Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
Нездарма галоўная апора прэзідэнта пенсіянеры, бедныя і занядбаныя страты грамадства далёка не найадукаванейшыя людзі. Нездарма ўсе крымінальныя элементы так заўзімаюцца за “Бацьку”. I, наадварот, творчыя, адукаваныя і таленавітыя
людзі гэта найнепрыемнейшыя і непажаданыя персоны. Найяскравейшы прыклад: ігнараванне на дзяржаўным роўні нацыянальнай трагедыі смерці эпахальных пісьменнікаў Васіля Быкава і Янкі Брыля.
I на аснове гэтых новых “творчых прынцыпаў” будуецца новая беларуская нацыя і ідэалогія беларускай дзяржавы па ўсім спектры напіага жыцця.
Прымардыяльныя каштоўнасці для беларускага грамадзяніна набываюць усё меншы сэнс, а часам робяцца адмоўнымі.
Э. Сміт пісаў: ’’Часта выходзіць, што інструментальныя і сацыяльныя канструкцыянісцкія мадэлі, якія ствараліся для тлумачэння “палітыкі ідэнтычнасці” і грамадзянскага нацыяналізму ў заможных, стабільных краінах Захаду, не падыходзяць для ацэньвання таго, што Лайокл Білінг назваў “гарачымі” нацыяналізмамі Усходняй Еўропы былога Савецкага Саюза, Азіі і Афрыкі”.
3 нашага гледзішча канструяванне культурнай прымардыяльнасці для беларусаў мае болыпае значэнне, чым для многіх іншых нацыяў. Для Расіі гэтае пытанне не стаіць з дзяцінства рускі чалавек выхоўваецца ў рэчышчы рускай культуры. Сярэдні ж беларус выхоўваецца ў рэчышчы не сваёй беларускай культуры, а культуры іншай дзяржавы рускай. Далей болей. 3 дзяцінства яму гэтаму сярэдняму беларусу убіваюць у галаву, што ён хоць і не зусім рускі, але таксама належыць да культуры высокай — нават самай багатай ў прыраўнанні з культурам! іншых нацыяў.
Беларус адразу пастаўлены ў сітуацыю прыраўнання сваёй культуры і Расійскай культуры, і апошняя адназначна мае вялікую перавагу прынамсі, так выяўлена гэтая дылема: у рускіх Пушкін, Талстой і г. д., а ў беларусаў такога рангу людзей, маўляў, няма. А гэтую ж дылему можна падаць зусім інакш. Болып за тое, у рускіх няма вялікага пісьменніка Васіля Быкава, няма выдатнага майстра гістарычнага рамана Уладзіміра Караткевіча, няма гені-
яльнага майстры апавядання Міхася Стральцова... I гэта толькі за нейкіх сто гадоў існавання новай беларускай культуры, што пачалася пасля з’яўлення літаратурнай беларускай мовы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Дык у якой літаратуры перспектыў больш?
Тую тэндэнцыйную гісторыю, якую распачала яшчэ цэлая плеяда царскіх расійскіх гісторыкаў, а потым паспяхова “развілі” савецкія гісторыкі на чале з беларускім “навукоўцам” Л. Абэцэдарскім, паспяхова завяршаюць цяперашнія “ідэолагі”. I цяпер выходзіць, што беларускай нацыі, і нават народнасці, не было амаль да нашых часоў, і толькі дзякуючы нашаму ўсенароднаабранаму прэзідэнту і перамозе ў Айчыннай вайне яна ўтварылася і з кожным годам квітнее ўсё болып.
Фактычна, у Беларусі ўтварылася сітуацыя, якая не мае аналагаў у сусветнай гісторыі.
Ужо 10 гадоў (пасля славутага рэферэндума і дзяржаўнага перавароту, у выніку якога, відавочна, пажыццёва быў абраны Аляксандр Лукашэнка) у нашай краіне ідзе паралельнае кшталтаванне дзвюх культур адной на базе рускай мовы, другой на базе беларускай, і падобна да таго, што адпаведна ідзе паралельнае канструяванне двух нацыяў, прычым на аснове аднаго і таго ж беларускага этнасу з некаторымі дадаткамі іншых этнасаў.
Культура новага часу (культура-2). Пачатак яе датуецца 1996-м годам годам трыумфальнага ўваходжання ў палітыку прэзідэнта А. Г. Лукашэнкі, мае афіцыйную дзяржаўную ідэалогію, якая можа быць прынятая за аснову нацыянальнай. Каб адрозніць яе ад традыцыйнай культуры і традыцыйнага нацыяналізму, узнікае патрэба ўвядзення новага тэрміна і для азначэння гэтай новай нацыянальнай ідэі. Зрэшты, пакінем тую працу прыхільнікам культуры-2. Была ж “савецкая беларуская нацыя”, нешта такое можа быць і ў гэтым выпадку. Успомню, прыкладам, што ў апошні час нават з’явіўся тэрмін “лукашэнкаўскі нацыяналізм”.
Частка грамадства, якая прымае гэтую ідэалогію, добра арганізаваная, і цалкам рэальна, што яна можа ператварыцца ў асобную нацыю, адной з галоўных рысаў якой ёсць расійская мова, а дакладней, трасянка на грунце расійскай мовы, бо ёй уласціва беларускае вымаўленне, і з паходжання гэтыя людзі беларусы, перадусім выхадцы з сяла.
У гістарыяграфіі гэтай беларускай нацыі-2 (я пакіну за традыцыйнымі беларусамі тэрмін проста “беларуская нацыя”) пануе ідэя “старэйшага брата”, савецкая сімволіка, мастацкая літаратура для іх існуе толькі расійская, з выняткам, можа, беларускіх класікаў Купалы і Коласа, хоць большасць памянёнага электарату і іх наўрад ці чытала. А калі тыя і былі прачытаная, прыкладам, у школе, то ў перакладзе на расійскую мову. Быкаў і Караткевіч для гэтай нацыі-2 забароненыя пісьменнікі-нацыяналісты.
Музыка нацыі-2 расійская папса, іншая субкультура. Яны добра арыентуюцца ў расійскай музычнай прасторы і ведаюць нават біяграфіі расійскіх спевакоў.
Рэлігія перадусім яны не вераць у Бога, атэісты. Для іх таксама характэрна захапленне рознымі ўсходнімі рэлігіямі, гадалкамі і экстрасенсамі. Традыцыі яны шануюць даволі актыўна. Прыкладам, на Радуніцу схадзіць на могілкі і напіцца там гарэлкі для іх вельмі важны рытуал.
Носьбіты гэтай нацыянальнай ідэі-2 электарат Лукашэнкі: сяляне, пенсіянеры, людзі пераважна малаадукаваныя, кар’ерысты і наагул “саўкі”.
Тэты электарат ці нацыянальная супольнасць, якая будзе вызнаваць усе памянёныя каштоўнасці, імаверна, не адмовіцца ад назвы “беларуская нацыя” (у нашым разглядзе “нацыя-2”). I яны будуць носьбітамі іміджа, які цяпер маюць: “беларусы гэта такая нацыя, што, маючы сваю мову, не карыстаецца ёй, якая не мае сваёй гісторыі і сімволікі і якая імкнецца зліцца з Расіяй”.
Культура традыцыйная (будзем яе абазначаць як “культураГ’, ці як беларуская Культура з вялікай
літары). Існуе перадусім сярод апанентаў рэжыму Лукашэнкі. Пашырана перадусім сярод інтэлігенцыі, нацыянальных элітаў. Мае недзяржаўную прэсу, замежнае радыё (“Свабода”, “Радыё Рацыя”), не мае сваёй тэлевізіі, за выняткам нядаўна адкрытага на тэрыторыі Польшчы беларускамоўнага канала “Belsat”.
Брак сродкаў масавай інфармацыі ў кулътуры-1 кампенсуецца вялікай разнастайнасцю інтэрнэт-сайтаў, дзе, фактычна, і ідзе працэс развіцця гэтай культуры. Пасля рэформы і прыняцця адзінага правапісу і граматыкі літаратурнай беларускай мовы можа быць цалкам сфармулявана ідэя носьбітаў гэтай нацыі. Немажлівасць атрымання беларускамоўнай адукацыі можа быць таксама кампенсавана з дапамогай сродкаў Інтэрнэта. У гэтай трупы людзей вялікая перавага ў гістарычных каранях. Прымардыяльная культура гэтых людзей грунтуецца на гісторыі, напісанай Міколам Ермаловічам, Генадзем Сагановічам, Анатолем Грыцкевічам, іншымі гісторыкамі. Літаратура гэтай культуры вельмі багатая і сягая часоў “Слова аб палку Ігаравым”, развівалася Ф. Скарынам і С. Будным, атрымала нацыянальную афарбоўку праз Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча і Янку Купалу і дасягнула свайго росквіту ў XX ст. Музыка культуры-1 багатая і разнастайная ад класічнай (М. Равенскі, М. Куліковіч, М. Забэйда-Суміцкі) да беларускага року (“NRM”, “Крама”, “Bonda”, “Новае неба”...) і самабытных фальклорных гуртоў “Ліцвіны”, “Неруш”, “Свята”, “Крупіцкія музыкі”, “Тутэйшая шляхта” і г. д.).
Людзі, якія вызнаюць беларускую Культуру, да гэтай пары не ўсведамляюць сябе як нешта іншае ад кулътуры-2. Аднак з цягам часу розніца паміж імі будзе станавіцца ўсё глыбейшай. Таму можна і нават трэба, увесці асобную назву для гэтай нацыі. Калі пакінуць за нацы.яй-2 назву “беларуская” (трэба разумець і тое, што многія з носьбітаў гэтай псеўданацыі шчыра лічаць сябе беларусамі), то, можа, і настаў момант увесці асобную назву заміж старой, і ў пэўным сэнсе “заплямленай” назвы “беларусы”? У якасці варыянта можа быць: “вялікалітоўская” ці
“ліцвінская” нацыя. У гэтых варыянтах адсочваецца пераемнасць з назвай насельніцтва ВКЛ.
Прыняццё новай назвы нацыянальнасці дасць, сваім парадкам, моцны штуршок у выхаванні сведамасці грамадзян. I з другога боку, тэты крок будзе моцным ударам па сучаснай манаполіі літоўцаў у гісторыі і ўтаесамленне іх з насельніцтвам ВКЛ, якое, як ведама (ведама нам, беларусам, а не сучасным літоўцам), было ў сваёй большасці не літоўскім, а на 5/6 беларускім, ці, у нашым варыянце, вялікалітоўскім (ліцвінскім). Сучасныя літоўцы ў гэтым разе могуць прэтэндаваць прыкладна толькі на тую 1/6 частку тэрыторыі ВКЛ, дзе жылі жмудзь і аукштайты.
Зразумела, выкладзены праект выглядае фантастична, але як варыянт мае права на існаванне. Чаму б і не?
Мадэрнісцкі і постмадэрнісцікі падыход да фармавання беларускай нацыі
Трэба адзначыць, што ў цяперашні час вельмі цяжка даць адназначнае фармуляванне нацыянальнай ідэнтычнасці тых людзей, якія лічаць сябе беларусам!. Стракаты набор і культурніцкіх прыкметаў, і палітычных, і гістарычных не даюць мажлівасці даць сціслае азначэнне беларускай нацыі. Але ж рэаліі вымагаюць лічыцца з яшчэ нядаўным фактам запісу ў пашпарце “беларус”, і што яшчэ больш важкае усвядамленнем вялікай колькасці (каля 10 млн.) людзей у Беларусі і за яе межамі сваёй нацыянальнасці як беларускай.
Пры разглядзе гэтага пытання шмат якія аўтары звяртаюцца да нядаўных найменняў беларусаў “ліцвіны”, “русіны”, “тутэйшыя” і нават зусім: няведамым самому народу назовам “крывічы”. А чаму і не дадаць для паўнаты і назву К. Каліноўскага “дзецюкі”?
I пачынаецца, на мой пагляд, марная дыскусія аб сапраўдным назове беларусаў. У артыкуле з красамоўнай назвай “Харызма тутэйшасці” А. Насута, прыкладам, аналізуючы ланцужок: “ліцвін тутэй-
шы беларус” вылучае “тутэйшасць” як больш “беларускую” (“харызма тутэйшасці”). Існуюць і адзнакі такога кшталту: «У “тутэйшым”, выходзячы з дадзенага гарызонту досьведу, “памёр” ужо ліцвін, але яшчэ “не нарадзіўся” “беларус”» (В. Булгакаў).
Насамрэч, усе гэтыя развагі пра найбольш беларускую назву беларусаў не маюць цяпер аніякага сэнсу. Усе памянёныя назвы беларусаў адносяцца да гісторыі і не больш за тое. Да саміх беларусаў яны не маюць ніякага дачынення. Прыводзіцца, прыкладам, цытата Яўхіма Карскага што да назвы “беларус”:
У наш час просты люд у Беларусі не ведае гэтага назову. На пытанне: хто ты? Просты чалавек адказвае рускі, а калі ён каталік, то называв сябе каталіком, або палякам; часам сваю радзіму называв Літвой, а то і проста скажа, што ён “тутэйшы” (tutejszy) мясцовы, канечне процістаўляючы сябе таму, хто гаворыцъ па-вялікаруску як прыхадню ў заходнім краі.