• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Як у ўдзельніка нядаўнай кіеўскай канферэнцыі Дэмкангрэса1, у мяне была мажлівасць прыраўнаць
    1 У газеце “ЛіМ” (студзень 1992 г.) пад назвай “Ці ёсць будучыня ў Дэмкангрэса” быў надрукаваны мой артыкул пра гэтую падзею.
    адно аб’яднанне дэмакратаў з другім, і адразу ска­жу, што мае сімпатыі былі цалком на баку ўдзельнікаў маскоўскай сустрэчы. У Маскве не было ні туч­ных прамоў “найдэмакратычнейшых дэмакратаў у свеце” расійскіх, ні бясконца цягучых разважанняў пра перспектыву (а насамрэч бесперпектыўнасць) СНД. Тут адразу было адзначана, што СНД толькі форма цывілізаванага разбурэння Саюза, ці фактычнага “афіцыйнага разводу” дзяржаў новага ўтварэння. Гэта справа найбліжэйшага часу. Можа, пачатак працэсу раз’яднання дасць афіцыйная заява Украіны аб выхадзе з СНД, пра што гаварылі не толькі ўсе ўкраінскія дэмакраты (РУХ, РП), але і афіцыйныя асобы.
    У сваім дакладзе аб палітычным становішчы ў Беларусі я расказваў пра наш рэферэндум1. Асабліва зацікавіла слухачоў фармулёўка вынесенага на рэ­ферэндум пытання. I сапраўды, цяжка прыдумаць больш заблытаную і цяжкую для ўспрыняцця канструкцыю сказа, што стаіць у падпісным лісце. Ініцыятыва беларускіх дэмакратаў была станоўча адзна­чана і ўхвалена.
    Пры абмене інфармацыяй высветлілася, што працэсы, якія ідуць ува ўсіх з’яўленых у Маскве посткамуністычных краінах, вельмі падобныя. Гэта адлюстравалася ў камюніке канферэнцыі, дзе адзначаны некаторыя супольныя праблемы дадзенага перыяду: пераход ад аджылых савецкіх і сацыялістычных дзяржаўных і эканамічных структур да свабодна выбраных парламентам і да рыначнай эканомікі, распрацоўванне аптымальных законаў аб выбарах, падрыхтоўка і прыняцце канстытуцыяў дзяржаў, аптымізацыя працэсаў прыватызацыі і зямельнай рэформы з улікам асаблівасцяў кожнай з краін.
    Улічваючы вялікую цікавасць удзельнікаў нарады да падзей у Беларусі, вырашана склікаць наступ­ив! форум 10-12 траўня ў Мінску. Мяркуецца пра-
    1 Рэферэндум аб захаванні СССР. Праходзіў у 1991 г.
    весці пашыраную міжнародную канферэнцыю на тэму: “Шлях дэмакратычнай дзяржавы”
    Масква. Сакавік 1992 г. Газета “ЛІМ”.
    4)	. Апошні з’езд “Дэмакратыі і незалежнасці” у Мінску
    Мінская сустрэча была апошняй. НДПБ і БНФ былі арганізатарамі. Нам удалося даволі танна зарганізаваць сустрэчу ў гатэлі “Юнацтва” ў прыгожым месцы на Мінскім моры. Але ўдзельнікаў, на жаль, было ўжо вельмі мала (чатыры дзяржавы Польшча, Украіна, Арменія і Беларусь). Гэта можна зразумець: Грузія ўступіла ў ваенны перыяд, Прыбалтыка цалком аддзялілася ад СССР, а пра Сярэднюю Азію і раней было цяжка гаварыць.
    Эйфарыя папярэдніх сустрэч ужо знікла, і пасля гэтай, апошняй, нарады я ў тыя часы нічога не напісаў. Але цяпер, аглядваючыся назад праз 14 гадоў, некалькі слоў усё ж трэба сказаць.
    Нарада адбылася 10-12 траўня 1992 г. Цяпер, калі ўгледзецца ў гэтую дату, можна зразумець, што мы збіраліся ў той час, кал! ў сё адбылося, калі ўжо ста­ла фактам гісторыі найвялікшая падзея XX ст. крах камунізму ў СССР, распад яго на незалежныя дзяржавы і абвяшчэнне суверэнітэту шэрагу краін, якія больш за 70 гадоў утваралі Саюз.
    Гэтая сустрэча падвяла рысу пад існаваннем адзінага постсавецкага руху за дэмакратыю і незалежнасць. Адгэтуль мы перасталі быць саюзнікамі ў нашых адзіных мэтах змаганні за незалежнасць сваёй краіны і знішчэнні камунізму. Сапраўды, на 1992 г. усе савецкія рэспублікі атрымалі незалежнасць і на­чал! будаваць свае маладыя краіны. У кожнай былі супольныя заданні, але ў кожнай свой шлях, і таму нарады “Паняволеных народаў” сталі непатрэбнымі. Другое задание знішчэнне камуністычнага рэжыму засталося супольным для ўсіх, але яно паступова набыло больш выразны і жорсткі тон асуджэння камунізму 1 пераўтварылася ў Міжнародны трыбунал “Суд
    над камунізмам Нюрнберг-2”. Тэты pyx, ці Міжнародны Трубунал, набыў у 90-я гг. XX стагоддзя даволі значны рэзананс, але потым паступова стаў заціхаць. Можа, паўплывала тое, што самі камуністы некуды “зніклі”, судзіць не было каго, а займацца асуджэннем камуністычнай ідэалогіі як самамэтай таксама задание малаперспектыўнае, хоць і патрэбнае.
    Але вернемся да травеньскіх падзей на Мінскім моры ў 1992 г. Аргкамітэт ў складзе заступнікаў НДПБ і Валерыя Буйвала з БНФ выканаў задание з вялікім запасам, бо як я ўжо сказаў, многія ўдзельнікі не прыехалі. Былі заказаныя для дэлегатаў і аргкамітэта найлепшыя нумары ў гатэлі, на паседжаннях былі журналісты розных дзяржаўных і недзяржаўных газет і радыё. Прыехала нават Беларуская тэлевізія, якую ў агромністым аўтобусе прывезла Л. Мельнікава аўтар і рэдактар тагачасных палітычных праграм. Аднак з БТ выйшаў невялікі канфуз. Пасля таго як тэлевізіённікі развесілі сваю немалую паводле памераў і колькасці адзінак апаратуру, а гэта працягвалася не менш за гадзіну, высветлілася, што здымаць, фактычна, няма чаго. На паседжанні было, мо, чалавек 20-30, а БТ прызвычаілася да салідных з’ездаў і не чакала такога.
    Сумаваў і знакаміты дысідэнт Савецкага Саюза Паруйр Айрыкян, якога ўжо ў перабудоўчы час пазбавілі савецкага грамадзянства і дэпартавалі ў Эфіопію. У руху “Дэмакратыя і незалежнасць” (ДН) ён быў прызнаным лідэрам, балатаваўся пазней на пост прэзідэнта Арменіі. У тым, што на нашу нараду сабралася мала дэлегатаў, Айрыкян падазраваў руку КДБ. Гэта ён выказваў фразай: “Няўжо Марына завербаваная?” Марына была сакратаркай ДН, жыла ў Маскве і праз яе ладзілася розныя месэджы і дасылаліся лісты.
    Нягледзячы на выказаныя заганы Нарады, яна ўсё ж адбылася, пра што і паведамілі беларускія газеты. Ігар Грышан, тагачасны супрацоўнік “Советской Бе­лоруссии” ў артыкуле “Дэмакраты раюцца” пісаў: “Тры дні на мінулым тыдні ў турыстычным комп-
    лексе “Юнацтва” пад Мінскам праходзіла рабочая сустрэча прадстаўнікоў міжнароднага каардынацыйнага цэнтра “Дэмакратыя і незалежнасць”...
    ..Ва ўмовах постаталітарнага грамадства і пры існуючай небяспецы падмены дэмакратыі новымі аўтарытарнымі рэжымамі, гаворыцца ў принятым камюніке, задачы каардынацыйнага цэнтра “Дэмак­ратыя і незалежнасць” застаюцца актуальными, і ён павінен актывізаваць сваю дзейнасць”.
    Вялікі артыкул надрукаваў у “Нашим слове” А. Карлюкевіч. У ім было падрабязна расказана пра ход канферэнцыі, змест галоўных тэм парады і прынятага камюніке: тэма рэферэндума за адстаўку Вярхоўнага Савета, актуальная на той час размова пра Чарнаморска-Балтыйскі Звяз і іншыя.
    На Мінскай нарадзе была прынята пастанова аб рэалізацыі праекта “Міжнародны агляд”, скіраванага на ўжыццяўленне грамадскага кантролю за працэсамі дэмакратызацыі ў дзяржавах былога СССР.
    Хоць у гатэлі “Юнацтва” пастанавілі правесці наступную сустрэчу ў Маскве, усім было зразумела соймікаў “ДН” больш не будзе. На тое і выйшла. I наряды “Занявольных народаў” у тыя тры пераходныя гады (1990-1992) сталі фактам гісторыі.
    Не аддамо Вільню літоўцам?
    Як у дзяржаўнай, так і не дзяржаўнай прэсе пачатку 1990-х гадоў гучала тэма, цяпер амаль што забытая, а калі яна і ўспамінаецца, то толькі ў ко­лах новага маладога пакалення гісторыкаў ці маладых змагароў за Свабоду і Незалежнасць.
    Гэтая тэма праблема Віленскага краю з яго сталіцаю Вільняй. Як ведама, у час II Сусветнай вайны, у 1939 г. Вільня і Віленскі край былі перададзены згодна з актам Молатава-Рыбентропа Літоўскай рэспубліцы. Сталіца Вялікага княства Літоўскага была калыскаю трох культур: беларускай, польскай і літоўскай. Але дамінаваў менавіта беларускі складнік. Асабліва гэта датычыла эпох! Залатога векуXVI ст. I хоць
    Віленскія муры Фрэскі Віленскіх мучанікаў
    пазней, у часы канфедэрацыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай, выходзіць на першы план польскі элемент, не трэба забывацца, што носьбітамі польскай культуры ў Вільні ў тыя часы былі этнічныя беларусы (Адам Міцкевіч, Станіслаў Манюшка, Ян Чачот, Ігнат Дамейка і многія іншыя). Пазней, у часы Расійскай Імперыі, у тэты стракаты культурны кангламерат Віленшчыны дадаўся расійскі складнік. Ведама яшчэ і тое, што ўласна літоўскі элемент у культуры (і мове!) гэтага краю быў вельмі нязначны (у Вільні да 1940 г. жыло толькі каля 1 % літоўцаў!). Аднак пасля сталінскага падарунка літоўцам у выглядзе найвыдатнейшага горада Вільні, сітуацыя начала імкліва мяняцца. Вільня вельмі хутка засяляецца літоўцамі з усёй этнічнай Літвы. У цяперашні час яны складаюць большую частку насельніцтва, а літоўская куль­тура засланяе сабой усе іншыя. 3 таго часу культурнае жыццё ў Вільні начало імкліва развівацца над сцягам летувісаў, а беларускае стала памалу заціхаць. Хоць і цяпер у Вільні працуе Грамадска-культурнае Беларускае Таварыства на чале з старшынём Хвед-
    рам Нюнькам, працуе беларуская радыёстанцыя, выходзіць газета “Рунь”, беларускія дзеткі вучацца ў беларускай гімназіі, дзеяць іншыя культурныя беларускія установы, таварыствы, мастацкія калектывы.
    На 2-й лістападаўскай канферэнцыі НДПБ 1991 г., пра якую ўжо казалася вышэй, акрамя перавыбараў кіраўніцтва прынялі шэраг цікавых дакументаў. Пра адзін з іх я і раскажу ў звязку з паднятай тэмай. Была прынятая заява пад назвай: “У сувязі з праблемай Віленскага краю”. У заяве падкрэслівалася, што Брэсцкая ўгода 1919 г. ад крыла шлях да перадзелу беларускіх межаў без уліку інтарэсаў Беларусі. У ліпені 1920 г. адбылося падпісанне першае расійска-літоўскае дамовы, вынікам якой стала прызнанне за Літвою права на частку заходнебеларускіх земляў з Вільняю і Гораднам, якія знаходзіліся пад польскай акупацыяй. Беларуская нацыянальна-патрыятычная наряда, якая адбылася ў Празе ў 1921 г., у дачыненні да раздзелу тэрыторыі Беларусі вызначылася наступным парадкам:
    Па Віленскім пытанні нарада признала, што яно вырашанае Лігаю нацыяў без удзелу беларускага народа і нават без фармальнага азнаямлення з яго воляй. Нарада лічыць пастанову Лігі нацыяў часо­вой — да склікання вышняга заканадаўчага органа Беларусі, якому толькі і належыцъ права вызначаць паўночныя межы Беларусі.
    Трэба сказаць, усе гэтыя падзеі і стаўленне памянёных дзяржаў і прывялі да таго, што пераданне бальшавікамі Літве 10 кастрычніка 1939 г. адбыло­ся без згоды мясцовага насельніцтва і стала прычынай інтэнсіўнай летувізацыі і стварэння прапагандысцкага стэрэатыпу не на карысць Беларусі. У зая­ве НДПБ сказана: