народаў Зямлі.
    Істотнае дапаўненне да думак памянёных філосафаў зрабіў М. Кляпенін у артыкуле “Мысли о рели­гиозном смысле национализма”, які быў надрукаваны ў Францыі ў часопісе “Путь” за 1927 год. Кляпенін звязаў нацыяналізм з найвышэйшай ступенню хрысціянскай любові: “Як і любоў да бацькоў, сям’і і сваякоў, нацыяналізм ёсць менавіта пэўная сту­пень раскрыцця ўсяленскай любові”.
    На маю думку, найбольш аптымальны пагляд на нацыяналізм ляжыць у спалучэнні ідэй, выпрацаваных заходнімі аўтарамі і падыходаў рускіх рэлігійных філосафаў, якія ўзводзілі хрысціянскую любасць у ранг палітычнага прынцыпу. Выходзячы з гэтага, дамэтна ўлучыць у структуру нацыяналізму наступныя кампаненты:
    •	любасць да свайго народа;
    •	любасць да свайго краю;
    ■	гонар за гісторыю свайго народа;
    •	павага і адчуванне адметнасці і непаўторнасці сваёй мовы;
    •	любасцъ да сваей Айчыны, ці патрыятызм;
    •	вера ў Божае прызначэнне свайго народа;
    •	боль за няўдачы свайго народа і радасцъ за яго поспехі.
    Як бачым, такі ведамы панятак, як патрыятызм у нашым азначэнні ёсць толькі складовай часткай шырокай, касмічнай з’явы нацыяналізму.
    Прыточаная карэляцыя паміж нацыяналізмам і патрыятызмам адзначалася і іншымі даследнікамі. Так, Е. Гейзінга прааналізаваў паняткі patria (айчына) і natio (народ) і зрабіў такую выснову: слова natio куды шырэй, чым patria, хоць яны абазначаюць і блізкія паняткі. У XI ст. у Францыі, прыкладам, слова patria абазначала графства ці іх трупу і было эквівалентна слову terra (зямля). Слова ж natio не мела адміністрацыйнага значэння, а адносілася да сферы пачуццяў, што потым і перарасло ў тую з’яву, якую мы назаваем нацыяналізмам.
    Нацыяналізм знаходзіць сваё канкрэтнае ўвасабленне ў такім панятку, як нацыя, адпаведна і нацыя стварае сваю духовую ды ідэалагічную абалонку нацыяналізм.
    Адзначу, што мы гаворым пра нацыяналізм як духовую з’яву, аднак можна запярэчыць, маўляў, ёсць і іншыя праявы духовасці культура, мова, эстэтыка і г. д. Што да гэтых паняткаў — адразу можна сказаць: яны не існуюць абстрактна. Культура, мова і ўсё іншае, што датычыць духовай сферы, заўсёды нацыянальныя. Нацыя абуджае ў чалавеку наймацнейшыя пачуцці і творчыя сілы, найбольшую гатоўнасць да вялікіх учынкаў. Наагул, чалавек заўсёды ўчынны і творчы толькі сярод уласнага народа, які яго лепш разумев і лепш выкарыстоўвае.