• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    У пытаннях узаемаадносін паміж месіянізмам і “чыстым” нацыяналізмам М. Бярдзяеў прытрымліваўся такой думкі: першы (месіянізм) належыць да асаблівага, духовага парадку. “Месіянізм суадносіцца з нацыянальным, як другое нараджэнне містыкаў суадносіцца з першым прыродным нараджэннем” (“Судьба России”). У творах М. Бярдзяева гучыць вялікая вера ў месіянізм расійскага народа, і гэты месіянізм ён лічыць станоўчым нацыяналізмам, “безум­ным духовно-творческим порывом”.
    Менавіта паняткі “месіянскі нацыяналізм”, “адмоўны, негатыўны нацыяналізм” у іх дачыненнях да фашызму як ідэалогіі і палітычнай практыкі павінны браць на ўзбраенне навукоўцы, даследнікі сучасных палітычных працэсаў.
    1 Бердяев Н. Судьба России. М., 1918. С. 104.
    Італьянскі фашызм і нямецкі нацыянал-сацыялізм 20-40-х гг. XX ст. пераўтварылі Італію і Германію ў таталітарныя дзяржавы. У сувязі з гэтым дзяржаўную ідэалогію такіх краін можна назваць “таталітарным нацыяналізмам”, у процілегласць традыцыйнаму дэмакратычнаму нацыяналізму, ці інакш “вольнасцёваму нацыяналізму1”. Італьянскі і германскі фашызм, ці “таталітарны нацыяналізм”, уздзейнічалі і на іншыя краіны: Нарвегію, Данію, Галандыю, і нават на краіны Усходняй Еўропы (напрыклад, Румынію). Але распаўсюджванне фашызму, як рэакцыю на гэта, выклікала развіццё дэмакратычнага нацыяналізму: польскага, румынскага (Зялёная гвардыя), іспанскага (Palanga), эстонскага (Рух Ваўсаў).
    Найбольш важным вынікам сучаснага аналізу суадносін паміж нацыяналізмам і фашызмам ёсць тое, што нацыяналізм і фашызм, а таксама яго найбліжэйшы родзіч нацызм, гэта антыподы. Адзіны для абедзвюх ідэалогій панятак «нацыя» не збліжае іх, а разводзіць іх да бясконцасці, ставіць іх па іншыя бакі барыкад.
    Патлумачым сказанае, абапіраючыся на гістарычныя факты. Узнікненне фашызму адносіцца да 1920-х гг. і звязана з фігурамі Беніта Мусаліні ў Італіі і Адольфа Гітлера ў Германіі, дзе ён насіў назву “нацыянал-сацыялізм”. Мусаліні сцвярджаў: “У аснове фашызму ляжыць канцэпцыя Дзяржавы, фашызм лічыць Дзяржаву абсалютнай, у параўнанні з ёй усе індывідуумы або групы адносныя... Фашысцкая дзяржава гэта форма, нутраны закон і дысцыпліна ўсёй асобы. Яна працінае волю і інтэлект...”2. (Фашызм гэта культ гвалту. У першай палове XX ст. ён узвёў тэорыю звышчалавека ў ранг дзяржаўнай палітыкі. Чалавек сілы ўладарыць над слабымі і ў гэтай барацьбе творыць гісторыю. Фашызм узяў сабе ў са-
    1 Popel L. Nationalizm wolnosciowy//Mysl narodowa Polska, № 2(6), 1991.
    2 Mussolini В. The political and Social Doctrine of Fashizm. Hagarth Press. London, 1936.
    юзнікі не марксісцкі, папулісцкі варыянт сацыялізму, які абапіраўся на збяднелыя слаі рабочых і сялян, выступаў супраць ліберальнага капіталізму.
    Фашызм гэта нават не ідэалогія, а спосаб дзеяння і спосаб самасцвярджэння ў навакольным свеце, пры якім асабістае “Я” становіцца ў шэраг такіх асоб, якія адзіныя ў сваёй перавазе над іншымі групамі, нацыямі і расамі, ставяць сябе вышэй за іх і нават дапускаюць атаясамліваць сябе, хоць і не цяпер, а ў будучым, з Вышэйшай істотай з Богам.
    Для немцаў Трэцяга Рэйха такой групай звышлюдзей стала арыйская раса. Немцы аб’явілі сябе арыйцамі і ўзялі дэвіз: “Deutschland liber alles”.
    Як і нацыяналізм, фашызм аддае вялікую ўвагу нацыі. Аднак бачанне нацыі ў іх вельмі рознае. Нацыяналісты лічаць, што нацыя ёсць супольнасць людзей, паяднаных салідарнасцю і павагай да сваіх сяброў. Фашысты трактуюць нацыю зусім інакш. Для іх нацыя гэта “цытадэль улады”, “апірышча і зброя для гуртавання волі і сілы чалавека”. Нацыя становіцца, па сутнасці, інструментам ажыццяўлення гвал­ту. У сувязі з сказаным становяцца зразумелымі і вядомыя звышвысокія патрабаванні нацыстаў да чысціні нацыі.
    Чаму ж у Германіі натуральнае стаўленне да нацыі, уласцівае ўсім цывілізаваным народам і разгледжанае намі ў пачатку артыкула ў кантэксце нацыяналізму, прыняло такі пачварны характар у часы Трэцяга Рэйха? Адказ трэба шукаць у гістарычным дыскурсе, і нашмат раней за разгляданыя падзеі у першай палове XIX ст. У тыя часы Германія ўяўляла хаатычны набор рознакаліберных княстваў і значка адставала ад перадавых еўрапейскіх краін (Францыі, Англіі) як у культурным сэнсе, так і ў сацыяльна-эканамічным. У сё гэта нарадзіла пэўны комплекс няпаўнавартасці ў маштабах нацыі. Няма культурнай перавагі, але ёсць затое перавага ў нацыянальнай чысціні. Высілкамі Фрыдрыха Людвіга Яна (1810) і пазней Вольфанга Менцэля сфармаваліся расавыя ўяўленні аб чысціні
    нямецкай нацыі, якія дазволілі адкінуць аўтарытэт высокай французскай культуры. Да другой паловы XIX ст. адносяцца ўжо і першыя захады ўслаўлення ваеннай моцы нямецкага народа (Арндт, Трайчке). Далейшы шлях фармавання фашысцкай ідэалогіі (пасля эканамічнага крызісу 1873 г.) звязаны з такімі імёнамі, як Габіно, Альварт і нават славутым кампазітарам Рыхардам Вагнерам (Die Walkure).
    Яшчэ да прыходу Адольфа Гітлера да ўлады ў Германіі была дасканала ўзрыхлена глеба для выспявання ідэалогіі “новага месіянства” немцаў як арыйскай нацыі. У 1928 г. выйшла кніга Германа Вірта “Паходжанне чалавецтва”, дзе аўтар даказваў, што ў вытоках чалавецтва стаяць дзве расы: нардычная духоўная раса Поўначы і гандванічная ахопленая ніжэйшымі інстынктамі раса Поўдня. На выставе 1933 г. “Ahnenerbe” (спадчына продкаў) у Мюнхене Вірт дэманстраваў старажытныя рунічныя і протарунічныя пісьмёны. Гэтая выстава мела вялізны поспех у выклікаючай да гэтага часу жах арганізацыі пад назвай СС, якая і паставіла сваёй задачай абарону нардычнай расы (нямецкай нацыі) у генетычным, духоўным і містычным плане.
    У сувязі з сказаным становіцца зразумелым, што прыход у 30-я гг. XX ст. да ўлады А. Гітлера і абвяшчэнне нацызму дзяржаўнай ідэалогіяй, было не выпадковым да гэтага часу ўжо сфармаваліся яе асноўныя ідэі ў выглядзе ўяўленняў аб найвышэйшай арыйскай расе немцах, аб “блакітнай крыві” і іншых “адметнасцях” нямецкай нацыі.
    Але ў адрозненне ад суседняй Францыі, дзе ўтварылася нацыя высокай культуры, што дала пачатак дэмакратычным традыцыям, у Германіі ўзнік аўтарытарны рэжым, культ улады, які вымагаў высокай дысцыпліны і парадку дзеля захавання чысціні нацыі. Такім чынам, нацыяналізм у Германіі ўжо на стадыі свайго фармавання набываў адметныя формы, якія ўсё больш розніліся ад агульнаеўрапейскіх норм, якія прадугледжвалі прынцыпы роўнасці нацый і любові
    індывідуума да сваёй нацыі. Гэтая крайняя, гранічна негатыўная форма нацыяналізму атрымала назву фашызм і ў адносінах да свайго прабацькі нацыяналізму стаіць ужо на палярна процілеглых пазіцыях.
    У цытаванай вышэй кнізе Энтані Сміта цэлы раздзел прысвечаны параўнальнаму аналізу нацыяналізму і фашызму, дзе пераканаўча паказана заганнасць фашызму і яго процілегласць нацыяналізму.
    Аднак адна вельмі істотная акалічнасць не разгледжана Э. Смітам. Яна тычыцца асуджэння фашыз­му, які адбыўся на судовым працэсе ў 1946 г. у горадзе Нюрнбергу. Асуджэнне ідэалогіі фашызму вельмі важны крок, бо гэта спроба паставіць заслону перад будучымі неафашысцкімі ідэямі, тэорыямі і арганізацыямі, якія ажыццяўляюць такія ідэі. Гэта перасцярога ўсім будучым пакаленням людзей.
    Нацыя і нацыяналізм як яе ідэалогія ўзніклі на­туральным чынам, у выніку эвалюцыі чалавецтва, створаны яны паводле Найвышэйшай Божай задумы і маюць сваё абгрунтаванне ў хрысціянстве. Што тычыцца фашызму, то ён узнік зусім не па законах эвалюцыі, не ў выніку ўдасканалення сусвету. Ён узнік у часы еўрапейскага крызісу 20-х гг. XX ст. як мутант, як рэакцыя часткі людзей з хваравітай псіхікай і самалюбівым характарам, каб сцвердзіцца ў жыцці. Гэта скрыўленне чалавечага шляху, скрыўленне гісторыі, і пра гэта нельга забываць.
    Нюрнбергскі працэс да гэтага часу памятны людзям усёй зямлі, і сучасныя прыхільнікі Гітлера Мусаліні баяцца адкрыта выказваць свае намеры і прапагандаваць неафашызм. Аднак такія арганізацыі неафашысцкага кшталту ўсё ж існуюць у некаторых краінах як Заходняй Еўропы, так і Усходняй, у тым ліку ў рэспубліках былога СССР. Такі рух у сучаснай палітыцы называюць па-рознаму. Юрг Штай­нер, напрыклад, адносіць яго да трансфармаванага кансерватызму1 і называв гэтую плынь Новымі пра-
    1 Штайнер Юрг. Еўрапейскія дэмакратыі. Мн., 1996.
    вымі радыкаламі (НПР). Месцамі НПР набываюць значную сілу, як гэта адбылося ў 1999 г. ў Аўстрыі, калі да ўлады прыйшоў лідэр НПР Ёрг Хайдэр.
    Пры разглядзе крайніх нацыяналістычных рухаў і неафашыстаў трэба, аднак, быць уважлівымі і асцярожнымі, каб не змяшаць разам з імі і тыя партыі, якія не з’яўляюцца фашыстоўскімі, не стаяць на пазіцыях культу сілы, хоць па некаторых прыкметах іх у свой час чамусьці аднеслі да фашысцкіх. Да та­кой партыі адносіцца, напрыклад, Нацыянальны Фронт у Францыі, які ўзначальвае Жан-Мары Ле Пэн. Адной з вызначальных рыс Нацыянальнага Фронту з’яўляецца тое, што ён падтрымаў ксенафобію і гэтым самым значна наблізіўся да канцэпцыі негатыўнага нацыяналізму, які яшчэ не з’яўляецца фашызмам, але ўяўляе ўжо нешта пераходнае. Перасцярога партыі Ле Пэна ад наплыву ў Францыю іншаземцаў мае падставы, яна блізкая да думак многіх простых французаў, і таму не дзіўна, што ў 1993 г. на выбарах у французскі парламент партыя набрала 12 % галасоў.
    Было б не поўным, калі б у сувязі з разгляданай праблемай мы не кранулі і постсавецкі абшар. У Расіі, ды і па-за яе межамі (у прыватнасці, Беларусі) ужо колькі гадоў узрушвае грамадства адмысловая партыя “Рускае нацыянальнае адзінства” (РНА) (Расійская абрэвіатура РНЕ). Пад прыкрыццём тыпова шавіністычных лозунгаў, вьістаўляючы сябе адзінымі абаронцамі Расіі і рускай нацыі, гэтая партыя сваімі дзеяннямі паказала сябе як тыповая арганізацыя гранічна негатыўнага нацыяналізму. Тут і габрэйскія пагромы і крывавыя сутыкненні з іншымі нацыянальна арыентаванымі арганізацыямі (напрык­лад, бойкі з сябрамі БНФ у Беларусі). А сімволіка “байцоў” з РНА, выкананая ў выглядзе свастыкі “ў кручэнні”, тэта ўжо заяўка на сапраўдны неафашызм. Характэрна, выяву гэтай сімволікі ідэолагі РНА знаходзяць у далёкай мінуўшчыне, у так зва­ных “славянскіх ведах”. Toe самае было ў свой час і ў Германіі, калі пры станаўленні нацызму яго тэарэ-