Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
Дзейнасць Беларускай хрысціянскай дэмакратыі
даваеннага перыяду адбывалася ў Заходняй Беларусі і звязана з імёнамі выдатных дзеячоў беларускага нацыянальнагу руху, такіх, як Фабіян Абранатовіч, Адам Станкевіч, Вінцэнт Гадлеўскі, Кастусь Стаповіч, Браніслаў Туронак, Ян Пазняк і іншых.
Новы этап развіцця беларускай хрысціянскай дэмакратыі звязаны з уступленном Беларусі ў новую посткамуністычную эпоху, што пачалася з канца 80-х пачатку 90-х гадоў XX ст.
1 чэрвеня 1991 г. адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці (БХДЗ) (Пятро Сілка, Міхась Арэшкаў, Людміла Пеціна, Фелікс Янушкевіч, Ірына Багдановіч). Актывісты БХДЗ даволі цьмяна ўяўлялі сабе сутнасць хрысціянкай дэмакратыі як сваіх беларускіх папярэднікаў 1930-х гг., так і заходніх хрысціянска-дэмакратычных партый, якія ў шэрагу краін былі вядучымі палітычнымі чыннікамі. Аднак галоўная задача таго перыяду умацаванне і развіццё незалежнай беларускай дзяржавы на дэмакратычных прынцыпах перад партыяй стаяла даволі ясна. Мэтай БХДЗ стала духоўна-маральнае, палітычнае і эканамічнае адраджэнне Беларусі як прававой, дэмакратычныай, самастойнай і суверэннай краіны. Але гэтая мэта стаяла фактычна перад усімі дэмакратычнымі партыямі таго часу. БХДЗ упершыню за змрочныя гады бязбожнай савецкай улады загаварыла мовай хрысціянства: Хрысціянска-Дэмакратычны Саюз Беларусі выступав за ўсталяванне асноўных каштоўнасцей хрысціянскай культуры: братэрскай любві, міласэрнасці, свабоды і адзінства ўсіх людзей.
Новыя рэаліі ўздыму нацыянальнай сведамасці, дэмакратычных мрояў аб свабодзе і правах чалавека і, нарэшце, бурны рост рэлігійных канфесій самых розных кірункаў у тым ліку галоўных хрысціянскіх цэркваў у Беларусі сталі глебай да стварэння ў БХДЗ свайго погляду на сутнасць хрысціянскай дэмакратыі. Квінтэсенцыя гэтага адлюстравалася ў слове “Злучнасць”, што стаяла ў назве партыі. Яно азнача-
ла злучнасць, яднанне асноўных хрысціянскіх канфесій, дзейных у Беларусі праваслаўнай, каталіцкай, пратэстанцкай і новай, але моднай у пачатку 1990-х уніяцкай канфесіі. Таму колькасць абраных сустаршыняў БХДЗ раўнялася дакладна лічбе 4: праваслаўная М. Арэшкаў, каталіцкая Ф. Янушкевіч, пратэстанцкая Э. Сабіла, уніяцкая Л. Пеціна). Сустаршынём-каардынатарам стаў Пятро Сілка.
Трэба адзначыць, што хоць сустаршыні быццам бы і прадстаўлялі розныя канфесіі, на самай справе ніякіх зносін з сапраўдным царкоўным інстытутам сваёй канфесіі не мелі (адно пастар Эрнст Сабіла меў сваю ўласную маленькую беларускамоўную суполку, якая месцілася ў яго ўласнай кватэры на Паўднёвым Захадзе г. Мінска). У гэтым было самае істотнае адрозненне новых хрысціянскіх дэмакратаў ад іх папярэднікаў часоў Станкевіча і Гадлеўскага, якія выраслі з нетраў самаго Касцёла. У гэтым аказалася і іх слабасць, а пазней і не прыдатнасць да жыцця ў новых палітычных рэаліях.
3 важных дасягненняў БХДЗ стаў выпуск у лютым 1991 г. газеты “Беларуская крыніца”, якую рэдакцыя абвясціла адноўленай газетай сваіх папярэднікаў-хадэкаў, што выдавалася ў 30-я гг. XX ст. у Заходняй Беларусі. Выдаўцом газеты стаў Пётр Сілка, а нязменным рэдактарам вядомы журналіст Алесь Траяноўскі, які на працягу ўсяго часу існавання “Беларускай крыніцы” сумленна выконваў сваю працу на грамадскіх пачатках. Мець сваю газету было ў той час вялікай справай. Толькі дзве партыі на пачатку 1990-х мелі свае партыйныя газеты БНФ і БХДЗ.
Як і НДПБ, партыя беларускіх хадэкаў БХДЗ таксама перажыла раскол. I, фактычна, з той жа прычыны нежадання зліцця з БНФ у адзіную структуру, нежадання хадзіць пад “Зянонам”. У выніку з’явілася яшчэ адна хрысціянска-дэмакратычная партыя “фронтаўская”, якую ўзначалілі Юры Хадыка (ён жа намеснік старшыні БНФ), Людміла Пеціна, Фэлікс Янушкевіч. А старшынём быў абраны доктар
філасофскіх навук, прафесар Мікалай Крукоўскі. Гэты крок быў вымушаны, але драбленне партый ужо стала рэальнасцю, пачалася агонія беларускай хрысціянскай дэмакратыі...
Да перарэгістрацыі 1998 г. афіцыйна існавалі наступныя хрысціянска-дэмакратычныя партыі: БХДЗ (Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць), ХДВ (Хрысціянска-дэмакратычны выбар (ХДВ), Беларуская хрысціянска-дэмакратычная партыя (БХДП). Усе гэтыя партыя зніклі, як знік і ўвесь рамантычны парыў тых добрых 1990-х гг. беларускага адраджэння...
Новае пакаленне маладых нацыянальна свядомых людзей (Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі і інш), што прышлі ў палітыку ўжо ў новым стагоддзі, паспрабавала па-новаму пераасэнсаваць хрысціянскую дэмакратыю як палітычны прынцып. Як іх папярэднікі пачатку 90-х гг. XX ст., лідэры хрысціянскай дэмакратыі канца XX ст. першай дэкады XXI ст. імкнуліся сабраць у свае шэрагі прадстаўнікоў розных канфесій, але галоўнай задачай яны паставілі практычную працу па рэалізацыі хрысціянскіх прынцыпаў у нашым посткамуністычным, бязбожным грамадстве.
Быў створаны аргкамітэт новай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), які на працягу некалькіх гадоў, прынамсі, да напісання гэтых радкоў, дзейнічаў фактычна як партыя. Дзяржаўная рэгістрацыя, хоць і была неабходнай для легітымнасці арганізацыі, але лічылася актам другасным і нават не дасягальным ва ўмовах рэжыму прэзідэнта А. Р. Лукашэнкі.
Ва ўводзінах да праграмы БХД сказана:
Сёння, на пачатку III тысячагоддзя ад Нараджэння Хрыста, Беларусь востра патрабуе палітычнай сілы, дзейнасцъ якой заснаваная на падмурку хрысціянскіх каштоўнасцяў, дэмакратычных прынцыпаў і беларускага патрыятызму. Такой новай сілай павінна стацъ партыя Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя (БХД)...
Партия Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя (БХД) ажыццяўляе дактрыну сучаснай хрысціянскай дэмакратыі ў Беларусі. Яна адстойвае правы і свабоды чалавека, стаіць на пазіцыі негвалтоўнага вырашэння грамадскіх праблемаў, адраджэння нацыяналънай свядомасці, змагаецца за незалежнасць Беларускай дзяржавы. Хрысціянская дэмакратыя для нас гэта прыўнясенне хрысціянскіх маралъных каштоўнасцяў у палітыку на ўсіх яе ўзроўнях.
Унесці хрысціянскую мараль у палітыку, пабудаваць палітычныя зносіны паміж рознымі людскімі супольнасцямі і, урэшце, краінамі на аснове хрысціянскіх каштоўнасцей гэта ўзнёслая, высакародная задача. Але як далёка яшчэ нам да гэтага! На фоне росту злачыннасці, наркаманіі, п’янства, катастрафічнага падзення духоўнасці ў грамадстве і адчужанасці ад Бога тэты прынцып выглядае як далёкая ўтопія.
Тым не менш у 2007-2008 гг. аргкамітэт БХД здолеў правесці некалькі цікавых акцый, што мелі несумненную важнасць для беларускага грамадства. Так, у 2007 г. лідэры Аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” звярнуліся да уладаў з адкрытым зваротам супраць рэкламы магіі, акультызму, “майстроў Таро” ў беларускіх сродках масавай інфармацыі. Зварот быў накіраваны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка, у Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь, у Камітэт дзяржаўнай бяспекі РБ, у Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Белтэлерадыёкампанію і рэдакцыю газеты “СБ-Беларусь Сегодня”, распаўсюджаны ў сродках масавай інфармацыі. Гэтая дзейнасць хрысціянскіх дэмакратаў нечакана дала плён. 17 чэрвеня 2008 г. на паседжанні Палаты прадстаўнікоў былі ўнесеныя папраўкі ў закон аб рэкламе, згодна з якімі дзяржавай забаранялася рэклама акультызму ў СМІ.
На фоне псеўдадзейнасці большасці сучасных апазіцыйных партый сціплыя крокі аргкамітэту БХД
выглядаюць даволі прыстойна. Падаецца, што яны абралі правільны кірунак дзейнасці і разам з активам ды клірам розных хрысціянскіх канфесій іх праца прынясе карысць грамадству. Аднак гаварыць пра хрысціянскую дэмакратыю ў Беларусі як рэальную палітычную сілу, здольную ўздзейнічаць на палітыку дзяржавы і выбарны працэс, можна будзе вельмі і вельмі не хутка.
3. Сучасныя палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі Беларусі
Станаўленне палітычных партий Беларусі ў 90-х гг. XX cm. (Храналогія падзей)
Як гаварылася ў II раздзеле, нацыянальна-дэмакрытычны рух у выніку гарбачоўскай перабудовы завяршыўся стварэннем у Беларусі руху за перабудову “Беларускі Народны Фронт”, а потым і партыі БНФ, а таксама блізкіх да БНФ партый НДПБ і БНП. 3 другога боку, пачаў імкліва развівацца і “чыста” дэмакратычны рух у выглядзе стварэння розных партый ліберальна-дэмакратычнага кшталту.
13 кастрычніка 1990 г. у Мінску адбылася Аб’яднаўчая канферэнцыя дэмакратычных палітычных партый Мінска і Мінскай вобласці. На канферэнцыі была прынятая Дэкларацыя мэтаў і прынцыпаў. Быў зацверджаны аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні Устаноўчага з’езда. Актыўны ўдзел у распрацоўцы дакументаў бралі: В. А. Акулаў, В. А. Афанасьеў, П. I. Голасаў, В. I. Карбалевіч, М. К. Пліска і іншыя.
Устаноўчы з’езд Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі (АДПБ) прайшоў у г. Мінску ў Палацы шахмат і шашак 3-4 лістапада 1990 г. У яго працы ўзялі ўдзел 127 дэлегатаў, якія прадстаўлялі 1410 чалавек, а таксама народныя дэпутаты СССР і БССР. Сустаршынямі АДПБ сталі шэсць чалавек: А. Т. Жыватнюк, С. Г. Гусак, В. А. Афанасьеў, Э. Г. Райко, Н. П. Турчанаў і Г. I. Самойленка. Інстытут
сустаршынства захаваўся да II з’езда АДПБ, на якім быў абраны ўжо адзіны старшыня партыі былы дэпутат Вярхоўнага Савета СССР А. О. Дабравольскі. Ён займаў гэтую насаду да Аб’яднаўчага з’езда дзвюх партый, што адбыўся ў кастрычніку 1995 г.
Услед за НДПБ і АДПБ на працягу 1990-1991 гг. у г. Мінску адбыліся ўстаноўчыя з’езды іншых партый: 13 кастрычніка 1990 г. устаноўчая канферэнцыя Сацыял-дэмакратычнай партыі Беларусі (СДПБ) (старшыня Леў Крывіцкі). Гэтая партыя так і не дайшла да стадыі дзяржаўнай рэгістрацыі); 23 лютага 1991 г. устаноўчы з’езд Беларускай сялянскай партыі (БСП) (старшыня Яўген Лугін); 2-3 сакавіка 1991 г. устаноўчы з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ) (старшыня Міхась Ткачоў); 1 чэрвеня 1991 г. устаноўчая канферэнцыя Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці (БХДЗ) (сустаршыні Пятро Сілка, Міхась Арэшкаў, Людміла Пеціна, Фелікс Янушкевіч, Ірына Багдановіч).
На працягу 1991 г. Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь былі зарэгістраваныя наступныя партыі: Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі (19 сакавіка), Беларуская сялянская партыя (11 красавіка), Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (22 траўня), Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі (25 чэрвеня), Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць (16 снежня).