• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Такім парадкам, у разгляданым творы 3. Абразцова, апрача дэклараваных заганаў беларускага гра­мадства, накшталт нястачы “духовага апірышча”, нястачы дастатковай адукацыі і г. д., а таксама пажаданняў “самаарганізавацца”, на жаль, няма канкрэтных механізмаў дасягнення пастаўленых мэтаў, як і для абстрактнай нацыі-дзяржавы, так і канкрэтна для Беларусі.
    Другі прыклад. Трактат ведамага дзеяча беларус­кага адраджэнцкага руху, былога сябра сойма БНФ прафесара Алеся Астроўскага “Адэкватная схема нашай рэчаіснасці”, а таксама артыкулы па тэме, змешчаныя ў памянёнай ужо кнізе “Беларуская нацыянальная ідэя” (Мінск, 2000).
    Возьмем адзін з артыкулаў, дзе выкладзены ягоны “светаглядны комплекс”. Называецца ён “Рэлі-
    гія актыўнага дабра”1 і прысвечаны выкладанню, як сведчыць назва, рэлігійнай канцэпцыі аўтара.
    Вось выходныя пастулаты А. Астроўскага: “Сусвет існуе аб’ектыўна. Самаразвіццё сутнасць існавання Сусвету... Бога як нечага абасобленага ад сусвету не існуе. Можна пагадзіцца і нават прыняць, што Сусвет гэта і ёсць Бог”.
    I якая тут рэлігійная думка? Нават Абсалют індуізму шмат глыбейшы за такую “рэлігію”. Фактычна, мы маем справу з тым самым матэрыялізмам. I ў найлепшым разе рэлігія Астроўскага эклектычны субстрат пантэізму з дуалізмам (“Блага Дабро”). Высновы аўтара “Рэлігіі актыўнага дабра” зводзяцца перадусім да прыстасавання хрысціянскіх ці агульнарэлігійных каштоўнасцяў да звычайнага матэрыялізму і агульнапрынятых этычных нормаў, што, зноў-такі, у свой час сфармаваліся на падставе хрысціянскай маралі. Прыкладам, у дзевятым раздзеле мы чытаем: “Замагільнага жыцця” не існуе. Усё апісанае там плод фантазіі... Пасля смерці чалавека яго цела будзе жыць у яго непасрэдных нашчадках, а яго дух ва ўсім тым, што ён зрабіў для нашчадкаў, блізкіх і сяброў”. У гэтых словах няма нічога, апрача самага тыповага матэрыялістычнага светаўспрыняцця. У рэлігіі Астроўскага ёсць і свае запаведзі накпіталт такіх:
    —	“стварай Дабро, змагайся з Благам і не аглядвайся на іншых” (нібыта ёсць такія, што будуць заклікаць “стварай Блага (!)”, АА.);
    -	“будзь свабодным і шчаслівым” (амаль як у Кузьмы Пруткова “хочаш быць шчаслівым будзь ім!” АА.);
    -	“на пытанне “ці веруеш?” адказвай “верую”... у перамогу Дабра і Справядлівасці”.
    I гэтак далей.
    1 Гл. артыкул “Зь Беларусі ў свет”, змешчаны ў зборніку матэрыялаў “Беларуская нацыянальная ідэя”. Гродна, 1999. С. 236-248.
    Аднак прыклад А. Астроўскага гэта толькі прыклад бяскрыўднага эксперыментавання з духовымі імператывамі, і за рамкі самарэалізацыі ўнутры сябе ягоныя дыскурсы не выходзяць.
    Зусім іншае разумение нацыяналізму можна ўбачыць у сучасных маладзёвых актывістаў, якія імкнуцца да актыўных дзеянняў на палітычным небасхіле, не заўсёды размеючы дзеля чаго і навошта змагацца.
    Так, у “даведніку” пра “беларускі нацыяналізм” мы знаходзім і такое азначэнне:
    Беларускі нацыяналізм гэта вызволъны, аб’яднаўчы грамадска-палітычны рух, які на аснове яднання ў суцэлъны фронт усіх паборнікаў дзяржаўнай самастойнасці мабілізуе найшырэйшыя народныя масы да барацъбы за волю народа і чалавека, за нацыяналъную, палітычную ды сацыяльную справядлівасць, за аднаўленне на беларускіх этнічных землях Беларускай Незалежнай Нацыяналънай Дзяржавы адзінага гаранта існавання і працвітання нацыі.
    Тут панятак “нацыяналізм” ад светагляднага, ідэалагічнага прынцыпу звужваецца да працэсу “руху” за “волю народа і чалавека” і за “аднаўлененне дзяржаўнасці.” Гэтыя голыя словы мала нясуць сэнсавай нагрузкі, а аднаўленне дзяржаўнасці наагул фармальна лішні праект, бо беларускую дзяржаву аднаўляць не трэба яна ёсць. Трэба другое: напоўніць яе нацыянальным зместам, а вось праектам гэтага якраз і павінен займаецца беларускі нацыяналізм.
    Трэба ў гэтым звязку заўважыць, што захапленне актыўным змаганнем не заўсёды ёсць змаганнем за нацыянальныя інтарэсы беларусаў. Чытаючы памянёны “даведнік”, можна ўбачыць, што большасць тых “нацыяналістаў”, што прыточваюць аўтары ў прык­лад, насамрэч часцей за ўсё ёсць антыкамуністамі ці проста не згоднымі з рэжымам людзьмі. I агулам залічаць іх усіх да нацыяналістаў мы не маем ніякага права.
    3. Фармулёўка беларускага нацыяналізму
    Амаль усе палітыкі і навукоўцы, што спрабавалі займацца пастаўленай праблемай, паказваюць ці вельмі павярхоўнае разумение праблемы, ці прапануюць проста памылковыя падыходы.
    Вышэй, у літаратурным і філасофскім раздзелах, мы азнаёміліся з некаторымі сучаснымі падыходамі да беларускай нацыянальнай ідэі ў тэарэтычным плане. Відавочна, што тэорыя беларускага нацыяналізму яшчэ робіць толькі першыя крокі.
    У практычным плане рэалізацыя беларускага нацыяналізму ў культурна развітую нацыю выглядае яшчэ болып праблематычнай. Апрача атрыбута дзяржаўнай незалежнасці, які нам нечакана і незаслужана падарыла гістарычная авантура пачатку 1990-х гг., нам, беларусам, амаль няма чым пахваліцца ў сэнсе практычнага ўцеляснення здаровай нацыянальнай ідэі ў жыццё Беларусі і жыццё нацыі.
    Якой павінна быць фармулёўка беларускага нацыналізму?
    Мне падаецца, што немажліва знайсці універсальнае формулы Беларускай нацыянальнай ідэі. Ніжэй прапануюцца толькі некаторыя простыя падыходы да праблемы, якія, на мой пагляд, відавочныя і не патрабуюць нейкіх празмерных высілкаў.
    У першым раздзеле быў дадзены агляд сучасных уяўленняў аб нацыяналізме ў свеце і дадзеная універсальная фармулёўка, якой пільнуеццца аўтар гэтай кнігі. У аснове гэтага ўяўлення ляжыць простая праўда:
    Нацыяналізм гэта любасцъ, найперш любасцъ да свайго народу, сваёй Бацькаўшчыны і вера ў яе лепшую будучыню. Гэтая любасцъ не любасцъ-эрас, з пачуццёвымі, фізічнымі адносінамі паміж аб’ектамі, і не любасць-філія паміж сябрамі. Гэта любасцъ-агапэ Божая любасцъ, асветленая хрысціянствам.
    Некаторыя папярэднія заўвагі. Трэба канстатаваць відавочны факт: апазіцыйны рух на дадзеным этапе фактычна зайшоў у тупік і мала здольны да сапраўднага змагання за дэмакратыю, правы чалавека і наагул за вывад Беларусі з глыбокага крызісу. Таму патрэбны кардынальна новы падыход да гэтай праблемы пры складзенай сітуацыі.
    Першае: мы павінны выразна ведаць: “Чаго мы хочам?”.
    Другое (калі ўжо ведаем адказ на першае пытан­ие): мы павінны даць адказ на сакраментальнае пы­тание “Што рабіць?”
    Здаецца, большасць грамадзянаў Беларусі будуць салідарнымі ў першым пытанні усе мы хочам лепшага жыцця. Праўда, гэтае “лепшае жыццё” людзі разумеюць па-рознаму. Большасці, зразумела, трэба мець больш грошай пры мінімуме высілкаў. Ёсць такія, што скажуць: годнае жыццё гэта не толькі грошы, гэта культура, родная мова, гэта АйчынаБеларусь. Ёсць і вялікая трэцяя трупа людзей, якая дакладна не ведае таго, чаго яна хоча, але не супраць і першага, і другога падыходаў.
    Таму развязанне другога пытания будзе залежаць ад таго кантынгенту грамадзян, з якім мы маем спра­ву. Мы павінны падысці да адказу на пытанне “Што рабіць?” гнутка, і падаць яго не адназначным спосабам, а так, каб нашыя прапановы былі блізкія і зразумелыя максімальна большаму колу грамадзянаў Беларусі. Мы, прыкладам, мусім (прынамсі, на пер­шым этапе) адкінуць збрыдлыя большасці нашых грамадзянаў “культурніцкія” захады за агулънае панаванне беларускай мовы. Да абсурду даходзяць некаторыя сцверджанні дзеячоў з ТБМ, прынамсі такое: будзе мова будзе і дэмакратыя. Заўсёды хочацца адказаць на гэтую тэзу наступнае: “Не бу­дзе, спадарове, гэта так проста. Шлях да цывілізаванага грамадства доўгі і складаны”.
    Перш за ўсё нам трэба вызначыць прыярытэты, забіць трывалыя палі ў гэтае няўстойлівае, зменлі-
    вае грамадства, даць такую ідэю, якая б здаволіла ўсіх. Принята называць такую кіроўную ідэю ў грамадстве нацыянальнай. Якой жа павінна быць беларуская нацыянальная ідэя?
    Трэба заўважыць тое, што наагул само спалучэнне слоў беларуская нацыянальная ідэя незразумелае “сярэдняму” жыхару нашай краіны. Таму мы павінны беларускую нацыянальную ідэю фармуляваць як бы ў двух вымярэннях:
    А для дасведчаных грамадзянаў;
    Б для болыпасці “электарату”.
    Фармулёўка беларускаіі нацыянальнай ідэі для групы А
    Найперш мы павінны цвёрда ўсведаміць, што бе­ларуская нацыянальная ідэя — гэта праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы.
    Галоўныя атрыбуты беларускай нацыянальнай ідэі (далей БН1):
    1.	БНІ імкненне грамадзяніна Беларусі ўсведаміць сябе ў сваёй нацыі і сваёй нацыянальнай дзяржаве;
    2.	БНІ ёсць выразнік акрэсленага тыну культуры, уласцівага беларускаму этнасу, і ўлучае эканоміку, вытворчасць, адукацыю, рэлігію, мастацтва, літаратуру, іншыя складнікі ўсёй сведамай і мэтнай дзейнасці грамадзянаў.
    Канкрэтызуем гэтую пазіцыю па асноўных галінах культуры:
    а)	Нацыянальная эканоміка. Некаторыя эканамісты (прыкладам, Л. Злотнікаў) лічаць, што не існуе нацыянальнай эканомікі. Гэта не зусім слушнае меркаванне. Менавіта ўпор на нацынальныя каштоўнасці і дазволіў пасляваеннай Нямеччыне хутка выйсці з крызісу. Людвіг Эрхард, творца пасляваеннай нямецкай эканомікі, назваў новую эканамічную праграму “нямецкім цудам”. ФРГ, дзякуючы прадуманай і нацыянальна прыстасаванай эканамічнай праграме, за невялікі тэрмін (1947-1953 гг.) выйшла з стану поўнага разбурэння і стала перадавой еўрапейскай краінай.
    Кожная перадавая дзяржава дасягнула сваіх поспехаў якраз дзякуючы сваім нацыянальным асаблівасцям у эканамічнай галіне. Прикладам, тая ж Японія мае фірму “Sony”, ведамую ўсяму свету. I ў сваёй галіне гэтая фірма амаль не мае сабе роўных.
    Апрача тэхналагічных нацыянальных асаблівасцяў, пры стварэнні эканамічных праектаў вялікую ролю маюць таксама тэрытарыяльныя і геапалітычныя асаблівасці размяшчэння краіны. Сюды ўваходзяць як прыродныя багацці, нетры, лясы і азёры, так і размяшчэнне краіны. Прыкладам, шэраг еўрапейскіх краін маюць значны даход ад транзіту таварапатокаў праз тэрыторыю (Швейцарыя, Чэхія, Аўстрыя, інш.). Беларусь таксама мае ўсе гэтыя атрибуты.
    б)	Нацыяналъная адукацыя. Навучанне павінна праводзіцца на мове тытулънай нацыі дзяржавы Але гэта толькі ў ідэале, пераход на беларускую мову мае быць паступовым, гнуткім, нават “неадчувальным”. Для таго, каб унікнуць дыскрымінацыі нацы­янальных мяншыняў, на тэрыторыі іх пражыцця побач з звычайнымі навучальнымі ўстановамі адкрываюцца школы з роднай мовай мяншыняў.