Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Выдавец:
Памер: 734с.
2010
Вучоныя, якія лічаць нацыі сучаснай з’явай, аргументуюць тэта асаблівымі падзеямі ў гісторыі, якія становяцца вызначальнымі ў лёсе пэўнага народу. Такой падзеяй была, скажам, французская рэвалюцыя XVIII ст. Але такімі падзеямі могуць быць і быццам далёкія ад сацыяльных зрухаў. Як прыкладам вынаходства друкарскага станка, утварэнне англіканскай царквы ў Англіі, індустрыяльная рэвалюцыя. Да апошняга чынніка прывязвае сваю канцэпцыю нацыяў Эрнэст Гелнэр. Аргументацыя чынніка друкарскага станка была прапанаваная Б. Андэрсанам1 у 1983 г. Ён звязаў момант узнікнення нацыяў з заняпадам рэлігіі, з пільнай патрэбаю нечым запоўніць вакуум бездухоўнасці ў тыя часы. Вынайдзены друкарскі станок і запоўніў пустату безрэлігійнасці, даў уяўную рэальнасць, стварыў умовы для задавальнення галоўных псіхалагічных патрэбаў чалавека. Такім новым, секулярным грамадствам людзей і стала нацыя.
Можна па-рознаму ставіцца да ролі друкарскага станка ў фармаванні нацыяў, але відавочна, што калі ён і не замяніў рэлігіі, дык стварыў ёй вялікую канкурэнцыю. 3 нашага гледзішча фармаванне нацыяў
1 Anderson В. Imagined Communities, London, Versa, 1983.
звязана не з заняпадам рэлігіі, а з уступленном людства ў новую эпоху, якая з аднаго боку характарызуецца індустрыялізацыяй, у тым ліку вынаходствам друкарскага станка, а з другога надае новы імпульс менавіта рэлігійнаму светагляду, моц якога яскрава відаць у наш час.
Мадэрнісцкую тэорыю развівалі таксама Ганс Кон, Руперт Эмерсон, Лія Грынфельд, іншыя. Ува ўсіх гэтых даследваннях трэба адзначыць адну важную акалічнасць: усе яны побач з праблемай нацыяў аддаюць вялікую ўвагу нацыяналізму, які беспасярэдне звязаны з нацыяй, а на думку некаторых даследнікаў, як Гелнэр, нават стварае нацыю.
Прыхільнікі “вечнай”, прымардыяльнай канцэпцыі нацыі сцвярджаюць, што нацыі вынікаюць з натуральнай сацыяльнай лучнасці людзей і не звязваюць нацыю беспасярэдне з нацыяналізмам. Прымардыяльная пазіцыя істотная ў дачыненні да суб’екта: ці ёсць ён сацыябіялагічным, ці толькі сацыяльным. Адзін з творцаў гэтай тэорыі П’ер Ван дэр Берг абірае сацыябіялагічную канцэпцыю і лічыць этнічнасць пашырэннем радства. Этнічныя трупы ўзнікаюць як вынік пашырэння прынцыпаў генетычна абіральнай сямейнасці. Пашыраныя сем’і праз стан прамежкавых суперсямей перарастаюць у этнічныя супольнасці.
Развязанне прымардыяльна-мадэрнісцкай дыхатаміі задание няпростае, бо абодва падыходы маюць сваю моцную аргументацию і кожны з іх слушны ў пэўных гістарычных прыкладах. Арыгінальны падыход прапанаваў Энтані Сміт. Яго асноўны пастулат карані этнічнасці з’явіліся ўжо ў “перадсучасную” пару і грунтуюцца на міфах, помніках, сімвалах і на памерах этніі (ethnie), якія адрозніваюць іх ад іншых сацыяльных труп. I толькі на падставе таго, што этнія існуе ўжо ў перадсучасную пару, смітаўскі аналіз выяўляе ўздзеянне гэтага факта на фізіягноміку сучасных нацыяў і фармуе нацыяналізм, паводле якога нацыі ёсць сучаснымі, але іх этнічныя карані перадсучасныя. Гэтыя аргументы абмяжоў-
ваюць спробы сучасных палітычных эліт спрасціць працэсы нацыянальнага фармавання.
Даследуючы працэс утварэння нацыяў у былой Югаславіі В. Ракіц прыходзіць да высновы, што і прымардыяльны і мадэрнісцкі падыходы не адпрэчваюць адзін аднаго, а правільнасць іх выбару задание будучай універсальнай тэорыі1.
На нашую думку, таксама разгледжаная дыхатамія не складае істотна супраціўных гледзішчаў на тую самую праблему. Абедзве канцэпцыі, і прымардыяльная і мадэрнісцкая, маюць права на існаванне. Яны датычаць адначаснага праяўлення розных з’яў ці розных часоў праяўлення адной з’явы і ўзаемадапаўняюцца. Аднак, што да канкрэтна сучаснага азначэння нацыі, то яму больш уласцівыя і сучасныя падыходы да ўтварэння нацыяў, а гэта значыць мадэрнісцкая канцэпцыя.
Правы нацыі і правы чалавека. Панятак “правы чалавека” даволі трывала ўвайшоў у наша жыццё і атрымаў разгорнутае і глыбокае тлумачэнне ўва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, прынятай на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у 1948 годзе. Але, як піша Л. Ф. Яўменаў у кнізе “Международная идеология прав человека: проблемы — решения”, панятак правоў чалавека разлядаецца яшчэ ў Дэкларацыі незалежнасці Злучаных штатаў Амерыкі 1787 г. і, больш за тое, вытокі гэтага панятку трэба шукаць у законах Хамурапі (XVII ст. да н. э.), Вялікай хартыі вольнасцяў (Англія, 1215 г.), Статуце Вялікага княства Літоўскага 1588 г. і многіх іншых дакументах мінулага.
Куды менш мы ведаем пра іншыя правы правы нацыі. Гэта і зразумела: сам панятак нацыі да гэтага часу не мае акрэсленага азначэння і наагул узнік толькі ў XIX ст., пасля адзначанай вышэй публікацыі Эрнэста Рэнана. Прынцып жа правоў чалавека
1 Racic Vojin. Nationalisties Papers, 1998. V. 26, № 4.
займае цэнтральнае месца ў адной з найбольш распаўсюджаных ідэалогіяў нашага часу лібералізме. 3 гледзішча лібералаў правы чалавека маюць прыярытэт над правамі нацыі. Але нацыяналісты, як і прыхільнікі блізкіх да іх ідэалогій кансерватары і хрысціянскія дэмакраты ніколі не пагодзяцца з формулай лібералаў. Гэта выклікае сур’ёзны канфлікт паміж ліберальнай і нацыянальнай ідэяй.
Дадзеную супярэчнасць выявіў яшчэ ў канцы XIX ст. К. Лявонцьеў, які лічыў, што ліберальны прынцып прыярытэту правоў чалавека над правамі нацыі вядзе да змяшэння нацыяў, касмапалітызму, да бездухоўнага, мандыялісцкага грамадства. Лібералы, убачыўшы безумоўную моц нацыяналізму, спрабавалі і спрабуюць увесці нацыянальную ідэю ў сваю ідэалогію. Аднак пры гэтым узнікае няўхільны канфлікт паміж ліберальным прынцыпам прыярытэту правоў чалавека над правам! нацыі і “іншародным”, чужым прынцыпам нацыянальнай ідэяй, якая патрабуе адваротнага — прызнання безумоўнага прыярытэту інтарэсаў нацыі над інтарэсамі простых індывідуумаў. На шляху развязання такіх супярэчнасцяў нарадзілася нават новая ідэалогія ліберальны нацыяналізм. Ведамым тэарэтыкам яго ёсць I. Тамір1. Аднак і I. Тамір, і іншыя даследнікі не даюць адназначнага развязання памянёнага канфлікту паміж нацыяналізмам і лібералізмам, а абмяжоўваюцца паяднаннем гэтых ідэалогіяў толькі дзеля найвышэйшае мэты дабрабыту грамадзян і ўмацавання нацыі-дзяржавы.
Паказальная тут эвалюцыя станаўлення дэмакраты! і нацыянальнага адраджэння ў постсавецкай Беларусі. Ужо ў 1991 годзе ў Беларусі існавалі палітычныя парты! як ліберальнага кірунку, так і нацыянальна-дэмакратычнага. Да першага належала Аб’яднаная дэмакратычная партыя (з 1995 Аб’яднаная грамадзянская партыя АГП), да другога Беларуси! народны фронт (БНФ), Нацыянальна-дэмак-
1 Tamir Yael. Liberal Nationalism. Prinston, New Jersey, 1993.
ратычная партыя Беларусі (НДПБ) і Беларуская нацыянальная партыя (БНП). Апошняя ў якасці аднаго з галоўных праграмных прынцыпаў узяла ідэалогію нацыяналізму ў яе сучасным заходнім варыянце, якая ўдала спалучылася з асноўнымі хрысціянска-дэмакратычнымі прынцыпамі.
Маладыя партыі і грамадскія аб’яднанні ўжо на пачатку 1990-х гадоў пачалі шукаць шляхі мажлівага аб’яднання на прынцыпах супольнасці сваіх платформаў, галоўнымі з якіх лічыліся: дзяржаўная незалежнасць, рынкавая эканоміка і правы чалавека. Менавіта паводле апошняга пункта і выяўляліся найістотнейшыя разыходжанні паміж партыйнымі платформам!, якія звычайна вялі да безвыніковых спрэчак, а потым і да прыпынення ўсякіх аб’яднаўчых, “экуменічных” працэсаў.
Характэрны прыклад: увосень 1993 г. ў Беларусі стваралася Аб'яднанне дэмакратычных сілаў “Вясна-94”. Былі прапанаваныя прыточаныя вышэй тры прынцыпы яднання. У выніку НДПБ адразу адмовілася ад перамоў у звязку з непрыняццем трэцяга пункта. Як пісала газета “Добры вечар” (12.10.93) партыя “цалкам ухваліла ідэю стварэння цэнтрысцкага блоку і палічыла гэта важным крокам у жыцці, але члены НДПБ не згодны з прыярытэтам правоў чалавека перад правам! нацыі”. БНФ таксама ўстрымаўся ад падпісання пагаднення і выставіў прынцып парытэту правоў чалавека і правоў нацыі.
На нашую думку, панятак парытэту ў разгляданай праблеме вельмі надуманы і можа мець сэнс толькі ў незалежных краінах. Такой дзяржавай не можа лічыцца Рэспубліка Беларусь з яе кволымі парасткамі дэмакратыі і вельмі слабым нацыянальным патэнцыялам. Усякае абсалютызаванне ліберальных каштоўнасцяў, стаўка на прыярытэт правоў чалавека над правам! нацыі ўва ўмовах Беларусі канца XX ст. вядзе да вельмі простых і няўхільных вынікаў: поўнага вынішчэння беларускай нацыі, хуткага рассычэння яе ў нацыі рускай. А першы удар бярэ на сябе мова
як найменш абаронены аб’ект. I працэс тэты ў наш час усё набірае моцы. Небяспека яго відавочная: пры дасягненні нейкай крытычнай мяжы працэс выштурхнення беларускай мовы можа стаць незваротным. А знікне мова знікне і нацыя. У варунках няспеласці беларускай нацыі, яе кволага абуджэння ад стагоддзяў забыцця памянёны працэс пакіне ад беларусаў толькі экзатычныя рысы ды паступова зліе мясцовыя гаворкі з усюдыіснай рускай мовай.
Сказанае вымагае вельмі ўважлівага стаўлення да праблемы правоў чалавека і правоў нацыі. Яна робіцца першараднай праблемай для ўсякай краіны, якая становіцца на шлях нацыянальнага адраджэння і будавання дзяржаўнай незалежнасці. Толькі ў выніку прадуманага дзяржаўнага падыходу можна знайсці кампраміс паміж канфліктнымі варыянтамі і захаваць тытульную нацыю дзяржавы, не парушаючы правоў чалавека.
3. Што такое нацыяналізм?
Два супраціўныя падыходы да разумения слова нацыяналізм. Існуюць два розныя падыходы да ідэалогіі нацыяналізму. Першы грунтуецца на тым, што нацыяналізм гэта з’ява адмоўная, якая вядзе да міжнацыянальных сутыкненняў, гэта слёзы, забойствы і смерць. Фактычна, робіцца знак роўнасці паміж нацыяналізмам і фашызмам. У “Раздзеле V” мы спецыяльна засяродзімся на разглядзе гэтай лучнасці.
Другі падыход грунтуецца на іншых уяўленнях пра нацыяналізм. Ягоныя прыхільнікі і большасць вучоных, даследнікаў гэтай ідэалогіі, а таксама аўтар гэтай кнігі лічаць, што нацыяналізм — станоўчая і прагрэсіўная з’ява. Нацыяналізм, на думку даследнікаў гэтага другога падыходу, ёсць пэўнай стадыяй сусветнай любасці, гэта прагрэс і чарговы крок па дарозе да ўдасканалення чалавечай існасці. Адсюль вынікае мажлівасць развязання праз нацыяналізм нацыянальных супярэчнасцяў мірным спосабам на прынцыпах узаемапавагі і любові адной нацыі да другой.