Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
Але ж мы беларусы і хіба варта нам паўтараць такую лухту? Аспрэчваць тэзу аб тым, што ВКЛ не беларуская дзяржава, а нейкая там жмудзінска-літоўска-руская ці яшчэ нейкая, гэта значыць здраджваць сваёй Бацькаўшчыне, здрадзіць свайму народу, яго славутаму мінуламу і перспектыўнай будучыні.
I няма тут ніякага “парадоксу Зянона”, і нельга разводзіць зусім пустыя а можа, нават, і абразлівыя разважанні пра нейкую выдуманую пазнякоўскую “Беларускую імперыю”, пра якую Пазняк ніколі не казаў. Ці стварыць, прыкладам, праблему існавання “пераходнасці” паміж “ліцвінам” і “беларусам”. Што гэта яшчэ за неандэрталец такі пераходны? Насамрэч гэтыя два тэрміны існуюць для абазначэння аднаго этнасу, але імі карысталіся ў розныя часы. А спасылка П. Рудкоўскага на В. Булгакава, які, маўляў, паказаў нешта на прыкладзе Ф. Багушэвіча, наагул не вартая абмеркавання, бо Булгакаў не паказаў нічога! Ен толькі выконваў нечы загад на дыскрэдытацыю беларускай думкі. Але пра ягоную творчасць гаварылася вышэй.
Насамрэч ліцвін ёсць ліцвін. Гэта жыхар ВКЛ, які гаворыць на беларускай мове, карыстаецца дакументамі, напісанымі на беларускай мове, спявае беларускія песні і жыве згодна з традыцыямі і звычаямі продкаў г. зн. робіць усё тое, што і цяперашні беларус. А пра жмудзінаў я не магу нічога такога сказаць, не ведаю... Нічога не нясе “выснова” Пётры Рудкоўскага пра тое, быццам “ліцвін” гэта “протабеларус”, “проталітовец”, “протаўкраінец”. Можа, яшчэ і “пратарускі”? Бо “ліцвін” і “русін” існавалі тады недзе паралельна, і апошні тэрмін таксама значь^ жыхара ВКЛ. Лухта ўсё гэта. Ідучы шляхам такой логікі можна сказаць яшчэ прасцей чалавек, ці нават Адам вось сапраўдны “протабеларус”.
Яшчэ адзін момант хацелася б патлумачыць. Рудкоўскі піша: “канцылярская мова нідзе, бадай, у
гістарычных документах не называецца. беларускай”. А якой называецца? “Старабеларускай”? Ліцвінскай”? Таму, хто быў зацікаўлены прынізіць ролю нашай мовы ў напісанні дакументаў ВКЛ, і трэба было называць мову дакументаў інакш, у розных варыянтах, але толькі не беларускай. I калі мы не сустракаем тэкстаў, дзе адзначана іх беларускасць, то нашае заданне зрабіць гэта, а не плакацца “вось той назваў гэтак, а тэты назваў інакш”...
А з крытыкай П. Рудкоўскага пазнякоўскага бачання такой з’явы як Расійскае праваслаўе я мушу пагадзіцца. Калі паслухаць. Зянона, дык выходзіць, што праваслаўныя гэта наагул не хрысціяне, а нейкія расійскія агенты. “Супрацьпастаўленне хрысціянства хрысціянству — гэта не хрысціянскі занятая” піша Пётра Рудкоўскі, і гэта вельмі елушна..
Ёсць у кнізе шэраг цікавых разважанняў пра Беларусь. Але разам з тым, чытаючы Рудкоўскага, мяне ўвесь час не пакідала адчуванне нейкай “дзіцячасці”, наіўнасці ў думках аўтара. Прыкладам, ён любіць цытаваць няведамых, маладых аўтараў, што ў прынцыпе не забараняецца, але ж, на жаль, цытаваныя аўтары мала чаго істотнага выказваюць у разгляданых праблемах, бо не маюць на тое ні адукацыі, ні ведаў. Вось, прыкладам, на с. 96 ідзе абмеркаванне ліберальнага нацыяналізму. Аднак існасць канфлікту паміж нацыянальнай і ліберальнай ідэалогіямі ў кнізе Пётры Рудкоўскага чамусьці выкладаюць не спецыялісты-навукоўцы, а сацыёлаг А. Манаеў і журналіст Ю. Дракахруст і не ў сур’ёзных выданнях, а ў самвыдатаўскай газеце “Согласие” за 1990 г. Самае цікавае, што з цытаты гэтых аўтараў ніяк не вынікаюць тыя глабальныя высновы, да якіх прыходзіць Рудкоўскі, прыкладам, яны, самі таго не ведаючы, развівалі думкі Ісаі Берліна.
Пётра Рудкоўскі, выходзячы з сваіх назіранняў, прыйшоў да разумения таго, “наконт чаго ўдалося паразумецца беларускім мыслярам і інтэлектуалам”. Гэта, выяўляецца, “памежны характар бела-
рускай тоеснасці”. Ну, я, прыкладам, заўсёды падкрэсліваў сваю нязгоду з гэтым тэзісам, і мая пазіцыя ў гэтай кнізе выкладаецца не раз. Можа, я і іншыя іншадумцы яшчэ не дараслі да таго, каб называцца “беларускім мысляром і інтэлектуалам”? Затое ў Рудкоўскага мы сустракаемся з “глыбакадумнымі” выказваннямі нейкай “мысляркі” Вольгі Шпарага: “Сітуацыя памежжа... набліжае нас да ілюзіі схавання на сваім баку”. Дзякуй Богу, існуе не толькі ілюзорны свет беларускіх мысляроў накшталт В. Шпарагі, але і свет беларускай навукі, культуры, філасофіі, які ёсць рэальным фактам, як і рэальны беларускі народ і беларуская нацыянальная ідэя.
Дакончваючы гаворку пра сучасных філосафаў “інтэлектуальнай прасторы”, мушу, аднак, станоўча вылучыць П. Рудкоўскага і пагадзіцца з многімі ягонымі ідэямі. Гэта датычыць, прыкладам, панятку “саборнасці”, аб якой пойдзе гаворка ў Раздзеле VI.
Частка 2. Філосафы класічнага фармату
Уладзімір Конан
Уладзімір Міхайлавіч Конан філосаф, які ўсе свае навуковыя ступені (кандыдата, доктара філасофскіх навук) здабыў яшчэ ў савецкія часы, але ў поўнай меры яго талент і здольнасці раскрыліся ўжо пасля заняпаду камуністычнага рэжыму і абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Ён напісаў шэраг кніг, прысвечаных праблемам эстэтыкі: “Развіццё эстэтычнай думкі Беларусі (1917-1934)” (Мінск, 1968), “Демократическая эстетика Белоруссии (1905-1917)” (Мінск, 1971), творчасці знакамітых беларускіх дзеячоў “Адам Бабарэка” (Мінск, 1976), “Боская і людская мудрасць (Францішак Скарына: жыццё, творчасць, светапогляд)” (Мінск, 1990), артыкулы да праблемаў нацыянальнага адраджэння і нацыянальнай культуры.
У. Конан стаяў ля вытокаў Беларускага Народнага Фронту, браў удзел у яго Устаноўчым з’ездзе ў 1988 г. Быў абраны ў склад Сойма БНФ. На гэтым з’здзе з ягоных вуснаў прагучаў першы ў найноў-
шай гісторыі Беларусі навуковы, але ўжо не марксісцка-ленінскі даклад, прысвечаны беларускаму адраджэнню. Менавіта ў гэтым выступе акрэсліліся і першыя контуры беларускай нацыянальнай ідэі.
Я дагэтуль успамінаю той віленскі даклад і таму, што, як удзельнік з’езда, чуў яго беспасярэдне і таму, што выказаныя там Конанам думкі былі незвычайнымі і моцна мяне ўразілі.
3 пачатку 90-х гг. XX ст., пасля адкрыцця Навукова-асветніцкіга цэнтра імя Францішка Скарыны, У. Конан становіцца загаднікам аддзела і да самага яго закрыцця аддана працуе на карысць беларускай культуры і навукі разам з Адамам Мальдзісам, дырэктарам цэнтра. Іх тандэм складаў аснову таго выдатнага асяродку, дзе вывучаліся многія аспекты беларускасці ў 90-я гг. XX ст. і першыя гады XXI ст.
Сфармуляваная Уладзімірам Конанам парадыгма нацыянальнай ідэі цяпер стала класічнай і цытуецца многімі аўтарамі нават без спасылак на яе творцу. А гэта ўжо прыкмета агульнага прызнання.
Гучыць знакамітая фармулёўка гэтак:
“Нацыянальная ідэя духоўна-творчы аналаг гістарычнага быцця народа ў трох вымярэннях мінуўшчыне, сучаснасці і будучыні. Кожны этнас, які выявіў свае творчыя магчымасці і сфарамаваўся ў нацыю, увасабляе сабой пэўную ідэю альбо, кажучы моваю тэалогіі, пэўную задуму Творцы, рэалізованую ў гістарычных дзеях і самабытнай культуры”1.
Нягледзячы на прастату і разам з тым універсалізм гэтай фармулёўкі, У. Конан лічыць, што фундаментальнага даследавання нацыянальнай ідэі ні ў адной з існых канцэпцыяў яшчэ не адбылося. Дзеля гэтага трэба прааналізаваць увесь комплекс праблемаў пэўнага народа, вывучыць і сінтэзаваць усе творчыя праявы народа.
1 Конан У. М. Беларуская нацыянальная ідэя: традыцыі, сучасныя праблемы, прагнозы // Беларуская нацыянальная ідэя. Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. 18-19 красавіка 1999 г. Гродна. Мінск, 2006. С. 6-10.
Аналізуючы гістарычны аспект беларускай ідэі, У. Конан паслядоўна вылучае нашых выдатных дзяржаўных дзеячоў і асветнікаў, такіх як князь Усяслаў Чарадзей, Францішак Скарына, Леў Сапега і г. д. Асобным радком ідзе станаўленне нацыянальнай ідэалогіі ў XIX ст., і гэты працэс філосаф звязвае з постаццю этнічнага беларуса Адама Міцкевіча. Наступ ная фігура Францішак Багушэвіч, які сфармуляваў ідэю самабытнасці беларускага народа як дзяржаўнай нацыі, самааідэнтыфікацыя якой выявілася ў роднай мове, нічым не меншай і не горшай за іншыя еўрапейскія мовы.
У. Конан звяртае ўвагу на постаць Ігната Абдзіраловіча (Канчэўскага), які ўпершыню сфармуляваваў беларускую нацыянальную ідэю як філасофскую парадыгму ў эсэ «Адвечным шляхам».
«Беларусь ад X веку і да гэтай пары фактычна з’яўляецца полем змагання двох накірункаў еўрапейскай, пеуне арыйскай культуры — заходняга і ўсходняга. Граніца абодвух уплываў, падзяляючы славянства на два станы, праходзіць праз Беларусь».
Вось жа, выходзячы з умоў памежнага становішча Беларусі Абдзіраловіч і фармулюе нацыянальную беларускую ідэю.
Наступная фігура, якую вылучае Конан сучаснік I. Канчэўскага Суліма (Уладзімір Самойла). У сваім эсэ “Гэтым пераможаш!” ён прапанаваў развязваць праблему нацыянальнай ідэі праз “хрысціянскі актывізм”. Зместам нацыянальнай ідэі паняволеных народаў ёсць свабода, творчая энергія і воля да жыцця.
Апошняй фігурай у гэтым ланцужку творцаў беларускай нацыянальнай ідэі ў Конана ідзе лідэр каталіцкага адраджэння Адам Станкевіч. Пэўна, на момант напісання артыкула (1999) У. Конану былі яшчэ няведамыя творы В. Гадлеўскага. Пазней ён напіша цэлую кнігу, прысвечаную гэтаму унікальнаму мысляру.
Уладзімір Конан паслядоўна праводзіць ідэю, што беларуская нацыя не “нейкі хімерны этнасмяшан-
ка на ўзор Галілеі” часоў Хрыста, а гістарычна сфармаваная нацыя з сваёй багатай спадчынай і будучыняй. Дадзеная Конанам парадыгма любой нацыі, якая патрабуе разгляду яе ў трох вымярэннях: мінуўшчыне, сучаснасці і будучыні, па-новаму адкрывае нам Беларусь. У. Конан падкрэслівае, што дзяржаўная гісторыя Беларусі мае сваю спецыфіку, але тыпалагічна яна “паўтарыла (з спазненнем на некалькі стагоддзяў) гістарычныя этапы заходнееўрапейскага рэгіёну”. Спачатку Беларусь, як і еўрапейскія краіны, успрыняла ў свой час антычную культуру, але шляхам прыняцця хрысціянства ад Візантыі, дзе сфармавалася “еўра-азіяцкая «рэпрыза» грэка-рымскай культуры”. Пазней Вялікае княства Літоўскае аб’яднала вялікую колькасць суседніх плямёнаў і “далучылася да цэнтральна-еўрапейскага макрарэгіёну хрысціянскай цывілізацыі”.
Абсалютна слушнае сцверджанне філосафа аб тым, што ВКЛ было не спецыфічна нацыянальным, а міжэтнічным дзяржаўным утварэннем. Наагул этнічныя дачыненні ў Сярэдневеччы гралі другасную ролю ў прыраўнанні з рэлігійнымі стасункамі і міждзяржаўнымі. Нават канфедэратыўная Рэч Паспалітая не была польскай нацыянальнай дзяржавай. “Яе гістарычная місія заключалася ў тым, каб выгадавацъ у міжэтнічнай творчасці беларускую, літоўскую, польскую, украінскую нацыі”.