• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    1 Луцкевіч А. Выбраныя творы. Мн., 2006. С. 86.
    польский нацыянальнай ідэі Багушэвіча адзначае і гісторык Яўген Мірановіч.
    Такім парадкам, гэтыя факты не даюць падставы лічыць Ф. Багушэвіча за сапраўднага, “паўнакроўнага” беларускага нацыяналіста. Аднак, калі ўлічыць той час і тое, што зрабіў Багушэвіч да падняцця сцяга беларускай нацыі з-пад гнёту суцэльнай польскай рэчаіснасці і русіфікацыі, то унікальнасць гэтай фігуры і памеры яе ўнёску ў развіццё беларускай куль­туры, мовы ды фармавання нацыянальнай сведамасці будуць неацэннымі.
    Ф. Багушэвіч, нібы Іаан Хрышчэннік, падрыхтаваў глебу для прыходу запраўдна беларускага месіі Максіма Багдановіча і цэлай плеяды ўжо “чыстых” нацыяналістаў пачатку XX ст.
    Частка 2. XX стагоддзе
    Максім Багдановіч
    Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, Ўспомню Вострую Браму святую I ваякаў на грозных канях
    М. Багдановіч
    Яго няма ляціць яго “Пагоня”
    М. Стральцоў
    Калі вы прачытаеце “Загадку Багдановіча”, напісаную выдатным майстрам эсэ і навелы Міхасём Стральцовым, то зразумееце, што дадаць вам да ім сказанага ўжо няма чаго. I сапраўды тэты твор гэтак геніяльны, як геніяльны і сам наш легендар­ны паэт, нашая зорка Максім Багдановіч.
    Я і не збіраюся рабіць чарговага аналізу творчасці класіка, маё задание вылучыць тыя мусовыя моманты ў жыцці і творчасці Максіма Багдановіча, якія могуць даць нам карціну нацыянальнага пачатку ў ягоных творах і жыцці, даць уяўленне аб маштабах
    гэтай загадкавай і магутнай фігуры, вызначыць ягоны ўнёсак у фармаванне беларускай нацыянальнай ідэі.
    Багдановіч пражыў 25 гадоў і 5 з паловай месяцаў. Гэта вельмі мала для большасці людзей. Можна паспець, прыкладам, толькі скончыць інстытут, ажаніцца і пачаць, як кажуць, самастойнае жыццё... Багдановіч інстытута не канчаў і не завёў сям’і. Але ён зрабіў тое, што простаму чалавеку не зрабіць і за 100 гадоў. Як піша Міхась Стральцоў, “болып цэнтральнай фігуры, чым Багдановіч, у нас не было”. Багдановіч паэт, крытык, публіцыст, тэарэтык літаратуры. Гэта наш класік, гонар нашай літаратуры.
    Гэта ўсё так. Аднак мне ўсё ж здаецца, што галоўным у асобе Максіма Багдановіча быў не літаратурны талент, а ягоная любасць да Беларусі, любасцьагапэ, суцэльная, бязмерная любасць, якая выпраменьвала творчую энергію ў розных кірунках, якая стварала вершы, гістарычныя эсэ, апавяданні, фальклорныя малюнкі...
    Факт, які не мае тлумачэння: чаму Максім Багдановіч, пражыўшы ў Расіі большую частку свайго кароткага жыцця да 20 гадоў, становіцца не рускім паэтам ці празаікам, а беларускім, маючы аб краіне Беларусь толькі тэарэтычныя звесткі і вывучыўшы беларускую мову завочна, без кантакту з яе носьбітамі? I стаў ён не проста выдатным паэтам, а “цэнтральнай” беларускай фігурай. Чаму ж так выйшла? Можа, гэта гучыць неяк і пафасна, але я перакананы: яго паклікала Беларусь. Паклікала ў містычным, трансцэндэнтным сэнсе, паклікала менавіта яго з далёкага Яраслаўля.
    На пачатку XX ст. нашая краіна цярпела вялізны пасіянарны ўздым, стваралася новая беларуская літаратура і культура, стваралася беларуская нацыя. У такія часы паводле вышняй Божай Задумы гуртуюцца найлепшыя нацыянальныя сілы, чыніцца мабілізацыйны працэс нацыі. Тэты працэс у кожнага народа абавязкова адбываецца. Часам ён называецца “фармаванне нацыі”. Толькі ў большасці нацыяў
    да пачатку XX ст. такі перыяд пераўтварэння этнасу ўжо скончыўся. Еўропа станавіла стракаты пейзаж як старэйшых, “культурных”, нацыяў: французаў, англічанаў, немцаў, італьянцаў, так і маладзейшых: венграў, румынаў, чэхаў... Беларусам трэба было даганяць іншых. Выбару не было ці знікнуць, рассыціўшыся ў рускай ці польскай нацыях, ці заявіць пра сябе тэрмінова. Часу не было. I толькі Божай Задумай, заступніцтвам нашай небнай заступніцы Ефрасінні Полацкай можна растлумачыць выбух нацыянальнага руху ў першай палове мінулага стагоддзя. Мабілізацыя чапіла ўсіх, але не ўсе “былі абраныя”. Багдановіч быў абраны. Усё ягонае жыццё, як піша Стральцоў, “тэта подзвіг. Напорлівае і роўнае гарэнне адной страсці. I кароткатэрміновае. Вось чаму яго жыццё нагадвае ўспышку метэора.”
    Багдановіч быў пакліканы Беларуссю. Яшчэ не вельмі добра ведаючы беларускую мову, ні разу (у сведамым жыцці) не пабываўшы ў краіне, якой ён прысвяціў жыццё, ён становіцца яе найлепшым паэтам, яе сцягам і сімвалам. I самае галоўнае ён першы беларускі нацыяналіст у сучасным значэнні гэтага слова. Вось у чым, як піша Стральцоў, існасць Багадановіча-нацыяналіста: “Не, мусіць, і “кліч продкаў”, і талент, і воля маюць значэнне тады, калі іх прыводзіць у pyx якая-небудзь вялікая, па-грамадску значная ідэя. Для Багдановіча такой ідэяй была ідэя нацыянальнага і сацыяльнага разняволення роднага народа. А падказаў яе Багдановічу час.
    Слухайце час! гаворыць нам сваім прыкладам Багдановіч.”
    Стральцоў напісаў сваё эсэ “Загадка Багдановіча” ў 1967-1968 гг. У той час такое спалучэнне слоў як “нацыянальная ідэя” ці (не дай Бог!) “нацыяналіст” у прынцыпе не маглі гучаць у дзяржаўных выданнях. Таму і гучыць “разняволенне”, нават стандартнае “сацыяльнае разняволенне” народа. Становіцца зразумелай і галоўная думка, укладзеная ў урыўку (яна ідзе наперадзе і за ёй галоўны сэнс) гэта выраз
    “ідэя нацыянальнага...” Ці пераставіўшы словы “нацыянальная ідэя”.
    I яшчэ цікавы момант. Стральцоў звяртае нашу ўвагу на той гістарычны перыяд, у які прыйшоў Багдановіч. “Слухайце час!” I гэта быў час Максіма Багдановіча. Час патрабаваў яго. Не бацька паэта ведамы этнограф Адам Багдановіч, не гісторык Паўночна-Заходняга краю М. Каяловіч патрэбны былі тады Беларусі, час чакаў і дачакаўся свайго нацыя­нальнага героя. Такім нацыянальным героем, геніем стаў сын Адама Багдановіча Максім. I ён адчуў свой час і выканаў пастаўленае Створцам задание за дадзены яму такі кароткі тэрмін.
    Мы ведаем Максіма Багдановіча перш за ўсё як выдатнага, геніяльнага паэта. Такім ён увайшоў у нашу сведамасць з школьных гадоў. Пазней мы ўведалі Багдановіча як стваральніка знакамітай “Пагон!”, якая стала беларускім нацыянальным гімнам з некалькімі варыянтамі музыкі да гэтых слоў.
    Але не паэзія, не літаратурная дзейнасць галоўнае ў асобе Максіма Багдановіча. Галоўнае той няведамы, містычны зарад энергіі, які ён прынёс з расійскага правінцыйнага горада для таго, каб уваскрасіць Беларусь, выдумаць і даць жыццё беларускай нацыі і, нарэшце, самому стаць беларусам. Такі чалавек завецца нацыяналістам. Такія людзі ёсць у кожнай нацыі, але іх адзінкі. I гэтыя адзінкі ствараюць новую фармацыю людзей нацыю.
    Тое, што Максім Багдановіч ведаў, як ствараць беларускую нацыю, ведаў, якія галоўныя прынцыпы знаходзяцца ў аснове беларускай нацыянальнай ідэі, можна ўбачыць у ягонай публіцыстычнай і літаратурна-крытычнай творчасці. Успомню некалькі такіх твораў: “Белорусское возрождение”, “Белору­сы”, “Хто мы такія?”, “На белорусские темы”, “Го­лос из Белоруссии”.
    “Агляніцеся: усё наша роднае, беларускае, марнуецца, нішчыцца, знікае, бо яго забіваюць, яго прыглушаюць, ім пагарджаюць, а чужое пануе, пашыра-
    ецца, мае сабе пашану і павагу. I хто ведае? — быць можа, пройдзе колькі часу, і не пазнаем мы ані нашага краю, ані нашых дзяцей. I будзе скрозь усё чужое, незвычайнае, а свайго роднага нічога”.
    Гэта што? Ці не пра нашу зрусіфікаваную Бела­русь пачатку XXI ст. сказана?
    Не! Гэта сказаў М. Багдановіч у 1914 годзе ў артыкуле” Хто мы такія”. Амаль 100 гадоў таму. На жаль, мала змянілася ў лёсе нашай Бацькаўшчыны за гэтыя сто гадоў, нягледзячы на двойчы абвешчаную незалежнасць Беларусі, на стварэнне за тэты час выдатнай беларускай літаратуры, мастацтва, куль­туры і навукі. Больш за тое, “роднага”, “беларускага” мы ўжо не ўбачым у нашых спрадвечна беларускіх вёсках, там жыруе ўжо “чужое” і мова, і звычаі, і культура.
    Гістарычныя нататкі Багдановіча “Белорусское воз­рождение” можна лічыць першым творам з гісторыі Беларусі, напісаным з пазіцыі нацыянальна-сведамага чалавека, патрыёта сваёй Айчыны. Здзіўляе кантраст паміж вельмі высокім навуковым роўнем гэтага твора і дастаткова маладым векам аўтара гэтага эсэ. Тут ёсць глыбокія філасофскія разважанні, дасканалыя гістарычныя веды, аналітычныя прагнозы.
    М. Багдановіч досыць пранікліва бачыць гістарычны шлях людства і агульны кірунак прагрэсу. Думкі па гэтым пытанні выкладзены ўжо ў першых радках: “галоўныя лініі апошняга (агульнаеўрапейскага прагрэсу АА.) азначыліся цвёрда і ясна: менавіта яны вядуць у бок усё большага і большага павелічэння драблення культур і літаратур у прыватнасці. Каб у гэтым пераканацца, дастаткова беглага агляду ланцуга найбольш знакамітых і выпуклых фактаў з гісторыі еўрапейскіх культур”. У гэтых радках, фактычна, апісана з’ява масавага ўтварэння нацый у XVIIIXIX стст., пра што мы не раз казалі ў гэтай кнізе.
    Цікава, што далей па тэксце гэтага артыкула М. Багдановіч вылучае некалькі хваляў утварэння най­больш значных еўрапейскіх культур і народаў. Так,
    першая хваля народаў, што сфармаваліся на аснове моцных еўрапейскіх культур, гэта італьянскі, французскі, англійскі, гішпанскі. Другая хваля адпавядае пазнейшаму ўтварэнню больш дробных культур, такіх як галандская, фінская, эстонская, латышская і г. д. Сапраўды, найбуйнейшыя еўрапейскія нацыі пачалі ўтварацца ад часоў Французскай рэвалюцыі канца XVIII ст., і менавіта ўспомненыя Багдановічам нацыі адпавядаюць гэтаму працэсу. Пазнейшая хваля нацыяўтварэння звязана з працэсамі распаду Еўрапейскіх імперыяў: Аўстра-Венгерскай і Расійскай. Багдановіч гаворыць пра гэтыя нацыі, як ужо гатовы факт, але ж Расійская Імперыя ў 1914 г. (час напісання артыкула) яшчэ існавала! Тым не менш, ён абвяшчае пра ўтварэнне (“адслаенне ад рускай”) украінскай і “нарэшце” беларускай нацыі! Праўда, ён ужывае тэрмін не “нацыі”, а “нацыянальна-культурныя адзінкі”, але ў кантэксце гэта значыць тое самае.
    Яшчэ адзін цікавы момант: Багдановіч, спасылаючыся на прафесара Карскага сцвярджае, што беларуская народнасць ужо на канец XVIII ст. сфармавалася ў сваіх галоўных рысах і гэтым яна апярэдзіла нават велікарускую народнасць. Гэтыя думкі вельмі слушныя і знаходзяцца ў поўнай процілегласці тэзісам В. Булгакава пра ўзнікненне беларусаў як нацыі толькі ў часы Расійскай імперыі канца XIX ст. Зрэшты, падрабязней пра гэта пазней.