• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    на, што ўкраінскае сялянства не падтрымала гэтага паўстання. Галоўнай прычынай гэтага быў прапольскі і каталіцкі характар беларуска-польскага паўстання, што не пасавала да праваслаўнай большасці як Украіны, так і Беларусі. Хоць у Беларусі, як лічыцца, менавіта з гэтых часоў ўзнікла цікавасць да беларусаў як асобнай нацыі і начала развівацца беларуская літаратура ды пісьменства.
    Мне асабіста думаецца, што гэтае паўстанне для беларускага нацыянальнага адраджэння асаблівай ролі не адыграла. Нашмат болыпы стымул развіццю беларускай нацыі даў уздым навукі і культуры, які быў характэрны для Расійскай Імперыі XIX ст. з усталяваннем развітага капіталізму.
    Найбольшую ўвагу стадыі развіцця капіталістычнага ладу таго перыяду надаваў даследнік нацыяў Том Нэйрн (гл. артыкул “Интернационализм и вто­рое пришествие” ў кнізе “Нации и национализм”. М., 2002). Нэйрн лічыць, што падставовым чыннікам развіцця нацыяналізму было нераўнамернае развіццё капіталістычнага грамадства. Ён вылучае мажлівасць развіцця ў гэтых умовах “па-свойму” і фармаванне ваяўнічага міжкласавага грамадства, што цалкам усведамляла асабістую ідэнтычнасць адносна панавання вонкавых сілаў. У такім рэчышчы можна разглядаць і з’яўленне Каліноўскага, пра якога пазней быў створаны цэлы міф.
    Кастусь Каліноўскі: чалавек і герой
    Некаму, можа, будзе балюча развітацца з легендамі, але і праўду няма сэнсу хаваць. Гэта ўжо гісторыя, а яна павінна быць праўдзівая, каб у прышласці не паўтараць памылак.
    Аляксандр Надсан. “Пра Боскае і людское”
    Аглядваючыся на постаці нацыянальных дзеячоў нашага мінулага, зразумела, нельга прайсці міма асобы Кастуся Каліноўскага кіраўніка беларускапольскага паўстання 1863 г. супраць царызму. Тым
    болып, што ў некаторых творах ён быў названы “заснавальнікам беларускага нацыяналізму” (напрыклад, у кнізе Янкі Запрудніка “Беларусь на гістарычных скрыжаваннях”).
    Літаратурная спадчына К. Каліноўскага невялікая усяго толькі некалькі нумароў “Мужыцкай праўды” ды “Лісты з-пад шыбеніцы”, аднак для другой паловы XIX ст. гэтыя творы, напісаныя на нікому невядомай “мужыцкай” мове, аказаліся з’явай вельмі незвычайнай, рэвалюцыйнай. Ніхто не будзе аспрэчваць таго факта, што менавіта пасля паўстання К. Каліноўскага ў сведамасці расійскай грамадскасці і нават усёй сусветнай супольнасці пачаў фармавацца погляд на Паўночна-Заходні край Расійскай Імперыі не як на частку імперыі, а як на тэрыторыю пражывання новага няведамага дагэтуль народа беларусаў.
    Гэта адзін бок феномена К. Каліноўскага. Другі бок, і ён быў не менш істотны, гэта творчасць і дзейнасць К. Каліноўскага, якая непасрэдна мае дачыненне да беларускага нацыянальнага адраджэння і станаўлення беларускага нацыяналізму як з’явы мадэрнай гісторыі.
    Вынікі пошукаў беларускай нацыянальнай ідэі ў творах К. Каліноўскага аказаліся супярэчлівымі. Стала зразумелым, што многае з таго, што гаворыцца пра К. Каліноўскага перабольшваецца, а некаторыя ягоныя выказванні, напрыклад, пра праваслаўе “як схізму”, выклікаюць канкрэтнае непрыманне прынамсі праваслаўнымі вернікамі.
    Аднак маё выступление з сваімі заўвагамі на фо­руме ў Сеціве выклікала шквал крытыкі і на змест артыкула, і на мяне асабіста. Не зразумелі маёй пазіцыі многія знакамітыя дзеячы беларускай культу­ры. Праўда, улетку 2008 г. падчас наведвання Жыровіцкага манастыра, мне трапіліся знакамітыя лісткі “Жыровіцкая абіцель”, дзе зусім незалежна ад мяне у артыкуле “Дастаеўскі і Каліноўскі” да вельмі блізкіх думак і нават болып радыкальных, прыходзіць інак Мікалай (у свеце ведамы беларускі
    паэт Зніч). Але гэта зразумела веруючы праваслаўны чалавек наўрад ці падтрымае таго, хто абражае яго веру, а тэты факт прысутнічае ў газетах Каліноўскага. Аднак на тым жа форуме быў голас у маю падтрымку ад аднаго ведамага чалавека каталіцкага веравызнання. I зусім нечаканай была вестка з далёкага Сінгапура, дзе часова працуе прыхаджанін таго ж храма, што наведваю і я, Пятра-Паўлаўскага. Мой праваслаўны сябра выказаў самыя злосныя словы ў мой адрас за крытыку Каліноўскага.
    Каб знайсці ўсё ж нейкую залатую сярэдзіну, трэба было б прааналізаваць усе бакі праблемы. Таму я спачатку разгледжу тыя выказванні ў творах Каліноўскага, якія пакладзены ў аснову думкі тых даследчыкаў, што залічаюць яго да дзеячоў не беларускага руху, а польскага.
    Першым артыкулам, дзе была звернутая ўвага на гэтую праблему, стаў артыкул эмігранцкага гісторыка Юрыя Весялкоўскага “XIX стагоддзе на Беларусі і Кастусь Каліноўскі” , надрукаваны ў кнізе “Дух часу”1. Ён піша: “Каліноўскі не быў незалежным лідэрам паўстання на Літве і Беларусі, а толькі адным з польскіх памагатых, аб чым пішуць палякі. ...Яго Правінцыяльны Камітэт, як улада на Літве і Бела­русь у сваёй адозве ад 29 студзеня 1863 г. гаварыў наступнае: “Паўстанне на Літве выракуе аб уваскрошанні Полыпчы і смерці ворагаў”.
    Далей Ю. Весялкоўскі даволі аргументавана паказвае ролю Каліноўскага ў паўстанні 1863 г. як змагара за свабоду Полыпчы, але ніяк не як змагара за воль­ную Беларусь, як гэта лічыцца ў нас цяпер, фактычна, амаль афіцыйна. “Шкада, што мы не маем газеты “Мужыцкая праўда” Каліноўскага піша Весялкоўскі (у ягоным распараджэнні былі толькі асобныя вытрымкі з гэтых лісткоў і “Ліст з-пад шыбеніцы”).
    У мяне была мажлівасць пазнаёміцца з гэтымі лісткамі, што я і зрабіў. Тэксты ўсіх нумароў “Му-
    1 Весялкоўскі Юры. Дух часу. Палемічна-крытычныя артыкулы. Беласток Лёндан, 2005.
    жыцкай праўды” у выглядзе фотакопій ёсць у кнізе “К. Калиновский. Из печатного и рукописного насле­дия”. (Минск, 1988). Высветлілася, што Юры Весялкоўскі меў рацыю.
    Дык што ж беларускага ў “Мужыцкай праўдзе” К. Каліноўскага?
    “Мужыцкая праўда” А? 1.
    Адразу звяртае на сябе ўвагу зварот “Дзецюкі!” Не “беларусы”, не “ліцвіны”, не “русіны”, а “дзецюкі”. Зразумела, “беларусы” як назва народа тады яшчэ не была распаўсюджана, аднак народ неяк зваўся.
    I ў гэтым лістку і ў іншых праходзіць даміноўная лінія супраць “маскалёў”, чыноўнікаў і паноў: “Маскал!, чыноўнікі і многа паноў будуць перапыняць пісьмо наша да вас, но найдуцца людзі ... што хочуць вашай свабоды...” Выказваецца недавер маскоўскай палітыцы. Што Масква не дасць вольнасц! мужыку. Далей ідзе заклік узяцца за рукі, мужык, пакуль здольны трымаць касу і сякеру, будзе “baranic swaho”.
    “Мужыцкая праўда” № 2.
    Быў наш народ калісь вольны і багаты піша Каліноўскі. Праўда, не ўдакладняе, калі гэтае шчасце надарылася нам. Паншчыны тады не было. Было лесу шмат. Пра тэты мужыцкі “рай” Каліноўскі дае навод­ку: людзей тады было мала, а “поля колькі хочаш”, так што не трэба служыць паншчыны, кожны мог паставіць сабе хату і мець сваё поле. Але разгадка, дзе ж было месца і калі былі тыя слаўныя часы, дае наступны абзац лістка: “u susedsztwe z nami zyu Niemiec i Mascal”. He “маскаль” i “Польшча”, а “Не­мец”! Значыць “мы” гэта Польшча. Далей болей “наш кароль”, як можна зразумець тэкст, рабіў усё па справядлівасці, а “маскаль” увёў падаткі, паншчыну і чынш на зямлю. I заклік ісці вайною на “маскаля”.
    “Мужыцкая праўда” №3.
    У гэтым лістку Каліноўскі піша, быццам “народ паразумнеў”: “ужо ведаем, што чалавек вольны, гэта калі мае кусок сваей зямлі, за катору ані чыншу і аброку не плаціць, ані паншчыны не служыць”.
    Канчае, як і ў іншых лістках зваротам да рэлігійных пачуццяў мужыка: “Толька, дзецюкі, смела, бо з намі Бог і праўда, а калі мы з Богам, то з намі ваяваці трудна, бо боска моц вяліка, а народу многа”.
    “Мужыцкая праўда” № 4
    “Ронд маскоўскі, дзецюкі, не так робіць, як рабіці трэба, не думае, каб палегчыць народаві, а вымышляе адно спосабы, як абадраці і заўсім людзей зглуміці”.
    “У нас, дзецюкі, адно учаць у школах, каб ты знаў чытаці па-маскоўску, а то для таго, каб цябе зусім перарабіці на маскаля. Суды маскоўскія гэта воўчая яма, гдзе не разбіраюць, чы за табою праўда, чы не, а скубуць адно як могуць”. Змест гэтага лістка скіраваны супраць маскалёў і цара, якія яны дрэнныя і як дрэнна жыць мужыку.
    Аднак канструкцыйных парад да развязання гэтай праблемы не даецца.
    “Мужыцкая праўда” №5
    Звяртаюць на сябе ўвагу наступныя развагі: “Помняць яшчэ нашыя дзяды ... што за іх часоў мужыкі рэкрута і не зналі. Было войска, то праўда, но войска польскае ўсё было зэ шляхты, а калі мужыкі часамі захацелі ісці на вайну, так зараз з іх знімалі мужыцтва да і паншчыну, давалі зямлю, а ўсю вёску рабілі шляхтаю. ...ронд Польскі даваў зямлю, даваў вольнасць, даваў шляхецтва, а маскаль чы гэтак робіць?”
    Сапраўды, прачытаўшы такія радкі, так і хочацца паперці ў Польшчу па зямлю ды шляхецтва... Але ці так бестурботна і шчасліва жыў мужык пад Польшчай? Ю. Весялкоўскі прыводзіць некалькі характэрных прыкладаў на тэты конт. Так, барон Жыгімонт Герберштэйн пасля сваіх падарожжаў праз Беларусь у1517і1526гг. пісаў: “Народ бедны і прыгнечаны рабствам”. Пётр Скарга пісаў: “Паны не толькі адбіраюць у гаротнага селяніна ўсё, што ім зроблена, але і забіваюць яго, калі пажадаюць”. Нават прагрэсіўная травеньская канстытуцыя 1791 г. не скасавала прыгоннага права ў Рэчы Паспалітай.
    “Мужыцкая праўда” №6
    Каліноўскі паходзіў з каталіцкай сям’і, але да ся-
    лян, “мужыкоў”, ён звяртаецца як да вызнаўцаў уніяцкай веры “справядлівай уніяцкай веры”. Ён піша, што мужыкоў перавярнулі да схізмы, на праваслаўе, што “ён сягодня, як той сабака, жыве без веры І, як сабака, здохне чартам на пекла”. Вось, што значыць для Каліноўскага праваслаўе! Гэта значыць “аддаць у пекла на вечныя мэнкі, будуць чэрты душу рваці на кускі, а смала ў вантробах кіпеці будзе”.
    У 1863 г. большасць беларусаў вызнавала праваслаўе. Ведама, што на момант трох падзелаў Рэчы Паспалітай сітуацыя была іншай многія беларусы, асабліва сялянскае насельніцтва, былі уніятамі. Але што станавіла сабой уніяцтва? Беларуская уніяцкая царква захоўвала ўсходні абрад у набажэнствах, г. зн. праваслаўны, але заразом сама была пад юрысдыкцыяй Рыма. Таму і не дзіўна, што пасля далучэння Беларусі да Расійскай Імперыі пераход ад уніяцтва да праваслаўя ў сваёй практычнай частцы адбыўся вельмі хутка. Ход служэння літургіі і іншых царкоўных набажэнстваў цалкам захаваўся пры гэтым пераходзе. А тое, што ў заканчэнні службы ўпамінаецца не папа Рымскі, а рускі патрыярх, для селяніна аніякага значэння не мела. Вось вам і схізма. Дык што ж, за гэта трэба яго “аддаць у пекла на вечныя мэнкі” і ён будзе “як сабака”?