• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Не выклікала пярэчанняў прэамбула ў Статуце НДПБ: “НДПБ самастойная незалежная грамадска-палітычная арганізацыя, якая аб’ядноўвае аднадумцаў, што змагаюцца за нацыянальнае Адраджэнне, дэмакратызацыю, палітычную, эканамічную і культурную самастойнасць нашага народа”. Але аб пытанні сяброўства ў партыі разгарэліся спрэчкі. У выніку пагадзіліся на фармулёўцы: “Сябрам НДПБ можа быць любы грамадзянін Беларусі ці іншай дзяржавы (як бачым, яшчэ няма Закона аб партиях не забаронена сяброўства іншаземных грамадзян АА.) незалежна ад месца жыхарства, які валодае
    беларускай мовай і ўсведамляе сябе беларусам...”. Вось гэтае апошняе “ўсведамляе сябе беларусам” і выклікала вялікую спрэчку. Што значыць “усведамляе”? Дарэчы, шмат пазней, вывучаючы тэорыю нацыяў, я здзіўляўся нашай празорлівасці ў дачыненні да гэтага пункта, бо ў сучасным разуменні нацыі вялікую ролю адыгрывае менавіта “ўсведамленне”, сведамая прыхільнасць індывіда да пэўнай трупы грамадзян, што ўтвараюць яе. Аднак усведаміць сябе беларусам могуць і не карэнныя беларусы, душою палюбіўшы наш край і мову. I, відавочна, няма падстаў адмовіць ім звацца беларусамі, калі іх быццё цалком злілося з Беларуссю. Аднак паводле гэтага крытэра можна зайсці і надта далёка, бо ў становішчы патрыёта Беларусі можа апынуцца і чарнаскуры выхадзец з Танзаніі. На маю думку, нельга ў такіх выпадках рабіць адназначных і канчатковых прысудаў, нельга ўсе мажлівая варыянты чалавечага існавання як Божага тварэння зводзіць у адзін жорсткі, “пракрустаў ложак”.
    Цікавы змест ухвал, прынятых на канферэнцыі. Вельмі паказальнай для атмасферы таго часу мне падаецца “ўражвальная” ўхвала “Аб адносінах да КПСС-КПБ”. Цытую вытрымку:
    Праз усе гады сваёіі кіруючай ролі КПСС-КПБ даказала сваю антигуманную існасць...
    ...На яе рахунку мільёны чалавечых жыццяў. На яе рахунку забойства чалавечае душы!...
    Паводле Статута меркавалася абраць трох старшыняў (сустаршыняў) партыі і Вышнюю Раду. Але гэта­га не адбылося, была толькі абраная часовая Каардынацыйная Рада (замест Вышняй Рады) з 9 чалавек, на якую і ўсклалі клопат абрання старшыняў. Павод­ле рашэння Каардынацыйнай Рады першымі часова абранымі (да наступнай канферэнцыі партыі) старшынямі НДПБ был! Алесь Емельянаў, Францішак Швайбовіч (адказны за моладзь) ! Анатоль Астапенка. Абрал! таксама старшыню Мінскай гарадской арганізацыі, майго блізкага сябра Віктара Навуменку.
    Цяпер, мне здаецца, што нягледзячы на незарэгістраванасць партыі цэлы год дзейнасць наша была досыць такі прыкметнай з’явай у грамадстве.
    Але такі склад кіраўніцтва партыі пратрымаўся нядоўга, неўзабаве разгарэўся скандал з Алесем Еме-
    льянавым.
    Прэсканферэнцыя палітычных партыяў з нагоды здачы падпісных лістоў за адстаўку Вярхоўнага Савета ў 1992 годзе
    Алесь Емельянаў
    Высокі, прыгожы, з даўгімі льнянымі валасамі і летуценна-блакітнымі вачыма паэт Алесь Емельянаў ніяк не выглядаў на партыйнага функцыянера ў той ужо далёкі 1990 год, калі стваралася Нацыянальнадэмакратычная партыя Беларусі. Да прыходу ў палітыку Алесь быў ведамы як паэт і сакратар Саюза пісьменнікаў, які меў знакамітае рабочае месца ў пакоі № 306 на вуліцы Фрунзе, 5. Тэты пакой добра ведалі ў 1989-1990 гг., бо там быў сапраўдны цэнтр нацыяналізму і дэмакратыі там віравала жыццё, туды прыносілі заявы ў БНФ і там стваралася НДПБ.
    Алесь Емельянаў быў не толькі паэтам. У яго выявіліся яскравыя арганізатарскія і, болып за тое, аратарскія здольнасці. Таму хоць на Устаноўчай канферэнцыі і не абіраўся старшыня партыі, звонку нада­вал ася, што Алесь і ёсць лідэрам партыі. Толькі потым
    былі абраныя тры старшыні (сустаршыні) партыі: А. Емельянаў, Ф. Швайбовіч і аўтар гэтых радкоў.
    Неяк увосень 1991 г. нечакана мне патэлефанаваў “сам” Зянон Пазняк. Тады ён быў, як той казаў, на вяршыні свае славы і моцы ачольваў БНФ і кіраваў вельмі ўплывовай на той час фракцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце. Тады наша стычнасць з БНФ (як мая, так і ўсёй НДПБ) не была шчыльная, а сустрэчы насілі эпізадычны характар. Пазняк лічыў, што ўсе дэмакратычныя партыі, створаныя па-за Фронтам, “няправільныя”, яны паводле ягонага выразу “кішэнныя” і павінны ўвайсці ў склад БНФ як у войску роты ўваходзяць у дывізію.
    Пазняк паведаміў: адбылася надзвычайная падзея — Алесь Емельянаў у сваім інтэрв’ю газеце “Свобод­ные новости” прызнаўся, што ў свой час быў пазаштатным супрацоўнікам КДБ. Артыкул у СН так ! называўся: “Я был сексотом КГБ”. А Алесь Емельянаў тады быў не толькі лідэрам НДПБ але і сябрам Сойма Фронту. Таму гэта была пляма і на ўвесь Беларускі Народны Фронт, які меў вялізарны аўтарытэт. Рэакцыя Пазняка была страшэнная. Але расправіцца з Емельянавым ён задумаў толькі праз НДПБ. Хоць пры размове з намі Зянон абяцаў вывесці Алеся з Сойма першым, але пасля нашай “экзекуцыі” над Емельянавым, Пазняк не прыняў па гэтым пытанні аніякіх захадаў. У гэтым і праявілася манера Зянона Пазняка “выходзіць чысценькім” з крытычных, часам! брудных, сітуацыяў. Аднак тады не ўсё было так відавочна, як сёння.
    Успамінаю мы былі ўсе ў шоку. I адрэагавалі на “прызнанні” вельмі станавіта. Алеся выкінулі з сустаршыняў і складу Вышняй Рады. На надзвычайнай канферэнцыі, дзе адбывалася гэтая ’’экзекуцыя”, Емельянаў падаў заяву аб выхадзе з партыі наагул. У сваім заключным слове на канферэнцыі ён так патлумачыў свае паводзіны: “Я хацеў выціснуць з сябе раба. Дагэтуль я быў, як і ўсе, рабом савецкага рэжыму, я быў завербаваны спецслужбам!, як і мно-
    гія ў тыя гады, бо над намі панавала жорсткая таталітарная сістэма, дзе сачэнне за кожным норма. I я хачу пакаяцца ў гэтым, я хачу стаць свабодным, я хачу скінуць з сябе ланцугі гэтай сістэмы”.
    Прыраўнальна нядаўна, халоднай восенню 2005 г., Алесь Емельянаў памёр у роднай вёсцы ў поўнай адзіноце. Яго скачанелы труп знайшлі толькі на трэці дзень па смерці.
    Я напісаў некалькі радкоў памяці А. Емельянава. Успомніў і пра памянёныя падзеі. Прывяду тэкст, якім канчаўся артыкул:
    “Тады Алеся не зразумелі. Відавочна, на той момант не прыйшоў яшчэ той час, калі грамадства ста­не здольным прыняць пакаянне сваіх членаў і калі яно стане здольным бачыць у людзях не вонкавы бляск і паказны гераізм, а прыняць і ўбачыць нутраную сілу і веліч натуры.
    Праз прызму 15-ці гадоў, што мінула з тых часоў, я зноў і зноў пракручваю ў думках стужку тых падзей і задаюся пытаннем, а ці зразумелі б мы Еме­льянава цяпер? Ці прынялі б мы цяпер ягоную ахвяру каяння? I сам сабе даю адказ: “Не!” Не зразумела б наша грамадства яго і цяпер, бо не відаць у нашай краіне тых духовых зрухаў, аб якіх мы марылі на пачатку 90-х гг. мінулага стагоддзя. Не прыйшоў яго час дагэтуль...
    Мне думаецца, што Алесь Емельянаў пайшоў ад нас не цяпер, у 2005 г., а нашмат раней — у той памятны і заломлівы для яго 1991 год. Ён не здолеў вытрымаць таго адчужэння, што стала вынікам яго ўчынку. Ягоную ахвяру мог прыняць толькі Сам Хрыстос, але ён “прыйшоў да сваіх, і свае Яго не прынялі” (Ян, 1: 11),
    Перакрочыўшы невядомую мяжу, ён у той час ран­там пачаў імкліва аддаляцца ад рэчаіснасці. Емельянаў знік з палітыкі, знік і з паэзіі. Ён лічыў, можа, і трохі самаўпэўнена, але не без падстаў, што мы ўсе не дараслі яшчэ да ўсведамлення велічы і самаахвярнасці ягонага ўчынку. Але ж ці магло б быць інакш ў
    тым асяроддзі хоць і новаспечаных нацыянал-дэмакратаў, але, у існасці, усё тых жа саўкоў?
    I цяпер я спадзяюся, што яго ахвяра прынятая, і нарэшце здзейснілася сказанае: “Праўду кажу табе: сёння ж будзеш з’ Мною ў раі”. (Лука, 23: 43).
    Мікола Ермаловіч
    Мікола Ермаловіч, творы і дзейнасць якога цяпер сталі ўжо гісторыяй, атрымаў ведамасць толькі с начаткам гарбачоўскай перабудовы, пасля таго, як ста­ла мажлівай легалізацыя дэсідэнцкай і наагул рознай неадпаведнай савецкім стандартам дзейнасці. Тэты час настаў у СССР, як ведама, у канцы 80-х і начатку 90-х гг. XX ст. і пракаціўся хваляй па ўсёй прасторы Савецкага Саюза, не прамінуўшы і Бе­ларусь
    Аднак, да гэтага бурлівага часу нацыянальнага адраджэння і руху за свабоду ды правы чалавека найболып непакорлівыя і сумленныя даследнікі-навукоўцы і літаратары працавалі ў падзем’і і друкавалі свае геніяльныя творы самвыдатам. За гэта шмат каго пераследавалі, кідалі ў псіхушкі і ў турмы ці звальнялі з працы і ставілі ў умовы існавання на мяжы выжывання, жыцця “бамжа” і выгнанца.
    Такім непрызнаным навукоўцам быў і гісторык Мікола Ермаловіч, які першы зняпраўдзіў міф аб літоўскай заваёве беларускага насельніцтва ў часы ВКЛ. Не маючы доступу да афіцыйнай універсітэцкай кафедры, М. Ермаловіч працаваў простым настаўнікам і ўвесь вольны час прысвячаў свайму ўлюбёнаму занятку даследаванню старажытнай беларускай гісторыі. Яго творы ў 7080-х гг. XX ст. “хадзілі па руках” у рукапісным выглядзе. Яны перадрукоўваліся, ксеракапіяваліся, пра іх ведалі ўсе
    падпольныя беларускія “нацыяналісты” і дэсідэнты.
    He прамінула сустрэча з творчасцю Міколы Іванавіча і мяне. Беларушчына, як хобі, даўно захапляла мяне, фізіка-тэарэтыка з адукацыі і роду заняткаў. Вірус нацыяналізму пасяліўся ў маёй душы даўно, і ўсё, што было звязана з беларускай гісторыяй і культурай, не прамінала мяне. Добра, што побач з Інстытутам фізікі была бібліятэка АН БССР, дзе было шмат цікавага, асабліва ў аддзеле рэдкай кнігі, куды хоць і з цяжкасцю, але трапіць можна было. Таму не дзіва, што на пачатку 1980-х гг. у неафіцыйных акадэмічных колах, “знізу”, з’явілася самвыдатаўская кніжка надрукаваны на машынцы твор “Па слядах старажытнага міфа”. Аўтарам гэтага твора, што выклікаў вялікі рэзананс і анафему з боку “артадоксаў”, быў Міколай Іванавіч Ермаловіч.
    Мне пашчасціла набыць экземпляр гэтай легендарнай кніжкі. Маючы выхад на ксеракс што было таксама вельмі складаным мы зрабілі некалькі экземпляраў і аздобілі іх, як зараз помню, прыгожым карычневым пераплётам. Гісторыя аднаго з гэтых асобнікаў мела цікавы працяг. У 1981 г. спаўнялася 50 гадоў другому знакамітаму і таксама малашанаванаму на Бацькаўшчыне пісьменніку Уладзіміру Караткевічу. I вось мы я і яшчэ адзін калега-фізік набраўшыся адвагі, узялі і завіталі да яго проста ў кватэру па вуліцы Карла Маркса. У якасці падарунка ў нас быў той самы пераплецены асобнік кнігі М. Ермаловіча “Па слядах старажытнага міфа”. Падарунак быў вельмі дарэчы Уладзімір Сямёнавіч шмат ведаў пра Міколу Ермаловіча, але гэтага твора не чытаў.