Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
Караткевіч стаў найпапулярнейшым і чытомым беларускім пісьменнікам яшчэ пры жыцці. Аднак дзяржава да канца трымала яго пад прыцэлам КДБ і ніколі ён не меў ад яе ласкі. Сёння, праз гады, Уладзімір Караткевіч застаецца сімвалам Беларусі, яе нацыянальным геніем. Яго нават называюць Рыцарам Беларусь рамантычным Рыцарам чалавечнасці.
Нацыяналъны скарб Беларусі — Васіль Быкаў
Слова пакідае зорны след, Бо яго святарыць Бог паклікаў.
Сёння ведае вяльможны свет: Беларусь дзяржавіць Там, дзе Быкаў.
Рыгор Барадулін
Я не стаў шукаць у творах Васіля Быкава нейкіх выказванняў пра беларускую нацыянальную ідэю ці аналітычнага твора пра беларускі нацыяналізм. Гэта не трэба. Бо яго
жыццё і творчасць само ёсць часткай гэтай нацыянальнай ідэі. Без Быкава няма паўнаты Беларусі, без яго творчасці няма найлепшай і адметнай часткі беларускай мастацкай літаратуры. Яго геніяльнасць і веліч асобы самі сабою падмурак усёй беларускай культуры. Імя Быкава часта сімвалізуе саму Бела-
русь. I калі б знікла ўся беларуская літаратура і застаўся толькі Быкаў, то гэтага было б даволі, каб засведчыць у сусветнай скарбніцы нашу літаратуру.
Быкаў апошні беларус, якому надалі званне Народнага пісьменніка. I гэта сімвалічна. Беларусь цяпер на раздарожжы.
Лепш, чым блізкі сябра, пра чалавека ніхто не скажа. Таму, калі мне трапіліся словы Рыгора Барадуліна пра Васіля Быкава, я не здзівіўся іх трапнасці і глыбіні: “Яго (Быкава) натуральная культура глыбінная. Ён увабраў у сябе ўвесь сусвет. I меў свой сусвет. Які пакуль яшчэ недаацэнены і неспазнаны. Таму яшчэ доўга будуць пісацца даследаванні па Быкаву. I тут няма сакрэту, бо па ім, па Васілю, можна будзе зразумець таямніцу беларускай душы”.
А яна асаблівая. Яна не паддаецца ціскам. Гвалту.
Васіль Быкаў быў узорам беларускага інтэлігента.'Таго інтэлігента, якога так намагаліся знішчыць нашыя суседзі... I злева, і справа.
Менталітэт беларуса. Мне здаецца, паводле рысаў Быкава можна вывучаць характар беларуса, як піша Барадулін “таямніцу беларускай душы”. Ён да бясконцасці справядлівы, не церпіць ілжы, не можа пераносіць цынізму і хамства на ўсякім роўні, у тым ліку і на дзяржаўным. Ён і апынуўся за мяжой, нягледзячы на немалады век, бо не мог крывіць душой, не мог глядзець на грамадства, дзе ўладарыць хлусня, халуйства і жывёльны страх.
Быкаў гэта Майстар, Мастак, якому дадзена ад Бога тое, што няведама звычайнаму чалавеку. Гэта глыба, і нездарма на яго магіле ў якасці помніка стаіць сапраўды глыба з мармуру, якую прывезлі яго сябры з Швецыі.
Чым быў Быкаў для Беларусі, яскрава засведчылі ягоныя хаўтуры. На ягоным пахаванні 22 чэрвеня 2003 г., калі труну з целам вялікага пісьменніка вынеслі з будынка Дома літаратара, за труной пацягнуўся бясконцы ланцуг людзей, за труной ішла
ўся Беларусь. Такой колькасці народу не было нават пры пахаванні Генадзя Карпенкі, які ў 90-х гг. XX ст. быў нацыянальным лідэрам і галоўным прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта Беларусь
Пасля Быкава, здаецца, у нас не было пісьменнікаў. Таму час падвесці рысу. А зрэшты, яшчэ некалькі слоў...
...аб сучасных літаратарах-крытыках і нацыяналізме
Вельмі любяць разважаць на тэму нацыяналізму сучасныя літаратары гэтак званай Беларускай інтэлектуальнай прасторы. Праўда, некаторыя з іх лічацца і філосафамі, як прыкладам, В. Акудовіч. Таму іх творчасць будзе разгледжана ў наступным раздзеле.
Ніжэй я хацеў бы звярнуць увагу на артыкул Валера Булгакава “Пра клясычны і неклясычны нацыяналізм”, надрукаваны ў часопісе “ARCHE” (2002, №3).
Аўтар гэтага артыкула з самага пачатку выносіць на абмеркаванне пэўныя творы ведамых ды няведамых літаратараў, прэтэндуе на аналіз з пункту гледжання сучаснай беларускай думкі такіх паняткаў, як “нацыя”, “нацыяналізм” і г. д.
В. Булгакаў сведама ці нясведама абмяжоўваецца адно творамі літаратараў на тэму нацыяналізму (аддаючы аднак увагу кнізе польскага навукоўца Рышарда Радзіка). I тут адразу ўзнікае наступная дылема: ці трэба аналізаваць мастацкія якасці разгляданага твора, ці вылучыць той навуковы, праблематычна-пазнавальны сэнс аналізаваных паняткаў. Аднак аўтар яўна блытаецца ў мэтах свайго задания. То ён аналізуе якасці бліскучага чыста літаратурнага твора эсэ У. Арлова “Незалежнасць гэта...”, то спрабуе знайсці вызначэнне філасофска-паліталагічных катэгорыяў нацыі і нацыяналізму ў літаратараў С. Дубаўца ці А. Лукашука. I выяўляецца, што ў В. Булгакава толькі паляк Р. Радзік здольны нешта сказаць пра беларускі нацыналізм навукова. А дзе ж нашыя навукоўцы? Такое ўражанне, што яны аўтару артыкула “Пра кля-
сычны ...” проста няведамы. А такія імёны ёсць. I ў гістарычнай перспектыве і ў сучаснасці. Гэта цэлая плеяда ведамых людзей мінулага: ад Ф. Скарыны, М. Сматрыцкага, князёў Астрожскіх да К. Каліноўскага, В. Ластоўскага, А. Станкевіча, У. Гадлеўскага і многіх іншых. Гэта і нашыя сучаснікі: палітыкі 3. Пазняк, Ю. Хадыка; філосафы У. Конан, М. Крукоўскі, літаратуразнаўца А. Мальдзіс; гісторыкі М. Ермаловіч, Г. Сагановіч; палітолагі У. Роўда, В. Чарноў, інш. Найбольш поўна былі прадстаўленыя нашыя даследнікі ў разгляданай галіне ведаў на канферэнцыі “Беларуская нацыянальная ідэя”, што праходзіла ў 1999 гозе ў Горадне. У 2000 г. была надрукавана аднайменная кніга матэрыялаў гэтага форума.
Аўтар памянёнага артыкула пра нацыяналізм “клясычны і неклясычны” абмяжоўваецца, як я ўжо адзначыў, творамі некаторых літаратараў і звязвае іх з праблемай беларускага нацыяналізму. Бясспрэчна, літаратар можа браць за аб’ект літаратурнага апрацавання ўсякія з’явы, як у прыродзе, так і ў грамадстве. У тым ліку і такую філасофскую катэгорыю, як “нацыяналізм”. Іншая рэч, як яна, гэтая з’ява, адэкватная свайму навуковаму адпаведніку. Дык вось усе разгледжаныя В. Булгакавым літаратары даволі далёкія ад праблем нацыналізму і даволі цьмяна ўяўляюць яго існасць. Літаратурныя мроі гэта ніякае не адлюстраване самой існасці таго ж нацыяналізму.
Бяруцца, прыкладам, “практыкаванні” С. Дубаўца з кнігі “Русская книга” і з “Практыкаванняў” цытуецца ў Дубаўца: “заняпад беларускай ідэі ёсць, і ён непераадолены...”. Цалком галаслоўная фраза. Мы толькі пачалі фармуляваць гэтую нацыянальную ідэю, працаваць над ёй, а тут ужо заняпад. Ці вось: “...беларускасць гэта творчасць...” А “польскасць”, “французскасць” гэта ўжо не творчасць? Ну, бавіцца Дубавец у сваіх літаратурных практыкаваннях, але пры чым жа тут беларускі нацыяналізм?
Пра расійскую “пятую калону”: “Кто-то назвал Беларусь “страной отставников”. Это правда.” А чаму
ж Прыбалтака не стала краінай адстаўнікоў, дзе іх таксама шмат? Няма тут “правды” ў Дубаўца. Чаму мы павінны вінаваціць у слабасці сваіх нацыянальных пачуццяў абавязкова ці прышлых рускіх, ці асоб “каўказскай нацыянальнасці”, ці яшчэ каго (дарэчы, няслаба прыклалі руку да знішчэння беларускасці многія польскія дзеячы). Вінаваціць трэба толькі саміх сябе. I сваю ментальнасць. Бо дзякуючы нашай славутай гасціннасці мы лёгка прыжыліся з іншаземцамі і далі ім тут мажлівасць жыраваць і смяяцца з нас.
Ёсць і станоўчыя высновы ў В. Булгакава. Хоць і не смела, але, у існасці, слушна крытыкуецца дзейнасць у Беларусі калабарацыяніста Янкі Філістовіча, якому прысвяціў сваю кнігу “Вяртанне нацыяналіста” А. Лукашук. 3 грунту, гэтага малодога чалавека проста шкада. Замежныя дзядзькі выслалі яго ў 1951 г. на верную пагібель у Савецкую Беларусь, і гэта з іх боку подласць, а для яго трагедыя. Але назваць яго нацыянальным дзеячом, нацыяналістам, як гэта робіць А. Лукашук, абсалютна не выпадав.
6. Штрыхі да нацыянальнай ідэі ў мастацтве
Гаворачы аб нацыянальнай ідэі ў мастацтве (жывапісе, скульптуры, інш.), а таксама ў музыцы, трэба вылучыць два асноўныя моманты:
1. Ступень наяўнасці нацыянальнага элемента ў творах майстра.
2. Асоба майстра, яго прывязанасць і любасць да свайго народа.
Даследаваннем творчасці беларускіх мастакоў ад даўнага часу займалася спачатку Расійская акадэмія навук (з XVIII ст.), потым Беларуси! дзяржаўны музей (з 1923 г.) і Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт) (1921-1929), а з 1929 г. Акадэмія Навук БССР (1929-1991), Акадэмія Навук Рэспублікі Беларусь (з 1991 г.).
Як і ў іншых сферах беларусістыкі, нас будуць цікавіць не ўсе набыткі беларускага мастацтва, а тыя,
што маюць дачыненне да беларускай нацыянальнай ідэі. Дзе знаходзіцца тая мяжа, што вылучае адметныя творы беларускага мастацтва ад твораў мастацтва сумежных культур расійскай, польскай, украінскай і літоўскай? Яна не заўсёды лёгка вызначаецца, але гэта ўжо справа часу і майстэрства. Ёсць спецыялісты, што прафесійна робяць гэтую працу, і наша задание знайсці творы, якія маюць нацыянальную аснову, і паказаць іх адметнасць.
Яшчэ ў XVI ст. у Вільні існавалі цэхі маляроў, пазней утвараюцца аналагічныя майстэрні ў Горадне, з 1800 г. у Мінску.
1773 г. экспедыцыяй I. I. Ляпёхіна збіраюцца матэрыялы з гісторыі і культуры Усходняй Беларусі. У сярэдзіне XIX ст. у Беларусі існуюць два асноўныя цэнтры культурнага жыцця Вільня і Віцебск. У другой палове XIX ст. у Беларусі адкрываецца Віленскі і Магілёўскі музеі царкоўных старажытнасцяў, Віцебскае царкоўна-археалагічнае сховішча старажытнасцяў. Цэлая плеяда выдатных навукоўцаў вывучаюць беларускую культурную і народную спадчыну, фальклор, музыку, песні, народнае мастацтва: П. Бацюшкаў, А. Сапуноў, 3. Струкаў, Е. Раманаў, А. Семянтоўскі, Я. Арлоўскі, А. Сержпутоўскі, П. Шэйн і іншыя.
Пасля рэвалюцыі ў 20-х гг. XX ст. вялізную працу па вывучэнні і развіцці беларускага мастацтва правёў Інстытут беларускай культуры (Інбелькульт). Значная роля ў гэтай працы належала Міколу ПІчакаціхіну.
Мікола Шчакаціхін (1896-1940) першы паставіў пытанне аб беларускіх малярскіх школах: віцебскай, магілёўскай, слуцка-палескай. У 1928 г. выйшла яго унікальная кніга: “Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва”. У гэтай кнізе ўпершыню было пастаўлена пытане аб вывучэнні старажытнага беларускага мастацтва як самабытнага арганізма, які ўлучае не толькі рысы старадаўнай культуры Кіеўскай і Маскоўскай Русі, а таксама візантыйскія і заходнееўрапейскія рысы.
Ён засяроджваў увагу не толькі на ўплывах, але і на цалком нацыянальных элементах у старадаўнай мастацкай творчасці Беларусі. Складанасць сітуацыі была ў тым, што расейскія даследнікі часоў Расійскай Імперыі мала ці зусім не разглядалі беларускае мастацтва і культуру як асобную адзінку, а трактавалі яго цалком у рэчышчы культуры расійскай. Польскія ж даследнікі, сваім парадкам, разглядалі нашу культуру вылучна як польскую, разумеючы пад Беларуссю частку Польшчы “Kresy wschodnie”. Шчакаціхін бачыць сваё задание ў тым, што трэба “разблытаць гэтую заблытанасць, убачыць сярод перакрыжных уплываў і ўзаемадзеянняў асноўную лінію развіцця, і з-пад цяжару чужеземных элементаў выявіць тое асноўнае ядро, да якога ўжо ў болей сціслым, не толькі тэрытарыяльным, але і ў нацыянальным сэнсе можна дапасаваць тэрмін “беларускае мастацтва”, такім павінна стаць канчатковае задание гістарычнага вывучэння беларускіх мастацкіх помнікаў.