• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    У гарадах уніяты не дапускалі праваслаўных да гарадскіх пасад, у вёсках сілай прымушалі святароў прымаць унію, а ў разе адмовы аддавалі цэрквы габрэям у арэнду.
    Валынскі пасол Лаўрэнцій Дрэвінскі на Варшаўскім сойме ў 1620 г. гаварыў: “Ужо ў вялікіх гара­дах цэрквы запячатаныя, маёнткі царкоўныя разрабаваныя, у манастырах няма манахаў там трымаюць скаціну. Манахаў праваслаўных ловяць на дарогах, б’юць і садзяць у турму”.1
    Трэба адзначыць, што такія традыцыі нецярпімасці да іншаверцаў былі традыцыйнымі для дзяржаў каталіцкага свету і ў тым ліку Полыпчы. Уладзіслаў Серчык2 сцвярджае, што Рэч Паспалітая была краем неталерантным, і для ўтварэння адзінай дзяржавы з ВКЛ у 1575 г. быў прыняты акт Варшаўскай
    1 Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. Мн., 1990.
    2 Unia Brzeska. Przeglad kresowy, 1/91.
    канфедэрацыі, паводле якога людзям розных веравызнанняў гарантаваліся б незалежныя вызнанні веры, адрознай ад каталіцкай. Аднак ужо праз ме­сяц пасля прыняцця Варшаўскай канфедэрацыі яна была апратэставана прымасам Якубам Уханскім, а з духавенства яе падпісалі толькі два біскупы. Супраць талеранцыі выступіў нават ведамы палеміст у спрэчках паміж праваслаўнымі і каталікамі Пётр Скарга.
    Пазней польскія ўлады спрабавалі ўлагодзіць канфесійныя пытанні. У прыватнасці, кароль Уладзіслаў IV заклікаў да згоды і прызнаў фармальна праваслаўе, хацеў нават утварыць праваслаўную патрыярхію. Але зноў-такі нічога не выйшла, бо та­кая акцыя была не да густу Рыму. Урэшце, адбылося паўстанне Багдана Хмяльніцкага, мэта якога ўжо не проста змаганне за правы праваслаўнага насельніцтва, а ліквідацыя уніі, што было адлюстравана ў Перэяслаўскім прашэнні 1649 г.: “Няволя, якую церпіць наш народ рускі (а на той час “рускі” было назвай усяго ўсходне-славянскага насельніцтва Рэчы Паспалітай беларускіх і ўкраінскіх зямель (заўвага аўтара АА.)) горш за турэцкую праз унію, і яе трэба знесці”, і яшчэ: “Уніі каб не было, толькі рымскі і грэцкі закон”.
    Такія пажаданні з цягам часу былі ўсё болып анахранічныя, і праваслаўе рабілася прарасійскім, а каталіцызм (у тым ліку і грэка-каталіцызм) рабіўся прапольскім. Апошнія гады існавання уніі прайшлі пад знакам адыходу ад усходніх абрадаў, увядзення «пальшчызны» нават у літургію. Таму нядзіўна, што некалькі мільёнаў беларусаў-уніятаў пасля 1839 г. прынялі каталіцызм і назаўсёды былі “страчаны” для беларускай нацыі.
    Выходзячы з гэтага, становіцца зразумела, як недарэчна гучыць заява дэкана грэка-католікаў Беларусі П. Кузьмічова (ЛіМ N 2, 1992 г. “Пра талерантнасць беларусаў”), што “расійскія улады... забаранілі уніяцкую царкву, якая перашкаджала рабіць беларусаў талерантнымі, бо гістарычна высту­пала супраць прыгнёту насельніцтва”. Я мушу
    сказаць, што наадварот прыгнёт праваслаўных ішоў некалькі стагоддзяў, і ініцыятыва кладзецца толькі на грэка-католікаў (“чыстыя” католікі рымскага абраду заўсёды выглядаюць шмат пристойней).
    Далей паважаны дэкан змешвае зноў дзве розныя рэчы: “пакуль беларусы размаўлялі па-беларуску, забараніць уніяцкую царкву было немагчыма”. Выходзіць, што беларусы кінулі ні з таго ні з гэтага сваю мову, а таму ўладам прыйшлося закрываць уніяцкія цэрквы. А тое, што на пачатку XX ст., калі аб уніі ўжо ніхто і не ўспамінаў, пачалася сапраўдная хваля беларускага адраджэння, калі просты народ незалежна ад таго, ці хадзіў ён у праваслаўную царкву, ці каталіцкі касцёл, пагалоўна гаварыў на сваёй старажытнай беларускай мове ці не сведчыць гэта пра спробу стварэння камусьці выгаднага міфа аб станоўчай ролі уніі ў гісторыі беларусаў. Праўда ж зусім іншая. Усе тыя міжусобныя войны сярод беларусаў, зусім не талерантныя паводзіны часткі духавенства і іншых шляхетных здраднікаў цалкам кладуцца на унію.
    Выгадна ж гэта было толькі Рыму дзеля ажыццяўлення спрадвечнай мары католікаў панавання над усім светам.
    Цікава, што і праваслаўныя і каталіцкія сучасныя даследнікі сыходзяцца ў ацэне адмоўнай ролі уніі ў гісторыі.
    Экуменізм мажлівы толькі пры наяўнасці той жа талерантнасці і паразумення паміж людзьмі, чаго бракавала нашым продкам праз многія стагоддзі. I хочацца закончыць разгляд уніяцкай праблемы цытатай з ужо памянёнага артыкула М. Серчыка: Імкненне да еднасці хрысціянскага свету вымагае адказнасці, таксама як і палітычнае імкненне да інтэграцыі еўрапейскай... Калі гісторыя ёсць настаўніца жыцця, прыслухаемся ўважліва да голасу мінулага, каб больш не паўтараць ужо раз зробленых памылак.
    Ніжэй я адумысна яшчэ вярнуся да уніяцкай праб­лемы.
    На заканчанне зазірнем і ў нашу гістарычную эпо­ху, пачатак XXI ст. Можа, славутая талерантнасць стала рысай беларусаў зусім нядаўна?
    Сапраўды, сёння на нашай тэрыторыі вонкі не відаць ніякіх нацыянальных канфліктаў, як, прыкладам, на Каўказе ці дзе ў Сербіі. Усё ціха, усё “прыстойненька”. Усе гавораць па-расійску (з выняткам асобных мясцін, дзе гучыць паўпольская мова). Многія галасуюць успомнім рэферэндум 1990 г. за Саюз ССР, ці за СНД і ўваходжанне “в единую рублё­вую зону”, ці за гэтак званы Саюз Беларусі з Расіяй... А між іншага, тая ж Расія з намі жыць супольна не вельмі імкнецца, пра што сведчаць бясконцыя непаразуменні пры аб’яднанні нашых грашовых сістэм ці нахабныя паводзіны расійскага ўрада пры штучным утварэнні нафтавай праблемы. У той жа час амаль усе былыя рэспублікі СССР ідуць сваімі шляхамі і робяць сваю будучыню не зважаючы на “старэйшага брата”.
    Дык што ж гэта за народ беларусы? ЧаМу мы так імкнемся пазбавіцца дзяржаўнай незалежнасці? Прарасійскія настроі ёсць і ў нашых камуністаў (у адрозненне, скажам, ад грузінскіх), і нават у боль­ший часткі насельніцтва. Можа, такое становішча і завецца беларускай талерантнасцю? Дык жа не! Ніякая гэта не цярпімасць беларускай нацыі да іншых нацыяў. Гэта завецца нацыянальным нігілізмам, пагардай да сваёй нацыі, мовы і гісторыі. Вось такія рысы сапраўды адлюстроўваюць існасць сучаснага беларускага грамадзяніна. Варта задумацца, што хаваецца пад выдуманай талерантнасцю. А хаваецца нікчэмнасць і душэўная пустэча, жабрацкая псіхалогія і палітычны сервілізм. Ведама, гэтаму прычынай болып як 70-гадовае панаванне камуністычнай ідэалогіі. За тэты час мы, відаць, многа сваіх адметных нацыянальных рыс страцілі, і нам нібы ў на­смешку прыляпілі ярлык “талерантнага народа”.
    Гаварыць жа аб талерантнасці выпадае, перш за ўсё, толькі з псіхалагічнага ці этычнага боку. Хут-
    чэй за ўсё яна характарыстыка пэўнага чалавека, а ў болып агульным сэнсе характарыстыка ступені развіцця грамадства. Чым больш высокі ровень цывілізаванасці грамадства тым больш уласцівая яму цярпімасць да іншадумцаў, імкненне да еднасці і любові сярод людзей. А такія катэгорыі характарызуюць большасць развітых краін Еўропы і Амерыкі. Менш за ўсе традыцыі талерантнасці ўласцівыя посткамуністычным краінам, у тым ліку і Беларусі.
    Окончу на больш аптымістычнай ноце. Калі мы ўсё ж гаворым пра талерантнасць у Беларусі, то гэта значыць, што традыцыі Вялікага княства Літоўскага, як еўрапейскай дзяржавы, жывуць, і нам застаецца аднавіць ВКЛ у форме незалежнай, нацыянальнай і дэмакратычнай дзяржавы Беларусь. Будзем спадзявацца, што ў ІІІ-м тысячагоддзі мы будзем “людзьмі звацца”!
    6.	Пра беларускую ідэнтычнасць
    Пра нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў, так ці інакш, я разважаю на працягу ўсёй кнігі. Але хацелася б зрабіць некалькі заўваг асобна, у звязку з з’яўленнем вялікай колькасці публікацыяў на гэтую тэму.
    Вось, прыкладам, пазіцыя Г. Міненкова, які прысвяціў праблеме ідэнтычнасці кнігу ’’Проблема рели­гиозно-культурной идентичности в русской мысли ХІХ-ХХ веков”. (Мінск, 2003). Што да беларускай ідэнтычнасці ў артыкуле “Еўрапейская ідэнтычнасць як гарызонт беларускага ўяўлення”, ён піша:
    Беларусь заўсёды імкнулася ў еўрапейскую прастору і пачынала сваю гісторыю як еўрапейская куль­тура, але пры гэтым пастпаянна, з прычыны самых розных гістарычных абставін, аказвалася вырванай з гэтай. просторы.	,
    На мой пагляд, гэта голая фраза. Беларусь ніколі, нікуды не імкнулася. А, калі можна так выразіцца, “імкнулася” толькі быць сабой, беларусы вялікія да-
    маседы. Наадварот, мала якая краіна так была сама сабой, як Беларусь. У нас стагоддзямі існавала сваё праваслаўе, якое ў цяжкіх умовах процістаяння Маскоўскаму праваслаўю захоўвала сваю аўтакефалію (XIV-XVI стет.). Мала якая краіна так упарта не рабілася неафітскай у сэнсе непрыняцця каталіцызму ў маштабах краіны. Як нейкі кампраміс была прынятая унія, але не каталіцызм. Так ящчэ было толькі ў Украіне. У Еўропе так не рабілася. Пратэстанты, прыкладам, легка ўзгадаваліся ў сэрцы каталіцызму Германіі, Францыі, і імгненна запаланілі ўсю Еўропу. Некаторыя краіны нават цалком ці балы шынёй насельніцтва сталі пратэстанцкімі (Швецыя, палова той жа Германіі, іншыя.). Беларусь! ж упар­та захоўвалі веру продкаў праваслаўе, часова, праўда, (243 гады) у форме уніі, якая, аднак, цалкам захавала ўсходні абрад.
    I далей у Міненкова: “Ідучы за Акудовічам, а таксама В. Булгакавым, можна сказаць, што асэнсаванне беларускай ідэнтычнасці і яе межаў патрабуе сёння новага тыпу мыслення. Зразумела, гэты тып мыслення павінен улучацца ў кантэкст еўрапейскай ідэнтычнасці...”
    Тэты “новы тып мыслення” паводле Акудовіча і Булгакава я ўжо часткова аналізаваў. Ён, апрача даволі сумнеўнай трактоўкі беларускасці і скажэння нашай гісторыі і літаратуры, не нясе станоўчага, новага дыскурсу. I яшчэ, што такое “еўрапейская ідэнтычнасць”, пра якую любіць гаварыць А. Міненкоў? На нашую думку, гэта амаль тое самае, што і славянскае брацтва, ці “славянская ідэнтычнасць”. Можна проста сказаць касмапалітызм. Трэба замяніць усе навамодныя слоўцы адным ведамым тэрмінам “касмапалітызм” і не выдумваць новых слоў накшталт “еўрапейскай ідэнтычнасці”. Ніжэй аўтар так і піша: “беларускі вопыт разглядаецца як частка болып шырокага, радавога вопыту”. I зусім на мяжы ганьбавання беларускай культуры: “Менавіта таму, згодзімся з Бабковым, “як цэльная і поўная, бела-
    руская культура можа адбыцца у сённяшніх умовах толькі як культура памежжа, як культура нутраной размежаванасці, сустрэчы і пераходу адметных (рознанакіраваных, канфліктных) культур­ных частак”. Наша культура, выходзіць, “можа ад­быцца!”, г. зн. яе яшчэ няма. I адбыцца яна можа толькі як культура памежжа. Цяжка пагадзіцца з гэтай тэзай. Наша культура старажытная Каложа і Мірскі замак, Віленскае барока і “Літоўскі сшытак”, Статут ВКЛ і Літоўскія метрыкі, Скарына і Будны, Васіль Быкаў і Уладзімір Караткевіч. А вы кажаце памежжа!