• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Праблема занядбанага стану беларускай мовы была адна з першасных для НДПБ, і практычная дзейнасць у гэтым кірунку праводзілася праз Таварыства беларускай мовы (ТБМ). Многія сябры партыі былі чыннымі сябрамі ТБМ. Так, Віктар Навуменка ладны час узначальваў Раду ТБМ Маскоўскага раёна, Алесь Апрышка Раду Ленінскага раёна, прафесар Мікола Савіцкі Гарадскую раду ТБМ г. Мінска. Мікола Міхноўскі быў сталым сакратаром Рэспубліканскай Рады ТБМ.
    Жыццё Міколы Ермаловіча абарвалася на 79-м годзе ягонага пакутнага шляху ў 2000 г. Ён загінуў пад коламі машыны, калі вяртаўся дадому з чарговай сустрэчы з прыхільнікамі яго таленту. Некаторыя аматары “лёгкіх сенсацыяў” лічаць, што гэта быў не няшчасны выпадак, а забойства. Маўляў, КДБ знішчыла ідэолага беларускіх нацыяналістаў паводле такога ж сцэнару, як раней быў забіты мастак Лявон Баразна і рэпрэсавана мноства знакамітых людзей Беларусі.
    Я так не лічу. Не органы спецслужбаў вінаватыя ў тым, што мы, людзі, часта чэрствыя і эгаістычныя. Што мы дбаем перадусім пра сябе, а ў нязручных для нас момантах робім выгляд, быццам чужыя
    справы нас не датычаць. Я маю на ўвазе тое, што ў той заломлівы вечар Мікола Ермаловіч быў адзін, яго ніхто не суправаджаў. А ён жа амаль што нічога не бачыў, быў амаль сляпы. А сляпыя заўсёды маюць павадыроў. Чаму ж спадар Мікола астаўся ў адзіноце? Дзе ж тады былі ягоныя прыхільнікі, людзі, якім ён чытаў лекцыю, ці тыя, што яе заказвалі? Я добра ведаю, што такі выпадак, калі М. Ермаловіч ішоў без спадарожніка, далёка не адзіны. Не раз у час розных мітынгаў і шэсцяў, у якіх Мікола Ермаловіч заўсёды браў удзел, узнікала патрэба знайсці таго, хто б давёў яго на электрычку (у Маладзечанскія часы), ці пасадзіў на аўтобус (калі ён жыў у сваёй аднапакаёўцы ў Малінаўцы).
    Мікола Ермаловіч гэта гонар нашай нацыі і падмурак беларускага нацыяналізму XX ст. Я лічу, што мне вельмі пашанцавала быць паплечнікам і суразмоўцам чалавека такога магутнага таленту і бясконцай праўды.
    Пакуль “наўчоныя мужы” спрачаюцца, быў ці не быў Мікола Ермаловіч навукоўцам-гісторыкам (ён жа не меў навуковых ступеняў!) гістарычная навука ўпэўнена крочыць поруч з ягонымі гістарычнымі адкрыццямі, а новыя пакаленні маладых людзей з захапленнем чытаюць ягоныя кнігі і адкрываюць сабе нанова міф аб літоўскай заваёве.
    Віктар Навуменка
    Пасля II канферэнцыі НДПБ (1992 г.), як ужо гаварылася, партыя мела 3-х сустаршыняў: Міколу Ермаловіча, Віктара Навуменку і аўтара гэтых радкоў, Анатоля Астапенку. Пра М. Ермаловіча я ўжо сказаў колькі слоў. Пра сябе калі-кольвек напішу ў асобнай кнізе.
    А зараз пра Віктара Навуменку. Вельмі цяжка пісаць пра чалавека, якога ўжо няма ў жыцці і тым больш, калі ён быў тваім найлепшым сябрам. Праў-
    да, пазней быў і ворагам. Што да наших асабістых дачыненняў, дык гэтаму, зразумела, не месца ў канцэптуальнай кнізе. Можа, у нейкім рамане ці ўспамінах, мемуарах. Але часта жыццё так шчыльна пераблытваецца з сферай абстракцыяў, ідэй, што міжволі прыходзіць думка што насамрэч больш уплывае на наш лёс ідэі ці наша стаўленне да іх, наша асабістае жыццё, наша сям’я і наагул блізкія людзі.
    3 Віктарам Навуменкам так і выйшла: “асабістае” і “грамадскае” ўвайшло паміж намі ў неразвязальны антаганізм, змаганне і толькі з часам і я, і Віктар, пачалі разумець нікчэмнасць нашае ганарлівасці і нашае пыхі, усю “марнасць марнасцяў”. Антуан дэ Сент Экзюперы некалі пісаў: “Няма боль­ший раскошы, чым раскоша чалавечага сумоў’я”. А гэтае чалавечае сумоў’е становіцца мажлівым толькі на прынцыпах бескарыслівай хрысціянскай любасці.
    Віктар Навуменка быў мой зямляк. Абодва мы з славутых Васілевічаў (славутых, бо з Васілевічаў быў і генерал Юры Захаранка, беспадстаўна знішчаны рэжымам, і там сама вучыўся ў школе былы старшыня Канстытуцыйнага Суда Валеры Ціхіня, які прызнаў незаконным! аж 18 дэкрэтаў прэзідэнта). Вучыліся мы з Віктарам, хоць і ў розныя гады, але ў адной школе, там, у ціхіх, родных Васілевічах прайшло нашае дзяцінства і юнацтва. Віктар сын ад першай жонкі ведамага празаіка і навукоўца-філолага Івана Якаўлевіча Навуменкі, цяпер таксама ўжо нябожчыка.
    Віктар, чалавек шматлікіх талентаў, паводле базавай адукацыі быў фізікам-эксперыментатарам, займаўся вадкімі крышталямі, якія вельмі модныя ў наш час у звязку з бурным уздымам кампутарных тэхналогіяў. Цікавіўся рознымі мовамі, ягоная бібліятэка налічвала дзесяткі слоўнікаў розных моў, нават такіх, як кітайская ды японская. Але асаблівая любасць у яго была да музыкі. Ён граў на скрыпцы і гітары, але найбольш праявіў сябе як спявак. Быў салістам-басам у Народным хоры народнай песні супрацоўнікаў і выкладнікаў БДУ, а потым у ведамым
    фальклорным калектыве “Тутэйшая шляхта”. Ён прышчапіў і мне любасць да спеваў, што засталася з’ мной назаўжды.
    Есць, сваім парадкам, і немалая мая заслуга ў выбары дарогі Віктарам Навуменкам і ў палітыцы, і ў беларушчыне. Разам мы стваралі першую суполку БНФ у тым самым хоры выкладнікаў БДУ, разам стваралі суполку ТБМ ва універсітэце, а потым Віктар узначаліў арганізацыю ТБМ Маскоўскага раёна. Ра­зам сталі сустаршынямі НДПБ.
    3 1994 г. і да закрыцця НДПБ у 1998 г. В. Навуменка быў старшынём партыі. Мой жа шлях пралягаў праз стварэнне новай партыі Беларускай нацыянальнай партыі (БНП), аб якой гаворка пойдзе ніжэй.
    Віктар Навуменка нечакана памёр ад раку ў росквіце творчых сіл у 2001 г. Яму было толькі 52 гады.
    Канферэнцыі “Паняволеных народаў Савецкай імперыі”
    Адным з першых і вельмі цікавых кірункаў дзейнасці нацдэмаў канца XX ст. сяброў Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі быў удзел у канферэнцыях, пра якія трэба сказаць асобна гэта “Нарады (канферэнцыі) Кансультацыйнага Савета (КС) паняволеных народаў Савецкай Імперыі”. На гэтыя нарады збіраліся заступнікі розных партыяў і арганізацыяў нацыянальна-дэмакратычнага кірунку з тых рэспублік былога СССР і краін Усходняй Еўропы, якія той ці іншы час уваходзілі ў склад СССР ці былі ў простай залежнасці ад Савецкага Саюза (краіны сацыялістычнага лагеру Усходняй Еўропы).
    Праблемы, якія стаялі перад гэтымі краінамі, былі аднолькавыя: як мага хутчэй дасягнуць дзяржаўнай незалежнасці, вызваліцца ад савецкай апекі, адрадзіць нацыянальную культуру і нацыянальную сведамасць народа.
    У кожнай такой, калі можна так сказаць, пацярпелай краіне (рэспубліцы) пачынаючы, прыкладна, з 1987-1989 гг., пачалі ўтварацца Народныя фран-
    ты, партыі і рухі нацыянальна-дэмакратычнага кірунку, мэтай якіх было зрабіць сваю Айчыну незалежнай, а свой народ вольным.
    Зразумела, заданні, якія стаялі перад кожнай з постсавецкіх рэспублік, былі вельмі падобныя. I таму нашы нарады тых часоў праходзілі ў шчырай сяброўскай атмасферы і ўзаемаразуменні. Менавіта там і было сапраўднае брацтва. Армянін сябраваў з малдаванінам, украінец з грузінам... У мяне таксами з’явіліся сябры, з якімі потым было вельмі прыемна сустрэцца на наступных нарадах. Асабліва блізка я сышоўся з сакратаром Польскай партыі Свабоды Войтэкам Стандо, старшынём партыі Адраджэння Грузіі ў яе гістарычных межах Аўтандзілам Кепчошвілі, сябрам Выканкама Рэспубліканскай партыі Украіны Іванам Дзем’янюком, іншымі.
    Час узнікнення і росквіту нацыянальных партыяў гэта час распаду СССР, гэта была пара памянёных міжрэспубліканскіх сустрэч-нарад. Перыяд той быў даволі кароткі: пачаўся недзе каля 1989-1990 гг., а скончыўся з утварэннем незалежных дзяржаў, усталяваннем межаў і наступлением супольнага крызісу прыблізна ў 1993 г. Пачынаючы з таго года, сустрэчы прыпыніліся. Хутчэй за ўсё прычынай былі фінансавыя цяжкасці. Хоць трэба ўлічваць і тое, што перад кожнай з новаўтвораных краін паўсталі свае ўласныя праблемы і развязваць іх яна магла толькі сама. Я думаю, прычыны знікнення “Кансультацыйных нарад” ды “Дэмакратыі і незалежнасці” комп­лексный. Тут і шматлікія лакальныя войны Грузія, Абхазія, Азербайджан, цяжкасці з візавым уез­дам (прыкладам, у Эстонію), іншыя.
    Так ці інакш, нарады “Заняволеных народаў” сталі фактам гісторыі. Мне пашчасціла быць удзельнікам пяці з гэтых нарад у Маарду (Эстонія), Тбілісі (Грузія), Бурштыне (Заходняя Украіна), Маскве і Мінску.
    Пра некаторыя з памянёных падзей я і павяду гаворку ў гэтым раздзеле. Пра некаторыя нашы раз’езды я напісаў у якасці справаздачы нататкі, што
    друкаваліся ў незалежнай прэсе. Прытачу гэтыя тэксты ў тым выглядзе, як яны былі напісаныя тады.
    1)	Нарады ў Эстоніі і Грузіі.
    На пачатку 1991 г., з перапынкам працягласцю крыху болып за месяц, мне давялося браць удзел у дзвюх канферэнцыях (сойміках “Каардынацыйнай Рады нацыянальна-вызваленчых рухаў паняволеных народаў Савецкага Саюзу” нацыянальных партыяў з розных саюзных рэспублік. Першая наряда (9-я паводле ліку) адбывалася ў сядзібе Маарду, каля Таліна ў Эстоніі 19-20 студзеня 1991 г., другая (10-я) 2324 лютага ў Тбілісі.
    На абедзвюх нарадах была даволі шырокая геаграфія ўдзельнікаў, якія прыехалі з Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Беларусі, Украіны, Малдовы, Крыма, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Узбекістана, Татар­стана, а таксама з Польшчы. Эстонію заступалі 23 палітычныя арганізацыі, Грузію крыху менш. Галоўным кірункам дзейнасці кожнай з гэтых партыяў было змаганне за незалежнасць сваёй дзяржавы і пабудова вольнага ад камуністычнага рэжыму дэмакратычнага грамадства.
    На нарадах, нягледзячы на стракаты моўны на­бор яе заступнікаў, уладарыла поўнае паразуменне, сяброўская атмасфера, паважлівае стаўленне адно да аднаго. Гэта, відавочна, мела адну прычыну, нашу супольную бяду: усе малыя дзяржавы, заступнікаў ад якіх абралі на нарады, у свой час былі акупаваныя Расійскай Імперыяй, ці потым Савецкім Саюзам, гвалтам улучаны ў СССР, “наш общий дом”. Тая супольная трагедыя задзіночвала і эстонца, і армяніна, і беларуса, і грузіна задзіночвала пасапраўднаму, па-чалавечаму, а не з дапамогай накінутага цэнтрам нейкага рэферэндуму.
    У Маарду ўдзельнікі амаль што аднагалосна прынялі 8 рэзалюцыяў: “Аб злачынствах СССР у Літве”, “Аб акупацыйнай арміі”, “Супраць захавання Савецкай імперыі” і г. д. Ад беларускай дэлегацыі, якую з’яўлялі Нацыянальна-дэмакратычная партыя Бела-
    русі (НДПБ) і БНФ (радыкальнае крыло), была прапанавана і зацверджана рэзалюцыя “Аб Чарнобыльскай трагедыі”. У гэтай рэзалюцыі адзначана, што ўлады Беларусі працягваюць будаванне ў забруджаных раёнах, транжыраць міжнародную гуманітарную дапамогу. Дадам, гэтая рэзалюцыя (як і іншыя матэрыялы нарады) разглядалася пасля на паседжанні ў ААН і зрабіла моцнае ўражанне.