Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
В. Акудовіч, цытуючы гэтую фразу, адразу вылучае апошнія словы пра “нацынальнае выжыванне” і
1 Запруднік Янка. Беларусь на гістарычных скрыжаваннях. Мінск, 1996.
робіць наскок на амерыканскага даследніка, бо як жа так “нация” яшчэ ж не ўтварылася, таму якое можа быць “выживание” няіснага. Забаронены приём. Бо ясна, што ў гэтай фразе мае на ўвазе Запруднік. Ён кажа пра нацыянальныя прыкметы той пранацыі беларусаў, якой мы ганарымся і цяпер. I тое ж праваслаўе доўгі час было моцнай зброяй выжывання беларусаў, якія ніяк не хацелі “злівацца” з палякамі ў Рэчы Паспалітай і прымаць каталіцызм. Якраз менавіта вера і была моцным стрыжнем захавання беларускага этнасу спачатку ў ВКЛ, а потым і ў Рэчы Паспалітай. I унія з’явілася з гэтай жа прычыны. Менавіта імкненне да захавання сваёй веры продкаў найбольш істотны складнік такой супольнасці людзей, што завецца нацыяй.
Не маюць падставы выказванні Акудовіча пра старабеларускую мову. Ён піша: “А вось любоў Скарыны, Буднага, Цяпінскага... да старабеларускай рускай, славянскай, русінскай, ліцвінскай як парознаму называлі мовы, хаця і пазбаўленая патрыятычных эмоцыяў, не мае (і не можа мець) эсхаталагічнага пафасу...” Ну, пра любасць да мовы свайго народа нічога надта і не скажаш любіць сваю мову гэта ж натуральна. Але звярну ўвагу на іншае. Памянёныя асветнікі не проста любілі старабеларускую мову яны былі яе стваральнікамі. Як і ў гісторыі ўсякага народа ёсць людзі, якія ствараюць літаратурную мову, так было і ў нас. I тое, што ў аснове мовы Ф. Скарыны ляжыць тая ж царкоўнаславянская мова, не павінна нас дзівіць на той час гэта была адзіная мова, якая ўжывалася ў літаратурных творах. I вялікая заслуга нашых вялікіх кнігадрукароў у тым, што ім удалося наблізіць царкоўнаславянскую мову да мовы народа. I якраз менавіта “патрыятычныя эмоцыі” насуперак В. Акудовічу ўласцівыя творам і Скарыны, і Буднага.
Увесь Акудовічаў трактат насычаны, мякка кажучы, недакладнасцямі. Прыкладам ён піша: “Але як толькі мовай Улады робіцца польская, дык ста-
рабеларуская адразу заняпала (курсіў мой АА.), бо яна была каштоўнай не сама праз сябе...” Першае: далёка не адразу беларуская мова была выведзена з ужытку (ці як піша Акудовіч “заняпала”). Ведама, што толькі ў 1696 годзе быў прыняты знаны каралеўскі ўказ аб забароне “пісару” карыстацца ў справаводстве беларускай мовай. Ад Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. гэта роўна 100 гадоў, а не “адразу заняпала”. Другое: няпраўда, што старабеларуская мова не каштоўная сама праз сябе. Без яе не было б і цяперашняй. Гэта тое самае, як сказаць, што лацінская, ці старажытнагрэцкая мовы не ёсць каштоўнымі самі праз сябе, бо няма іх жывых носьбітаў. Кожная мова, нават мёртвая, ёсць вялікі скарб нашай сусветнай культуры.
Але разам з аўтарам эсэ вернемся да тэмы нацыі. Далей ідзе сцверджанне: “Імя альтэрнатывы рэлігійнаму Нацыя”. Тэты тэзіс усяляк прасоўваецца ў эсэ. Праўда, растлумачыць, чаму з’явілася “Нацыя”, у Акудовіча ніяк не выходзіць, пра што ён і сам піша: “Феномен нацыі і пасёння застаецца толькі названым, але не вытлумачаным”.
Феномен нацыі добра растлумачаны многімі аўтарамі. I ў кантэксце рэлігійным таксама. Нідзе ён не разглядаецца як альтэрнатыва рэлігіі. Наадварот, з’яўленне нацыяў ёсць мусовы элемент рэлігійнага быцця. Грунтоўна даследаваў гэтую лучнасць у кантэксце хрысціянства Іван Ільін. У артыкуле “Аб нацыянальным хрысціянстве” ён піша: “Нацыянальнае пачуццё не толькі не супярэчыць хрысціянству, але і атрымоўвае ў яго вышэйшы сэнс і абгрунтаванне; таму што яно стварае яднанне людзей у духу і любві і прымацоўвае сэрцы да вышэйшага на зямлі і дарам Святога Духа...” I яшчэ: “рэлігійнае пачуццё і нацыянальнае пачуццё не адрываюцца адно ад другога, але зліваюцца і ўтвараюць нейкае жыццёвае творчае'адзінства, з якога і ў улонні якога вырастав нацыянальная культура”. Нават цяжка ўявіць сабе існаванне такой нацыі, дзе не было б Бога. Такіх у
зямным быцці няма.
У Акудовіча асабістае адмоўнае стаўленне да рэлігіі, фактычна, пераўтвараецца ў адзіны довад супраць ролі рэлігіі ў станаўленні нацыі. Ён піша: “Аднак факт застаецца фактам: нашая Нацыя сфармавалася і паўстала не толькі насуперак суседнім дзяржавам, але і без беспасярэднага ўдзелу Рэлігіі. (Ну, а што насуперак Рэлігіі, то гэта натуральна такім ёсць шлях кожнай Нацыі)”. Сказана даволі просталінейна. Толькі я не ведаю аніводнай нацыі, якая ўтварылася б “насуперак Рэлігіі”. Наадварот, на прыкладзе ўсякай нацыі мы бачым яе перыяд найвышэйшага росквіту толькі ў цесным звязку з рэлігіяй. I нездарма прэзідэнт ЗША бярэ прысягу абавязкова на Бібліі. Гэтым цэментуецца тоеснасць служэння нацыі і Богу. Але не! Чакайма. Усё ж была дзяржава не нацыя, а кангламерат, звяз нацыяў, якая адкінула ідэю Бога і растаптала хрысціянскія каштоўнасці. Гэтай дзяржавай быў СССР, але мы ведаем, з якім грукатам ён разваліўся! I з развалам Саюза пачалося рэлігійнае адраджэнне і падкрэслю пачаўся апошні этап утварэння нацыяў-дзяржаў. Якраз тэты прыклад яскрава сведчыць пра непарыўную лучнасць рэлігійнай і нацыянальнай парадыгмаў нашага быцця.
В. Акудовіч претэндуе на “новы” пагляд у пытанні развіцця беларускага этнасу і беларускай нацыі. Адным махам малюецца, ведама, з ягонага гледзішча, “арыгінальны” падыход да гэтай праблемы. Цытую: “Якраз як да нацыянальнага выспяваньня (і нацыянальнай мовы), то асабіста мне падаецца куды больш істотным не перыяд ВКЛ з яго “залатым” шаснаццатым стагоддзем, а вось гэтая пара “татальнага мораку” XVIII-XIX стст. Больш за тое, я схільны лічыць (хай сабе пакуль толькі ў фармаце версіі), што не ў часы ВКЛ, а менавіта ў гэтую “нічыйную” пару і сфармаваліся беларусы як этнас маючы на ўвазе ўжо ўласна беларускі этнас”. Трэба адзначыць, што сучасная версія незалежнасці Беларусі, што датуецца 1944 г., мае больш логікі, чым гэты навука-
падобны тэкст. У памянёныя Акудовічам часы, г. зн. часы існавання Беларусі ў складзе Расійскай Імперыі (XIX ст.) фармаваўся ўжо не этнас, а нацыя. Усе прыкметы этнасу сягаюць як Залатой пары (XVI ст.) так і ранейшых часоў Полацкага і Тураўскага княстваў. Пра гэта сведчаць як моўныя помнікі, так і іншыя прыкметы этнасу: народныя традыцыі, звычаі, рэлігійныя вераванні і г. д.
Аўтар увесь час працягвае тэзіс, быццам беларуская нацыя аформілася “толькі ў дыскурсе Расійскай Імперыі”, і што Расія была “калыскаю нацыяў”. Дзіўна выглядае: дык што, мы, можа, павінны яшчэ падзякаваць Расіі за дадзеную ёй “калыску” і мажлівасць нацыянальнага развіцця? Насамрэч было наадварот брак умоў нацыянальнага развіцця ладны час быў тормазам для фармавання нацыяў у Расійскай “калысцы”. Менавіта гэты фактар стаў вырочным, што ў XIX ст., у эпоху фармавання нацыяў у ўсім свеце толькі этнасы народаў, што ўваходзілі ў склад Расійскай Імперыі, затрымаліся ў сваім развіцці. Аднак гэтыя ж аб’ектыўныя і няўхільныя працэсы пераўтварэння этнасаў у нацыі сталі адным з вызначальных фактараў заняпаду Расійскай Імперыі. I хоць яны (гэтыя працэсы) працягваліся яшчэ цэлае XX стагоддзе ў новай імперыі савецкай, урэшце, у наш час свет папоўніўся цэлым шэрагам паўнавартасных нацыяў, сярод якіх набывае сваю моц і беларуская.
Валер Булгакаў
Яшчэ большае здзіўленне і нават абурэнне выклікае кніга галоўнага рэдактара часопіса “ARCHE” Валеры Булгакава “Гісторыя беларускага нацыяналізму”.
“А был ли мальчик?” узнікае заканамернае горкаўскае пытанне пасля азнаямлення з кнігай Валера Булгакава “История белорусского национализма”. Такое ўражанне, што куды ні глянь, у якія часы ні зазірні, а беларускага нацыяналізму і беларускага нацыянальнага руху, згодна з Булгакавым альбо няма зусім, альбо ён непаўнавартасны, нейкі “мужыцкі”
ці “прарасійска-прапольскі”. Вось у ўкраінцаў нацыянальная ідэя ёсць, у палякаў дык наагул паводле найвышэйшых разрадаў, а ў беларусаў нічога вартага, каб прапанаваць Вечнасці, і не назіраецца.
Але начну спачатку. Памянёная кніга выклікала ў мяне, з аднаго боку, вялікую цікавасць, бо гэта і мая тэматыка, а з другога боку, выклікала вялікае здзіўленне. Дакладней, три здзіўленні. Першыя два кідаюцца ў вочы адразу: кніга пра беларускі нацыяналізм напісаная на расійскай мове1 і другое кошт кнігі, які надзвычай малы для такога аб’ёму і якасці выдання. Трэцяе здзіўленне прыходзіць ужо пасля чытання кнігі. Рэч у тым, што змест кнігі не адпавядае яе назве. Пра гісторыю беларускага нацыяналізму, як гэта было заяўлена ў назве, у самой кнізе амаль нічога не гаворыцца.
Аўтар адразу імкнецца ўразіць чытача арыгінальнасцю сваіх думак і, гаворачы тэрміналогіяй, якую вельмі любіць аўтар, прапануе сваю наративу беларускага нацыяналізму. Слова “наратыва” чытач будзе бачыць амаль на кожнай старонцы. Згодна з булгакаўскай наратывай, яшчэ з першых старонак мы можам даведацца, што першым беларускім нацыяналістам быў... манархіст, імперскі гістарыёграф і праваслаўны рэакцыянер Міхаіл Каяловіч, “чый унёсак у “беларускую нацыянальную ідэю” бйў такім жа, калі не большим чым Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча”. Вось што напісана пра М. Каяловіча ў “Энциклопедии имперской традиции русской мысли” М. Смоліна: “Прафесар М. О. Каяловіч першим у навуковай рускай літараратурй даследаваў гісторйю рускай самасвядомасці... не бйў зараджаны тади ўжо набіраўшйм сілу мястэчкавым сепаратизмом, цвёрда стоячи за праваслаўе, рускае адзінства”.
Кніга М. Каяловіча “История русского самосознания” гэта настольная кніга ўсякага расійскага нацы-
1 Ужо пасля напісання гэтага тэксту выявілася, што існуе
і беларускамоўны варыянт кнігі Булгакава. Але тэты факт не здымае, а ставіць новыя пытанні.
яналіста, але ніяк не беларускага. Можа, аўтар “Гісторыі беларускага нацыяналізму” хацеў нагадаць, што Каяловіч быў з паходжання беларус, і некаторыя ягоныя творы датычаць Беларусі “Літоўская царкоўная унія”, “Чытанні па гісторыі Заходняй Расіі”. Але ўсе гэтыя творы закліканыя да фармавання ідэалогіі Вялікай Расіі, дзе Беларусі адводзіцца роля правінцыі “Паўночна-Заходняга краю”.
Кніга В. Булгакава складаецца з “Предисловия”, “Введения” (с. 14-48), трох раздзелаў асноўнага зместу, “Заключения” (с. 270-311) і “Послесловия” (с. 311-331). Цікавы падзел, праўда? А калі ўлічыць, што першы раздзел датычыць агульных разважанняў пра канцэпцыю нацыяў і нацыяналізмаў, а трэці раздзел “Ф. Богушевич и миф белорусского возрождения” прысвечаны разгляду творчасці аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры XIX ст. Францішка Багушэвіча (як сам аўтар прызнаецца, тэты раздзел узяты з яго кандыдацкай дысертацыі з філалогіі), то на ўсю гісторыю беларускага нацыяналізму застаецца, фактычна, толькі друг! раздзел “Первые националисты” (с. 109-190). У гэтыя восемдзесят старонак, ведама, можна ўкласці нейкія тэзісы, але чытач і ў гэтых радках мала што возьме з заяўленай тэмы гісторыі беларускага нацыяналізму.