Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
У «Дыярыушы» А. Філіповіча няма кніжнай рыторыкі, да чаго часта звяртаўся ў творах яго сучаснік М. Сматрыцкі. Аўтар абапіраўся на ўласныя назіранні, на факты рэчаіснасці. Апантаны да фанатызму, надзвычай уражлівы, А. Філіповіч часам “бачыў” тое, што выходзіць за рамкі рэальнага. Так, у адной з частак «Дыярыуша» ён апісвае «борзо страшнии видо-
ки на неби и земли», убачаныя ім не ў сне, а на яве і ўдзень. На небе — гнеўныя хмары з войскам, пастаўленым у строй, на зямлі — сем агнёў пякельных, прыгатаваных на сем смяротных грахоў. “3 тых огнюв ...трох особ выразне видилем: нунциуша легата (пасла рымскага папы) в короне папежской. Жигмонта кроля и Сапегу гетмана, за преследоване церкви восточной барзо смутно седячих”. Поруч з гэтым у “Дыярыушы” шмат дакладных апісанняў і ўспамінаў: “Мещане зась убогие з Люблина, Сокаля, Орши, Пинска, Белска, Кобриня, Берестя и з инших мест и местечек плачливе ляментуют, же юж не мают и людей, з ким бы церквей своих доходити могли!.. Ах, беда ж! Креста не принявши детки, а дарослые без шлюбов живут, а умерлых в полях, в огородах и в пивницах потаемне в ночи погребают!.. Над турецкую неволю, тут в панстве христианском православные люде болшую неволю терпят и мают! Бо оршане бедные за тое, што в братстве своем новую церков збудовали, двесте червоных золотых подканцлерому за печать давали...”
А. Філіповіч чалавек адданы праваслаўнай веры і Бацькаўшчыне. Увесь ягоны шматпакутны жыццёвы шлях сведчыць пра ягоную апантаную любасць да Беларусі і непрыняцце чужой, польскай навалы, якая душыла родную веру.
Па-сапраўднаму ўсведаміць маштабы фігуры Філіповіча можна толькі ўлічыўшы палітычныя рэаліі, што мелі месца ў тыя часы. Дзейнасць змагара за праваслаўную веру прыпадае на часы з 1627 г. прыняцце Афанасіем інацкага пострыгу па 1648 г. час пакутніцкай смерці. Тэты час найгоршы для праваслаўя ў ВКЛ, бо пасля прыняцця уніі 1596 г. праваслаўе стала найнепажаданейшым, нялюбым у вышэйшых эталонах улады і, зразумела, пры двары караля.
У 1640 г. Афанасі Філіповіч быў прызначаны ігуменам (кіраўніком) Сімяонаўскага кляштара ў Брэсце. Аднойчы, знайшоўшы ў граматах, што “унія з Рымам была прынятая насуперак законам Усходняй Царквы і проклятая навекі”, святаўлівы Афанасі стаў
адкрыта абвяшчаць гэта ў храме і іншых публічных месцах. У 1641 годзе ён выпраўляецца ў Варшаву на сойм, дзе збіраўся абараніць поўную свабоду набажэнстваў і абрадаў паводле ўставу Усходняй Царквы. Аднак гэтая спроба была дарэмнай. У 1643 годзе ён робіць зноў спробу ўплываць на сойм, на тэты раз прыехаўшы з абразам Купяціцкай Божай Маці, але ізноў спроба не ўдалася. Больш за тое, Афанасія Філіповіча адправілі на суд да Кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы. Аднак у Кіеве Афанасія апраўдалі. Тым не менш, у 1644 г. яго зноў арыштавалі, проста ў час манастырскага паслушання ў Брэсце. Яго адвезлі ў Варшаву, закавалі ў кайданы і трымалі ў вязніцы болып за год. У 1648 г. ён яшчэ раз арыштаваны. Калі суддзі запыталі яго: “Ты праклінаеш унію?” “Так, адказаў Афанасі, бо яна і ёсць праклятая”. Езуіты падаслалі да яго свайго чалавека, які спрабаваў пераканаць святаўлівага не згубіць сябе. Але пакутнік за праўду адказаў: “Няхай езуіты ведаюць, што як ім прыемна быць у красе свету гэтага, так і мне прыемна пайсці на смерць”. У ноч 5 верасня 1648 г. у сасновым бары каля вёскі Гершановічы яго катавалі распаленым жалезам, прымушаючы адмовіцца ад слоў. Але ён адказаў катам: “Што я сказаў, тое і сказаў, і з тым паміраю”. Потым гайдукі хацелі яго застрэліць, але забіць не змаглі. Тады яны скінулі Афанасія жывым у яму, у якой той перавярнуўся тварам уверх, да Госпада, і так сканаў.
Афанасі Філіповіч быў кананізаваны (прызнаны святым) 5 студзеня 1658 г.
Трэба сказаць, што вера і Айчына ў святога Афанасія ўтаясамляліся. Гэта пазней мы пачалі адрываць іх адно ад другога і цяпер дайшло нават да таго, што трэба даводзіць іх глубокую знітаванасць (гл. апошні раздзел кнігі). Але прыклад Афанасія Філіповіча гэта найяскравейшы прыклад мужнасці, адданасці веры і Бацькаўшчыне, які захавала нам гісторыя праз вякі.
Рэлігійная літаратура. Пачынаючы з эпохі Рэфармацыі (XVI ст.) а потым і Контррэфармацыі на беларускіх землях акрамя спрадвечнай праваслаўнай веры шырыцца спачатку каталіцызм, потым пратэстанцтва і тады, у 1596 г. унія. Адпаведна і літаратура ў XVIXVII стст. развівалася ў чатырох гэтых кірунках.
Праваслаўная літаратура, пачынальнікам якой справядліва лічыцца Кірыла Тураўскі, пэўна што найбагацейшая і колькасцю аўтараў, і ахопам падзей, і разнастайнасцю жанраў. Вось толькі няпоўны спіс праваслаўных пісьменнікаў старажытнага перыяду: Клім Смаляціч, Ігнат Смалянін, Грыгоры Цамблак, Лаўрэнці Зізані, Афанасі Філіповіч, Лявон Карповіч, Сільвестр Косаў, Сімяон Полацкі і г. д.
Каталіцкія аўтары прадстаўленыя ў Беларусі праз лацінскамоўных пісьменнікаў (Мікола Гусоўскі, Ян Вісліцкі) і польскамоўных Леў Сапега, Міхал Карыцкі.
Вельмі вялікі ўнёсак у развіццё пісьменства на беларускай мове зрабілі пратэстанты. Пратэстанцкае асветніцтва, якое прыйшло з Рэфармацыяй, дало вялікі штуршок для развіцця нацыянальных моў ува ўсёй Еўропе і тым ліку Вялікім княстве Літоўскім.
Найболып значнай фігурай у літаратуры пратэстацкай плыні ёсць Сымон Будны (1544-1593). Рэлігійныя пагляды Буднага некалькі разоў за жыццё мяняліся ад кальвінізму да антытрынітарызму і нарэпіце — арыянства. Сымон Будны напісаў шэраг твораў на беларускай мове. Сярод іх знакаміты “Катэхізіс, або Навука старадаўняя хрысціянская для простых людзей” (1562 г.) і трактат “Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам” (1562 г.). На польскай мове быў выдадзены багаслоўскі трактат “Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры”, які выклікаў вялікую дыскусію ўва ўсёй Еўропе.
Мова С. Буднага надзвычай багатая, насычаная метафарам!, параўнаннямі, трапнымі вобразамі. Ягоны “Катэхізіс” і цяпер чытаецца з захапленнем, вучыць Слову Божаму і асновам пратэстанцкага хрысціянства.
С. Будны паказаў сябе як антрапацэнтрыст. Ён пільнаваўся той думкі, што чалавек ёсць галоўнай каштоўнасцю на Зямлі і рэшта праяў жыцця живой і неживой природы мусяць падпарадкоўвацца гэтаму закону. Дарэчы, найбольш значнае адкрыццё сучаснасці гэта антропны принцип, які распрацаваў выдатны навуковец, фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Стивен Хокінг. I вельмі прыемна адзначыць, што наш знакаміты навуковец XVI ст. Симон Будны стаяў ля вытокаў сучасных уяўленняў аб будове сусвету.
Што да ўнёску Буднага ў развіццё нацыянальнай ідэі, то мне, акрамя выкарыстання ім беларускай мовы, не пашанцавала знайсці якіх нататкаў асветніка ў гэтым кірунку, чаго не скажаш, аналізуючы творчасць ягонага сучасніка Васіля Цяпінскага.
Васіль Цяпінскі (1540-1603). Па рэлігійнай лініі належаў да арыянства адной з пратэстанцкіх канфесій, заснаванай на аднаўленні ерасі Арыя, што жыў яшчэ ў III ст.
3 творчай спадчыны Цяпінскага да нас дайшла адно рукапісная “Прадмова да Евангелля”, старонка “Катэхізіса, або Сумы навукі для дзетак” і няпоўны пераклад “Новага
Запавету”. Аднак і гэтая невялікая спадчына дае нам пэўнае ўяўленне аб асобе Цяпінскага як патрыёта сваёй Айчыны, чалавека, які адданы свайму народу. “Я не італьянец, не немец, не доктар і не нейкі там пастаўлены поп, а звычайны русін, з народнага асяроддзя, які ўслугуе сваёй Русі”(пераклад I. Саверчанкі). з гонарам піша Цяпінскі ў “Прадмове”.
Васіль Цяпінскі вялікую ўвагу аддаваў занядбанаму стану беларускай мовы. Родная мова для яго Дар Божы, і тое, што беларусы не шануюць яе, лічыў вялікім грахом, за які будуць пакараны: ”Хто з богабаязлівых не спыніцца, гледзячы на гэткае Божае
пакаранне! Хто мусіць заплакаць ад нечуванага занядбання роднай мовы, нябачнай пагарды да яе сярод вялікіх князёў, значных паноў, нявінных дзетак, мужоў і жонак! Моцна пакараны вялікі беларускі народ, які быў некалі вельмі адукаваным.” (Тамсама).
Як бачым, і 500 гадоў таму беларуская мова была ў занядбанні. Так што сучасны гаротны стан нашай мовы не адзнака толькі нашага часу, і тое, што яна пратрывала гэтыя пяць стагоддзяў і жыве, дае нам вялікую надзею на яе трываласць, жывучасць і няўхільнае адраджэнне.
Патрыятызм Цяпінскага можа быць прыкладам для ўсякага нашага сучасніка: “Прашу пана Бога, каб даў моцы, калі Айчына дарэшты згіне, з ёю разам згінуць. Але калі праз вашы высілкі яна будзе выратавана — з вамі і з ёю разам узняцца”. Менавіта так фармулюецца і намі адзін з найважнейшых бакоў усякага нацыяналізму: “Гэта боль за няўдачы свайго народа і гордасць за яго поспехі”.
4. XVII-XVIII стагоддзі
Беларуская літаратура XVII-XVIII стст., эпохі, якую прынята называць часам заняпаду, не багатая на значныя творы. Калі праваслаўная і, зболыпага, пратэстанцкая літаратуры Залатой пары вылучаюцца мноствам ведамых асветнікаў, творцаў, якія заклал! першыя камяні ў фундамент будучага беларускага нацыяналізму, то ў тэты час праваслаўе ў ВКЛ перажывае вельмі цяжкі перыяд. Колькасць праваслаўных прыходаў рэзка скарацілася, настаў час трыумфу уніі. На канец XVIII ст. колькасць уніяцкіх грамадаў складала каля 95% ад усёй колькасці хрысціянскіх грамадаў, хоць па сутнасці набажэнствы ў гэтых уніяцкіх цэрквах амаль не адрозніваліся ад праваслаўнай літургікі. Што ж каштоўнага засталося ад уніяцкага перыяду?
Факт застаецца фактам, але ў абшары уніяцкай літаратуры не праглядваецца значных мысляроў, якія б развівалі беларускую нацыянальную ідэю.
Асноўныя творы уніяцкіх дзеячоў XVII ст. Іпація Пацея (“Справядлівае апісанне ўчынка і справы сінодавай і Абарона здзейсненых згода і лучнасці, якія сталіся на сінодзе Берасцейскім у 1596 годзе”), Язафата Кунцэвіча (“Катехизм од слуги божего Иосафата сочетанный”), Язэпа Руцкага (“Падвойная віна Пятра Скаргі і Мялета Сматрыцкага пасля пераходу ў унію” скрозь прысвечаны змаганню з “ерэтыкамі” (так яны называлі праваслаўных). Гэтая літаратура носіць назву “палемічнай” і добра прааналізаваная I. Саверчанкам у кнізе “Старажытная літаратура (XII-XVII стст.)”. Праўда, у мове некаторых твораў гэтых дзеячоў назіраецца новая тэндэнцыя. Так, як адзначае I. Саверчанка, у творах I. Пацея ёсць выразная тэндэнцыя да замены царкоўнаславянскага сінтаксічнага і лексіка-марфалагічнага фонду на дыялектава-гутарковыя формы. Заўважым, што I. Пацей выступаў за захаванне царкоўнаславянскай мовы ў набажэнствах, але рупіўся аб стварэнні свецкіх літаратурных твораў на мове простата народа. Фактычна, гэта новы этап у развіцці беларускай літаратурнае мовы.