Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
і незалежны край. Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю і вольнаю дзяржавай”. У грамаце акрэслены таксама межы БНР: “Магілёўшчына, беларускія часці Міншчыны, Гродзеншчына (з Гораднам, Беластокам), Віленшчына, Віцебшчына, Смаленшчына, Чарнігаўшчына і сумежныя часці суседніх губерняў, заселеных беларусамі”.
Уся дзейнасць Рады БНР праходзіла ў акупаваным немцамі Мінску. Немцы спачатку не прызналі БНР і заявілі, што разглядаюць Беларусь як частку Расіі. Аднак немцы паступова перадалі органам БНР ведамствы прамысловасці, гандлю, асветы і іншыя ўстановы, якімі кіраваў Народны Сакратарыят, хоць і пад кантролем немцаў. Заставаўся адзін крок да прызнання БНР, і, як піша Ю. Туронак, генерал Э. Фалькенгайн 27 мая прыняў заступнікаў БНР, заявіўшы, што іх “дзейнасць неўзабаве дасць Беларусі пазітыўныя рэзультаты”, што ўспрымалася як “намінка на юрыдычнае прызнанне БНР”.
Вось пералік тых канкрэтных вынікаў кіравання Рады БНР пасля 25 сакавіка 1918 г.: найперш была створана сетка пачатковых і сярэдніх школаў, у Мінску ствараўся Педагагічны інстытут, пачалося рыхтаванне да адкрыцця беларускага універсітэта, працаваў народны тэатр, Таварыства Драмы і Камедыі, выходзіла вялікая колькасць газет і часопісаў 14 выданняў. I галоўнае беларуская мова ўперпіыню стала дзяржаўнай.
Пасля закладання пагаднення з Савецкай Расіяй 27 жніўня 1918 г. і вываду нямецкіх войскаў з Мінску Рада БНР пераехала спачатку ў Горадна, а вясной 1919 г. ад’ехала за мяжу. 3 гэтага часу яна дзеіць толькі на эміграцы.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (Рада БНР) на эміграцыі
3 1919 г. Рада БНР дзеіла на эміграцыі. У сакавіку 1943 г. паўнамоцтвы прэзідэнта і старшыні ўрада БНР атрымаў Мікола Абрамчык.
У першыя пасляваенныя гады Рада ВНР дзеіла нелегальна. У сакавіку 1946 г. у Рэгензбургу (Зах. Нямеччына) М. Абрамчык правёў сход беларускіх дзеячоў, на якім выставіў свае паўнамоцтвы. Рада была папоўнена новымі сябрамі, быў выбраны ўрад ВНР на чале з Абрамчыкам. 28 снежня 1947 г. на 2-й сесіі Рады ВНР у Остэргофэне было афіцыйна абвешчана пра яе аднаўленне. Быў адзінагалосна прыняты статут Рады, у якім яе асноўным палітычным заданием абвяшчалася “адбудова незалежнай беларускай дзяржаўнасці на ўсіх землях, якія ў 1917-1918 гг. належал! да беларускага этнаграфічнага абшару”. Рада ВНР была аб’яўлена адзіным законным прадстаўніцтвам беларускага народа. Абавязкі старшыні Рады выконваў прэзідэнт ВНР.
У паваенны перыяд Рада ВНР заявіла сябе на міжнароднай арэне: быў прыняты мемарандум, накіраваны ад імя Рады ў 1946 г. на мірную канфэрэнцыю ў Парыж. Яго падпісала і “ўпаўнаважанае прадстаўніцтва ўраду ВНР”, якое нібыта ў той час нелегальна дзеіла ў Беларусі і кіравала “змаганнем беларускага народу супраць расійска-бальшавіцкай акупацыі”. Паводле некаторых звестак, трэцяя частка сяброў Рады БНР жыла ў БССР. Аднак наколькі рэальным было “прадстаўніцтва Рады БНР” і ці мела яно ўплыў на партызанскі рух невядома.
У 1951-1952 гг. амерыканскія спецслужбы перакінулі ў Беларусь шэраг сяброў Рады БНР, якіх, аднак, арыштавала дзяржбяспека. Чынныя захады на падтрыманне лучнасці з антысавецкім супрацівам у БССР Рада БНР рабіла да сярэдзіны 1950-х гг.
У цяперашн! час старшынёй Рады БНР з’яўляецца Івонка Сурвіла.
БССР
Камуністычная ідэя ў першыя гады існавання Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі несла новы імпульс. Асабліва гэта добра паказвае стаўленне да нацыянальнай ідэі. Ужо абвяшчэнне
самастойнай рэспублікі БССР, хоць і ў складзе СССР, было новым, рэвалюцыйным кронам пасля развалу “турмы народаў” Расійскай Імперыі.
Тое, што адбывалася ў 20-я гг. XX ст. у Беларусі, ёсць небывалым прыкладам вельмі паскоранага працэсу ўтварэння нацыі. Таго працэсу, якога бракавала нам ужо сто гадоў да гэтых падзей праз аб’ектыўныя ўмовы, выкліканыя мусовым суіснаваннем беларускага этнасу побач з больш развітым, дакладней, разам з этнасам-гаспадаром рускім этнасам. Пасіянарны штуршок выклікаў бурнае развіццё беларускай нацыі па ўсім спектры культурнага, эканамічнага і ідэалагічнага жыцця ў БССР. Аналагічныя падзеі адбываліся ў нас яшчэ толькі адзін раз на пачатку 90-х гг. XX ст. адразу ў час развалу СССР. Цікава, што на першым этапе нацыянальная ідэя гарманічна ўпісвалася ў будаўніцтва сацыялізму, не супярэчыла ёй, часам і дамінавала, асабліва ў нацыя-культурным будаўніцтве. Партыйнае кіраўніцтва БССР выяўляла нацыянал-бальшавіцкі характар. Ад цяперашніх камуністаў далёкія ідэалы тых нацыянальна-сведамых барацьбітоў-камуністаў, якія бачылі ў будучым чалавеку камуністычнага раю ўсебакова развітую і, перадусім, нацыянальна сведамую асобу. Досыць успомніць першых асобаў рэспублікі, такіх, як першы старшыня Саўнаркаму Жылуновіч (пісьменнік Цішка Гартны), камуніст Вацлаў Іваноўскі (аўтар “Кароткай гісторыі Беларусі”).
Другая хваля нацыянальнага адраджэння: 19181929 гг. (БССР), 1921-1939 гг. (Заходняя Беларусь).
Тэты перыяд можна назваць перыядам найболып плённага развіцця беларускай нацыі. За досыць кароткі перыяд у галіне беларусізацыі было зроблена болып, чым за ўсё мінулае стагоддзе. Масава і рэгулярна сталі з’яўляцца беларускія слоўнікі: прыкладам, у 1926 г. у Мінску выйшаў беларуска-расійскі слоўнік, складзены М. Байковым і С. Некрашэвічам; у 1924 г. у Коўне выйшаў расійска-беларускі слоўнік
В. Ластоўскага; надрукаваныя таксама галіновыя слоўнікі з фізікі, хіміі і іншых навук. Навукова-даследчае жыццё віравала ў асяроддзі першай беларускай навуковай установи Інбелкульта, папярэдніка Акадэміі Навук. Расквітнела беларуская проза і паэзія. Сфармавалася нацыянальнае тэатральнае мастацтва і народная творчасць.
Ёсць усе падставы сцвярджаць, што менавіта да 1929 г. сфармавалася беларуская нация і адпаведна абазначыліся контуры беларускай нацыянальнай ідэі (БНІ). З’явіліся і першыя тэарэтычныя працы, прысвечаныя беларускай праблематыцы.
Сярод першых такіх творцаў, безумоўна, вылучаецца фігура Ігната Абдзіраловіча (псеўданім Ігната Канчэўскага), аўтара знакамітага эсэ “Адвечным шляхам”. Трэба адзначыць і працы В. Гадлеўскага, А. Станкевіча, якія заклалі падваліны беларускага нацыяналізму і беларускай нацыянальнай ідэі.
Калі ў 1920-1940-я гг. ува Усходняй Беларусі ўсталяваўся камуністычны рэжым, то ў Заходняй панаваў капіталізм, які быў адносна лаяльным і нават дазваляў шматпартыйнасць. Найбольш буйной з беларускіх партыяў Заходняй Беларусі была БХДЗ (Беларуская хрысціянска-дэмакратычная Злучнасць), якой кіравалі Ян Пазняк і ксёндз Адам Станкевіч. БХДЗ аб’ядноўвала ў сваіх шэрагах некалькі тысяч чалавек. Гэта былі перадусім сяляне, а таксама збяднелая шляхта. Вялікі ўнёсак у развіццё нацыянальнай беларускай думкі зрабіў ідэолаг БХДЗ А. Станкевіч, які надрукаваў шэраг падставовых кніг аб хрысціянстве і беларускай нацыянальнай ідэі.
Акрамя БХДЗ у Заходняй Беларусі існавалі і іншыя партыі: БСДРП (Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя), БНФ (Беларускі народны фронт) і, нават, Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя.
У часы рэпрэсіяў галоўным звінавачваннем, што выстаўлялася да дзеячоў беларускай культуры, пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, навукоўцаў, творчай
інтэлігенцыі было звінавачванне ў “нацдэмаўшчыне”, г. зн. у прыхільнасці да ідэалаў дэмакратыі і нацыянальнай ідэі даклададней, да ўсяго нацыянальнага. Гэтая “нацдэмаўшчына” ўзводзілася ў ранг нейкай страшнай ідэалогіі, варожай да сацыялістычных і камуністычных ідэй, наагул “да будаўніка камунізму”. Але насамрэч “нацдэм” гэта быў толькі ярлык і ніякай тэорыі, канцэпцыі ці ідэалогіі нацдэмаўшчыны за ім не стаяла. Пад ярлык “нацдэма” маглі трапіць і былыя сацыял-дэмакраты з “Грамады” і хрысціянскія дэмакраты, што выехалі з Заходняй Беларусі ў Савецкую Беларусь, і нацыянал-камуністы, і, нават, звычайныя беларускамоўныя пісьменнікі і паэты.
Слабасць нацыянальнай сведамасці беларусаў у часы Расійскай Імперыі, негатоўнасць утварыць сваю незалежнную дзяражаву далі свае вынікі і ў даваеннай БССР, і ў Заходняй Беларусі. Мы не здолелі сфармуляваць і спраўдзіць свае нацыянальнае ідэі. Творы найболып грунтоўных мысляроў гэтай эпохі В. Гадлеўскага, А. Станкевіча, В. Ластоўскага, Я. Лёсіка, Я. Самойлы не паспелі стаць усенародным набыткам іх аўтары былі рэпрэсаваныя, а кнігі забароненыя.
У звязку з гэтым гаварыць аб існаванні палітычнага нацыяналізму і тым больш ідэалогіі нацыяналізму ў даваеннай БССР заўчасна. Аднак нацыянальны рух 1920-х гадоў быў ужо асновай будучай нацыянальнай дзяржавы і канцэпцыі беларускага нацыяналізму, ужыццяўленню чаго перашкодзіў культ асобы, прыпыніўшы гэтыя працэсы да эпохі перабудовы, што пачалася пры канцы 1980-х гадоў.
За час панавання савецкай улады, фактычна, адзінай ідэалогіяй у БССР была дзяржаўная ідэалогія, якую несла камуністычная партыя КПБ, філіял саюзнай КПСС. 3 іншых ідэалагічных канцэпцый можна адзначыць толькі ідэі, выкладзеныя ў праграмах даваенных партый Заходняй Беларусі БХДЗ і БСДП. Трэба адзначыць, што ні ліберальныя, ні кансерватыўныя традыцыі не былі ведамыя беларусам, як у імперскай Расіі, так і ў Рэчы Паспалітай ды ў БССР.
Вацлаў Ластоўскі
Вацлаў Ластоўскі быў адным з першых, каго “ўзнагародзілі” тытулам “беларускі нацыяналіст”, а ў страшныя 1930-я гэта было як кляйно і смяротны вырак. Гэтае кляйно ў дачыненні да яго праіснавала даволі працяглы час яшчэ ў Беларускай савецкай энцыклапедыі за 1972 г. мы чытаем, што Ластоўскі ёсць ад
ным з ідэолагаў беларускага нацыяналізму, яму ўласцівая “нацыяналістычная інтэрпрэтацыя гістарычных фактаў”. Апрача таго, у савецкія часы творчасць Ластоўскага ўсяляк замоўчвалася, а кнігі ягоныя ляжалі ў сакрэтных сховішчах.
Помніцца, мне ўдалося недзе ў канцы 70-х гг. XX ст. праз аддзел Рэдкай кнігі бібліятэкі АН БССР імя Я. Коласа азнаёміцца з яго славутай “Гісторыяй беларускай (крыўскай) кнігі”, надрукаванай у Коўне (цяпер Каунас) у 1926 годзе. Гэта была адна з тых кніг, пасля прачытання якой я пайшоў следам за аўтарам, фармуючы свой светагляд таксама стаў нацыяналістам, як і аўтар кнігі В. Ластоўскі.
Сапраўды можна казаць, што В. Ластоўскі ёсць адным з першых беларускіх нацыяналістаў. Толькі не ў адмоўным, а ў найлепшым сэнсе гэтага слова. I тое, што ён загінуў ад сталінскай кулі, ставіць яго ў шэраг нашых нацыянальных герояў. У Царкве ёсць такая традыцыя: людзей якія пацярпелі за веру, аддалі за яе жыццё узводзяць у ранг Святых, якія завуцца Мучанікамі. Пэўна, што добра было б пашырыць гэтае царкоўнае правіла і на іншыя гераічныя ўчынкі нашых славутых папярэднікаў, якія пацярпелі за высакародныя ідэі, у першую чаргу за найбольш узнёслую ідэю нацыянальную.