• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    У міжваенны час Вінцэнт Гадлеўскі жыў у Заходняй Беларусі, якая згодна з Рыжскай дамовай перайшла да Польшчы. Быў пробашчам у мястэчку Жодзішкі ў цяперашнім Смаргонскім раёне. За беларускую пат­рыятычную дзейнасць не раз арыштоўваўся польскімі ўладамі, два гады правёў у варшаўскай турме.
    Гадлеўскі друкаваўся шмат і плённа. Ён пераклаў на беларускую мову “Новы запавет”, які ў 1939 г. выйшаў у Вільні. Пасля выхаду з БХД у 1936 г. Вінцэнт Гадлеўскі распачаў выданне газеты “Беларускі фронт”. Ён быў перакананы, што дасягнуць здзяйснення ідэалаў беларускага народа можна толькі
    зрабіўшы стаўку на свае ўласныя сілы, унікаючы вонкавых уплываў. Публіцыстыка “Беларускага фрон­ту” вельмі актуальная і сёння. У гады Другой сусветнай вайны Вінцэнт Гадлеўскі арганізаваў беларускі нацыянальны антынацысцкі рух Супраціву і здолеў улучыць у яго патрыятычную моладзь. На той час Вінцэнт Гадлеўскі з’яўляўся самым аўтарытэтным беларускім дзеячом.
    Можна сцвярджаць, што Гадлеўскі ёсць заснавальнікам беларускага нацыяналізму. На беларускай навуковай і пісьменніцкай прасторы ён першым сфармуляваў існасць беларускай нацыянальнай ідэі. Ён першым увёў панятак “нацыяналізм” у арсенал навукова-практычнага карыстання ў беларусазнаўстве і наагул нашай навуковай і палітычнай прасторы. Усе галоўныя рысы нацыяналізму, якія толькі цяпер мы бярэм за аснову азначэння гэтага панятку, выкладзены ім досыць грунтоўна. Вось артыкул “Патрэба нацыянальнай ідэі”. Каб не лічба “год напісання 1939” можна было б падумаць, што ён напісаны ў наш час. Вельмі слушныя развагі ў гэтай працы Гадлеўскага пра існасць нацыянальнай ідэі:
    Нацыянальная ідэя лучыць усіх сяброў нацыі: і тых, што жывуцъ за граніцамі, і тых, што раздзелены часам.
    Вось ён прынцып саборнасці, аб якім пісаў яшчэ хрысціянскі філосаф С. Булгакаў, і які быў вылучаны мной як адзіны метадалагічны прынцып хрысціянства і нацыяналізму ў кнізе “Паслухайце нацыяналіста” (Вільня, 2000).
    В. Гадлеўскі першым паставіў знак тоеснасці паміж паняткамі “нацыянальная ідэя” і “нацыяналізм”. Ён сцвярджаў, што нацыянальная ідэя (нацыяналізм) “прабуджае да вялікіх чынаў тых людзей, якія ў іншых умовах вялі б бескарыснае жыццё. Пад уплывам нацыянальнай ідэі прабуджаецца ў іх ахвота да працы, да ахвярнасці, а часам нават да геройства!” I таму ніякая “філязафічная ідэя ня можа прабудзіць у чалавеку столькі жыццёвых сілаў, колькі прабу­джае добра зразумелая нацыянальная ідэя!”
    Вінцэнт Гадлеўскі дае таксама тыпалогію нацыяналізму, якая вельмі блізкая да сучасных класіфікацыяў. Ён вылучае нацыяналізм, што ўласцівы народу, якому пагражае асіміляцыя з боку мацнейшых народаў, і называв яго абаронным нацыяналізмам. У сучаснай літаратуры такі нацыяналізм завецца ірэдэнтысцкім. Другім тыпам нацыяналізму ёсць дзейнасць тых людзей, якія імкнуцца развіваць асвету, культуру, мову свайго народа, Гадлеўскі на­зывав яго творчым. У цяперашняй тэрміналогіі гэты тып носіць назву культурны нацыяналізм. Праўда, у духу свайго часу Гадлеўскі выкарыстоўвае тэрмін “нацыяналізм імперыялістычны”. Гэта можа быць у выпадку “...калі адзін народ хоча падпарадкаваць сабе іншы народ”. Аднак для такога варыянта даўно існуе такі панятак як шавінізлі.
    Бліскучыя думкі і высновы Гадлеўскага на шмат гадоў апярэдзілі час. Часам не верыцца, што яго артыкулы пісаліся яшчэ ў перадваенны перыяд. Прыкладам, што да гэтак званай “славянскай салідарнасці” ці “славянскай ідэі”, пра якую любяць у нас паразважаць прарасійскія палітыкі, В. Гадлеўскі выказваецца негатыўна і піша, што яе (г. зн. славянскай салідарнасці) няма і быць не можа. Ну проста “ў яблычка”, прыкладам, наступная фраза: “Гутаркі аб славянскай ідэі пачынаюцца толькі ў часе небяспекі, а ў часе супакою яны заціхаюць зусім”. Як тут не ўспомніць славутага Слабадана Мілошавіча, які імкнуўся ўліцца ў славянскі Саюз Беларусі і Расіі ў час страшэнных бамбаванняў НАТО ў 90-х гг. XX ст.
    Гадлеўскі паказаў сябе не толькі як тэарэтык нацыянальнай ідэі, ён быў і ўмелым практыкам. Прытым паставіў сабе канкрэтную мэту: здабыццё незалежнасці Беларусі. I, што цікава, меў для гэтага вельмі выразны план. Летам 1940 г. Гадлеўскі пераехаў з Вільні ў акупаваную немцам! Варшаву. Там, у Варшаве, Гадлеўскі і пачынае арганізоўваць беларускія структуры, у тым ліку нелегальныя. Да гэтай дзейнасці ён далучае шмат моладзі, частку складалі
    беларусы, якія служылі ў польскім войску ды трапілі ў нямецкі палон, беларускія дзеячы, якія жылі ў Нямеччыне і ў Польшчы. Ягоная кіпучая дзейнасць таго часу сёння выклікае захапленне. Дзякуючы Гадлеўскаму, меней чым за год у нацыянальны pyx улілася вялікая колькасць людзей.
    У час Другой сусветнай вайны Гадлеўскі стаў кіраўніком Беларускага нацыянальнага супраціву, заснаваў падпольныя нацыяналістычныя арганізацыі “Беларуская Незалежніцкая Партыя”, “Беларускі Цэнтральны (Народны) Фронт”, ініцыяваў стварэнне нацыянальнага партызанскага руху. 24 снежня 1942 г. яго арыштавалі супрацоўнікі СД і ў той жа вечар расстралялі ў урочышчы Благоўшчына ў Трасцянцы пад Мінскам.
    23 снежня 2006 г. у мінскім касцёле св. Сымона і Алены адбыліся першыя Навуковыя чытанні, прысвечаныя светлай памяці ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага. На чытаннях выступілі розныя людзі — ксёндз-магістр Уладзіслаў Завальнюк, паэт Рыгор Барадулін, філосаф Уладзімір Конан, гісторык Леанід Лыч, іншыя ведамыя навукоўцы, літаратары і грамадскія дзеячы. Можа, гэтая падзея стане пачаткам вяртання Беларусі яе слаўнага сына, першапраходцы і стваральніка беларускай нацыянальнай ідэі, патрыёта Бацькаўшчыны.
    Станкевіч Адам
    Высока ў буру
    і ў непагоду
    Ты родны крыж і сцяг трымаў
    Між беларускага народу Святую праўду засяваў Верш на магіле А. Станкевіча
    Адам Станкевіч сучаснік Вінцэнта Гадлеўскага. Гэтыя дзве постаці раўнаважкія і паводле ўнёску ў развіццё беларускай думкі, і паводле маштабу
    практычнай працы сярод беларускага народа. Абодва ксяндзы, абодва хрысціянскія і грамадскія дзеячы, абодва зрабілі неацэнны ўнёсак у падмурак бе­ларускага нацыяналізму.
    У артикуле “Хрысціянства і беларускі народ” А. Станкевіч разважае аб сінтэтычнай сіле хрысціянства як ён піша “творачага народнасць”. На закід аб тым, што хрысціянства ў нас ёсць хутчэй сілай падзелу і дэнацыяналізацыі народа, ён дае такі адказ: гэта так, калі “разважаць у нас хрысціянства паддзельнае, палітычнае расійскае і польскае, і зусім беспадстаўны, калі разважаць хрысціянства ў самай яго існасці”. Іншымі словамі, ён раздзяляе хрысціянства палітычнае, тое, што служыць пэўным палітычным мэтам асобных дзяржаў, і хрысціянства тое, якое існуе з апостальскіх часоў, якое прыйшло да нас праз Хрыста і принесла нам Святло Праўды.
    Менавіта на такіх пазіцыях стаялі рускія рэлігійныя філосафы канца XIX першай паловы XX стст., якія сфармулявалі існасць нацыяналізму і абгрунтавалі яго ў хрысціянстве (I. Ілын, М. Бярдзяеў і г. д., пра якіх не раз гаварылася ў гэтай кнізе).
    Адам Станкевіч першы з беларускіх мысляроў самастойна, не абапіраючыся на думкі памянёных філосафаў, прыходзіць да такой самай думкі аб хрысціянскіх каранях нацыяў, нацыяналізму і найперш беларускага народа.
    Усю гісторыю беларускага народа ў артикуле Станкевіч разглядае праз призму хрысціянства: “Хрысціянства магутна спрычынілася да паўстання беларускай нацыянальнасці, скрапляла і аберагала яе, падтрымлівае і абяргае нашу нацыянальнасць і сяння”. Не дзелячы хрысціянства паводле гістарычна-багаслоўскай прыкметы (праваслаўе, каталіцызм, пратэстантызм), Станкевіч вылучае галоўную сілу гэтай веры, незалежную ад канкрэтызацыі Сімвала Веры гэта маральная, духовая сіла “апёртая на адвечным фундаменце Божага права”. I тэты фундамент, сваім парадкам, служыць апорай правоў чалавека, правоў на самабытнае існаванне ўсіх народаў.
    Станкевіч на працягу кнігі выкарыстоўвае слова “народ” і слова “нацыя”, фактычна, для абазначэння аднаго панятку. Але гэта не мяняе сэнсу ягоных высноў. На той час толькі рабіліся першыя крокі для зразумення мадэрнага ўтварэння пад назвай “на­цыя”. Неакрэсленасць гэтых паняткаў, блытаніна з азначэннямі адзнака не толькі пачатку XX ст. і ў наш час можна сустрэць тэксты, дзе не робіцца патрэбнае размежаванне.
    Разглядаючы пытанне аб дзейніках, якія ўплывалі на працэс утварэння беларускай нацыі (народа), Станкевіч ставіць пытанне аб найбольш важнай прыкмеце нацыі. I дае наступны адказ. Нацыя гэта не раса, як супольнасць паходжання, бо ўвесь час ідзе змешванне народаў, і ў беларускай расе ёсць дамешка крыві маскоўцаў, украінцаў, палякаў, літоўцаў. Гэта не мова, бо “язык можа астацца, а нацыя можа згінуць”. У пацверджанне гэтай тэзы ён прыточвае прыклады лацінаамерыканскіх народаў, што карыстаюцца іспанскай мовай, швейцарцаў, што маюць некалькі родных моў, і г. д. Гэта не тэрыторыя, бо на адной тэрыторыі могуць жыць розныя народы. Гэта не звычаі і абрады (у аўтара абычаі), бо яны мяняюцца. Не ёсць прыкметай нацыі і рэлігія “гэта зусім ясна".
    Што ж трэба для таго, каб азначыць народ? Апрача памянёных чыннікаў, ні адзін з якіх не ёсць галоўным, патрэбна “супольная сведамасць і супольная воля як дзейнік, завяршаючы паняцце народа”. Пачуццё супольнасці гэта як бы завяршэнне творчага сацыяльнага ўхілу чалавека. I каб гэтае пачуццё стварылася, піша Станкевіч, патрэбна існаванне нейкіх дзейнікаў. I вось такімі дзейнікамі ёсць мова, лучнасць этнаграфічная (раса), інш. У стварэнні бе­ларускай нацыі вялікую ролю адыграла хрысціянства. Яно не толькі спрычынілася да паўставання беларускай нацыянальнасці, але і “іграла ў гэтым кірунку выдатную, а можа і галоўную ролю”, падкрэслівае Станкевіч.
    Якія ж набыткі беларускаму народу прынесла хрысціянства? Перш за ўсё гэта пісьменнасць, якая дала розным плямёнам, што насяляюць нашы землі, мажлівасць сумоўя, мажлівасць спрычыніцца да набыткаў тагачаснай сусветнай цывілізацыі грэкалацінскай антычнай культуры, твораў хрысціянскіх мысляроў “А ўсё гэта пабуджала творчы інстынкт народу і развівала яго нацыянальную асаблівасць, прычыняючы гэтым да болъшага зліцця гэных нашых плямён у вадно цэлае нацыянальнае”.
    Ксёндз Адам Станкевіч быў актыўным дзеячом Каталіцкай Царквы, але, выдатна разумеючы гістарычную місію праваслаўя для беларускага народу, ён цалкам аб’ектыўна пісаў: