• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    3 мэтаю ўпгрымання Вільні і краю восъ ужо больш за 50 гадоў тут праводзіцца палітыка летувізацыі. Гэта супярэчыцъ нават рашэнню Лігі нацыяў ад 1921 г., паводле якога дзеля забеспячэння нацыя-
    налъных інтарэсаў у Літоўскай дзяржаве прадугледжваліся як балйкі, так і славянскі кантоны...
    У час камуністычнай диктатуры ўва ўсіх інфармацыйных і ідэалагічных структурах былога СССР паступова была дасягнутая пралітоўская арыентацыя па віленскім пытанні. Гэтая тэндэнцыя цалком уласцівая і беларускім камуністычным і неко­торым посткамуністычным рухам. У выніку дамінавання такім парадкам арыентаванай інфармацыі застаецца няведамымі народу Беларусі аб’ектыўныя гістарычныя факты і іх навуковы палітычны аналіз. Працягваюць панаваць і прапагандуюцца палітычныя схемы, зручныя суседнім дзяржавам (Літве і Расіі). Такім парадкам на працягу 70 гадоў не раз здраджваюцца інтарэсы беларускага народа з-за палітычнае кан’юнктуры і дыпламатычных гульняў.
    Для развязання гэтых гістарычных памылак, якія не на карысць Беларусі, і ўлічваючы асаблівую ролю Вільні як культурнага і гістарычнага цэнтра славянскага і пераважна беларускага насельніцтва, а таксама паважаючы Хельсінскія пагадненні 1975 г. аб недапушчальнасці выкарыстання ваеннай сілы пры развязанні спрэчак аб дзяржаўных межах, НДПБ прапанавала наступнае:
    а)	лічыць недапушчальнымі любыя праявы асіміляцыйнай палітыкі дзяржавамі, якія дэкларавалі вернасць дэмакратычным прынцыпам;
    б)	апублікаваць для дыскусіі ўсе дагаворы 19201940-х гадоў па вызначэнні дзяржаўных межаў паміж Беларуссю і Літвою і дэнансаваць іх як дага­воры, якія маюць захопніцкі характар у адносінах да Беларусі і прывялі да падзелу беларускіх земляў;
    в)	прыцягнуць увагу літоўскага ўрада да таго, што большасць жыхароў Віленскага краю з’яўляюцца аўтахтоннымі беларусамі, а не палякамі;
    г)	прызнаць, што ўтойванне і фальсіфікацыя сапраўднай гісторыі Літвы і Беларусі ёсць парушэннем права на атрыманне праўдзівай інфармацыі.
    I, нарэшце, дзве найрадыкальнейшыя прапановы НДПБ:
    д)	трэба надаць Віленшчыне асобны статус дзяржаўнай аўтаноміі і ўтварыць самакіраванне на прин­ципах роўнага прадстаўніцтва “галоўнйх нацйяў: беларусаў, літоўцаў, палякаў і расійцаў”. Тут маюцца на ўвазе Шальчйнінкайскі, Свенцянскі, Віленскі і іншйя раёнй з перавагаю славянскага насельніцтва;
    ж)	надаць Вільні статус вольнага горада і пераўтварыць яго ў Еўрапейскі цэнтр (“Залаты Мост” паводле тэрміналогіі 1920 -1930-х гадоў) супраци славянскага і балцкага народаў, вярнуць гораду гістарычную назву Вільня, якая била трансфармаваная ў Вільнюс у 1945 годзе.
    Чытаючы цяпер, праз 15 гадоў гэтую Заяву НДПБ, нават не верыцца, што пытанні і патрабаванні, выкладзеныя ў гэтай Заяве, маглі ўсур’ёз абмяркоўвацца ў афіцыйнай прэсе і, тым больш, былі хоць мінімальна развязаны. У 2006 годзе аб памянёных пытаниях гаварыць нават не прыйдзе нікому ў голаў. Вельмі далёка разышліся шляхі нашых краін, а палітычныя рэжымы, што склаліся ў Беларусі і Літве не дазваляюць нават дапусціць дыскусіі на тэму лёсу Віленскага краю. Аднак ідэі НДПБ застаюцца здабыткам той культуры, якая магла быць і, можа, будзе, хоць у рамантычных мроях аб мажлівасці іншай Беларусі, Беларусі з Вільняй, Беларусі як Залатога Моста паміж праваслаўнай і каталіцкай культурамі, паміж балтамі і славянам!, Захадам і Усходам.
    Суд над камунізмам
    На гэтай дзейнасці НДПБ і асабіста маім удзеле ў акцыі пад назвай “Суд над камунізмам, альбо Нюрн­берг-2” трэба засяродзіць асобную ўвагу, бо праблемы, паднятыя ў 90-х гг. XX ст. тымі коламі грамадзян краін Усходняй Еўропы, якія пацярпелі ад “камунізму” на ўласным абшары, вечныя, і развязанне іх рана ці позна, але будзе рэальнасцю.
    Ідэя “Суда над камунізмам” бярэ свой пачатак ад звароту над назван “Мы заклікаем кожнага, каго трывожыць небяспека неабалыпавізму, далучыцца да нас”, які быў надрукаваны ў газеце “Свабода” 1992 г. Сама ідэя такога суда сыходзіла ад Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, тэкст звароту таксама рыхтаваўся намі ў рэдакцыі НДПБ. Потым зварот быў падпісаны лідэрам апазіцыі ў Вярхоўным Савеце Зянонам Пазняком і кіраўнікамі галоўных дэмакратычных арганізацыяў. Пазней той зварот атрымаў шырокі міжнародны рэзананс і даў штуршок да стварэння Міжнародных Камітэтаў па судзе над камунізмам “Нюрнберг-2” у Расіі і ў Полыпчы. Падзеі, якія адбываліся потым, адлюстраваны ў артыкулах падаюцца ў храналагічнай паслядоўнасці. Яны паказваюць непаўторную атмасферу першай паловы 1990-х гадоў, калі ўздым дэмакратычных і нацыянальных рухаў ува Усходняй Еўропе і краінах, узніклых пасля развалу СССР, дасягнуў свайго піку.
    У Дадатку 1 падаецца поўны тэкст знакамітага “Звароту”. Ён напісаны вельмі вытрымана, дакладна і ёсць дакументам цэлай эпохі. У той жа час быў напісаны і другі зварот, дзе тэма суда разглядаецца з хрысціянскіх пазіцыяў (Дадатак 2).
    У студзені 1993 г. адбыўся першы міжнародны з’езд ініцыятараў суда ўва Уладзіміры, а ў траўні 1994 другі у Варшаве. Камуністы адрэагавалі на першы з’езд у газеце “Мы и время” арыгінальным артыкулам прафесара I. Кучарава “Мозги набекрень”, і гэта прымусіла мяне напісаць адказ надрукаваны пазней у маёй кнізе “Паслухайце нацыяналіста”, які не страціў актуальнасці і цяпер, таму я змяшчаю яго ніжэй у абноўленым варыянце.
    “Ці можна судзіць камуністычную ідэалогію?” — адказ прафесару I. Кучараву на яго артыкул “Моз­ги набекрень”, змешчаны ў камуністынай газеце
    “Мы и время”
    Кволыя парасткі дэмакратыі ў Беларусі пачалі імкліва затухаць з устанаўленнем аўтарытарнага
    рэжыму А. Лукашэнкі. Духова спустошаны народ, пазбаўлены самастойнасці і свабоды, выхаваны ў грамадстве “развитого социализма”, не прыняў шляху да дэмакратыі і дзяржаўнай незалежнасці. Настальгія па часах Брэжнева, а для старэйшага пакалення і Сталіна, стала кіроўным рычагом для большасці беларусаў, і яны падтрымалі таго, хто ім быў бліжэй. Лукашэнка быў сваім чалавекам: і мова “свая” трасянка, і выхадзец, як і большасць з нас, з вёскі, і змагар з карупцыяй, хоць яму і “мешают”. Прэзідэнт паабяцаў людзям, што савецкі сацыялізм можна вярнуць, а магутную дзяржаву СССР адрадзіць.
    I народ як бы і забыўся пра сваю страшную мінуўшчыну, як бы і не было ў нас мільёнаў рэпрэсаваных у 1930-1940-я гг., не было штучна ўтворанага голаду ва Украіне, не было Курапатаў...
    Назад у 60-я гады! Нам не патрэбен ні нацыянальны сцяг, ні матчына мова нам патрэбна тайная кілбаса ды гарэлка! I мала хто з такіх людзей задумваўся, што шляху назад ужо няма, як няма і “едино­го и нерушимого” Савецкага Саюза. Камуністы пакінулі знякроўленую, пазбаўленую рэсурсаў зямлю, пяскі і пустэльню на месцах былых балот Палесся, ну і яшчэ беларускі народ людзей, што даўно за­был! Бога і ягоныя запаветы. Будучыя пакаленні нам не даруюць такой спадчыны. I кожны з нас адказны перад нашымі дзецьмі і ўнукамі.
    Тэты артыкул напісаны для аднаўлення працы на выкрыццё наступнасцяў камуністычнага рэжыму ў СССР, якая пачалася пасля ведамых падзей 1991 г., вялася і вядзецца ў большасці посткамуністычных краін, што сталі на шлях прагрэсу. Мы павінны асудзіць камуністычны рэжым і яго ідэалогію, паставіць крыж на ім назаўсёды. I трэба юрыдычна замацаваць у заканадаўствах розных краін немажлівасць аднаўлення камуністычнага рэжыму.
    Спачатку хацелася б зазірнуць у нядаўную гісторыю антыкамуністычнага руху.
    У 1992 годзе, у час крызісу камуністычнай партыі і станаўлення дэмакратыі, у Мінску быў створаны
    аргкамітэт па судзе над камунізмам “Нюрнберг-2”. У газеце “Свабода” за подпісамі лідэраў галоўных партыяў і іншых грамадскіх арганізацыяў быў надрукаваны зварот да грамадства з прызывам узяць удзел у арганізацыі суда над камунізмам і былі акрэслены асноўныя заданні такога суда. У якасці аднаго з галоўных заданняў будучага суда ў звароце прапаноўвалася прызнаць злачыннай камуністычную ідэалогію. I, калі прызнаць гэта як факт, то патрэбен і канкрэтны вынік гэтага прызнання суд над злачынствам, імя якому “камуністычная ідэалогія”. Таму вельмі важна і юрыдычнае замацаванне ў заканадаўствах розных краін забароны прапаганды навукі аб дыктатуры пралетарыяту і класавай нянавісці важнага складніка марксісцка-ленінскай тэорыі.
    Зразумела, што карысць ад такога кроку была б вялікай, бо гістарычныя шляхі народаў, на жаль, мала грунтуюцца на памылках іх папярэднікаў. I мы маем перыядычны паўтор папярэдніх скрыўленняў чалавечай гісторыі. Але Бог стварыў чалавека не так ужо і безнадзейна грэшнай істотай. Ён даў яму свабоду выбару паміж Дабром і Злом. I надыдзе час, калі чалавек будучага будзе правільна карыстацца дадзенай яму свабодай.
    Пастаўленая праблема, аднак, мае вельмі істотную цяжкасць. Яна ў тым, што патрэбен нейкі крытэр злачыннасці камунізму. I хто будзе суддзём?
    Нездарма пасля маёй паездкі ў 1993 годзе ў Уладзімір на ўстаноўчы з’езд Міжнароднага камітэта суда над камунізмам “Нюрнберг-2” камуністычныя ідэолагі з вялікім абурэннем пачалі лямантаваць як гэта можна судзіць (!) вялікае вучэнне Маркса-Леніна-Сталіна і крытыкаваць іх кармушку камуністычны рэжым.
    На 1993 год яны ўжо досыць акрыялі пасля, на жаль, несмяротнага ўдару 1991 г. Яны без кроплі слязы папалілі свае партбілеты і павыходзілі з КПСС, калі зразумелі, што ім нічога страшнага не пагражае. I, маючы магутную мафіёзную сетку “сваіх
    людзей” на тэрыторыі ўсяго былога СССР, камуністы зразумелі, і не без падстаў, што можна добра жыць і без білетаў. Пад 90-я гг. XX ст. на вялізным абшары Зямлі у Савецкім Саюзе была ўтворана новая папуляцыя людзей “гомо советйкус”. Дык вось, тэты “гомо советйкус” з сваім авангардам КПСС, відавочна, адна з сама унікальных, калі не найунікальнейшая з’ява за ўсю гісторыю людства. Вонкава будаўнікі камунізму выглядалі даволі прыстойна. I ідэалогія іх быццам бы высокародная і чыстая. А на XX з’ездзе КПСС быў нават прыняты эпахальны дакумент “Маральны кодэкс будаўніка камунізму”. За аснову, праўда, былі ўзяты галоўныя хрысціянскія ісціны, выкладзеныя ў Новым Запавеце, аднак яны выдаваліся камуністамі за свае.
    Але не ў тым рэч, дзе ўзялі камуністы свае ідэі для свайго кодэкса. Уся жудасць, увесь цынізм у тым, што яны жылі і жывуць паводле адваротнай маралі. Ім удалося стварыць грамадства з антыхрысціяскімі наказамі, стварыць аазіс сатанізму на Зямлі. Усе дзесяць Божых наказяў былі не проста растаптаны, іх антытэзы сталі як бы паводжаннем у жыцці савецкага чалавека.