• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    •	падзел тэрыторыі;
    •	інтэграцыя (асіміляцыя);
    •	гегеманістычны кантроль (арбітраж) удзел трэцяга боку;
    •	кантанізацыя і (ці) федэралізацыя;
    •	падзел прадстаўнічай і выканаўчай уладаў на падставе этнічных квотаў.
    Прыведзеныя формы рэгулявання этнічных канфліктаў могуць ужыццяўляцца як гвалтоўным спосабам, так і негвалтоўным, а першыя дзве формы могуць чыніцца толькі з дапамогай гвалту.
    Фактар гвалту найяскравей праяўляецца ў перыферыйных, болып адсталых краінах. I, наадварот, чым цывілізаваней краіна, тым меншы ровень этнічнага гвалтавання. Відавочна, шлях пагрэсу, шлях эвалюцыі цывілізаванага людства гэта шлях негвалтоўны. Махатма Гандзі казаў, што негвалтоўнасць наймагутнейшая сіла, якая ёсць у людзей. Яна мацнейшая за наймагутнейшую прыладу разбурэння, якую стварала калі чалавечая вынаходлівасць.
    Прыклад Чэхаславакіі 1968 г. яскрава прадэманстраваў мажлівасці негвалтоўнай змены рэжыму ў краіне і мірнага “разводу” двух этнасаў славакаў і чэхаў, у выніку якога ўтрываліся дзве незалежныя краіны: Чэхія і Славакія.
    Працэс этнічнай мабілізацыі для беларусаў пачаўся ў канцы XIX пачатку XX ст. Ён адбываўся амаль што без гвалту (прынамсі з боку беларускага насельніцтва). Амаль адначасна ў культурным і палітычным жыцці Паўночна-Заходняга краю Расіі ўзнікаюць творы на беларускай мове, вядуцца глыбокія даследаванні гісторыі і этнічнай спадчыны народа. Менавіта дзякуючы працэсу этнічнай мабілізацыі з далёкай Расіі едзе ў Беларусь Максім Багдановіч і робіцца там нацыянальным геніем, класікам бела­рускай паэзіі. Тэты феномен, аднак, будзе разглядацца трохі ніжэй у трэцім раздзеле, прысвечаным літаратуры і мастацтву Беларусі.
    Беларусь зараз становіць сабой краіну, дзе дамінуе беларускі этнас ды ідзе працэс фармавання бела­рускай нацыі. Пры ўсім тым працэс гэты суправаджа-
    ецца працэсам існавання беларускай нацыянальнай ідэі, які бачыцца нам толькі негвалтоўным.
    Ніжэй мы будзем разглядаць пытанне аб нацыях, з’яўленне якіх уяўляецца нам як якасны крок людства ў будучыню. I крок гэты чыніцца менавіта этнічнымі супольнасцямі.
    Мажлівы і адваротны працэс: прадстаўнікі пэўных нацыяў могуць утвараць этнічную трупу. Такія працэсы могуць адбывацца паўсюль, але найболып пашыраныя яны ў ЗША і ў Канадзе. Імігранты з краін Еўропы, сустракаючы ў гэтых краінах сваіх землякоў, задзіночваюцца і ўтвараюць сапраўдную этнічную трупу, хоць яны і не становяць асобнай нацыянальнай супольнасці.
    Характэрна, што гэтыя новыя этнічныя трупы, утвораныя на той тэрыторыі, на якой імігранты ніколі раней не жылі, ужо адрозніваюцца ад аналагічных этнічных (нацыянальных) утварэнняў у сябе на Бацькаўшчыне. О. Шпенглер адзначае, што не англічане і немцы эмігравалі ў Амерыку, а людзі ў якасці англічан і немцаў, дзе іх унукі ператварыліся ў янкі. Ён успамінае ведамы факт: індзейская зямля зрабіла на іх беспасярэдні ўплыў, і імігранты з пакалення ў пакаленне робяцца ўсё болып падобнымі да знішчанага насельнітва (“Заняпад Еўропы”).
    Раса. Пад расай звычайна разумеецца такая трупа людзей, што мае пэўныя фізічныя і антрапалагічныя адрозненні ад іншых труп. Такімі адрозненнямі можа быць колер скуры, рысы твару і асаблівасці іншых частак чалавечага цела. Аднак сучаснымі вучонымі даецца болып ёмкае азначэнне расы, якое абымае тру­пы этнасаў, паяднаных не толькі фізічнымі рысамі, але і супольнасцю гісторыі, традыцый, адзіным светаглядам, тэрытарыяльнай блізкасцю, адзінай прамовай. Таму можна гаварыць аб расе ўсходніх славян, што ў VIII-X стагоддзях утваралі Кіеўскую Русь. Паўночныя плямёны крывічы паступова рассяляліся сярод балцкага этнасу, асімілявалі мясцовае насельніцтва, і ў выніку, выходзячы з нашага азначэння, можна гава-
    рыць аб утварэнні новай расы, характэрнай прыкметай якой стала асаблівая будова цела: светлыя валасы, блакітныя вочы, высокі рост і іншыя. Менавіта такія асаблівасці ўласцівыя сучасным беларусам і літоўцам. Як і ў выпадку з індзейцамі Паўночнай Амерыкі, мы назіраем змену асаблівасцяў цела (эмігрантаў з Еўропы і іншых краін свету) пад уздзеяннем мясцовасці, ці, як падкрэслівае О. Шпэнглер, ландшафта.
    О. Шпэнглер у сваім славутым “Заняпадзе Евро­пы” пад расай разумев “плямёны, роды, будучыя пакаленні, сем’і усе гэтыя назвы для крыві, якая праз зачацце цыркулюе ў больш-менш вузкім ці шырокім прасторавым ландшафце”. Такое разумение расы больш шырокае за агульнапрынятае, згодна з якім раса гэта сукупнасць людзей, што гістарычна жывуць на пэўнай тэрыторыі (ці, як у О. Шпэнглера ландшафце, A. A.) і якая характарызуецца яшчэ “сукупнасцю спадчынных прыкмет у будове цела”.
    Заўважым, што паўднёвыя славяне (цяпер украінцы) маюць некаторыя адрозненні ў будове цела ад паўночных (беларусаў) прыкладам, чорныя вала­сы і вочы, хоць мовы гэтых этнічных труп вельмі блізкія і істотна аддаленыя ад літоўскай, якая адносіцца да іншай трупы. У беларусаў, як і ў літоўцаў, высокі рост, светлыя валасы, блакітныя вочы і іншыя супольныя рысы фізічнага кшталту (зразумела, гэта не датычыць кожнага ўкраінца, беларуса ці літоўца). Гэта значыць, што мова не мае скразной залежнасці ад расы у рамках адной расы могуць існаваць народы, што гавораць на розных мовах (баскі іспанцы, літоўцы беларусы і г. д.).
    Такім чынам, мы звязалі з этнасам таксама паняцце і расы. I следам за I. Д. Роузам этнасу можна даць наступнае азначэнне:
    Этнас гэта група людзей, якія аб’ядноўваюцца паводле супольнага расавага, рэлігійнага альбо на цыянальнага паходжання.
    Назіраецца таксама заканамернасць: калі этнічная група мае адносна нізкі статус у сваім грамад-
    стве, то прадстаўнікі вышэйшых класаў утаесамляюць сябе з іх жа сацыяльным класам, а не з сваёй этнічнай групай. Такія працэсы былі характэрныя для эмігрантаў у ЗША. Працэс культурызацыі звычайная з’ява ў жыцці этнічных труп ЗША. Аналагічныя працэсы ішлі ў ВКЛ у XVI-XVII стст., калі беларуская шляхта адмаўлялася ад свайго, “проста­та”, народа і цалком дабравольна пераходзіла на польскую мову мову іншага этнасу.
    Ніжэй мы пакажам, як ад уразумения і ўсведамлення сябе ў этнасе можна прыйсці да панятка нацыі. Зрэшты, як тэта відаць з вышэйсказанага, этнас можа ўтварацца і праз нацыі.
    2.	Нацыя
    Пасля найвышэйшай каштоўнасці і бясконцага дабра Бога, менавіта Нацыя ёсць найважнейшае дабро Чалавека. Удзелам у жыцці свайго народа чалавек вырашае сваё жыццё ва ўсяленскасці, Боскасці і ўдзельнічае ў жыцці чалавецтва як сукупнасці народаў.
    Народ і нацыя. Словам народ часта абазначаюць асноўную (тытульную) нацыю дзяржавы. I найбольш аптымальнай можа быць наступная парадыгма. На­цыя ўтварае народ толькі на той тэрыторыі, дзе яна дамінуе перад іншымі нацыянальнымі групамі, якія завуцца ў гэтым выпадку этнасамі. Так, у дзяржаве Беларусь жыве толькі адзін народ — беларускі. Бела­русь не мае такіх народаў, як польскі, украінскі і, нават, рускі. У Беларусі тэта звычайныя этнічныя трупы, а ўтвараюць народ яны, адпаведна, у Польшчы, Украіне і Расіі. Калі б было інакш, то мы мелі б некалькі народаў польскіх, некалькі народаў украінскіх, некалькі рускіх. Такое азначэнне народа ўносіць яснасць у гэтае пытанне, заблытанае “інтэрнацыяналістамі”. Разгледжаная парадыгма гэта толькі адна з мажлівых мадэлей, але яна ўжо выкарыстоўвалася на практыцы ў якасці праграмных прынцы-
    паў некаторых палітычных партый Украінскай нацыянальнай партыі (УНП), Беларускай нацыянальнай партыі (БНП) і іншых.
    Э. Рэнан першым даў сучаснае азначэнне нацыі
    Узнікненне нацыяў. Нацыя гэта адносна новы панятак, які ўзнік ці, дакладней, пачаў усведамляцца з XIX стагоддзя. Традыцыйна лічыцца, што пачатак нацыі і нацыяналізму як тэарэтычнага абгрунтавання нацыі бярэ адлік ад французскай рэвалюцыі 1789-1793 гг. А лепш назваць гэтую рэвалюцыю агульнаеўрапейскай, бо вынікі яе адбіліся на гістарычных шляхах усіх еўрапейскіх краін.
    Адным з першых даследнікаў праблемы нацыі быў Эрнэст Рэнан. У сваім дакладзе, прачытаным у Сарбоне 11 сакавіка 1882 года, ён заклаў асновы навукі аб нацыі, упершыню вылучыўшы нацыю з папярэдніх сукупнасцяў чалавечага роду, такіх як народ і этнас. Э. Рэ­нан першым вывеў нацыю па-за абсягі этнічных рамак і пастуляваў яе як духоўны прынцып. Болып за тое, на­
    цыя гэта містычны, трансцэндэнтны прынцып ду-
    ховага жыцця чалавека.
    “Нацыя гэта вялікая салідарнасць, што ўсталёўваецца адчуваннем ахвяр, якія ўжо зроблены і якія мяркуецца зрабіць у будучым... нацыя гэта штодзённы плебісцыт, як існаванне індывідуума вечнае сцвярджэнне жыцця. Жаданне нацыі адзіны законны крытэр, да якога трэба заўсёды вяртацца”1.
    Э. Рэнан лічыў нацыі новай з’явай у гісторыі. Hi старажытны Егіпет, ні Кітай, ні асірыйская, ці пер-
    1 Renan Ernest, Qu’est-ce qu’une nation? Caiman-Levy: Paris. 1882.
    сідская імперыі не былі нацыямі-дзяржавамі. Грамадзяне ўсіх гэтых краін станавілі сабой толькі сукупнасці людзей, альбо народ, але ніяк не нацыю. Можна гаварыць аб патрыятызме грамадзян асобных гарадоў старажытнасці, такіх, як Спарта, Цір, Троя, але ніяк не пра нацыянальнасць гэтых грамадзян. Патрыятызм не нацыянальнае пачуццё, гэта пачуццё адданасці сваёй Айчыне. Такое пачуццё набыло найбольшае развіццё ў Рымскай Імперыі ў тыя часы, калі там квітнела мастацтва, культура і навука. Аднак імперыя не станавіла сабой нацыі-дзяржавы ў сучасным сэнсе. Менавіта брак нацыянальных прынцыпаў, змешванне народаў і рэлігіяў, супярэчнасці паміж Захадам і Усходам сталі прычынай распаду Рымскай Імперыі.
    Нацыі гістарычна складаліся з розных народаў, ці этнасаў. Продкі якога-кольвек сучаснага француза маглі быць і валійцамі і вестготамі, паходзіць ад роз­ных іншых плямёнаў, і (ці) народнасцяў, як прыкладам, у выпадку французскага паэта Гіёма Апалінэра, продкі ягога паходзілі з беларускае шляхты, а беларускі паэт Карусь Каганец быў ягоным сваяком.
    Нацыя — не этнас! Мы высветлілі, што адным з галоўных складнікаў нацыі, яе асновай, ёсць этнас. Але нацыю могуць складаць і некалькі этнасаў, а ў гістарычнай рэтраспектыве множнасць этнасаў у складзе нацыі назіраецца заўжды.
    Другая адзнака нацыі дзяржаўнасць, утварэнне нацыянальнай дзяржавы, якая ствараецца дзеля захавання тэрытарыяльных межаў адпаведных этнасаў, труп людзей, якіх яна задзіночвае дзеля іх арганізацыі, абароны і іншых супольных мэтаў.