• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Саюз беларускай моладзі (СБМ)
    Арганізацыя, заснаваная ў чэрвені 1943 г., дзеіла легальна, з дазволу нямецкіх акупантаў, на тэрыторыі генеральнага камісарыята “Беларусь”. Займалася выхаваннем беларускай моладзі ў духу беларус­кага патрыятызму, любові да сваёй Бацькаўшчыны. Шэфам-правадніком Галоўнага Штаба СБМ быў Міхась Ганько. Галоўным друкаваным органам арганізацыі быў часопіс “Жыве Беларусь!”. Да чэрвеня 1944 г. СБМ налічваў у сваіх шэрагах некалькі дзесяткаў тысяч маладых людзей. У 1944 г. невялікая частка сяброў СБМ эмігравала на Захад.
    Арганізацыя беларускіх нацыяналістаў (АБН)
    Створана яна ў 1940 г. у Варшаве як нелегальная арганізацыя. Летам 1941 г. перанесла сваю дзейнасць у Беларусь. Паводле пэўных звестак, у 1942 г. АБН налічвала 500 чалавек. На яе чале стаяў Цэнтральны Камітэт. Старшыня ЦК АБН Ян Станкевіч. АБН
    вяла перамовы з польскай падпольнай Арміяй Краёвай аб супрацы, “польска-беларускай федэрацыі” і нават аб стварэнні беларуска-польскіх партызанскіх аддзелаў. Аднак кантакты з польскім супрацівам не далі ніякага выніку. У 1943 г. АБН увайшла ў падпольнае Беларускае Нацыянальна-Дэмакратычнае Аб’яднаньне (БНДА), дзе яна была, бадай, галоўнай сілай. На жаль, пакуль невядома, чым займаліся АБН і БНДА, акрамя кантактаў з палякамі. Пасля гібелі ў снежні 1943 г. у Мінску Вацлава Іваноўскага і выезду ў Чэхію Яна Станкевіча, АБН-БНДА фактычна спыніла сваё існаванне. Многія сябры арганізацыі, якія працавалі ў грамадзянскай адміністрацыі і школьніцтве, летам 1944 г. падаліся на Захад. Апошнім сябрам арганізацыі, што засталіся на Бацькаўшчыне, нічога не заставалася, як далучыцца да Руху Супраціву, арганізаванага Беларускай Незалежніцкай Партыяй.
    Кульмінацыяй дзейнасці БЦР, БНП, СБМ, АБН і іншых патрыятычных арганізацыяў стаў II Усебеларускі Кангрэс, што прайшоў у Мінску 27 чэрвеня 1944 г. Хоць кангрэс праходзіў у акупаваным Мінску, ён меў надзвычай вялікае прадстаўніцтва дэлегаты былі ад усіх этнаграфічна беларускіх мясцін.
    Другі Усебеларускі Кангрэс
    Другі Усебеларускі Кангрэс адбываўся у цяжкіх умовах акупаванай Беларусі, але мэты Кангрэса былі шляхетныя, патрыятычныя. Асноўная мэта яго, як напісана ўва ўступе да матэрыялаў Кангрэса, выданых у 1954 г. Беларускай Цэнтральнай Радай у Мюнхене (матэрыялы сабраныя і апрацаваныя камісіяй пад рэдакцыяй прафесара Р. Астроўскага), гэта ўзнаўленне дзяржаўнасці Беларусі, якую беларускі народ меў “ужо на пачатку свае
    Радаслаў Астроўскі
    гістарычнае эпохі, творачы ў IX ст. паасобныя самастойныя беларускія княствы: Полацкае, Смаленскае, Турава-Пінскае, Ноўгарад-Северскае, Менскае, Слуцкае ды іншае”.
    Уступ да “Матэрыялаў” змяшчае кароткую канцэпцыю гісторыі Беларусі да 1944 г. і асвятляе мэты II Усебеларускага Кангрэса. Аднак падыход Р. Астроўскага да нашай гісторыі грашыў тымі самымі хібамі беларускай дамінанты ў жыцці ВКЛ, як і ў іншых гісторыкаў таго часу, хоць “матэрыялы” Кан­грэса пісаліся досыць адукаванымі і нацыянальна сведамымі людзьмі. Тэты падыход выяўляецца ўжо з трэцяга абзаца “Уступу”: “Паасобныя княствы гэтых плямёнаў (маюцца на ўвазе крывічы, радзімічы і дрыговічы) аб’ядноўваюцца ў першую чаргу паміж са­бою, а пасля і з літоўскімі, (курсіў мой, -А. А.) тво­рачы задзіночаную беларуска-літоўскую дзяржаву пад назовам Вялікага Княства Літоўскага”. Тут проціпастаўляюцца беларускія цлямёны і літоўскія, чаго ні ў якім разе рабіць нельга. А трэба ўлучыць, як і пісаў Мікола Ермаловіч, “Літву”, літоўскія плямёны ў склад беларускіх плямёнаў, нават зрабіць іх дамінантай пры фармаванні будучага адзінага беларускага этнасу, а потым і нацыі. I тады такія фразы як “беларускалітоўская” дзяржава ніколі не прагучаць. Не было такой. А была беларуская. Альбо “літоўская” паводле назвы, але паводле сэнсу і зместу гэтая “літоўская” на “ўсе сто” была “беларуская”.
    Аднак тады, у гады нягодаў і ваеннага тлуму, “Ма­тэрыялы” і без гэтых паправак пісаліся досыць патрыятычна. Беларуская Центральная Рада (БЦР) арганізатар Кангрэса зрабіла вялікую справу на выяўленне і аб’яднанне тых сілаў беларускага народу, што захавалі сваю адметнасць і моц, нягледзячы на гады савецкага сталінскага, а потым нямецкага тэрору ды гвалту над нацыямі. Упершыню, нарэшце, праз многія гады існавання бальшавіцкага рэжыму на беларускіх землях, і менавіта ў час нямецкай акупацыі можна было яшчэ раз заявіць пра існаванне
    Беларусі не як часткі СССР, а як самастойнай, незалежнай дзяржавы. Аднак кіраўніцтва БЦР разуме­ла, што распачынаць вайну за незалежнасць Беларусі на два франты супраць бальшавікоў і немцаў было б раўназначна самагубству. Вось як наіўна пішацца ў гэтых матэрыялах: ’’Бальпіавікоў усе доб­ра ведалі і з імі змагаліся, а што да немцаў дык былі ўпэўнены, што Захад ім рукі звяжа”. Сёння так і хочацца запярэчыць: “Паважаныя папярэднікі, сябры беларускага Кангрэса 1944 г. і сябры БЦР, а адкуль у вас пэўнасць, што калі “Захад” рукі звяжа бальшавікам, г. зн. заваюе Беларусь, то ён кінецца прызнаваць новую беларускую дзяржаву і адкрые зялёны шлях беларускаму нацыянальнаму адраджэнню. Гісторыя паказвае нам, што перадзел тэрыторыяў ніколі не спрыяў рамантычнаму нацыянальна­му абуджэнню, а дыктаваў суровыя і прагматычныя правілы гульні, ведамыя над назовам “права моцнага”. I пляваць ім будзе пасля перамогі на нашы нацыянальныя пачуцці і “права людзьмі звацца”.
    Здзіўляе вялікая лічба дэлегатаў на Кангрэсе 1039 чалавек. I гэта ў часе вайны, пры ўсіх цяжкасцях пераездаў! Як не прыраўнаць да цяперашніх Кангрэсаў дэмакратычных сілаў, якіх было аж 7 і на якія ніколі не збіралася гэтулькі людзей. Вельмі прадстаўнічы быў Кангрэс і з боку геаграфіі прыбылых ад прыфрантавой паласы да этнічна беларускіх тэрыторыяў, далучаных да іншых краёў: Беласточчыны, Віленшчыны і Дзвіншчыны.
    Кангрэс асудзіў балыпавіцкі рэжым і ануляваў усе пастановы і законы, прынятыя савецкай уладай ды палякамі. У заключным слове прэзідэнт Кангрэса Яўхім Кіпель сказаў: “Сённяшнім сваім актам наш народ давёў усяму Свету, што ён не хоча ні маскоўскае, ні польскае апекі. Усе пастановы аб выхадзе з так званага Савецкага Саюза і аб ануляванні маскоўска-польскіх дамоваў аб Беларусі, прынятыя аднагалосна. А гэта вельмі важна! Сярод тысячы двух­сот чалавек не знайшлося ні аднаго, які б хацеў зва-
    роту бальшавікоў, які б хацеў панавання польскіх паноў на Беларусі. Бясспрэчна, гэта воля не толькі дэлегатаў — гэта воля ўсяго беларускага народа!”
    Дэлегаты Кангрэсу мелі вельмі цвёрдыя намеры, Але ўзнікае пытанне: чаму ж ніхто з іх не здолеў рэальна ацаніць сваіх шанцаў у змаганні за незалежнасць Бацькаўшчыны. Яны ж былі на 100 адсоткаў нулявымі! Усе памянёныя падзеі праходзілі ў тыя часы, калі Савецкая Армія гнала нямецкіх акупантаў і неўзабаве вызваліла Мінск. Пра якую незалежную Беларусь у такіх умовах можна было гаварыць? Не дзіва, што амаль усе ўдзельнікі Кангрэса былі ці закатаваныя савецкім НКУС, ці скончылі сваё жыццё ў эміграцыі. А сярод іх такія ведамыя людзі, як генерал К. Езавітаў (“загінуў на балыпавіцкай шыбеніцы ў 1947 г.” напісана ў “Матэрыялах Кангрэса...”), славутыя паэткі Ларыса Геніюш ды Наталля Арсеннева (абедзьве былі рэпрэсаваныя), ведамы ўрадовец Народнага Камісарыята Асветы БССР Аўген Калубовіч, які напісаў у эміграцыі слынную цяпер кнігу “Айцы Беларусі і іх лёс”; інжынер Іван Касяк — напісаў у эміграцыі кнігу “3 гісторыі Беларускай аўтакефальнай царквы”, дацэнт БДУ, аўтар шматлікіх падручнікаў і навуковых прац Яўхім Кіпель, шмат ініпых знакамітых людзей, імёны якіх толькі цяпер вяртаюцца з забыцця.
    Зразумела, шанцаў стварэння незалежнай бела­рускай дзяржавы ў умовах нямецкай акупацыі ў удзельнікаў Кангрэса не было ніякіх. Аднак значэнне гэтай падзеі вельмі вялікае. II Усебеларускі Кангрэс засведчыў усім, што ёсць на свеце такая дзяржава Беларуская Народная Рэспубліка.
    Значэнне Кангрэса не абмяжоўваецца тымі незабыўнымі падзеямі 1944 г. у акупаваным Мінску. Большая частка яго ўдзельнікаў, якія не трапілі ў рукі савецкіх спецслужбаў пасля прыходу Савецкай Арміі, эмігравала і прысвяціла ўсё сваё жыццё служэнню беларускай ідэі за мяжой.
    8.	Найноўшая гісторыя нацыяналізму ў Беларусі — пасля Вялікай Айчыннай вайны (1945 г.) да нашага часу. Чацверты перыяд мадэрнісцкага фармавання беларускай нацыі
    Адразу пасля вайны на тэрыторыі Беларусі ўзнікла некалькі нелегальных арганізацыяў, перадусім моладзевых, якія мелі на мэце абвяшчэнне незалежнасці Беларусі, аддзяленне Беларусі ад СССР, нацыянальнае адраджэнне. Ніжэй прыточаны звесткі пра некаторыя з іх, узятыя з энцыклапедыі “Беларускі нацыяналізм”.
    Саюз вызвалення Беларусі (СВБ)
    Падпольная моладзевая арганізацыя створаная з ініцыятывы Генадзя Казака ў Навагрудку ў 19461947 гг. Была падрыхтаваная праграма арганізацыі і прызначаныя ўпаўнаважаныя прадстаўнікі ў раёнах. Арганізацыйны аддзел узначаліў Міхась Кожыч (“Ду­бовы”), а фінансавы Кастусь Рамановіч (“Сокал”). СВБ ставіў сабе на мэце аддзяленне Беларусі ад СССР і стварэнне самастойнай беларускай дзяржавы. Асноўным метадам змагання СВБ была антысавецкая агітацыя, але не адпрэчваўся і ўзброены супраціў.
    У канцы траўня 1947 г. арыштавалі 18 сяброў СВБ, выдадзеных правакатарам. 30 жніўня 1947 г. Вайсковы трыбунал войскаў МВД Баранавіцкай вобласці прысудзіў удзельнікаў СВБ да зняволення на тэрмін ад 8 да 25 гадоў.
    Саюз змагання за незалежнасцъ Беларусі (СЗНБ)
    Падпольная арганізацыя ў Заходняй Беларусі ў 1946-1949 гг. Заснаваная ў 1946 г. з ініцыятывы камандзіра беларускага партызанскага аддзела Івана Раманчука (“Ястраб”). Дзеіла ў некаторых раёнах За­ходняй Беларусі, у тым ліку: у Горадне, Нясвіжскім, Клецкім і Стаўбцоўскім раёнах. Праграма СЗНБ агадвала рыхтаванне патрыятычных сілаў, што ў разе вай­ны мусілі выступіць на абарону беларускага народу і незалежнасці Бацькаўшчыны. Арганізацыя меркавала сваімі структурам! абняць усю Беларусь і чакаць
    адпаведнага часу, каб дзеіць. У адпаведнасці з праграмай СЗНБ мусілі быць распушчаныя калгасы, а зямля перадавалася сялянам. СЗНБ выпусціла і пашырыла антысавецкую ўлётку. На пачатку 1949 г. органы савецкай дзяржбяспекі арыштавалі кіраўніцтва арганізацыі. У траўні (або летам) 1949 г. чэкісты захапілі і паранілі ў баі кіраўніка СЗНБ Івана Раманчука. Ваенным трыбуналам войск МВД Беларускай ваеннай акругі ад 15-17 чэрвеня 1949 г. за “здраду Радзіме, ускосны тэрор і антысавецкую прапаганду” 17 сяброў СЗНБ засудзілі на розныя тэрміны зняволення.