• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Крах Напалеонаўскай імперыі ў 1815 г. беспася-
    рэдне звязаны з абуджэннем нацыянальных пачуццяў у французаў. Калі Луі XVIII прапанавалі трон ягоных продкаў Бурбонаў, то публічнае паведамленне аб перасячэнні ім мяжы было такога зместу: “Яшчэ адзін француз вяртаецца ў Францыю”. I гэтая патрыятычная акалічнасць стала вызначальнай у лёсе наступных манархаў: усе яны ў першую чаргу былі прадстаўнікамі сваёй дзяржавы, а ўжо потым ўладарамі.
    3 самага пачатку нацыяналізм заявіў аб сабе як сіла, процілеглая касмапалітызму, і асабліва яскрава гэта адчулася ў перыяд супраціўлення Напалеону Банапарту. У той час менавіта нацыяналізм стаў той вырашальнай сілай, што дапамагла канчаткова звергнуць Напалеона. I гэтая падзея стала першай у сусветнай гісторыі, калі ўвачавідкі была наказана сіла нацыяналізму. Далейшыя гістарычныя падзеі яшчэ больш выявілі сілу нацыяналізму, а XX ст. аказалася прасякнутым ім наскрозь.
    Першая сусветная вайна (1914-1918) упершыню ў гісторыі аказалася вайной, выкліканай не рэлігійнымі ці тэрытарыяльнымі супярэчнасцямі, а менавіта нацыянальнымі. Апошнія еўрапейскія войны (Сербія, Чачня) носяць ужо яскрава выражаны нацыянальны характар.
    У XX ст. нацыяналізм канчаткова сцвердзіў сябе як дактрына. Прычым у адрозненне ад лібералізму, сацыялізму і іншых вядомых дактрын, якія маюць адну важную супольную рысу права выбару, права распараджацца сваёй свабодай на сваё жаданне, нацыяналізм не мае такой магчымасці, ён нясе ў сабе жорсткую залежнасць ад сваёй нацыі, і гэтую залежнасць чалавек не можа мяняць на сваё жаданне. У гэтым і ёсць сутнасць нацыянальнага монатэізму, аб якім гаварылася вышэй.
    Цяпер аб лібералізме гэтай эпохі. Лібералізм на пачатку XIX ст., як у Англіі, так і ў Францыі, з самага пачатку ставіў на першы план эканамічныя законы і менавіта законы свабоднага рынку. На першым этапе ён не супярэчыў нацыяналізму і на-
    ват дапаўняў яго. Лібералы ставілі на першы план асобу чалавека, яго індывідуальнасць. I тое, што гэтая індывідуальнасць вызначаецца такой адметнасцю як нацыя, на першы погляд не супярэчыць лібералізму, што і было характэрнай рысай еўрапейскай палітыкі да рэвалюцыі 1848 г. Наогул у большасці краін Еўропы да 1848 г. уздым нацыянальнай ідэалогіі быў звязаны з лібералізмам. Пасля рэвалюцыі 1848 г. лібералы ўбачылі ў нацыяналізме сімптомы нарастаючай напружанасці ў сувязі з масавай індустрыялізацыяй і дэмакратызацыяй грамадства.
    Менавіта апошнія фактары (уздым тэхнакратыі) прывялі да вызвалення чалавека ад руціннай працы, далі адносную свабоду для духоўнага развіцця, што ў сваю чаргу прывяло да фармавання новай якасці асобы чалавека нацыянальнай сведамасці і неабходнасці жыцця чалавека ў нацыі.
    У сваёй выдатнай кнізе “Нацыяналізм у XX стагоддзі”, надрукаванай на беларускай мове ў Мінску ў 1994 г., Энтані Сміт пісаў: «Аптымістычныя прагнозы лібералаў аб тым, што урбанізацыя, індустрыялізацыя звядуць да мінімуму прывабнасць нацыяналізму, паказалі сябе памылковымі».
    Супярэчнасці паміж ліберальным і нацыяналістычным светаўспрыманнем яскрава прадэманстравала дзейнасць такога ведамага ранняга нацыяналіста XIX ст., як Джузеппе Мадзіні. Мадзіні быў італьянскім патрыётам і імкнуўся да аб’яднання ўсіх італьянскіх зямель пад адзіным урадам. Ён верыў у нацыянальнае самавызначэнне як крыніцу ўсіх палітычных праблем. Для яго любая форма індывідуальнага самасцвярджэння, што з’яўляецца стрыжнем лібералізму, была раўназначнай здрадзе нацыі. Яго галоўная праца «Абавязкі чалавека» ўжо загалоўкам дэманструе выклік ліберальнаму прынцыпу прынцыпу індывідуальных правоў асобы. Аднак Мадзіні з іншага боку быў касмапалітам, у гэтым ён быў разам з лібераламі, якія верылі, што будуць працаваць не для асобных людзей, а для ўсяго чалавецтва. Мэтай
    лібералаў, якую падтрымліваў Мадзіні, была садружнасць дэмакратычных дзяржаў, што мірна супрацоўнічаюць у рамках універсальнага свабоднага рынку. Канцэпцыя сусветнага парадку Мадзіні гэта свет асобных нацыяў, якія мірна супрацоўнічаюць паміж сабой для дасягнення універсальнага дабрабыту чалавецтва. У сваёй праграме ён апеляваў да лібералізму сусветнага парадку. Аднак блізкасць ідэалогій Мадзіні і лібералізму была даволі павярхоўнай. Сутнасць у тым, што Мадзіні быў зацікаўлены ў свабодзе нацыянальных калектываў, а не асобных індывідуумаў, што ёсць аснова лібералізму. Лібералы так­сами імкнуліся да мірнага і прагрэсіўнага парадку, але не праз асобныя грамадскія трупы, не праз нацыі. Гэтая вера ў прагрэс развіцця праз індывідуальную свабоду была чужароднай для Мадзіні.
    I таму ён прыклаў шмат намаганняў, каб аб’яднаць італьянскія рэгіёны. Ён лічыў, што нацыянальнае яднанне з’яўляецца першасным, і прэтэнзіі індывідуума павінны культываваць свае асабістыя ўнёскі для прагрэсу ўсяго чалавецтва. Адна з першасных задач урада захоўваць і развіваць нацыянальны характар і нацыянальныя традыцыі.
    Адносна эканамічнага індывідуалізму, у прыватнасці, ідэі свабоднага рынку, Мадзіні быў цалкам абыякавы, і гэта ставіць яго на бок, процілеглы лібералам. Ён бачыў, што канкурэнтная эканоміка спрыяе індывідуальнаму эгаізму, падрыхтоўвае да сутыкненняў брата з братам, а гэта разбурав нацыю, падзяляе яе на розныя варожыя класы.
    Прыклад Мадзіні яскрава паказвае непазбежнасць антаганізму паміж лібераламі і нацыяналістамі і сведчыць пра невырашальнасць гэтага канфлікту.
    Лібералы, кіруючыся рацыянальным мысленнем, лёгка прымаюць нацыянальную ідэю і нацыяналізм, але гэтым яны ўводзяць радыкальна іншы, чужы элемент у сваю ідэалогію.
    3	другога боку, нацыяналісты могуць прымаць і прымаюць ліберальныя ідэі для ўнутранага прагрэсу
    эканомікі, але інтарэсы нацыі пры гэтым маюць безумоўны прыярытэт перад інтарэсамі простых індывідаў.
    Рускі мысляр XIX ст. Канстанцін Лявонцьеў вельмі балюча адчуваў усю згубнасць ідэі лібералізму для народаў, што сталі на шлях незалежнасці і фармавання сваіх нацыяў-дзяржаў. У другой палове XIX ст. лібералізм стаў вельмі моднай ідэалогіяй для шмат якіх краін Еўропы: Германіі, Аўстрыі, Італіі, Расіі і іншых. ... усе гэтыя нацыі, усе гэтыя дзяржавы, усе гэтыя грамадствы зрабілі за 30 гадоў (да 1870-х гг. А. А.) вялізны крок на шляху эгалітарнага лібералізму, дэмакратызацыі раўнапраўнасці; на шляху нутранага змешвання класаў, улад, звычаяў, законаў і г.д. ... Усе грамадствы Захаду за гэ­тыя 30 гадоў больш сталі падобнымі адно на адно, чым былі раней1. К. Лявонцьеў бачыў для сябе ў гэ­тым працэсе жахлівую карціну пераход да дзяржавы касмапалітычнай, спачатку еўрапейскай, а потым і сусветнай. У сувязі з гэтым К. Лявонцьеў быў і супраць панславізму. Ён падзяляе ідэю праваслаўна-культурнага русізму як нацыянальна рускую ідэю і ідэю панславізму, як наследаванне еўрапейскаму эгалітарызму, толькі ўжо на грунце славянскага адзінства. К. Лявонцьеў неаднаразова падкрэслівае, што Еўропа гэта якраз прыклад «неподражанйя». Захоўваючы рускі нацыянальны ідэал Данілеўскага2, ён выступав супраць палітычнага ўсеславянства: Я нападаю на ідэал усеславянскага аб’яднання, калі б то ні было і ў што б там ні было; я лічу гэты апошні ідэал (чыста палітычны) для першага (для ідэалу самабытнасці духоўна-культурнай) вельмі небяспечным ужо толькі па тым, што болъшасць адукаваных не рускіх славян занадта прывыкла да еўрапейскіх форм свободы і роўнасці альбо надта аддана ім, не гаворачы ўжо аб іншавер’і славян аўстрыйскіх.
    1 Леонтьев К. Племенная политика как орудие всемирной революции.// Избранное, М., 1993.
    2 Данилевский К. Россия и Европа, М., 1994.
    Перасцярога К. Лявонцьева адносна шкоднасці панславізму актуальная і цяпер праз 100 гадоў пасля ягоных публікацый. Постсавецкая прастора быццам бы па-новаму начала натуральны гістарычны шлях, перапынены рэвалюцыяй 1917 г., і тыя праблемы, што існавалі тады, зайгралі новымі фарбамі на мяжы XX і XXI стст. Узнік неалібералізм, адзін з варыянтаў якога дапускае калектывізм (Ф. Хайек), этатызм і нацыяналізм. Сучасны неалібералізм да­пускае элементы ўмяшання дзяржавы ў справы эканомікі, што супярэчыць класічнаму лібералізму, але не замінае сучасным яго прыхільнікам дасягаць вялізных матэрыяльных прыбыткаў. Як і раней, неалібералы любяць паддобрывацца да нацыяналістаў, але відавочныя супярэчнасці паміж імі вымушаюць лібералаў камбінаваць іншыя альянсы, найбольш распаўсюджаны з якіх ліберал-кансерватызм. Як ведама, нацыянальная ідэя ўлучаецца ў кансерватыўную ідэалогію, і з пункту гледжання нацыяналістаў ліберальны кансерватызм такая ж немагчымая камбінацыя, як і ліберальны нацыяналізм. Ніжэй мы разгледзім гэтую праблему больш падрабязна.
    Сучасныя расійскія ідэолагі ўсё менш падтрымліваюць канцэпцыю ўсеславянскага брацтва, якая дасталася нам ад імперскай Расіі і камуністычнага СССР. Так, П. Кандэль спробы аднаўлення “славянскага праваслаўнага саюза” называв “нереалистичес­кими мечтаниями” і лічыць, што калі такі саюз і будзе ажыццёўлены, ён будзе нявыгадны1.
    Такім чынам, мы ўвайшлі ў XXI ст., развітаўшыся (у большай частцы свету) з камуністычнай ідэяй і маючы некалькі «выжыўшых» перыпетыяў гісторыі ідэалогій, сярод якіх мы зараз вылучылі дзве не вельмі спалучальныя ідэалогіі лібералізм і нацыяналізм.
    Сучаснаму чалавеку галоўны прынцып лібералізму ідэя свабоды вельмі блізкі. Шэраг краін усіх
    1 Кандель П. О национализме «с человеческим лицом // Pro et Contra, том 3, № 3, 1988. С. 133.
    кантынентаў свету будуюць сваё заканадаўства на падставе ліберальных каштоўнасцей, грунтуючыся на прынцыпах правоў чалавека, усялякіх свабод (сум­ления, веравызнання, друку....) ды іншымі.
    3 другога боку, мы бачым амаль экспаненцыйны рост новых нацыяў, нацыянальнай сведамасці людзей, утварэння новых дзяржаў і этнасаў. Нацыі не хочуць асіміляцыі, а наадварот множацца і мацнеюць.
    Камуністычны рэжым утрымліваў шэраг этнасаў у эмбрыённым стане і, здавалася б, ужо мала засталося для таго, каб зліць якога-небудзь эстонца, украінца, ці ўзбека ў адзіную сацыялістычную нацыю. Гледзячы на вялікія поспехі СССР (на самай справе большасцю паказушныя ці неапраўданыя як, напрыклад, засваенне космасу), шэраг краін, асабліва трэцяга свету, пачалі таксама будаваць сацыялізм, паставіўшы нацыянальныя праблемы на задні план.