Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
Канцэпцыя Сядова. Паводле Сядова, здаўна (болып за 2 тысячагоддзі таму) тэрыторыя Беларусі была за-
селеная балцкімі плямёнамі. Пасля VI ст. н. э. сюды прыйшлі славяне. Балты, якія жылі тут, не мелі нейкай адзінай дзяржаўнасці, жылі асобнымі групамі і ў выніку аказаліся ў атачэнні славян. Паступова яны прынялі і мову славян. Сядоў лічыў, што продкамі сучасных беларусаў ёсць і прышлыя носьбіты славянский мовы, і мясцовае насельніцтва, што гаварыла на дыялектах балцкае моўнае трупы. Паступова славянская гаворка выжыла балцкія дыялекты. I найактыўней тэты працэс адбіўся на лёсе балцкага (калі не славянскага) племені “літва”. Можна меркаваць, што літоўскія князі (Гедымін, Міндоўг, Ягайла і інш.) і іх атачэнне, цалкам перайшлі на беларускую мову таго часу, яна стала ім роднай. Менавіта тэты новы этнас і стаў асновай для фармавання будучых беларусаў.
Канцэпцыя Сядова была сустрэта варожа з боку афіцыйнай навукі і асабліва выступаў супраць яе Лаўрэн Абэцэдарскі.
Аднак прыход новых гісторыкаў у гістарычную навуку дазваляе атрымаць цалкам адрозную ад “савецкай” выснову аб паходжанні беларускага этнасу.
Вялікі ўнёсак у фармаванне гэтай канцэпцыі зрабілі гісторыкі Мітрафан Доўнар-Запольскі, Вацлаў Ластоўскі, Усевалад Ігнатоўскі на пачатку ХХ-га стагоддзя, а ў наш час — Мікола Ермаловіч, Генадзь Сагановіч і многія іншыя.
Канцэпцыя Міколы Ермаловіча. Праходзячы прадмет ‘Тісторыя БССР” паводле падручніка Абэцэдарскага, здаецца, у восьмым ці дзевятым класе Васілевіцкай сярэдняй школы, я даведаўся, што мы, беларусы, былі ўвесь час паняволеным народам, былі і пад вялікай Расіяй, і пад панскай Польшчай, і пад суседняй Літвой. Асабліва прыкрым было апошняе: маленькая Літва, а ў 60-х гадах XX стагоддзя яна была невялічкай рэспублікай з насельніцтвам каля 3-х мільёнаў чалавек, выходзіць, у даўныя часы заваявала суседніх славян-беларусаў і шмат гадоў, нават некалькі стагоддзяў панавала над нашымі продкамі, дыктава-
ла ім свае парадкі, прымушала выконваць свае законы і г. д. Дарэчы, сучасныя літоўскія гісторыкі не нашмат адышлі ад гэтага тэндэнцыйнага бачання гістарычных падзей, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі, пачынаючы з XIII стагоддздзя. Міф аб заваёве літоўцамі беларускіх земляў і падпарадкаванні нашых продкаў з Полацкага і Тураўскага княстваў літоўскім князям пашыраны да нашага часу ў расійскай, польскай і, зразумела, літоўскай гістарыяграфіі.
Відаць, шмат каму не падабалася наша гісторыя паводле Абэцэдарскага. Але толькі адзін з нас здолеў аспрэчыць міф аб літоўскай заваёве. Гэта быў не універсітэцкі навуковец, не акадэмічны дактарант, а просты настаўнік гісторыі з Маладэчна Мікалай Іванавіч Ермаловіч.
У 80-х гадах XX ст. сярод мінскіх інтэлектуалаў хадзіла рукапісная праца непрызнанага дэсідэнтагісторыка М. Ермаловіча “Па слядах аднаго міфа”. Гэтую працу перадрукоўвалі, перапляталі, множылі, і такім спосабам рэвалюцыйная (на той час) канцэпцыя нашай гісторыі стала ведамая многім. Аднак толькі з прыходам Гарбачоўскай перабудовы і наступу хвалі беларускага нацыянальнага адраджэння канца 1980-х пачатку 1990-х гадоў можна было афіцыйна выдаць геніяльны твор Міколы Ермаловіча. У 1989 годзе выдавецтва “Навука і тэхніка” выпусціла невялічкую кнігу пад назвай “Па слядах аднаго міфа”, аўтар — М. Ермаловіч.
“Часцей за ўсё тэндэнцыйна скажаецца пачатковая гісторыя той ці іншай дзяржавы. Так здарылася і з гісторыяй Вялікага княства Літоўскага, першыя старонкі якой непазнавальна зацемнены міфам аб літоўскім заваяванні Беларусі”, так пачынае сваю кнігу Ермаловіч.
Каб разабрацца з гэтым міфам, Мікалай Іванавіч спачатку задае законнае пытанне: “Дзе была летапісная Літва?” Рэч у тым, што шэраг летапісцаў, гісторыкаў і іншых аўтараў паказваюць, што бытнішча тагачаснай Літвы зусім не там, дзе яна ляжыць ця-
Карта летапіснай Літвы
пер. Прыкладам, у Сафійскім летапісе 1044 г. мы чытаем: “Ходи Ярослав на Литву, а на весну заложил Новогород и сделал и”. Тацішчаў: “Сей Новгород по обстоятельству мнится литовский, который Всеслав Полоцкий хотел захватить, но князи Ярославовичи уведав, возмездно в его землю шли и перво Минск взяли, а потом на реке Немане в Литве, которая недалеко от Минска и Новгородка Литовского...”
Што ж за Літва такая, якая ляжыць недалёка ад Мінска і Наваградка? Відавочна, што гэта не тая тэ-
рыторыя, дзе жывуць цяперашнія літоўцы летувісы.
Выснова, да якой прыходзіць Ермаловіч, парадаксальная: тагачасная Літва была зусім не там, дзе межы сучаснай Літвы. Летапісная Літва сапраўды ляжала недалёка ад Мінска, гэта Верхние Панямонне, Наваградчына, Карэліцкія землі, а ў якасці паўднёвых межаў летапісы называюць раку Шчару (раён Слоніма). Толькі з пачатку XIV ст. назва “Літва” з Верхняга Панямоння паступова пераходзіць на ўсход сучаснай Літвы і замацоўваецца там. “Але адначасова яна прадаўжала захоўвацца і на ранейшым месцы яшчэ цэлыя стагоддзі”, піша М. Ермаловіч. Ён прыводзіць факт з ужо зусім нядаўняй гісторыі: “дзекабрыст А. Бястужаў, жывучы ў 1821 г. на тэрыторыі сучаснага Валожынскага раёна даў у Пецярбурзе такі адрас: “Литва, д. Выгановичи, в 40 верстах от Минска”.
Вось жа, старажытная Літва клінам урэзвалася паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Наваградскай землямі і побач з імі з’яўляецца адной з гістарычных абласцей Беларусі.
Наступным важным вынікам працы Ермаловіча было даводжанне таго, што не літоўскія плямёны (жмудзь, аукштайты), каланізавалі славян, а наадварот, ішла экспансія крывіцка-дрыгавіцкіх плямёнаў ў глыб балцкіх земляў. “Прычым, утварэнне Вялікага княства Літоўскага не толькі не спыніла, а, наадварот, яшчэ болып паскорыла асіміляцыю балцкалітоўскага насельніцтва”, — падкрэслівае гісторык.
Працягваючы ланцужок сваіх думак, Ермаловіч робіць яшчэ адну важную выснову аб славянскім (беларускім) характары Вялікага княства Літоўскага. У выніку славянский каланізацыі ў ВКЛ даміноўнай культурай стала беларуская культура, а дзяржаўнай мовай стала беларуская мова.
Гэтая выснова аб беларускай існасці ВКЛ была замацаваная ў назве апошняй фундаментальней кнігі Міколы Ермаловіча “Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае”. Безліч аргументаў падае Мікола Ермаловіч на карысць беларускай прыроды
ВКЛ. Панаванне беларушчыны ў ВКЛ было фактам на працягу ўсяго часу яго незалежнага існавання (1240-1569 гг.). М. Ермаловіч піша: “Зразумела, не так лёгка пераадолець традыцыйную канцэпцыю ўтварэння далейшай гісторыі ВКЛ, якая звыш чатырох стагоддзяў пануе ў гістарыяграфіі, дзякуючы таму, што яна найперш адпавядала інтарэсам Масквы... Гэтую застарэлую версію ў мэтах падтрымання нацыянальнага гонару працягваюць сучасныя летувісцкія даследчыкі. Каб упэўніцца ў гэтым, варта прачытаць толькі кнігу 3. Кяўпа і інш. ‘Тісторыя Літвы да 1795 г.”... У ёй, як і раней, шляхам замоўчвання важных гістарычных сведчанняў, як, напрыклад, аб заваяванні Міндоўгам і Войшалкам Літвы, прыпісвання ўсяго, што насіла назву Літва, і літоўскага да сучаснай тэрыторыі Летувы, ВКЛ паказваецца выключна як летувісцкая дзяржава.
Мікола Ермаловіч адкрыў шлях праўдзівага асвятлення гісторыі не толькі беларускаму народу, ён паказаў прыклад усяму свету, як можна аспрэчыць застарэлыя гістарычныя міфы і паказаць людзям праўдзівую гісторыю.
* * *
Канцэпцыя Ермаловіча і блізкія да яе працы іншых беларускіх гісторыкаў паступова заваёўваюць належнае месца ў сучасных уяўленнях аб паходжанні беларусаў. Аднак разам з тым менавіта ў наш час з’явіліся пагляды на гісторыю, якія прынцыпова розняцца не стаўленнем да славутай “літоўскай заваёвы”, а іншым стаўленнем да рэлігіі ці, дакладней, ацэнай ролі асобных хрысціянскіх канфесіяў у фармаванні беларусаў як нацыі, а перадусім у фармаванні нашага менталітэту. Асабліва выразна адчуваецца “ўніяцка-антыправаслаўны” ўхіл, найболып актыўным прадстаўніком якога ёсць Уладзімір Арлоў.
Пагляд на беларускую гісторыю Уладзіміра Арлова. Пісьменнік гістарычнага жанру Уладзімір
Арлоў добра ведамы сучаснаму пакаленню моладзі, што вырасла пасля эпахальнай даты найноўшай гісторыі Беларусі разгону мітынгу на “Дзяды” 30 кастрычніка 1988 г. Арлоў атрымаў заслужаную ведамасць і ўсенародную любоў нацыянальна сведамых беларусаў пасля знакамітага эсэ “Незалежнасць гэта...”. Эсэ Арлова, напісанае недзе ў 1990 годзе, не страціла актуальнасці праз гады. Але, можа, гэта якраз і не дзіўна, бо Беларусь не змянілася. Усе былыя праблемы — занядбаны стан беларускай мовы, нястача ў нашага брата-беларуса элементарнага роўню нацыянальнай сведамасці, нястача свабоды на ўсіх роўнях, многія парушэнні правоў чалавека усё, пра што так па-майстэрску напісаў Арлоў засталося і сёння. А што да беларускай мовы, то рэгрэс навідавоку яна знікае на вачах, і перш-наперш дзякуючы дзяржаўнай палітыцы, чаго не было нават у савецкія часы.
Аднак, аналізуючы творы Арлова, напісаныя пазней, усё мацней адчуваеш у іх яго прыхільнасць да уніяцтва. I, згодна з вядомым міфам, што так пашыраны сярод беларускіх адраджэнцкіх колаў з лёгкай рукі пэўных аўтараў, беларусы маюць сваю нацыянальную веру грэка-каталіцкую. А далей, згодна з гэтай прастадушнай байкай “расійскія акупанты накінулі нам, беларусам, сваё праваслаўе і адабралі “нацыянальную веру”.
Вось цудоўна выдадзеная кніга “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. (862-1918). Падзеі. Даты. Ілюстрацыі” (Вільня, 2002). Аўтары: Уладзімір Арлоў, Генадзь Сагановіч. Ува ўсіх артыкулах, напісаных Арловым, гістарычныя падзеі, звязаныя з праваслаўнымі дзеячамі ці датамі, усяляк зацямняюцца, замоўчваюцца. Гэта адчуваецца ўжо з самага пачатку з разгляду хрышчэння Кіеўскай Русі. Кіеўскі князь Уладзімір, як ведама, хрысціў Кіеўскі люд у 988 годзе, гвалтам падкрэслівае Арлоў. Можа, так і было не так лёгка памяняць спрадвечную веру, бацькоўскую веру, якой на той час было паганства. Але вось
чытаем: “Паганская вера несла ў сабе шмат светлага, такога, ад чаго чалавеку нялёгка адмовіцца”. Што светлае: абрад ахвяравання людзей, ці групавыя сэксуальныя оргіі ў час летняга санцастою? Хрысціянства гэта якасны зрух маральнасці чалавека, гэта новы ровень, прагрэс людства, Хрыстос гэта Святло... Не думаю, што полацкія князі былі ніжэй маральным і разумовым роўнем за кіеўскіх. I, безумоўна, імкнуліся прыняць хутчэй новую, прагрэсіўную рэлігію. I прынялі яны яе ў форме візантыйскай, г. зн. праваслаўнай. Сведчанне таму існаванне ўжо ў XI стагоддзі Полацкай епархіі. Дарэчы, хоць афіцыйнай датай падзелу хрысціянства на заходнюю і ўсходнюю часткі лічыцца 1054 г., Візантыя і Рым жылі асобным рэлігійным жыццём ужо некалькі стагоддзяў да гэтай лічбы. Але Арлоў не прымае гісторыі, якая яму не падабаецца, “няма ніякіх доказаў, што Полацкая зямля прымала хрост ад Кіева”. На гэты пасаж адкажу вельмі проста: ад Кіева хрост Полацкая зямля і не павінна была прымаць хрышчэнне і ў Кіеў і ў Полацк ішло ад Візантыі.