• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Асноўнай ідэяй на якой мусіла грунтавацца дзейнасць БНП, была ідэя нацыянальная. Ідэолагі БНП абвясцілі сваё крэда празрыста і выразна: Беларуская нацыянальная ідэя мусіць быць асновай не толькі нацыянальнай партыі, а ўсякай партыі ў Беларусі, і
    наагул усякай грамадзянскай арганізацыі і, больш за тое, яна мусіць стаць асновай дзяржаўнай палітыкі. Нездарма інтэрв’ю “Народнай газеце”, якое я даў пасля рэгістрацыі партыі (20 верасня 1994 г.), атрымала назву “Мы нацыяналісты партыя дзяржаўная”. Тут падкрэслена тое, што я сказаў вышэй нацыяналізм павінен стаць маральным і кіроўным прынцыпам дзяржавы. Вось нашае крэда з гэтага інтэрв’ю: “,..мы дзяржаўная партыя, бо адлюстроўваем ідэю нацыянальна-дзяржаўнай еднасці, якая патрэбна ўсім і левым, і правым, і прэзідэнту, і ўраду. Таму мы не стаім у апазіцыі да ўлады, а, наадварот, прапануем супрацу: свой інтэлект, праграмы, ідэі і распрацоўкі”.
    Калі раней, да стварэння нацыянальнай партыі, я лічыў, што ідэалогія нацыяналізму гэта рыса партыяў правага кірунку, то потым паступова перамяніў свой светагляд у бок цэнтрызму. Сапраўды нацыянальная ідэя ў развітай самастойнай краіне гэта не прэрагатыва “купкі нацыяналістаў”, а рыса ўсяго грамадства. Таму, відавочна, нацыянальная ідэя павінна працінаць усе сферы грамадства, стаць светагляднай для ўсякага чалавека краіны. I партыя, якая ставіць беларускую нацыянальную ідэю сваім галоўным заданием, мусіць быць ні справа, і ні злева, а хутчэй і там і там. Таму яе можна было б назваць цэнтрысцкай.
    Інтэрв’ю з адкрытым нацыяналістам, надрукаванае ў галоўнай дзяржаўнай “Народнай газеце” ў 1994 г., было дадзена у той час, калі мінуў ужо досыць працяглы тэрмін (каля 5-6 гадоў) ад усталявання прынцыпаў дэмакратыі і нацыянальна-адраджэнцкіх праектаў у Рэспубліцы Беларусь. Аднак, як паказала рэакцыя на інтэрв’ю, пяць гадоў без камуністаў гэта вельмі мала. Вось як хваравіта, пасаўковаму рэагавала адна з незалежных дэмакратычных тады газет “Газета Андрэя Клімава”: “Мы нічога не маем супраць адраджэння нацыянальнай ідэі, але згадзіцеся, загаловак “Мы нацыяналісты партыя дзяржаўная” болып чым прэтэнцыёзны...
    Нацыяналізм жа, узведзены ў ранг дзяржаўнай палітыкі, ва ўсім свеце завецца не інакш як нацызм. Што ж прапануе беларускаму народу наваспечаны бацька Анатоль Астапенка? Пазіцыя БНФ для яго на сённяшні дзень занадта ліберальна. ...Яго задан­ие, як ён сам тлумачыць, спыніць дэградацыю грамадства палітычнымі сродкамі.” А трохі далей аўтары літаральна смяюцца з майго пажадання беларус­каму народу “ўсведаміць сваю нацыянальную веліч, як гэта было ў часы Вялікага княства Літоўскага”, як над нечым яўна недарэчным. Ці гэта проста невуцтва, брак элементарных гістарычных ведаў?
    Яшчэ адзін цікавы праграмны пункт БНП, які да гэтай пары выклікае шмат пытанняў і не атрымаў адназначнай рэакцыі. Ён гучыць гэтак: “БНП стаіць за адбудову незалежнае, саборнае (г. зн. адзінае ў прасторы і часе) дзяржавы Беларусь. Безумоўна, на тэрыторыі Беларусі жывуць і будуць жыць расійцы, палякі, украінцы і людзі іншых нацыянальнасцяў, аднак яны не маюць у межах Беларусі сваіх этнічных тэрыторыяў і таму не складаюць асобных народаў, а толькі адпаведныя этнічныя групы сваіх этнасаў”. I сапраўды гэта так толькі тытульная нацыя ўтаесамляецца з усім (тытульным) народам у дадзеным выпадку беларускім, астатнія толькі этнічныя трупы на тэрыторыі гэтага народа. Такі падыход, фактычна, існуе ў усякай развітай нацыянальнай дзяржаве. I калі ты жывеш на тэрыторыі пэўнай краіны і належыш да нацыі гэтай краіны, то ты — Дома. Астатнія нацыянальныя групоўкі, этнасы толькі госці ў маім Доме. У сучаснай Беларусі, на жаль, быць беларусам нічога не значыць. Іншы, прышлы грамадзянін з-пад Саратава часам сядзіць на важнай пасадзе і смяецца з маёй беларускасці.
    У жыцці і дзейнасці БНП таксама былі моманты “аб’яднаўчага свербу”. Так у 1996 г. ад Партыі Здаровага Сэнсу, якая ў той час праяўляла вялікую актыўнасць у грамадскім жыцці, зыходзіла ініцыятыва аб’яднацца партыям дэмакратычнага кірунку.
    Гэтую ідэю падтрымалі мы Беларуская нацыянальная партыя і БХДЗ. Аднак гэтая спроба таксама пацярпела паразу.
    Аб'яднаўчы з’езд БНП, ПЗС і БХДЗ 1996 г.
    Справа напева: А. Астапенка (БНП), П. Сілка (БХДЗ), I. Каравайчык (ПЗС).
    Першы з’езд нацыяналістаў
    Праходзіў з’езд у Віцебску 26-27 лістапада 1994 г. У ім узялі ўдзел Беларуская нацыянальная партыя, Беларуская партыя свабоды, Правы рэванш, анархісты, сябры БНФ і журналісты. Ідэя гэтага з’езду, наколькі я помню, належала паэту Славаміру Адамовічу, які тады пазіцыянаваў сябе як лідэр ультраправай арганізацыі Правы Рэванш. Праўда, акрамя самога лідэра гэтага Рэваншу, ніякіх іншых сяброў гэтай арганізацыі мне нешта не траплялася.
    Затое ідэю з’езда нацыяналістаў падтрымалі многія на той час чынныя грамадзяне рознага веку, роз­ных партыяў. Перш за ўсё падтрымалі мы, Беларус­кая нацыянальная партыя. Другое Партыя свабо­ды, якую ўзначальваў Сяржук Высоцкі. Ну і яшчэ заступнікі розных арганізацыяў накшталт анархістаў.
    Лозунг з’езду: “Бацькаўшчыне і Нацыі!”
    Прыкладна 50-60 чалавек сышло з цягніка “Мінск Віцебск” раніцай 26 лістапада 1994 г. Да галерэі Пушкіна, дзе мусіў быў адбыцца з’езд нацыяналістаў, пацягнуліся пешшу, было яшчэ даволі рана, час быў чаму б і не прайсціся. Захапляла яркае відовішча стракатай калоны людзей, што не
    пабаяліся назваць сябе нацыяналістамі і прайсціся па вуліцах яшчэ соннага Віцебска. Віравалі бел-чырвона-белыя сцягі, на­строй быў прыўзняты, калі не святочны. Незвычайнасць падзеі падкрэсліваў эскорт з некалькіх міліцэйскіх уазікаў, якія замы-
    Віце&ж	26/27 лкташда 199-5 г
    МАНДАТ удзельніо Першага Зьезду Бсларускіх Шцылиа/истау
    № Ц Q
    нрошл™ 1	' •	•	'<	_			
    ін« А Н SAT й II Ь	
    Вацькашўчыйе і Нацыі!
    Мандат удаельніка I З’езда Беларускіх нацыяналістаў.
    калі калону. Зразумела, гэтае суправаджэнне нікім не заказвалася.
    I нікога не здзівіла, што ў памяшканні галерэі Пушкіна, дзе планавалася сустрэча дэлегатаў, нібыта нехта “падклаў міну”. Уваход у памяшканне быў заблакаваны, і мноства людзей стоўпіліся ля будынка. Гэты танны міліцэйскі прыём “мінавання” памяшкання з кожнай нагоды, абы не даць правесці мерапрымства, быў нам добра ведамы. У тыя часы гэты прыём быў вельмі пашыраны. Ужо пазней улады засвоілі болып цывілізаваны спосаб забароны мерапрыемстваў, прыкладам “у звязку з пастановай дырэкцыі, адмовай чыноўнікаў вертыкалі” і г. д. Зразумела, што ходку “страшных нацыяналістаў” трэба было мінаваць і мінаваць...
    Чакаючы сапёраў, мы ламалі галовы: “Што рабіць далей?” I... карыстаючыся момантам, чынна давал! інтэрв’ю шматлікім журналістам. Дарэчы, былі нават тэлевізійнікі расійскі канал НТВ, якім я выказаў усё, што думаю пра беларускі нацыяналізм і акупацыю “маскалямі” нашай краіны ў XVIII-XIX стст.
    Сябры Беларускай нацыянальнай партыі складалі немалую частку дэлегатаў з’езда. I таму мы наду­мал! стварыць сваю секцыю з’езда 1 правесц! яе на кватэры аднаго з нашых сяброў у Алеся Фраленкі, ведамага віцебскага дысідэнта. Так і зрабілі.
    Да глыбокай ночы ўва ўтульным пакоі гаспадара
    мы засядалі, зачытвалі свае запланаваныя да з’езда даклады, абмяркоўвалі іх адны словам, з’езд адбываўся ў падполлі.
    Там, дарэчы, я ўпершыню выступіў з дакладам пра хрысціянскі сэнс нацыянальнай ідэі, што пазней паслужыла штуршком для напісання кнігі “Паслухайце нацыяналіста”. Павел Бука, сябра Вышняй Рады БНП і Управы, прачытаў даклад аб шырокіх мажлівасцях дзяржаўнага будавання на аснове сістэмнага аналізу і тэорыі шматроўневых іерархічных сістэм. Выступіў старшыня Віцебскай філіі БНП Алесь Мудрычэнка. Вельмі цікавы даклад зрабіў ветэран адраджэнцкага руху, сябра БНП, Сцяпан Місько, пра якога я ўжо гаварыў.
    На другі дзень мы ўсё ж прайшлі ў залу галерэі Пушкіна, атрымалі мандаты, выступілі з прамовамі, прынялі адпаведныя рэзалюцыі аб важнасці і патрэбнасці пашырэння беларускага нацыяналізму, развіцці беларускай нацыянальнай ідэі.
    Меркавалася, што з’езд, які адбыўся, будзе толькі пачаткам шырокага нацыянальнага руху ў Беларусі. Была прынята пастанова аб хуткім правядзенні другога з’зда нацыяналістаў, які б сабраў шырокія масы беларусаў: палітыкаў, літаратараў, мастакоў усіх хто аддана працуе на адраджэнне Бацькаўшчыны. Але жыццё павярнулася да нас іншым бокам. Вельмі хутка ўсім стала не да з’ездаў.
    Ніхто тады яшчэ не ведаў, што менш чым праз два гады, у 1996 г., адбудзецца знакавая падзея А. Р. Лукашэнка атрымае неабмежаваную ўладу, і нацыянальна-дэмакратычны pyx будзе паступова знішчацца, а на пачатак XXI ст. слова “нацыяналіст” стане такім самым страшным, як слова “нацдэм” у 30-я гады XX ст.
    Славамір Адамовіч неўзабаве сядзе ў турму за верш “Убей президента”, адсядзіць у віцебскай вязніцы 11 месяцаў, а потым з’едзе з Беларусі ў Нарвегію.
    Сяржук Высоцкі да гэтай пары застаецца старшынём незарэгістраванай Партыі Свабоды і ўжыц-
    цяўляе свае нацыянальныя праекты недзе ва Украіне, здаецца, у Кіеве.
    Алесь Мудрычэнка прыняў ці то будызм, ці то ламаізм, жыў у ашрамах сібірскіх лам, а цяпер воль­ны жыхар горада Віцебска.
    10. Заключныя заўвагі аб мадэрнісцкім этапе беларускай нацыі
    БНФ з самага пачатку апынуўся на вяршыні палітычных працэсаў у Беларусі і задаваў пэўны тон у дзяржаўнай палітыцы Беларусі, карыстаючыся ў вялікай ступені разгубленасцю камуністаў і працэсам распаду СССР. Аднак з 1995 г., пацярпеўшы паразу на выбарах у Вярхоўны Савет, роля і аўтарытэт БНФ у грамадстве пачалі імкліва падаць. I цяпер абедзве партыі: БНФ Вячоркі і КХП Пазняка ёсць шараговымі грамадскімі арганізацыямі, фактычна, без уп­лыву на палітычныя працэсы ў Беларусі.
    Зніклі іншыя палітычныя партыі, што працавалі на нацыянальнае адраджэнне: Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі і Беларуская нацыянальная партыя. Знікла і мноства грамадскіх нацыянальных арганізацыяў накшталт Зубра, Правага рэваншу і г. д. Вялікія цяжкасці даводзіцца пераадольваць старэйшым аб’яднанням Згуртаванню беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Таварыству беларускай мовы.
    Такім парадкам, пачынаючы з 1996 г. усе працэ­сы, звязаныя з чацвертай хваляй нацыянальнага адраджэння, пачалі паступова затухаць. Аднак новае XXI ст. спарадзіла новую з’яву гэтак званы “лукашэнкаўскі нацыяналізм” і адметную беларускую субкультуру, якую я буду называць “Культура2”. Аб гэтай з’яве гаворка пойдзе ніжэй.