• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Другі пункт гледжання на праблему сувязі хрысціянства і нацыяналізму грунтуецца на ўяўленнях аб нацыяналізме як станоўчай з’яве, на ўяўленнях аб ім як найлепшым набытку цывілізацыі. I шлях да Бога ляжыць якраз праз крышталізацыю нацыянальнага, праз развіццё асаблівага Божага Дару нацыяналізму.
    Першы падыход ляжаў у аснове афіцыйнай палітыкі і дзяржаўнай ідэалогіі Расійскай імперыі, потым, пасля бальшавіцкай рэвалюцыі 1917 г., ён быў з нязначнымі зменамі перанесены ў марксісцка-ленінскую ідэалогію СССР. Да канца 80-х пачатку 90-х гадоў XX ст. па ўсёй тэрыторыі СССР і краін Усходняй Еўропы ўстойліва панавала адмоўнае стаўленне да нацыяналізму. Прыхільнікі «адмоўнага нацыяналізму» знаходзяць абгрунтаванне сваёй ідэалогіі як у камуністычнай ідэалогіі (мандыялісцкая тэорыя зліцця нацыяў), так і ў хрысціянстве.
    Прыпынімся цяпер на довадах хрысціянскай скіраванасці, бо, на наш пагляд, якраз у хрысціянстве нацыяналізм знаходзіць сваё апраўданне і вытокі. Адно з пашыраных меркаванняў грунтуецца на апостальскім прынцыпе адзінства народаў у Хрысце: “Дзе няма ані Грэка ані Юдэя, ні абразання ні неабразаных, няма варвара, Скіфа, нявольніка, вольнага, але ўсё і ўва ўсім Хрыстос”. Грунтуючыся на ўяўленнях аб нацыяналізме як з’яве адмоўнай, што нясе ў сабе ідэю выбітнасці пэўнае нацыі, многія царкоўныя дзеячы перасцерагаюць ад небяспепекі нацыяналізму. Яны лічаць, быццам Хрыстова еднасць можа быць принесена ў ахвяру нацыянальнай ідэі. Прикладам, у выступленні протаіерэя У. Вараб’ёва на Багаслоўскай канферэнцыі ў 1994 годзе ў Маскве прагучалі такія словы: “Спакуса нацыяналізму зноў і зноў зводзіць асобных людзей і цэлыя народы. Для яго характэрны нацыянальная гордасць, духоўная слепата і г. д.”
    Нягледзечы на такія катэгарычныя выказванні з боку артадоксаў праваслаўя ў наш час першы падыход імкліва страчвае сваіх прыхільнікаў, а другі падыход наадварот заваёўвае ўсё больш трывалыя пазіцыі.
    Разгледзім падрабязней абодва падыходы. Першы можна сфармуляваць так:
    Нацыяналізм — негатыўная з’ява, варыянт фашызму. У азначэнні нацыяналізму як адмоўнай з’явы ляжыць сцверджанне: нацыяналізм гэта палітыка, скіраваная на развіццё варожых дачыненняў паміж нацыямі, імкненне адной нацыі сцвердзіць перавагу над іншай нацыяй, асіміляваць ды заняволіць яе. Сучасныя апалагеты такой канцэпцыі звычайна падаюць фармулёўкі, узятыя з дарэвалюцыйных і савецкіх энцыклапедыяў, і спасылаюцца амаль заўсёды на тых самых расійскіх і савецкіх навукоўцаў. Так, яшчэ ў дарэвалюцыйнай энцыклапедыі Ф. А. Бракгауза і I. А. Эфрона, нацыяналізм апісаны як “знамя дурных страстей”. Далей — болей, у Вялікай энцыклапедыі 1903 года (пад рэд. С. Н. Южакова, С.-Пецярбург) мы ўжо чытаем: “Нацыяналізм... заключаецца у пераразвіцці нацыяналънага адчування”, пры якім людзі “пачынаюць пераацэнъвацъ сваю нацыяналънасцъ, іншы раз і сваю нацыю і лічаць пгаму цалкам справядлівымі ўсялякія для яе перавагі ў параўнанні з іншымі нацыямі" (падкрэсленне мае, А. А.). Калі ўзяць гэтае азначэнне, то варта паставіць пытанне аб розніцы паміж ім і тэрмінам “шавінізм”, які прапаведуе “вылучнасць сваёй нацыі і пагарду да іншых, распальванне нацыянальнай варожасці”. Менавіта шавінізмам вылучаецца расійская палітыка XIX пачатку XX стст. Гэтая з’ява складвалася ў рускай культуры паступова, праз доўгі гістарычны шлях, пачынаючы з часоў татара-мангольскага іга. Некалі магутныя татары, жывучы працяглы час сярод сла­вян, мелі з імі самыя шчыльныя зносіны і найбольш з тымі, што гуртаваліся вакол Масквы. У выніку татары асіміляваліся з гэтай усходняй часткай сла­вянства і зніклі як дзяржава, даўшы, аднак, жыццё фактычна новай папуляцыі — рускай.
    Успомнім, што станавіла сабой Расія ў канцы XIX ст. Гэта была магутная манархічная дзяржава,
    у якой шавінізм быў дзяржаўнай палітыкай. Усякае іншадумства жорстка ўціскалася. 3 іншага боку, гэтая самая пара ведамая шырокім нацыянальна-вызваленчым рухам, развіццём нацыянальных культур, моў і асветы. Для афіцыйных улад усякае выступлен­ие нярускіх народаў Расійскай Імперыі са сваіх на­цыянальных пазіцыяў наносіла чарговы ўдар па ідэалагічнай схеме, быццам Расія выратавальніца ўсіх суседніх “занядбаных” народаў, быццам рускія тэта нацыя-гегемон. Каб апраўдаць вялікадзяржаўную шавіністычную палітыку, зняславіць нацыянальныя рухі, у слова “нацыяналізм” і быў укладзены адмоўны сэнс. 3 тых часоў склалася і стала накідвалася ўяўленне: “Усё нацыянальнае дрэннае і архаічнае, усё рускае добрае і прагрэсіўнае”.
    Характерна, што тагачасныя ідэолагі і наагул тагачасны афіцыёз успрымалі імперыю як само сабой зразумелае, як “вялікую дзяржаву” і да яе карэннага люду ставіліся як да “вялікага народу”, якому слова “нацыя” зусім без патрэбы. А да іншых народаў Расійскай імперыі палякаў, беларусаў ці грузін тэрмін “нацыя” стасаваўся толькі так, каб падкрэсліць іх непараўнальна меншую значнасць. Таму і ўсялякія спробы малых народаў адрадзіць сваю дзяржаўнасць жорстка ўціскаліся, барацьбітоў за незалежнасць, за права “людзьмі звацца” называлі нацыяналістамі, укладваючы найгоршы сэнс у гэтае слова.
    I нездарма балыпавізм так лёгка прышчапіўся на тэрыторыі Расійскай імперыі. Тут яго ідэі знайшлі спрыяльны грунт, і перадусім яны закранулі нацыянальную праблему. Камуністы, паводзячыся ідэяй зліцця нацыяў і ўсталявання раю на зямлі, ува ўсякіх праявах нацыянальнага, нацыянальнай ідэі, нацыянальнасці ўбачылі найгоршага ворага сваёй утапічнай канцэпцыі. На працяглы час у савецкім грамадстве быў вынесены прысуд нацыянальнай ідэі і, зразумела, нацыяналізму. Для прыкладу, у Малой савецкай энцыклапедыі за 1938 г. канцэпцыя расійскіх дарэ-
    валюцыйных ідэолагаў прымае ўжо такі выгляд: “Нацыяналізм палітыка эксплуататарскіх класаў, скіраваная да ўкаранення нацыянальнай варожасці і нацыянальных сутыкненняў, да наўпростага нацкоўвання адной нацыі на другую'”.
    Вобраз ворага, неадменна маляваны камуністамі, тут фармулюецца вельмі проста, даслоўна так: “эксплуататарскія класы” і “нацыяналісты” маўляў, тое самае. I тэты вобраз ворага за гады панавання камуністаў трывала засеў у сведамасці людзей.
    Вобраз ворага атрымаў асабліва моцнае развіццё пасля II сусветнай вайны, калі нацыяналістаў началі ўтаесамліваць з... фашыстамі, хоць апошнія былі носьбітамі зусім іншай ідэалогіі ідэалогіі Нацыянал-сацыялістычнай партыі Германіі У звязку з гэтым прыточым фармулёўку азначэння фашызму з БелСЭ: гэта “адкрыта тэрарыстычная частка найболып рэакцыйнай і агрэсіўнай імерыялістычнай буржуазіі... крайні шавінізм і расізм”. Як бачым, тут адзначаецца блізкасць тэрмінаў фашызм і шавінізм. Больш за тое, я думаю, што гэтыя ідэалогіі, з грун­ту, аднолькавыя, яны адлюстроўваюць тую самую з'яву. Толькі першая фашызм мае найбольшае дачыненне да гітлераўскай Германіі і некаторых яе сатэлітаў, а другая да Расійскай імперыі ды камуністычнага Савецкага Саюза. I нічога агульнага з гэтымі паняткамі слова “нацыяналізм” не мае. Наадварот, нацыяналізм антыпод фашызму, гэта найлепшы з набыткаў цывілізацыі, бо ў яго аснове ляжыць любасць і павага паміж людзьмі. Такім парад­кам, прыходзім да іншай, альтэрнатыўнай пазіцыі:
    Нацыяналізм — станоўчая з’ява, гэта прагрэс і будучыня чалавецтва. Вышэй падаваліся пагляды афіцыйных колаў імперскай Расіі і іх савецкіх паслядоўнікаў. Аднак ужо ў другой палове XIX стагоддзя і пазней у Расіі ды па-за яе межамі з’явіліся навукоўцы, якія зусім інакш трактавалі існасць нацыяналізму.
    М. I. Бярдзяеў (1874-1948) творца дактрыны нацыяналізму
    Найгрунтоўней праблему нацыі і нацыяналізму даследаваў выдатны расійскі мысляр Мікалай Бярдзяеў. У кнізе «Судьба России», выдадзенай у 1918 годзе, ён пісаў1:
    “Чалавек уваходзіць у чалавецтва праз нацыянальную індывідуальнасцъ, як нацыяналъны ча­лавек, а не абстрактны чалавек, як рускі, фран­цуз, немец алъбо ангелец. Чалавек не можа праскочыцъ праз цэлую ступень быцця, ад гэтага ён алъбо
    б збяднеў, алъбо б апусцеў. Нацыяналъны чалавек болъш, а не менш чым проста чалавек...”. I далей: “Нацыяналізм ёсцъ станоўчы набытак і каштоўнасцъ, як творчае сцверджанне, раскрыццё і развіццё індывідуальнага народнага быцця. Але ў гэтым індывідуальным вобразе раскрываецца ўсё чалавецтва”.
    У гэтых радках сканцэнтравана ўся існасць нацыяналізму. Менавіта ў адасобленым вобразе рас­крываецца ўсё чалавецтва. Багацце чалавецтва менавіта ў разнастайнасці і сталасці нацыяў, як і багацце асобнага народа ў каларытнасці, разнастайнасці яго індывідуумаў. Толькі пры ўмовах існавання раўнапраўных, творчых і сталых нацыяў мажлівы іх партнёрскія дачыненні, саюзы і аб’яднанні. Такім шляхам ужо ідзе ўся Заходняя Еўропа. I таму шлях да касмапалітызму праз крышталізацыю асаблівасцяў. Іншымі словамі, сусветнае мае сэнс толькі праз індывідуальнае.
    Выказаная праўда вельмі простая. Але здзіўляе ўпартае непрыняцце яе, якое працягваецца да наша-
    1 Бердяев Н.И. Судьба России. М., 1918.
    га часу. А яшчэ ў 1857 годзе рэвалюцыйны дэмакрат Сігізмунд Серакоўскі вельмі вобразна сказаў: “Дум­ка, што розныя нацыянальнасці граюць тую самую ролю ў развіцці людства, як розныя інструменты ў аркестры, вялікая думка. Няўжо першая скрыпка надумаецца вымкнуць і заняволіць флейту, кларнет ці другую скрыпку, каб вылучна самой разыгрываць усе п’есы?” (Сераковский С. Заграничные известия // Современник, № 4, 1857).
    У той жа кнізе М. Бярдзяева сказаны словы, якія павінны стаць класічнымі:
    “Нацыяналънасцъ не можа прэтэндаваць на выключнасцъ і універсальнасць, яна дапускае іншыя нацыянальнасці і уступав з імі ў зносіны. Нацыя­нальнасцъ уваходзіць у іерархію ступеняў быцця і павінна займаць сваё вызначанае месца, яна іерархічна падпарадкаваная чалавецтву і космасу”.
    А як азначаюць нацыяналізм нашы сучаснікі?
    Такім парадкам, пачатак эпохі нацыяналізму час распаду еўрапейскіх манархіяў і ўсталяванне дэмакратычных інстытутаў улады, як у форме рэспублікі (Францыя), так і ў форме манархіяў, абмежаваных парламентам (Англія). Часцей за ўсё першым прыкладам рэалізацыі гэтае з’явы ў сусветнай гісторыі лічыцца Францыя ў перыяд рэвалюцыі 1789-1793 гг. Аднак, як вельмі дэталёва паказаў Лія Грынфельд, Англія яшчэ ў XVI ст. рэальна была першай краінай, дзе народ сфармаваўся ў нацыю. Болып за тое, ёсць навуковыя працы, у якіх сляды нацыяналізму знаходзяць яшчэ ў Сярэднявеччы. Прыкладам, гэта адзначана ў працы Е. Гейзінга “Нацыяналізм у Сярэдня­веччы” (Беларускі гістарычны агляд. Т. 2, Мн., 1995).