Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
У Мінску ў тыя гады быў добра ведамы палітычны клуб “Мінская альтэрнатыва”.
Ад 90-х гг. XX ст. праўны статус грамадскіх арганізацыяў вызначыла пастанова СМ БССР ад 03.10.1990 “Аб зацвярджэнні часовага палажэння аб парадку ўтварэння і дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў грамадзян у Рэспубліцы Беларусь”.
3 развіццём перабудовы “нефармальныя” арганізацыі таксама імкліва развіваліся, і ў выніку ўзнікла пільная патрэба іх аб’яднання.
19 кастрычніка 1988 г. у Доме кіно г. Мінска адбываецца ўстаноўчы сход беларускага гістарычна-асветнага таварыства памяці ахвяраў сталінізму “Мартыралог Беларусі”, заснавальнікамі якога выступілі Саюз пісьменнікаў, Саюз кінематаграфістаў, Саюз мастакоў і рэдакцыя газеты “Літаратура і мастацтва”. На гэтым сходзе таксама быў створаны аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту (БНФ) “Адраджэньне”, а pyx акрэслены як грамадска-палітычны за дэмакратычнае рэфармаванне грамадства і адраджэнне беларускай нацыі, у якім могуць браць удзел як асобныя грамадзяне, так і грамадскія аб’яднанні. У склад аргкамітэта ўвайшлі ведамыя ў Беларусі людзі: пісьменнікі Васіль Быкаў і Уладзімір Арлоў, гісторыкі Міхась Ткачоў і Анатоль Грыцкевіч, навукоўцы Юрась Хадыка і Зянон Пазняк, іншыя. Аргкамітэт апублікаваў праграмную заяву, у якой акрэсліў скіраванасць руху
(дэмакратычныя рэформы, рэальны суверэнітэт Беларусі, нацыянальнае адраджэнне, правы чалавека).
30 кастрычніка 1988 г. з ініцыятывы “Мартыралогу Беларусі” і аргкамітэта БНФ на Маскоўскіх могілках у Мінску адбыўся мітынг-рэквіем, які разагнала міліцыя. Гэтая падзея стала, фактычна, пачаткам імклівага росту БНФ ды іншых грамадскіх нефармальных арганізацыяў.
У той дзень, упершыню за шмат гадоў сталінскага страху, брэжнеўскай стагнацыі і андропаўскай бязглуздай дысцыпліны, тысячы мінчукоў, хто пехатой, хто як (бо не хадзіла метро) з самай раніцы рухаліся да маскоўскіх могілак, што месцяцца ўва ўсходняй частцы Мінска, у мікрараёне “Усход”, каб адзначыць там народнае свята продкаў “Дзяды”.
Быў там і аўтар гэтых радкоў. Дзеі, якія пачаліся спачатку на Маскоўскіх могілках, а потым спантанна перараслі ў мітынг у Курапатах, не раз апісваліся ў розных варыянтах. Гэта быў сапраўды гістарычны дзень, можа, больш значны для нашай найноўшай гісторыі, чым знакамітыя Віскулі, дзе падпісваўся слынны акт аб спыненні дзейнасці СССР. Для многіх тэты дзень пачатак адліку зусім новай сведамасці, новага статусу ў грамадстве ды і новага статусу самога грамадства. 3 таго часу і на многія гады пачаўся грамадскі падзел, стратыфікацыя беларускага грамадства паводле аднаго галоўнага крытэра стаўлення да Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Многія людзі тады рабіліся прыхільнікамі альбо сябрамі БНФ і звязвалі сваё далейшае жыццё з ім ці блізкай да БНФ арганізацыяй альбо партыяй. Многія не прымалі і не прынялі ідэалаў, абвешчаных БНФ і станавіліся на другі бок “барыкадаў”.
Пасля знакамітых “Дзядоў” пачаўся бурны працэс росту прыхільнікаў Беларускага Народнага Фронту. Аргкамітэт БНФ па вуліцы Фрунзэ, 5 (Дом літаратара) распачаў рэгістрацыю суполак БНФ, што імкліва ўтвараліся з таго натуральнага палітычнага каталізатара. З’явілася і ў мяне думка далучыцца да працы аргкамітэта БНФ.
Я тады працаваў навуковым супрацоўнікам у БДУ, і ў мяне ўзнікла ідэя стварыць суполку БНФ ува ўніверсітэце. Але на працы не так проста гэта было зрабіць страх, ведама, быў вялікі. I разам з сваім сябрам Віктарам Навуменкам мы зрабілі арыгінальны ход суполка ўзнікла сярод удзельнікаў Народнага хору народнай песні выкладнікаў і супрацоўнікаў БДУ, дзе мы абодва спявалі ў групе басоў-барытонаў.
Потым ужо была створаная суполка Маскоўскага раёна, да якога тэрытарыяльна адносіўся універсітэт, пачалося цікавае жыццё, напоўненае да берагоў яскравымі падзеямі. Гэта быў час, як сказаў бы Леў Гумілёў, пасіянарнага ўздыму, рэзкага ўзросту нацыянальнай сведамасці беларусаў і сцверджання ідэалаў дэмакратыі. (Не ведалі мы тады, чым неўзабаве абернецца для нас і для Беларусі гэтая самая дэмакратыя...)
Важнай наступнай падзеяй, якая адбылася дзякуючы ініцыятыве аргкамітэта БНФ, быў мітынг “У падтрымку перабудовы” на рэспубліканскім стадыёне “Дынама” г. Мінска, які прайшоў у лютым 1989 г. Мітынг сабраў каля 40 000 чалавек. Прынятая на мітынгу рэзалюцыя патрабавала скасаваць замацаваную ў Канстытуцыі кіраўнічую ролю камуністычнай партыі. Упершыню была публічна асуджаная камуністычная партыя, а тысячы партыйных функцыянераў, што прыйшлі на мітынг у стандартных для наменклатуры норкавых зімніх шапках, былі асвістаныя пад крыкі ‘Таньба КПСС!”.
Амаль што праз усе 90-я гг. XX ст. найбольш масавай і ўплывовай апазіцыйнай арганізацыяй у г. Мінску быў грамадскі pyx за перабудову Беларуси! Народны Фронт “Адраджэньне”. У 1999 г. БНФ раскалоўся на дзве арганізацыі з адной і той жа назвай. Хоць напачатку існавалі як рух БНФ, так і партыя БНФ, а пасля яго расколу і няўхільнага паніжэння рэйтынгу папулярнасці БНФ у абедзвюх сваіх структурах, фактычна, застаўся функцыянаваць не як дзве грамадскія арганізацыі, два pyxi, а толькі як дзве партыі.
9. Грамадскія арганізацыі нацыянальнай скіраванасці ў 90-х гг. XX ст.
Апрача БНФ з пачатку 1990-х гг. у Мінску дзеіў шэраг грамадскіх арганізацыяў дэмакратычнай і нацыянальна-адраджэнцкай скіраванасці. Найбуйнейшай было Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ). ТБМ было створана як добраахвотная масавая грамадская арганізацыя дзеля культурна-асветніцкай дзейнасці ў галіне адраджэння беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры ў Беларусі. Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны ўзнікла ў 1989 г. Сябрамі кіроўнага органа Рэспубліканскай рады ТБМ, у свой час былі прадстаўнікі беларускай эліты, ведамыя навукоўцы, пісьменнікі: Максім Танк, Барыс Сачанка, Васіль Быкаў, Янка Брыль, Зянон Пазняк, Юры Хадыка, Адам Мальдзіс, Артур Вольскі, Вячаслаў Адамчык. ТБМ паспяхова дзеіць да цяперашняга часу, мае сваю сталую газету “Наша слова”.
Важную ролю ў нацыянальным адраджэнні беларусаў адыгрывалі ў 1990-я гг. таксама ГА “Таварыства беларускай школы” (А. Лозка), ГА “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў” (А. Мальдзіс).
Нацыянальна-культурнае адраджэнне чапіла не толькі беларусаў. Былі створаныя нацыянальна-культурныя аб’яднанні татараў-мусульман “Аль-Кітаб”, Саюз Палякаў на Беларусі, Беларускае аб’яднанне габрэйскіх асацыяцыяў і суполак, асацыяцыя ўкраінцаў на Беларусі “Ватра” ды іншыя.
Вялікую ведамасць у свеце атрымала Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, дзейнасць якога купавалася найперш у Мінску. 8-10 ліпеня 1993 г. ЗБС “Бацькаўшчына” правяло ў Мінску “Першы з’езд беларусаў свету”. На ім было 486 дэлегатаў з замежжа: Англіі, Аргенціны, Аўстрыі, Аўстраліі, Бельгіі, Германіі, ЗША, Канады, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Расіі, Украіны, Малдовы, Туркменіі, Казахстана, Кіргізіі, Узбекістана, Эстоніі, Літвы, Латвіі;
510 дэлегатаў з Беларусі і больш за 200 чалавек гасцей. Прэзідэнтам ЗБС “Бацькаўшчына” быў абраны акадэмік Радзім Гарэцкі, старшынём Рады Ганна Сурмач. Другі, трэці і чацверты з’езды беларусаў свету праходзілі таксама ў Мінску ў 1997, 2001 і 2005 гадах адпаведна.
Рух за перабудову Беларускі Народны Фронт “ Адраджэньне”
Пра Беларускі Народны Фронт напісана шмат, таму я абмяжуюся мінімальнымі звесткамі і засяроджуся перадусім на тых падзеях, што датычаць цікавай мне тэмы нацыяналізму, а таксама адлюстравання ўкладу дзеячоў
БНФ у развіццё беларускай нацыянальнай ідэі.
На ўстаноўчы сойм БНФ з’ехалася недзе каля 400 дэлегатаў (я таксама браў у ім удзел). Адбыўся сойм 24-25 траўня 1989 г. у Вільні (Вільнюсе), бо правесці яго ў Мінску не дазволіў Прэзідыум ВС БССР.
Устаноўчы з’езд праходзіў ў старажытнай беларускай сталіцы, якая ў 1989 г. была ўжо сталіцай Літоўскай ССР і насіла назву Вільнюс, чамусьці прынятую і ў нас. Цікава зазначыць, што беларусаў там прынялі лепей, чым у сваёй сталіцы Мінску.
“Дэсант” беларусаў у Вільні той травеньскай раніцай станавіў незвычайнае відовішча. Бел-чырвонабелыя сцягі і беларуская мова запаланілі Вільню, чаго не было з часоў Францішка Скарыны, і на гэтыя два дні яна стала беларускай, прынамсі, так адчувалі сябе там дэлегаты.
Тыя два дні назаўсёды застануцца ў маёй памяці. Такое адчуванне, што ты стаў удзельнікам найвялікшай падзеі ў гісторыі, сведкам пераломнага гістарычнага працэсу, які, можа, а многія шчыра верылі, што пэўна паверне шлях Беларусі да новага жыцця. У тыя два дні сканцэнтраваліся падзеі не менш чым двух гадоў звычайнага жыцця, яны перасягаюць рэ-
альны час насычанасцю, сцісласцю перажыванняў і фантастичным хараством людзей, думак і слоў.
У праграме Фронту, прынятай у Вільні, сказана: БНФ “Адраджэньне” гэта шырокі грамадскі рух, які выступав за дэмакратычныя ідэалы, за моцную незалежную дзяржаву Беларусь, за сацыяльную рынкавую эканоміку, за нацыянальна-культурнае адраджэнне нашага народа... Упершыню за шмат гадоў апазіцыйны дэмакратычны і незалежніцкі рух у Беларусі аформіўся арганізацыйна. Упершыню ў постсавецкай Беларусі з’явілася палітычная сіла, якая пераняла традыцыю нацыянальна-вызвольнай і дэмакратычнай барацьбы славутых папярэднікаў паўстанцаў супраць Расійскай Імперыі, адраджэнцаў пачатку нашага стагоддзя, стваральнікаў і абаронцаў БНР. БНФ стаў галоўнаю сілаю, якая процістаяла і процістаіць таталітарнай сістэме. БНФ пераадолеў палітычную манаполію камуністаў у Беларусі, вынес галоўны цяжар барацьбы з рэжымам і савецкай імперыяй. БНФ “Адраджэньне” паспрыяў далучэнню мільёнаў суайчыннікаў да палітычнага жыцця і да нацыянальна-культурнага адраджэння. БНФ першы сказаў народу праўду пра злачынную існасць і бесперспектыўнасць камуністычнага рэжыму, пра паняволенасць беларускага народа ў імперыі і пра патрэбу адваёўвання незалежнасці, пра змрочныя наступствы Чарнобыля.
Праграма БНФ вялікую ўвагу надавала нацыянальнаму беларускаму адраджэнню. Асабліва дэталёва адпрацаваны аддзел, прысвечаны культуры і асвеце. Аднак у “чыстым” выглядзе пытанне аб нацыянальнай ідэі і тым болып беларускім нацыяналізме ў праграме не ставіцца. Мабыць, у тыя часы гэта было і не патрэбна, БНФ задумваўся як шырокі грамадскі рух, і праграму прыстасоўвалі да таго, каб яна была блізкай і зразумелай кожнаму.