Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

Анатоль Астапенка
Выдавец:
Памер: 734с.
2010
161.64 МБ
Праз многія гады праблема нацыяналізму і нацыі займала мяне ўсур’ёз. Дык невыпадкова, што ў праграме Беларускай нацыянальнай партыі, над якой мне давялося працаваць, упершыню ў паліталагічным сэнсе з’явілася азначэнне нацыяналізму ў станоўчым ракур­се. Разам з тым, як вядома, у нашай краіне, Беларусі, гэтае слова трывала мае адмоўны сэнс, нават у асяроддзі дэмакратаў. Прыкладам, на Кангрэсе дэмсіл 2006 года ў выступе генерала Фралова гучала досыць рэзкая крытыка нацыяналізму. Дарма што за апошні час з’явіўся шэраг твораў і маіх, і іншых аўтараў (У. Роўды, У. Конана, М. Крукоўскага), дзе даецца новае, сучаснае разумение нацыяналізму і звязаных з ім паняткаў, сцвярджаецца станоўчае, не звязанае з камуністычнай традыцыяй бачанне ўсяго нацыянальнага.
Але на посткамуністычнай прасторы рэспублік былога Савецкага Саюза да гэтай пары не з’явілася грунтоўных твораў пра такія з’явы, як нацыяналізм і нацыя. Не існуе адпаведных раздзелаў у філасофскай і паліталагічнай навуках. Складваецца ўраджанне, што пасля адыходу з жыцця вядомых рускіх рэлігійных філосафаў канца XIX першай паловы XX ст. (I. Ільіна, М. Бярдзяева, У. Салаўёва, К. Лявонцьева, іншых), знікла і праблема. Ці зніклі нацыі, пераўтварыўшыся ў адзіную інтэрнацыянальную сукупнасць людзей?
Але ж заходняя навука на працягу XX ст. ў гэтым кірунку імкліва развівалася. I развіццё гэтае сведчыць пра адваротнае. Нацыі ёсць, яны фармуюцца, мацнеюць, змяняюцца... I навука пра нацыі ды нацыяналізм ёсць. I напісаны шэраг (тысячы!) тэарэтычных твораў на гэтую тэму. Існуюць цэлыя шко­лы, выдадзена шмат кніг. I што галоўнае у гэтых творах ёсць патрэба, бо праблема нацыянальных да-
чыненняў стала ў наш час ці не найважнейшай. Менавіта яна вызначае шляхі людства на сучасным эта­пе. Я б сказаў, што праблема нацыяў і нацыяналізму, якая развязваецца на сумежжы многіх навук і вымагае розных метадалагічных падыходаў, выйшла на праблему нумар адзін. Яна чынна ўплывае на палітыку ўсіх краін свету і вызначае наш лёс у XXI стагоддзі. Таму зразумела, што найлепшыя творы чалавечай думкі мінулага стагоддзя прысвечаны менавіта гэтым праблемам. Досыць успомніць творы Энтані Сміта, Освальда Шпенглера, Льва Гумілёва, Самуэля Хантынгтона, Ганса Кона, Эрыка Хобсбаума, Бенедыкта Андэрсена і многіх іншых. У існасці, модная з’ява пад назвай “глабалізм” — гэта тая самая праблема нацыяналізму, толькі “наадварот” яго адмаўлення ці ігнаравання, што ў кожным разе вы­магае ўвагі да яго і дэталёвага вывучэння.
Пасля развалу Савецкага Саюза па ўсёй прасторы былой камуністычнай імперыі пачаўся бум нацыянальнага адраджэння. У звязку з гэтым загаварылі пра новыя, альбо “забытыя старый” паняткі, з якімі лучылася азначэнне “нацыянальны”. А найперш загаварылі пра нацыянальную ідэю. Адбываліся шматлікія навуковыя і практычныя канферэнцыі на гэтую тэму як на дзяржаўным роўні, так і недзяржаўным. Найгрунтоўнейшай, як мне падаецца, была канферэнцыя ў Горадне, што праходзіла 18-19 красавіка 1999 года, якая так і называлася: “Беларуская нацыянальная ідэя”.
Праўда, за ўвесь перыяд дэмакратызацыі ў грамадска-палітычным, дый у навуковым, жыцці назіралася і дагэтуль назіраецца сарамлівае замоўчванне панятку “нацыяналізм” альбо, яшчэ горш, выстаўленне яго ў адмоўным свеце. Аднак ёсць з’ява, ведамая на постсавецкай прасторы як “нацыянальная ідэя”. А ў заходняй навуцы для абазначэння ідэнтычнага панятка ўжываецца, з тымі ці іншымі адценнямі, слова “нацыяналізм”. Прынамсі, мне не трапляліся творы заходнееўрапейскія ці амерыканскія, дзе б ішлося пра
нацыянальную ідэю. Толькі пра нацыяналізм. Дык вось, напісаўшы ў 2002 годзе кнігу, фактычна, пра нацыяналізм, я, следам за “пасавецкай” традыцыяй, назваў яе “Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце”.
Цяпер, думаю, застаўся апошні крок да высновы: “нацыянальная ідэя” і “нацыяналізм” — гэта сінонімы. I там (на Усходзе), дзе выкарыстоўваюць першы тэрмін, і там (на Захадзе), дзе карыстаюцца толькі другім тэрмінам, гаворка ідзе пра тое самае кола пытанняў. Па-мойму, тэрмін “нацыяналізм” карэктнейшы, бо як інакш назваць навуку аб нацыі? Нацыянальнай ідэяй? Ідэя ёсць ідэя. Гэта толькі намер здзейсніць нешта, але ніяк не навука. А той сэнс, які пачалі ў нас укладаць у панятак “нацыянальная ідэя”, ляжыць зусім не ў плашчыні функцыянавання слова “ідэя”. Належным падставовым паняткам у чым я цяпер цалкам перакананы можа быць толькі слова “нацыяналізм”.
Заўжды так выходзіць, што ўсе бліскучыя адкрыцці нехта робіць да нас. I таму, вынайдзены мной тэзіс аб тоеснасці паняццяў “нацыянальная ідэя” і “нацыяналізм”, як выявілася, быў адкрыты задоўга да мяне. Тэты факт зусім нядаўна, на маю радасць (ці зайздрасць?), я ўсвядоміў чытаючы артыкул В. Гадлеўскага “Патрэба нацыянальнай ідэі”, напісаны яшчэ ў 1939 годзе, дзе ёсць фраза: “Мы адзначылі вялікую сілу нацыянальнай ідэі, або г. зв. нацыяналізму”.
Сказанага, я думаю, досыць, каб зразумець, чаму ў гэтай кнізе я не буду рабіць адрозненняў паміж на­цыянальнай ідэяй і нацыяналізмам. Хоць у розных кантэкстах, звязаных і з гісторыяй напісання пэўных тэкстаў, і проста з станам падсвядомасці ў пэўны момант, я буду выкарыстоўваць і тэрмін “нацыяналь­ная ідэя”, і тэрмін “нацыяналізм”. Але іх заўсёды без сумневу можна будзе памяняць, сэнс не зменіцца.
Тэты крок у бок тэрміналагічнага ўнармавання не такі ўжо і малы. Нават значны. Ён, фактычна, ёсць мостам між заходняй навукай і ўсходняй. Перакладнікам артыкулаў “савецкай папуляцыі”, якія напіса-
ныя ў Еўропе ці ў Амерыцы, можна смела замяняць ненавісны “нацыяналізм” на “нацыянальную ідэю”. Сэнс усё роўна не зменіцца затое цэнзура можа “спаць спакойна”. I, наадварот, калі мы выйдзем на сусветны ровень, а не будзем туляцца ў акопах апазіцыйнай ці афіцыйнай “вакаўскай” навукі мы можам памяняць нашу “нацыянальную ідэю” на агульнавядомы “нацыяналізм”.
Важнай рысай усякага даследавання і, зразумела, даследавання на ўзятую тэму ёсць стаўленне да метадалогіі. Метадалогіі навукі, скажам скарочана, навукі аб нацыі, якая ляжыць на стыку цэлага шэрагу навук: паліталогіі, этналогіі, філасофіі, сацыялогіі ды геапалітыкі, у закончаным, нават у адзіным, акрэсленым выглядзе проста не існуе. Але ёсць шэраг падыходаў ад сістэмнага ці гістарычнага аналізу да фармалізаваных навуковых структур накшталт сацыядынамікі Вайдліха, пабудаванай на перадавых пазіцыях сучаснай матэматыкі, якія мне б хацелася выкарыстоўваць. Аднак цвёрда заяўляю: я буду імкнуцца да максімальна зразумелай мовы і ў гэтым буду ісці следам за фізікам-тэарэтыкам Стывенам Хокінгам, які паказаў, што цалкам мажліва выкладанне ў кнізе тэорыі часу і прасторы без адзінай формулы.
Напісаць сапраўдную кнігу пра беларускі нацыяналізм можа толькі беларускі нацыяналіст. I таму ні польскі даследнік Радзік, ні нямецкі Зам у поўнай ступені не змогуць адлюстраваць існасці праблемы, хоць бы таму ўжо, што ім ніколі напоўніцу не зразумець існасці беларускай душы. Для гэтага трэба нарадзіцца беларусам. I таму крыўдна ў досыць небагатым полі твораў беларускай нацыянальнай тэматыкі бачыць у якасці базавых тэксты, напісаныя не ў Беларусі і не беларусамі.
У кожнай сучаснай дзяржаве кожны нармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам гэта нармалъны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыяналънага пачатку на Зямлі
проста не існуе. Кожны нараджаецца алъбо эстон­цам, альбо рускім, алъбо кітайцам... Я нарадзіўся белорусам. I змяніць гэтага я не дам рады. Але калі гэта так, калі Господ дау мне жыццё ў гэтай нацыі, тады значыцъ так трэда, і ў гэтым маім нацыянальным існаванні і ёсцъ Найвышні сэнс. I калі я ўсвядоміў свой кон і магу нешта зрабіць для свае нацыі, то я мушу ісці гэтым нялёгкім шляхам. А быцъ белорусам даўнімае існаванне беларускамоўным асяродку, веданне гісторыі свайго народу, традыцыяў, багатай народной спадчыны.
Беларускасцъ аблічча белоруса. Дискурс беларускасці наяўнасць беларускай мовы, нацыянальная сведамасць і любасць да Бацькаўшчыны. Але калі беларускасці няма, калі яе заступав “рюскасць” і мат а гэта нармальны стан сучаснага беларускага грамадства то ўсякі вынятак з гэтай “нармальнасці”, тыя адзінкавыя носьбіты беларускасці набываюць асаблівы статус. Для такіх людзей беларускасцъ становіцца прафесіяй. Прафесія “беларус” парадаксальнае спалучэнне слоў. Але гэтая прафесія ў наш час пільна патрэбная. Толькі прафесіяналы беларускасці могуць адбараніць, адбудаваць і завяршыць так зацягнутае канструяванне беларускае нацыі.
Наступны крок у будаванні кнігі аб Беларусі скіраванасць беларускага нацыяналізму. Трэба вызначыцца: на каго мы павінны глядзець, з каго браць прыклад, у каго вучыцца. Можа, будзем вучыцца ў суседзяў з Усходу, у расейцаў, ці ў тых, хто даўно ведае, што такое нацыяналізм, французаў якіх? На тэты конт я цвёрда перакананы: беларуская нацыянальная ідэя, ці беларускі нацыяналізм, мусяць канструявацца без заляцанняў “направа” ці “налева”, г. зн. без “усходняга” і “заходняга” вектароў. Толькі на гэтай зямельцы, з гэтымі, “тутэйшымі”, людзьмі я магу ўсведаміць сябе беларусам і сфармуляваць сваю Ідэю Беларускую Нацыянальную Ідэю. Тут варта спамянуць радкі Ларисы Геніюш:
Нам не страшны сібірскі больш холад, Нам не страшны маскаль альбо лях. Чужы серп не патрэбен, ні молат Мы разгорнем крывіцкі наш сцяг!
Вось існасць беларускай нацыянальнай ідэі!
Яна не сумяшчаецца з ідэалогіяй “старэйшага бра­та”, не мае нічога супольнага з рыторыкай “славянскага адзінства”. Што да апошняга, дык, можа, дзе ў філалагічна-моўнай праблематыцы і мае сэнс гаварыць пра адзіны корань славянскіх моў, але ні ў якім разе не нацый! Нацыі могуць быць вельмі адрознымі і нават варожымі, дарма што мовы ў іх блізкія.
Перш чым сфармуляваць сваё крэда і метадалогію, якой буду кіравацца, мушу сказаць колькі слоў пра сваіх папярэднікаў і тых, хто цяпер побач са мной імкнецца выказацца пра нашу Ідэю.
Першае: мне вельмі хочацца адзначыць тых з нашых продкаў, хто праз стагоддзі сведчыў пра існаванне такога этнасу як беларусы, хто ўпершыню ўбачыў у беларусах нацыю, ці хто паслядоўна, адзін за другім, рабілі крокі да фармавання такой нацыі, а значыць, і беларускага нацыяналізму.