• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Што да паходжання сацыялізму ад хрысціянства, дык мы ўжо гаварылі і ведаем, што зрабілі камуністы з навукі Хрыста. Вылучым цяпер галоўнае, што сапраўды адрознівае камуністычную ідэалогію ад усякай іншай і збліжае яе з фашыстоўскай. Гэта навука аб класавай нянавісці (у фашыстаў расавай) і аб дыктататуры пралетарыята (у фашыстаў “белакурая бестыя”, блакітная кроў). Вось тут і ёсць корань уседазволенасці, вытокі братазабойчай вайны, рэпрэсіяў. Разам з здзекам над Божымі запаведзямі гэта і прывяло да трыумфу сатанізму на значнай частцы зямнога шара.
    Аўтар “Мазгоў”, аднак, падводзіць чытача да справядлівага пытання: што значыць судзіць камуністычную ідэалогію? I сам “адказвае”: “Судзіць аб’ектыўныя законы прыроды, грамадства, мыслення і духу, судзіць людскія веды, якія апісваюць гэтыя законы, судзіць людзей носьбітаў ведаў...” і г. д. адным
    словам, нельга судзіць, як жа гэта так, дадам ад сябе, судзіць, прыкладам, закон Кулона?
    Тут мы бачым тыповы прыём дэмагогіі. Які ж гэта закон прыроды пастановы славутай сталінскай тройкі? Ці канібалізм у галоднай Украіне 1930-х гг.? I не чалавечыя веды ды аб’ектыўныя законы ператварылі мільёны людзей у манкуртаў, людзей без роду і племені, пад назвай “советский народ”, у цэлыя народы стукачоў і баязлівых згоднікаў. Уся віна ў гэтым кладзецца толькі на балыпавікоў і наступныя пакаленні камуністаў.
    Так выйшла, што ўся нашая гісторыя, пачынаючы з 1917 г., становіць сабой страшэнную навуку таго, да чаго прыводзіць адступленне ад Бога, ад Божых наказаў, паказвае ўсю пачварную сілу “князя мира сего” Люцыфера, замяніўшага Хрыста ў жыцці многіх людзей, народаў, краін. Тое, што чынілася амаль усё XX стагоддзе ў СССР і краінах, залежных ад яго, не ёсць аб’ектыўнымі законам! прыроды. Трэба зразумець, што ж у нас адбылося, і зрабіць так, каб паўтарэння гэтаму ніколі не было. Трэба зразу­мець, што пабудова сацыялізму і камунізму ў Савецкім Саюзе, краінах Усходняй Еўропы, Азіі гэта жудасная памылка нашага выбару паміж Дабром і Злом, гэта і ёсць злачыннае скрыўленне шляхоў гісторыі і вялікая навучка для будучых пакаленняў.
    Каб не паўтаралася болып такая памылка, і патрэбен суд над камуністычнай ідэалогіяй, які б забараніў прапаганду яе назаўсёды. Суд менавіта над ідэалогіяй, бо яна ляжала ў аснове ўсіх камуністычных злачынстваў. Яна апраўдвала і абгрунтоўвала кожнае злачынства па ўсёй прасторы камуністычных краін. I гэта пачалося яшчэ ад Леніна, што адлюстравана ў ягоных крылатых выразах накшталт: “...Заахвочваць энергію і ўяву масавасці тэрору... Пашыраць ужыванне расстрэлу да ўсіх відаў дзейнасці балыпавікоў, с-р. і т.п. і т.д.“, працягвалася і ў эпо­ху “развитого социализма” з яе БАМам цяпер амаль што адмерлай чыгункай, працягвалася і ў часы Анд-
    ропава з таннай гарэлкай па 4 р. 70 кап. і з беспардоннай міліцэйскай праверкай дакументаў у перапалоханых гледачоў кінафільма дзённага сеанса.
    Сур’ёзная праблема вось у чым: для абгрунтавання ідэі суда над камуністычнай ідэалогіяй трэба разгледзець пытанне, паводле якіх крытэраў тую ці іншую ідэалогію трэба адносіць да злачыннай? Адным з такіх крытэраў мог бы быць крытэр таталітарнасці рэжыму. Тэты рэжым адказны за шматлікія фізічныя ахвяры, а таксама і духовыя. Духовая дэградацыя грамадства адна з галоўных прыкмет савецкага грамадства. А духовая смерць шмат страш­ней за фізічную. Вынікам камуністычнага вар’яцтва ёсць не толькі скрыўленне гісторыі, але і ўтварэнне новай жахлівай, нялюдскай мутацыі чалавека. Гома саветыкус і ёсць прыкладам такой мутацыі. I яшчэ няведама, чым жа скончыцца гэты цяперашні мутацыйны перыяд. Ёсць вялікая небяспека вяртання назад у настальгічны сацыялізм, але вяртанне на новым вітку дыялектычнай спіралі, і гэта можа прывесці людства нават да пагібелі.
    Таму суд над камунізмам патрэбен. I суд над камуністычнай ідэалогіяй найперш. На гэтым судзе мы павінны даць патрэбную адзнаку гэтай ідэалогіі, акрэсліць яе назаўсёды як антычалавечую, канібальскую ідэалогію. Трэба каб пасля суда слова “камунізм”, як і слова “фашызм”, было аднолькава агідным для людзей. Мы не можам забараніць людзям верыць у тое ці гэтае. Але трэба, каб грамадства ведала, што прыхільнасць да камунізму тое самае, што і прыхільнасць да сатанізму. У кожным грамадстве, прык­ладам, ёсць невялікая колькасць сэксуальных маньякаў, але ж мы іх стараемся ізаляваць ад людзей.
    Так і тут. Фашызм і камунізм, як анамальныя з’явы, будуць дзе-нідзе праяўляцца, аднак мы павінны ўмець лекаваць грамадства ад гэтых праяў.
    Суд над камунізмам “Нюрнберг-2”, на мой пагляд, будзе скіраваны найперш на асуджэнне камуністычнай ідэалогіі. Фізічныя асобы, як і камуністычныя
    структуры, з’явы часовыя. Яны могуць несці пакаранне і пытанне будзе закрытие. Ідэалогія ж гэта з’ява надчасавая. Адным ударам яе не знішчыць. Спатрэбяцца многія гады, дзесяцігоддзі. А можа, і сотні гадоў, каб слова “камунізм” увайшло ў сведамасцъ людзей — болъш за тое, іх ментальнасць, як амаралънае, агіднае слова, слова, за якім адчуваецца подых апраметнай.
    НДПБ аб’ядноўваецца і... распадаецца
    Восем мільёнаў... гэта нямала... ... душы пакласці за другі! новая злучнасць у свеце паўстала:
    Сілка Астапенка Лугін...
    Зьніч
    Першая спроба аб’яднання партыяў дэмакратычнай накіраванасці ў звяз партыяў для каардынацыі і правядзення супольных акцыяў належыць Міхасю Ткачову старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады, утворанай у сакавіку 1991 г. Ягоная прапанова ўтварэння блока дэмакратычных сіл “Новая Бе­ларусь” узімку 1991-1992 гг. стала першай аб’яднаўчай акцыяй дэмакратаў, што потым працягваліся, фактычна, безвынікова, усе наступныя 15 гадоў і з’яўляюць АДС (Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы) у наш час.
    У той час (канец 1991 г.) палітычны спектр беларускага бамонду зяўлялі толькі чатыры партыі: Аб’яднаная дэмакратычная партия (АДП) (лідэр Анатоль Жыватнюк, потым Аляксандр Дабравольскі), Беларуская сялянская партия (БСП) (старшыня Яўген Лугін), Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (БСДГ) (Міхась Ткачоў) і нашая НДПБ з трыма старшынямі. (Камуністычная партия Беларусі была тады якраз зачыненая пасля знакамітага путчу). А галоўная палітычная структура ў 19911992 гг. Беларуси! Народны Фронт (БНФ), які не сфармаваўся яшчэ ў партыю, але на той час быў мод­ным палітычным утварэннем “Рухам за перабудо-
    ву”. Фактычна, БНФ імкнуўся дыктаваць усім маладым партыям “як ім жыць”, г. зн. як будаваць сваю палітыку. Зянон Пазняк канкрэтна сцвярджаў: усе партыі павінны стаць структурнымі ўтварэннямі Фронту. Усе мы павінны былі, паводле ягонай задумы, падпарадкоўвацца БНФ і свае дзеянні павінны былі ўзгадняць у Сойме ці Управе БНФ.
    Аднак такая перспектива падабалася далёка не ўсім. Наадварот, на тое і ўтварыліся новыя партыі, каб самім браць удзел у палітыцы, а не праз фронтаўскія арганізацыі. Асабліва моцна аўра Пазняка ўплывала на Грамаду і НДПБ, у нейкім сэнсе “даччыныя” ўтварэнні. Тым болып гэта было з іх гледзішча натуральным з прычыны канцэнтрацыі дзейнасці НДПБ і БСДГ вакол ідэі нацыянальнага адраджэння Беларусі.
    I калі М. Ткачоў выступіў з прапановай стварыць блок дэмакратычных сілаў “Новая Беларусь”, яго спачатку падтрымала Сялянская партыя, лідэр якой Яўген Лугін заўсёды меў незалежніцкія пагляды і станоўча ставіўся да ідэі аб’яднання дэмакратаў. Падтрымала напачатку “Новую Беларусь” і кіраўніцтва НДПБ у асобе Віктара Навуменкі і мяне. Але потым усё змянілася. Пасля рэзкай адмоўнай рэакцыі БНФ, крыкліва-помслівых выступаў Зянона Пазняка, мой калега-сустаршыня і некаторыя іншыя сябры партыі выступілі супраць блока “Новая Бела­русь”. 3 гэтай пары пачаліся нашы разыходжанні з Віктарам, якія пазней прывялі да расколу партыі. А выхад НДПБ з блока стаў, фактычна, прычынай яго развалу, ці хутчэй — проста неўтварэння.
    Але потым мы ўсё ж утварылі яшчэ адно міжпартыйнае аб’яднанне кааліцыю НХС нацыяналыхрысціяне-сяляне, у складзе трох партыяў НДПБ, БХДЗ і БСП. Гэтая падзея адбылася ў красавіку 1992 г., пасля падпісання гэтымі партыямі дэкларацыі аб супрацы. У дэкларацыі выказаная глыбокая думка, што чалавечая існасць трымаецца на трох кітах: “на веры ў найвышэйшую справядлівасць, якая
    спакон вякоў увасабляецца ў веры ў Бога; на вернасці свайму народу, якая выяўляецца ў шанаванні яго гісторыі, культуры і звычаяў, і на любасці да сваёй зямлі”. Менавіта гэтыя тры каштоўнасці ёсць вызначальнымі для трох партыяў БХДЗ, БНП і БСП, адпаведна іх пераліку.
    Для Хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці асноўнае адраджэнне духовасці і веры ў ідэалы дабра і справядлівасці. Для Нацыянальна-дэмакратычнай партыі першаснае задание вярнуць беларусам гонар за сваю гісторыю і культуру і дамагчыся, каб кожны беларус усведаміў, піто толькі ў нацыянальнай еднасці можна стаць упоравень з іншымі еўрапейскімі народамі. Сялянская партыя прыкладае ўсе намаганні, каб вольны чалавек у поўнай меры атрымліваў плён ад працы на ўласнай зямлі і дбаў пра яе росквіт, бо сапраўдныя гаспадары ніколі б не дапусцілі заняпаду сяла і спустошання зямлі. Кожны з удзельнікаў кааліцыі падтрымлівае мэты адзін аднаго, і гэта дае змогу паяднаць намаганні для выканання сваіх праграмаў і ўзгадняць свае дзеянні ў далейшым. Падпісалі дэкларацыю ад БХДЗ Пётр Сілка, ад НДПБ Анатоль Астапенка, ад БСП Яўген Лугін.
    Пра наваствораную кааліцыю напісалі амаль што ўсе тагачасныя газеты, а ў газетах “Літаратура і мастацтва”, “Выбар” былі надрукаваныя мае артыкулы над гучнай назвай “Кааліцыя трох і шлях да выратавання беларускага народа”. Алег Бембель ён жа Зьніч напісаў нават верш, які я паставіў эпіграфам “Новая злучнасць у свеце паўстала: Сілка, Астапенка, Лугін...”
    Ідэя нашай кааліцыі была вельмі добрая і, як нам здавалася, своечасовая. Сапраўды, тры нашы партыі гэта ўвесь спектр грамадскага жыцця, мы ўвасаблялі і маральныя, і прагматычны мары, імкненні грамадзяніна Беларусі. БХДЗ, НДПБ і БСП гэта тры партыі, тры кіты, на якіх трымаецца, у існасці, нацыя і дзяржава, бо і ў іх творчасці ўвасабляецца хрысціянства, нацыянальная ідэя і зямля ў шырокім
    сэнсе слова. Таму, зразумела, што радкі ў Хамайдаўскім “Выбары” пра перспективы кааліцыі пісаліся мною тады з вялікай верай і надзеяй: