• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Скарына ўвайшоў у гісторыю культуры не толькі як перакладнік Бібліі на родную мову, вялікую каштоўнасць маюць яго “Прадмовы” да біблійных кніг. У гэтых прадмовах адчуваецца ўплыў нацыянальнага, народнага жыцця адчуваецца Беларусь.
    Няшмат нам гісторыя пакінула людзей, якія б маглі, як Францішак Скарына на пачатку XVI ст.,
    так шчыра выказацца аб сваёй мове, сваім народзе, сваёй Бацькаўшчыне. Яшчэ не настаў час фармавання нацыяў, дамінавалі вылучна рэлігійна-містычныя настроі і прыхільнасці, цывілізацыйны падзел ішоў перш за ўсё праз канфесіі. У асобе Скарыны мы бачым чалавека новага часу, ён з тых, што даюць пачатак цэлай эпосе, з тых, што ствараюць новую парадыгму жыцця.
    Як піша даследнік гісторыі беларускай філасофіі А. Ляўковіч: “Яшчэ ў XVI ст. наш знакаміты асветнік Францыск Скарына гаварыў аб тым, што людзей аб’ядноўваюць не так рэлігійныя, як агульначалавечыя і нацыянальна-культурныя каштоўнасці. Ён першым прыйшоў да высновы, што сцверджанне агульначалавечых каштоўнасцяў звязана з абуджэннем нацыянальнай свядомасці і, наадварот, што чалавек па-сапраўднаму можа асэнсаваць сябе ў якасці прадстаўніка чалавецтва, калі ён асэнсуе сябе як прадстаўнік свайго народа. У беларускага кнігадрукара агульначалавечыя і нацыянальныя каштоўнасці гарманічна злучаюцца”.
    Я б не сцвярджаў так катэгарычна, што Скарына лічыў рэлігійныя, а дакладней, хрысціянскія каштоўнасці другаснымі побач з памянёнымі агульначалавечымі і нацыянальна-культурнымі каштоўнасцямі, але тое, што ён вылучаў нацыянальныя асаблівасці народа як асобную каштоўнасць, гэта важны і вельмі прагрэсіўны крок у бок новага вітка развіцця чалаве­ка станаўлення яго як чалавека нацыянальнага.
    Акрамя вышэйсказанага, важныя адзнакі нацыя­нальнага духу ў творчасці Францішка Скарыны праяўляюцца ў наступных момантах:
    1)	Ф.Скарына быў першым кнігадрукаром, які распачаў друкаванне не лацінкай, а родным кірылічным пісьмом. Не Масква і не Кіеў былі бацькаўшчынай першага друкаванага твора на роднай мове, а Беларусь. Менавіта тут, у Вільні (пасля папярэдняга пражскага перыяду), з’явіліся першыя кнігі, напісаныя беларускай мовай. Я наўмысна не вылучаю
    Вільню як супольны, літоўска-беларускі, горад, бо такім ён стаў шмат пазней. У часы Скарыны ў XVI ст. Вільня была цэнтрам беларускай культуры і сталіцай беларускай дзяржавы ВКЛ;
    2)	Ф. Скарына быў, відаць, і першым нацыяналістам, ці, дакладней, калі так можна сказаць, протанацыяналістам, бо нацыі на той момант яшчэ не ўтварыліся. Яго шлях адукацыя ў еўрапейскіх універсітэтах, вяртанне на Бацькаўшчыну, праца першапраходца. Яго шлях гэта шлях не эмігранта і шукальніка лёгкага бестурботнага выйсця, а самаахвярнае жыццё на карысць Літвы-Полаччыны і ў канцавым выніку нашай Будучыні.
    •к "к Ж
    Вялікую ролю ў фармаванні беларускай нацыянальнай ідэі ў разгляданы перыяд (XV-XVI стст.) адыграў род князёў Астрожскіх, пра якіх я маю гаварыць ніжэй.
    Князі Астрожскія і нацыянальная ідэя
    Тры постаці, тры князі Астрожскія: Фёдар, Канстанцін Іванавіч і Канстанцін (Васіль) Канстанцінавіч — гэта нашая слаўная гісторыя, наш нацыянальны гонар, тэта трывалы падмурак нацыянальнай беларускай ідэі.
    У Украіне гэтыя выдатныя людзі даўно шануюцца як нацыянальныя героі. Існуе нават меркаванне, што менавіта дзякуючы малітвам князёў Астрожскіх шматпакутная Украіна атрымала нарэшце свабоду. У Беларусі ж імя князёў Астрожскіх амаль не ведамае шырокаму колу людзей. У асяроддзі праваслаўнай Царквы, можа, і знойдуцца згадкі пра Святога Фёдара (Астрожскага) (год нараджэння неведамы год смерці 1438), зрэшты, іх не багата, кароценькая інфармацыя. Канстанцін Іванавіч Астрожскі (1460-1530) ведамы, перадусім, у асяроддзі беларус­кай апазіцыі і, найперш, у звязку з перамогай беларускага войска над маскоўцамі 8 верасня 1514 г.
    А Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага (15271608) гісторыкі будуць ведаць як абаронцу праваслаўя і няўрымслівага змагара супраць уніі.
    Гэтыя людзі гонар і слава Беларусі, гэта нашая гісторыя, падмурак і аснова развіцця нашай краіны і, пэўна што, яе будучыні.
    Але ў сведамасці беларускага народа няма таго месца гэтым людзям, якое маюць Мінін і Пажарскі для расійцаў, Багдан Хмяльніцкі для ўкраінцаў. Унёсак жа ў нацыянальную спадчыну Беларусі нашых слаўных князёў Астрожскіх такі ж, калі не большы, як расійскага Мініна ці ўкраінскага Багдана.
    Усе тры асобы, пра якія ідзецца, маюць дачыненне да гісторыі як Беларусі, так і Украіны, бо ў часы іх дзейнасці (XV-XVI стст.) нашы дзяржавы існавалі як адзіная дзяржава, Вялікае княства Літоўскае. Аднак карані Астрожскіх знаходзяцца ўсё ж на беларускіх землях, і дзейнасць князёў болып датычыць менавіта Беларусі, а не Украіны. Пра дзейнасць князёў Астрожскіх і іх унёсак у беларускую духоўную спадчыну найболып дэталёва і шчыра напісала Алена Яскевіч у кнізе “Падзвіжнікі і іх святыні”1. Працягваючы яе аналіз і грунтуючыся на іншых крыніцах, я б вылучыў асноўныя ўнёскі гэтых постацяў у развіццё менавіта беларускай нацыянальнай культуры.
    Дзякуючы намаганням украінскіх навукоўцаў і палітыкаў князя Канстанціна Іванавіча Астрожска­га ў Украіне лічаць усё ж нацыянальным героем менавіта беларускай гісторыі. Аднак помнік, які быў усталяваны ў Астрозе не так даўно, увекавечыў памяць трох Астрожскіх: Фёдара у манаскай схіме, Канстанціна Іванавіча з мячом, Канстанціна Канстанцінавіча з Бібліяй.
    Фёдар (Феадор пасля пострыгу) Данілавіч Астрожскі быў старэйшым сынам у сям‘і роду князёў Астрожскіх. У 1436 г., пасля смерці бацькі, ён становіцца багатым землеўласнікам. Адначасна яму пе-
    1 А. Яскевіч. Падзвіжнікі і іх святыні. Мн., 2001.
    К.І.Астрожскі
    райшло ў спадчыну пра­ва апекі над усімі праваслаўнымі цэрквамі і манастырамі на сваіх землях. Князь Фёдар быў багатым магнатам, ведамым ваяром і аўтарытэтным дыпламатам. Сучаснікі называлі яго “мужам з усіх правадыроў Літвы і Русі, вялікай смеласці і велізарнага аўтарытэту”. Але нечакана Госпад паклікаў яго да іншай дзейнасці.
    Ён адмовіўся ад княскай славы і прыняў мніства ў Кіева-Пячорскай лаўры з імем Феадосій. У старажытных царкоўных спевах праслаўляецца яго “пакорнае паслушэнства і маўчальніцтва”, а таксама руплівасць на ніве добрых спраў і хрысціянскай любасці. Ужо з канца XV ст. ён стаў ушаноўвацца як святы. Нятленныя мошчы святаўлівага Фёдара і цяпер ляжаць у Дальных пячорах Кіева-Пячорскага манастыра побач з іншымі праведнікамі і цудатворцамі.
    У 2002 г. Фёдар Астрожскі быў далучаны да ліку Беларускіх святых. На заказ беларускага праваслаўнага Брацтва Віленскіх Мучанікаў быў намаляваны абраз святаўлівага. 22 мая 2004 г. адбылося перанясенне абраза з часцінкамі мошчаў св. Фёдара Астрожскага з Свята-Пятра-Паўлаўскага сабора г. Мінска ў дамавую капліцу брацкага дома «Кінанія» (пае. Калодзішчы, Мінскі р-н). Цяпер гэта адзінае месца ў Беларусі, дзе на памяць святаўлівага створана дамавая царква, і тут мяркуюць пабудаваць на яго чэсць капліцу.
    Манаскае старание святаўлівага Фёдара Астрожскага не выпадковая падзея. Ён працягвае традыцыі манаства ў Беларусі, якія маюць тысячагадовую гісторыю і звязаныя з такімі імёнамі, як Ефрасіння По-
    лацкая, Кірыла і Лаўрэнцій Тураўскія, Афанасі Філіповіч, іншыя. Здабыткі ўзнёслай духоўнасці, якія звязаныя з беларускімі праваслаўнымі традыцыямі, ніколі не перарываліся, яны існавалі паралельна з маскоўскім праваслаўем і існуюць у наш час. I прыклад Астрожскіх гэта характэрная рыса беларускага менталітэту і беларускай місіі.
    Канстанцін Іванавіч Астрожскі (1460-1530) быў праўнукам Фёдара Астрожскага. Меў вельмі высо­кую пасаду найвышэйшы гетман Вялікага княства Літоўскага, кашталян Віленскі, ваявода Троцкі. К. I. Астрожскі паказаў сябе як выдатны дзеяч праваслаўнай асветы, заснаваў шмат праваслаўных храмаў, спрыяў іх развіццю. Аўтарытэт гетмана ў ВКЛ быў такі высокі, што польскі кароль, дарма што князь быў адданы праваслаўю, давяраў яму найважнейшыя дзяржаўныя справы, аб чым і сведчыць яго прызначэнне гетманам. У гісторыю князь К. I. Астрожскі ўвайшоў як выдатны ваяр. А перамога войска ВКЛ над маскоўскім войскам у бойцы пад Оршай 8 верасня 1514 г., якую слушна лічаць заслугай бліскучага камандавання К. I. Астрожскага, стала векапомнай падзеяй усёй беларускай гісторыі. На жаль, засяродзіўшыся толькі на гэтай бойцы, многія пісьменнікі і гісторыкі не надаюць належнай увагі іншай, не менш значнай для Беларусі, дзейнасці князя. Так, у кнізе “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” У. Арлова і Г. Сагановіча бітве пад Оршай прысвечаны цэлы артыкул. Пра іншую дзейнасць Канстанціна Астрожс­кага і пра іншых Астрожскіх там не сказана ні слова.
    Маскоўскія гісторыкі традыцыйна асвятляюць падзеі XVI ст. як змаганне маскоўскага праваслаўнага царства з “лацінствам” Польшчы і Літвы. Аднак мала хто апісвае тыя войны як войны дзвюх праваслаўных дзяржаў ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы. I нават пазней, калі ВКЛ увайшло ў склад Рэчы Паспалітай, львіная доля войскаў гэтай дзяржавы складалі выхадцы з тэрыторыі сучаснай Беларусі і Украіны г. зн. былі ці праваслаўнымі, ці католі-
    камі ўсходняга абраду. Толькі тады, калі ідзецца пра князёў Астрожскіх, “тэндэнцыйнае мысленне” не дазваляе расійскім гісторыкам выкарыстоўваць традыцыйны “антылацінскі” падыход, і яны мусяць такі адзначыць факт існавання праваслаўя ў Беларусі.
    Вось як піша М. I. Кастамараў у сваёй кнізе “Руская гісторыя ў жыццяпісах яе найгалоўнейшых дзеячоў” пра князя Канастанціна Іванавіча Астрожскага: “Праўнукам Фёдара Астрожскага, ведамага сваёй барацьбой за Русь супраць Польшчы, быў знакаміты Канстанцін Іванавіч, гетман літоўскі, надзейны слуга польскага караля, які быў у палоне ў Івана III, і потым адпомсціў за свой палон пабіццём маскоўскага войска над Оршай. Варожасць да праваслаўнай Масквы і надзейная служба каралю-католіку не перашкаджалі яму славіцца праваслаўнай набожнасцю. Ён шчодра будаваў і ўпрыгожваў праваслаўныя храмы, разам з тым адчыняў пры цэрквах школы для дзетак і, такім чынам, заклаў пачатак рускай асветы”.
    Модныя беларускія гісторыкі сучаснай папуляцыі накшталт пісьменніка У. Арлова, адмаўляючы імперскае мысленне ў трактоўцы нашай гісторыі, аўтаматычна адмаўляюць і праваслаўны чыннік у гісторыі нават Полацка-Тураўскага перыяду, не кажучы пра ВКЛ. Насамрэч не трэба адкідаць гэты чыннік беларускай гісторыі ні на карысць уніі, ні рыма-каталіцызму. На Усходзе Еўропы існавалі дзве праваслаўныя дзяржавы, два сталыя супернікі ВКЛ і Маскоўская дзяржава. I ў нашай гісторыі перыядычна з’яўляюцца такія стараннікі і заступнікі праваслаўя, як князі Астрожскія.