• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Гэтыя аргументы вельмі слушныя. I яны ў значнай меры пераклікаюцца з даследаваннямі Аляксея Мікуліча1, які паказаў у сваіх творах, што тэрыторыя Беларусі была заселеная продкамі сучасных беларусаў яшчэ тысячу гадоў таму. Антрапалагічныя даследаванні паказваюць, што не было масавых міграцыяў, якія маглі б змяніць фізічны тып насельнікаў нашага краю. У вагу Мікуліча прыцягнулі праблемы гістарычнага і антрапаэкалагічнага аспектаў фармавання насельніцтва Беларусі. Высветлілася, што татальная папуляцыя беларускага сельскага насельніцтва становіць сабой самаўзнаўляльны. арганізм, дзе абмен генамі адбываўся да апошняга часу пераважна паміж яго паслядоўнымі нашчадкамі. Генафонд Бе­ларусь натуральна, не абаронены ад пранікнення генаў з суседніх этнасаў. I ўсё ж высветлілася, што фенатыпы і генатыпы пры ўсей стахастычнасці генетычных працэсаў захавалі сваю стабільнасць.
    М. Доўнар-Запольскі пісаў: “Беларусь! становяць найболып чыстае славянскае племя, захаваўшы і
    1 Мікуліч А. I. Беларускі этнас: папуляцыйна-генетычны аспект эпахальнай стабільнасці // Беларуская нацыянальная ідэя. Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. Мн., 2000.; Мікуліч А. И. Наша генетическая па­мять. Мн., 1987, іншыя.
    вонкавы выгляд славяніна і шмат адзнак яго псіхікі і быту”1.
    Многія гісторыкі і этнографы адносяць час фармавання беларускага этнасу да XIII-XVI стст. часу фармавання этнічных адрозненняў рускіх, беларусаў і ўкраінцаў. Адак настаў час прыняць новую парадыгму што да старажытнасці беларускага этна­су. Шматлікія крыніцы з самых розных галінаў ведаў, такіх, як гісторыя, археалогія, мовазнаўства і этнаграфія дазваляюць зрабіць выснову аб самае малое тысячагадовым веку беларускага этнасу.
    Довады тут наступныя.
    Довад першы моўны.
    Адам Міцкевіч, а пазней Іван Шпілеўскі сцвярджалі, што беларуская мова найменш змененая з усіх славянскіх моў. I ў гэтым ёсць вялікая доля праўды. У беларускай мове захавалася шмат рысаў, якія сягаюць індаеўрапейскага часу.
    С. Суднік лічыць, што час узнікнення асаблівай лінгвістычнай фармацыі, на аснове якой потым утварылася беларуская мова, сягае ажно 2300 году да н. э. Спачатку яна існавала як форма крывіцка-дрыгавіцка-люціцкага кайнэ, а ў часы ВКЛ пашыраецца на ўсю тэрыторыю княства, дыялектныя асаблівасці паступова сціраюцца, утвараецца адзіная дзяржаўная мова ВКЛ, якую прынята лічыць старабеларускай ці про­ста беларускай мовай. У артыкуле “Беларуская мова — першааснова сучасных і зніклых славянскіх моў” (Беларуская нацыянальная ідэя. Гродна, 1999.) С. Суднік піша: ’’Беларуская пісьмовая мова была адзінай паўнавартаснай пісьмовай мовай ВКЛ і ўсёй Усходняй Еўропы. Гэтае становішча і абумовіла той факт, што беларуская мова стала мовай міжнародных зносін. Наагул, міжнародных моў на той час было няшмат. лаціна, грэцкая, санскрыт, арабская, магольская, хань­ская. I беларуская.” У памянёным артыкуле ёсць шмат
    1 М.Доўнар-Запольскі. Асновы дзяржаўнасці Беларусі. Вільня, 1919.
    цікавых выкладак, прысвечаных падабенству беларускай мовы і старажытнага санскрыту, які быў мовай старажытных індусаў. Частасць ужывання гуку [а] ў санскрыце 66 %, беларускай мове 68 % мы маем амаль поўнае супадзенне. Адрыў па гэтым паказніку ад іншых моў вельмі вялікі, прыкладам, у нямецкай мове 17 %, у рускай мове 23 %.
    Што да эвалюцыі беларускай мовы, у гістарычнай рэтраспектыве мы назіраем наступную карціну. Ужо ў XII ст. паміж мовамі жыхароў беларускіх зямель і рэшты Русі існавалі пэўныя адрозненні. Гэта, між іншым, адзначае нават “Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы”, выдадзеная яшчэ за савецкім часам як падручнік для студэнтаў-філолагаў (1961). Калі “Слова аб палку Ігаравым”, датаванае канцом XII ст. не прынята адносіць да помнікаў старабеларускага пісьменства (“Слова..” лічыцца помнікам проста “старарускага пісьменства”), то ўжо “Дагаворная грамата смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгай і Гоцкім берагам 1229 г.”, ’Трамата князя Гердэня 1264 г.” і шэраг іншых напісаны на мове, якая мае шэраг беларускіх рыс.
    Довад другі — фальклорны. Матэрыялы музычнапесеннага фальклору і вусна-паэтычнай творчасці беларусаў паказваюць на іх унікальнасць, якая праяўляецца ў аўтэнтычнасці спеваў, танцаў, народных гулянняў, традыцыяў, з каранямі ў сівой даўніне.
    Безумоўна, грунтам, на якім заснавана болыпасць беларускіх традыцыяў, народнай спадчыны ёсць паганства. Цяпер цяжка вылучыць асаблівасці, спецыфіку менавіта беларускага культу. Хутчэй за ўсё, галоўныя святы і почат паганскіх багоў аднолькавыя для ўсіх усходніх славян. 3 прыняццем хрысціянства народный святы не зніклі, а змяніліся. Шмат якія святы, як Вялікдзень, Каляды захавалі шэраг вонкавых дахрысціянскіх рысаў (скажам, калядаванне), але напоўніліся хрысціянскім зместам (на тыя ж Каляды святкуецца Раство Хрыстова і пяюцца калядныя песні, прысвечаныя нараджэнню Хрыста).
    Аднак да гэтай пары ў Беларусі існуюць такія святы, на якія хрысціянства так і не здолела накласці свайго адбітка. Гэта, перадусім, Купалле. Хоць святкаванне Купалы як католікамі (у ноч з 23 на 24 чэрвеня), так і праваслаўнымі (у ноч з 6 на 7 ліпеня) прывязана да Нараджэння Яна (Іаана) Хрышчэнніка (24. 06 кат., 7. 07 правасл.), гэтая ноч у нашай краіне і цяпер праходзіць зусім не па-хрысціянску. Сіла паганскага духу сярод беларусаў здзіўляе, але прыраўноўваючы сябе да іншых народаў мы ўбачым у іншых аналагічную карціну, калі яшчэ не болып выразную. Скажам, у нашых суседзей літоўцаў, продкамі якіх былі жамойты.
    Довад трэці — археалагічны. Курганныя матэрыялы сведчаць, што славянская міграцыя на землі балтаў не пасунула апошняй. 3 моманту іх кантакту пачалося фармаванне новых культур. Балцкія элеменеты Беларусі выяўляюцца ў гідраніміі, дыялекталогіі, палеантрапалогіі.
    I чацверты, на які найбольш звяртае ўвагу Мікуліч, антрапалагічны аргумент. Пачынаючы з неаліту (каля IV тысячагоддзя да Н. X.) ужо сфармаваліся рэгіянальныя асаблівасці матэрыяльнай культуры. На пачатаку першага тысячагоддзя на тэрыторыі Беларусі адбылося змешванне прышлых славян з карэннымі балтамі. Заразом узбагаціўся генафонд абодвух народаў.
    Матэрыялы палеантрапалагічных раскопак А. Мікуліча і I. Сілівон сведчаць, што праз 40 апошніх пакаленняў існуе безумоўная пераемнасць асноўных расавых асаблівасцяў. Гэта дазволіла таксама зрабіць наступную выснову: антрапалагічныя асаблівасці лакальных папуляцыяў вызначаюцца генетычнай якасцю самога этнасу. Паводле паказнікаў абагульненых біялагічных адлегласцяў можна шукаць сляды генетычнай памяці папуляцыяў у гістарычным аспекце. Генафонд беларусаў, літоўцаў і заходніх рускіх бліжэй за іншых да сярэднееўрапейскага, палякаў і ўкраінцаў болып аддалены.
    Зыходзячы з канцэпцыі аб захаванні ў пакаленнях структурных кампанентаў папуляцыйнай сістэмы ад продкавай агульнасці (А. Любішчаў, Ю. Рычкоў), можна давесці значную стабільнасць генафонду ў параўнанні з мовай і культурай. Уся тэрыторыя Беларусі, паводле звестак аб генетычных сістэмах і рэпрадукцыйных памерах, была цалкам заселеная продкамі сучаснага насельніцтва каля 10 000 гадоў таму.
    Такім парадкам, на падставе антрапалагічных дадзеных устаноўлена, што сучасныя беларусы — гэта беспасярэднія нашчадкі мясцовага старажытнага насельніцтва. Заразом фактычнае фармаванне этнасу адбывалася не меней чым праз 200 пакаленняў, “што дазваляе прасачыць яго пачатак да палееўрапеоіднай расавай супольнасці”.1
    3.	Канцэпцыі беларускай гісторыі
    Канцэпцыя Лаўрэна Абэцэдарскага. Найболып ведамая і дагэтуль яшчэ пашыраная афіцыёзная версія беларусай гісторыі, асновы якой заклаў у савецкія часы прафесар Абэцэдарскі і ягоная школа. Менавіта на ягонай метадалагічнай базе амаль паўстагоддзя выхоўваліся, знаёміліся з айчыннай гісторыяй беларускія грамадзяне. Гістарыяграфія Абэцэдарска­га грунтавалася на тэорыі старажытнарускай народнасці, якая засталася нам у спадчыну ад расійскай навукі дарэвалюцыйных часоў. А кропку ў гэтым працэсе паставіла праца Іосіфа Сталіна “Марксізм і пытанні мовазнаўства” (1950) і тэзісы ЦК КПСС “Аб святкаванні 300-годдзя ўз’яднання Украіны з Расіяй” ад 10.01.1954 года.
    Існасць афіцыйнай канцэпцыі ў тым, што быццам бы некалі існавала адзіная старжытнаруская народнасць, крыніца, з якой выцеклі “тры рэчкі”
    1 Мікуліч А.І. Беларускі этнас: папуляцыйна-генетычны аспект эпахальнай стабільнасці // Беларуская нацыянальная ідэя. Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. Мн., 2000. С. 44.
    “рускіх” народаў рускага, украінскага і беларускага. Тэорыя “старжытнарускай народнасці”, безумоўна, мела б у сабе рацыянальнае зерне, калі б гэты “трыумвірат” “рускіх” народаў захоўваў роўнасць, незалежнасць адзін ад другога і сапраўды меў славутыя кроўныя повязі. Аднак акрамя змешаных шлюбаў (якія ўва ўсім свеце рэч пашыраная, незалежна ад адзінакроўнасці) ніякай такой брацкай любасці на справе не заўважаецца. Мала таго, на гэтым грунце ўзнікла канцэпцыя “старэйшага брата”. Яна паставіла ў няроўныя ўмовы існаванне беларусаў і ўкраінцаў з аднаго боку і рускіх з другога. I тая гісторыя, якой мне і мноству беларускіх дзяцей так доўга тлумілі галаву, дала катастрафічныя вынікі савецкія беларусы выхоўваліся манкуртамі, людзьмі без памяці, без ведання сваёй сапраўднай гісторыі, выхоўваліся ў рэчышчы іншай гісторыі і культуры рускай, і ўрэшце рускай сведамасці. Не нашмат змянілася становішча і ў цяперашні час.
    Праз шэсць гадоў нацыянальнага беларускага адраджэння (1990-1996) і станоўчай змены вектараў беларускай прысутнасці ў свеце і адпаведна ў гістарычнай навуцы, сітуацыя пасля сумна ведамага рэферэндума 1995 г. хутка вярнулася да ранейшага савецкага, “бяспамятнага” часу. Прыкладам, выдавалася тады грунтоўная шасцітомавая энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі”. Але, пачынаючы з трэцяга тома, з вокладак раптам знікае нацыянальны герб “Пагоня”. Ну, няхай ён перастаў быць дзяржаўным, але ж ён наша гісторыя! Ужо гэты факт сведчыць аб імкненні афіцыйных асоб у Беларусі знішчыць гістарычную памяць беларусаў, сцерці, як сцерлі “наго­ню” на вокладцы. I яшчэ, гэты факт прыклад сапраўднага халуйства, якое і ёсць існай дзяржаўнай ідэалогіяй, а не тыя опусы, што пішуць для студэнтаў таварышы Яскевіч, Мельнік і іншыя “ідэолагі”.