Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
За часаў у беларускай дзяржаве літоўскай дынастыі, калі ў нас ужо панавала праваслаўе, беларускі народ, баронячыся ад наступу на Беларусь лацінізму і полёнізму, бараніў не толькі сваю рэлігію, але так жа і нацыянальнасць, ажыўляючы і паглыбляючы ў масах яе супольнасць і адзінства.
Не менш значную ролю ў яднанні народа адыгрывала хрысціянства і пазней, у часы уніі:
Узноў жа, за часаў уніі, калі культурныя і багатыя класы пакінулі народ, пераходзячы ў лацінізм і польскасць, і калі гэтыя апошнія штораз болыа насядалі на народ, ён, баронячы сваю уніяцкую веру, свой усходні абрад, бараніў і цэментаваў далей і беларускую сваю нацыянальнасць.
У апошні перыяд нашай гісторыі, час існавання Беларусі ў складзе Расійскай Імперыі, таксама вызначальную ролю грала хрысціянства. Але А. Станкевіч адмоўна ставіцца да расійскага праваслаўя, слушна лічыць яго палітычнай зброяй таго часу. I, на яго думку, толькі каталіцкая вера стала сапраўдным выратавальным арыенцірам для беларусаў: “Лацінскае каталіцтва тады ў Беларусі падтрымлівала і зберагала да лепшых часаў беларускую нацыянальную ідэю”.
Можа, у той пераходны перыяд, пасля падзелу Рэчы Паспалітай і асабліва пасля скасавання уніі ў
1839 г. расійскае праваслаўе і сапраўды было не зусім родным беларускаму народу. Але гэта зразумела 243 гады ў нас уладарыла унія, і тыя традыцыі праваслаўя, што існавалі да 1596 г., был! забытыя. Але вельмі борзда народ адаптаваўся да новай формы сваёй спрадвечнай веры, і яна зноў стал яму блізкай. А сведчаннем ёсць наш час, кал! большасць беларусаў праваслаўныя, а каталіцкі складнік, як і раней, становіць сабой пераканаўчую меншасць.
Цікавыя думкі выказвае А. Станкевіч што да прыняцця уніі ў ВКЛ. Ён піша:
Берасцейская унія трымалася і развівалася на беларускіх землях, як увідзім пазней, 243 гады. За гэты так вялікі час яна настолькі зраслася з беларускай душой, што, ужо смела можна сказацъ, сталася сапраўды народной беларускай верай.... Каб яны гэтага не зрабілі (не прынялі унію АА.), то ў будучыне як для беларускай цэрквы, так і для беларускай нацыі было б яшчэ горш.... Восъ жа праз унію Беларусь, праўда, шмат страціла, але, трэба прызнаць, здабыла значна болъш праз унію яна захавала веру айцоў сваіх на працягу 243 г. і прынамсі ў сваей основе захавала так жа і сваю нацыю.
3 гэтым цяжка не пагадзіцца, бо праваслаўе пасля 1596 г. імкліва страчвала свае пазіцыі, і неафіцкі шлях прыняцця каталіцызму ў маштабах дзяржавы значыў імклівае скаталічванне насельніцтва і разам з тым спалячванне. Праз два стагоддзі аб існаванні беларусаў ужо б забыліся. Унія выступіла шчытом народа. Праўда, мы пазней (Раздзел VII) будзем гаварыць, што ў апошні перыяд XVIII ст. перад падзелам Рэчы Паспалітай быў наступ пальшчызны, пачалося спалячванне уніяцкай службы, уніяцкіх святароў і пераход іх на польскую мову ў літругічным жыцці. Так што вынік мог быць, зноў-такі, сумны на карысць поўнага спалячвання беларусаў. I выходзіць, што расійская экспансія канца XVIII ст. паслужыла на карысць беларускаму этнасу і ў канцавым выніку стымулам фармавання беларускай нацыі.
Уладзімір Конан прысвяціў жыццю і дзейнасці ксяндза Адама Станкевіча першую ў савецкай і постсавецкай літаратуры кнігу “Ксёндз Адам Станкевіч і каталіцкае адраджэнне ў Беларусі”. У кнізе праведзена вялікая праца на вывучэнне спадчыны Станкевіча, раскрываецца ўся паўната хрысціянскіх і нацыянальных каштоўнасцяў. I хочацца закончыць наш кароценькі аповед пра ўнёсак у беларускую нацыянальную ідэю А. Станкевіча словамі, з якіх пачынаецца кніга У. Конана: “Адам Станкевіч належыць да тых слаўных рыцараў рэлігійнага і нацыянальнага адраджэння Беларусі, якія апошнімі вяртаюцца ў нашу культурную традыцыю”.
2. Філосафы сучнасці (пасля 90-х гг. XX ст.)
Сучасная філасофская думка развівалася на постсавецкай прасторы, і нельга чакаць векапомных твораў, істотна новых падыходаў да праблемы беларускай нацыі і нацыяналізму. Аднак некаторыя грунтоўныя творы ёсць і, найперш, я б адзначыў творчасць У. Конана, М. Крукоўскага, С. Падокшына, У. Роўды, іншых.
Разам з памянёнымі аўтарамі я наўмысна не стаўлю творцаў гэтак званай “Беларускай інтэлектуальнай прасторы (БІП)”, бо, як я паспрабую паказаць ніжэй, іх дзейнасць мае мала супольнага з канструкцыйнай працай на карысць развіцця беларускага нацыяналізму і беларускай нацыі, хоць і працуюць яны на беларускім полі. Толькі ці на карысць Беларусі іх творчасць? Я маю на ўвазе шэраг аўтараў, што гуртуюцца вакол часопіса “ARCHE” i газеты “Наша ніва” галоўнага рэдактара “ARCHE“ Валеркі Булгакава, “філёзафа” Валянціна Акудовіча, манаха Пётры Рудкоўскага і шэрагу іншых аўтараў.
Тут будзе разгледжана некалькі кніг памянёных аўтараў і дадзена ацэна якасці гэтых твораў.
Частка 1. Аўтары “ARCHE”
Найперш мне б хацелася прааналізаваць некаторыя творы літаратара (ці філосафа?) Валянціна Акудовіча.
Валянцін Акудовіч
Свае пагляды Акудовіч яскрава выклаў у эсэ “Вялікая здрада” і пасля ў кнізе “Код адсутнасці”.
У “суплёце эсэ” “Вялікая здрада” (Дзеяслоў. № 1012, 2004) адлюстравана мода апошняга часу на экзатычнасць і арыгінальнасць стылю выкладання думай і разам з тым неглыбокі аналіз філасофскай існасці праблемы нацыяналізму і нацыі.
3 самага пачатку свайго эсэ В. Акудовіч ідзе ў лабавую атаку на рэлігію. Ён сцвярджае: “Нацыянальны чалавек паўстаў з крызы рэлігійнага чалавека і, шырэй, з крызы цывілізацыі рэлігійнага тыпу”. Аднак адкуль узялася гэтая “рэлігійная крыза”? Уся цывілізацыя людства напоўнена шуканнямі Бога, і яны адлюстраваны ў стварэнні народам! сваіх рэлігійных канцэпцыяў. Языцкая вера продкаў замянілася сістэмамі монатэізму. У нас гэта хрысціянства, якому споўнілася 2000 гадоў, і ўвесь тэты час у гісторыі напоўнены змаганнем за сцверджанне хрысціянскіх каштоўнасцяў, якія ўвайшлі ў наш быт, лад нашага жыцця... I ўсялякія адхіленні ад хрысціянства прыводзілі да страшных скрыўленняў гісторыі людства накшталт фашызму і камунізму. У арабаў мусульманства, якое трохі маладзейшае, але таксама валодае лёсам мільёнаў людзей. У індусаў будызм і індуізм і г. д. Нішто, ад значу, і ніколі не можа адрынуць Бога. Толькі князь гэтага свету сатана.
Можна меркаваць з усяго, што В. Акудовіч атэіст. Сапраўды, ён спрытна адмятае ідэю Бога, заміж якой, згодна з ягоным разумением, была “пакліканая ідэалагема Нацыі”.
Э. Рэнан першым вывеў нацыю за межы этнічных рамак і пастуляваў яе як духовы прынцып. Больш за тое, нацыя гэта містычны, трансцэндэнтны прынцып духовага жыцця чалавека. “Нацыя гэта вялікая салідарнасць, якую ўсталёўваюць пачуццём ахвяраў, што ўжо зроблены і што мяркуюцца здзейсніць у будучыні... нацыя гэта штодзённы плебісцыт, як існаванне індывідуума вечнае сцверджанне жыц-
ця. Жаданне нацыі адзіны законны крытэр, да якога трэба заўсёды вяртацца”.1
Існасць ідэі нацыі ў тым, што этнічныя супольнасці праз пэўны перыяд пераходзяць у якасна новую стадыю свайго існавання нацыянальную. Падрабязна тэты пераход разгледжаны мной у кнізе “Паслухайце нацыяналіста”2, дзе я назваў гэтую стадыю нацыятэізмам. Гэта якасна новы крок у бясконцым імкненні чалавека да Бога. Эвалюцыя людства ў нацыі набывае новы віток, які набліжае яго да канцавой мэты Сусветнай Царквы, як гэта даводзіць таксама Канстанцін Лявонцьеў. Нацыя гэта супольнасць, у аснове якой ляжыць любасць да свайго народа, вытокі якой ляжаць у хрысціянстве (ці іншай рэлігіі, але яны абавязкова ёсць). Добра сказаў Бярдзяеў: “Пасля найвышэйшай каштоўнасці і бясконцага дабра Бога, менавіта Нацыя ёсць найважнейшае дабро Чалавека. Удзелам у жыцці свайго народа чалавек вырашае сваё жыццё ва ўсяленскасці, Боскасці і ўдзельнічае ў жыцці людства як сукупнасці народаў”.
Спрэчныя выказванні соль філасофіі В. Акудовіча. Нельга прайсці паўз ягоныя выказванні пра дачыненні Бога і чалавека. У раздзеле “Рэлігійнае і нацыянальнае” ён пастулюе сваё крэда: “Ёсць Бог і ёсць адзін, сам-насам, чалавек. I болып нікога і нічога няма, прынамсі, усё астатняе неістотнае... Бог і чалавек звязаныя між сабою верай чалавека ў Бога і любоўю (хоць гэта часам і выклікае сумнеў) Бога да чалавека”.
Мне шчыра шкада чалавека, які напісаў такія радкі, які жыве з такімі жахлівымі думкамі. Бог і чалавек не “сам-насам”, яны адно цэлае і толькі любасць Бога да чалавека адзіная сапраўдная каштоўнасць для нас. Паводле Акудовіча, рэлігійны тын цывілізацыі такі прымітыўны, што ў “дачыненьнях паміж Богам і чалавекам дзве змацаваныя накрыж трэскі маюць ад-
1 Renan Ernest, Qu’est-ce qu’une nation? Caiman-Levy: Paris, 1882.
2 Астапенка Анатоль. Паслухайце нацыяналіста, Vilnius, 2000.
нолькавую каштоўнасць з крыжам Ефрасінні Полацкай. А, верагодна, трэскі нават і большую”. Яму, відаць, не зразумець, што славуты крыж Ефрасінні Полацкай быў створаны толькі з вялікай ласкі Божай і толькі любасцю да нашага Збаўцы...
Пра ўзнікненне беларускай нацыі.
Агульная тэорыя ўзнікнення нацыяў гаворыць пра тое, што нацыі пачалі ўтварацца недзе ў канцы XVIII ст., і большасць нацыяў утварылася ў XIX ст. Завяршаецца гэты працэс з узнікненнем нацыі-дзяржавы. Для беларускай нацыі ён ішоў з спазненнем, і асноўныя рысы сфармаваліся толькі ў XIX ст. Хоць шэраг этнічна беларускіх рысаў можна лёгка ўбачыць яшчэ ў ВКЛ.
Што станавіла сабой у этнічна-нацыянальным сэнсе ВКЛ? Яшчэ ў XVI ст. існавалі этнічныя трупы, што аб’ядноўваліся паводле моўнай, тэрытарыяльнай і канфесійнай адзнакі. Аднак ці толькі пра этнічныя трупы мы можам гаварыць? Немалую ролю адыгрывалі тады і патрыятычныя пачуцці, што відаць з твораў Ф. Скарыны які пісаў, што кожны чалавек “да таго места ласку мае”, дзе ён нарадзіўся. I хоць нельга назваць насельнікаў ВКЛ беларускай ці ліцвінскай нацыяй, але ў гэтым народзе ўжо ўтрымліваліся многія прыкметы будучай нацыі, і такія поліэтнічныя ўтварэнні можна назваць пранацыяй.
Янка Запруднік у сваёй кнізе “Беларусь на гістарычных скрыжаваннях” (Мінск, 1996) піша: “I вясковыя жыхары, і значная большасць месцічаў заставаліся праваслаўнымі. Прычына гэтага супраціву рэфармацыйным плыням ляжала ў спольшчанасці болыпай часткі магнатаў, так што адданасць веры продкаў была для большасці беларусаў справаю нацыянальнага выжывання”1.