Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
19 жніўня 1991 г. у СССР адбыўся дзяржаўны пераварот (путч). Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (ДКНС) аб’явіў аб пераходзе ў яго рукі ўсёй улады ў краіне. Дэмакратычныя арганізацыі Беларусі адразу рэзка адрэагавалі на путч. У тэты ж дзень у Мінску адбылася сумесная наряда кіраўніцтва БНФ, НДПБ, АДПБ, БСДГ, БСП, Мінскага стачкома з асуджэннем дзяржаўнага перавароту ў СССР, непадтрымцы ДКНС і падтрымцы расійскіх дэмакратаў. На плошчы Леніна ў Мінску 20 жніўня 1991 г. адбыўся мітынг у падтрымку дэмакратыч-
ных сіл, супраць антыканстытуцыйных дзеянняў ДКНС. 21 жніўня путч быў ліквідаваны.
Гэтая падзея канчаткова палажыла канец КПБКПСС. У адпаведнасці з загадам № 48 ад 26 жніўня 1991 г. дзейнасць КПБ-КПСС на тэрыторыі Беларусі была прыпыненая, рашэнне аб рэгістрацыі КПБ адменена, а пасведчанне аб рэгістрацыі ануляванае. 7 снежня 1991 г. на ўстаноўчым з’ездзе ў Мінску была створаная новая камуністычная партыя Партыя камуністаў Беларуская (ПКБ). Зарэгістраваная ПКБ была 3 лютага 1992 г. (Сустаршынямі сталі В. Сямёнаў, А. Лашкевіч і В. Чыкін). 3 лютага 1993 г. Вярхоўны Савет адмяніў сваё ранейшае рашэнне аб прыпыненні дзейнасці КПБ. Пасля гэтага частка былой кампартыі адрадзіла КПБ. 29-30 траўня 1993 г. адбыўся аб’яднаўчы з’езд абедзвюх камуністычных партый. Наваствораная партыя атрымала назву ўжо зарэгістраванай КПБ.
На пачатку 1990-х гг., апрача як у БСДГ, сацыял-дэмакратычныя тэндэнцыі ўзніклі і ў Камуністычнай партыі Беларусі. Былі зроблены спробы павярнуць камуністычныя прынцыпы на сацыял-дэмакратычны шлях. Але пасля некалькіх няўдалых спробаў стварыць сацыял-дэмакратычны рух у КПБ трупа партыйных інтэлігентаў (Леанід Лойка, Уладзімір Бажанаў, Аляксей Кароль), а таксама трупа дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларусі (Аляксандр Лукашэнка, Васіль Даўгалёў, Віктар Ганчар, Генадзь Карпенка), вырашылі заснаваць новую партыю Партыю народнай згоды (ПНЗ). (Лукашэнка ў снежні 1991 г. адышоў ад працы Аргкамітэта.). У красавіку 1992 г. на ўстаноўчым з’ездзе ПНЗ яе старшынём быў абраны Г. Карпенка.
13 чэрвеня 1992 г. была створана Аб’яднаная аграрна-дэмакратычная партыя (пасля II з’езда ў снежні 1993 г. Аграрная партыя).
Увосень 1993 г. у Доме літаратара ў г. Мінску з ініцыятывы АДПБ і БСП было ўтворана Аб’яднанне дэмакратычных сіл “Вясна-94”, якое падтрымалі
БСДГ, Канфедэрацыя працы і Аб’яднанне прадпрымальнікаў Беларусі. Аднак гэтае аб’яднанне, як і многія ранейшыя і пазнейшыя спробы кансалідацыі дэмакратычных сіл, доўга не праіснавала.
У 1993 г. напярэдадні парламенцкіх выбараў на аснове руху “Беларускі Народны Фронт” была створана партыя БНФ. Пазней, у 1999 г. адбыўся раскол БНФ на дзве незалежныя палітычныя структуры: партыю БНФ (старшыня Вінцук Вячорка) і Кансерватыўна-хрысціянскую партыю (КХП)-БНФ (старшыня Зянон Пазняк).
Напярэдадні выбараў 1995 г. рух па стварэнні партый значна актывізаваўся. У чэрвені 1993 г. з’явілася Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. (Старшынём партыі быў абраны старшыня Беларускага таварыства інвалідаў па зроку Анатоль Нятылкін).
12 сакавіка 1994 г. была ўтворана Рэспубліканская партыя, 26 чэрвеня 1994 г. Партыя ўсебеларускага адзінства і згоды (ПУАЗ), 28 ліпеня 1994 г. Беларуская сацыялістычная партыя, 6 лістапада 1994 г. Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя. 28 красавіка 1994 г. была зарэгістраваная жаночая партыя “Надзея” (старшыня Валянціна Палявікова).
У 1994-1998 гг. актыўна дзейнічала яшчэ адна партыя ліберальнага кірунку Партыя здаровага сэнсу, якой кіраваў прадпрымальнік Іван Каравайчык. Партыя мела газету “Здравый смысл”.
У канцы 1995 г. была зарэгістраваная Грамадзянская партыя, якая стаяла на ліберальных пазіцыях, а ў яе склад увайшлі вядомыя прамыслоўцы і прадпрымальнікі (сярод іх прэзідэнт канцэрна “Амкадор” В. Шлындзікаў, вядомы навуковец і палітык Г. Карпенка), дзеячы культуры і навукі (напрыклад, драматург А. Дудараў). Аднак даволі хутка пачаліся перамовы кіраўніцтва Грамадзянскай партыі з АДПБ і 1 кастрычніка 1995 г. адбыўся іх аб’яднаўчы з’езд. Новая партыя атрымала назву Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП). Старшынём быў абраны экс-
старшыня Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Станіслаў Багданкевіч, намеснікамі сталі А. Дабравольскі, В. Шлындзікаў і А. Лябедзька.
Адначасова ішоў працэс кансалідацыі партый сацыял-дэмакратычнага кірунку. Дзве партыі БСДГ і ПНЗ паступова збліжаліся. У 1995 г. быў створаны Сацыял-дэмакратычны Саюз (СДС). Да аб’яднаўчага працэсу падключылася трупа беспартийных дзеячоў, у прыватнасці, Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання Мечыслаў Грыб.
29 чэрвеня 1996 г. адбыліся нечарговыя з’езды БСДГ і ПНЗ, якія прынялі рашэнне аб зліцці ў адну Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Народную Грамаду) (БСДП НГ). У той жа дзень прайшоў Устаноўчы з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП НГ). Старшынём быў абраны былы вайсковец Мікола Статкевіч.
9 ліпеня 1995 г. была зарэгістраваная адна з найбуйнейшых ліберальна-дэмакратычных партый на чале з Сяргеем Гайдукевічам. У 2001 і 2005 гг. С. Гайдукевіч двойчы балатаваўся на пасаду прэзідэнта РБ, набіраючы ўсяго некалькі працэнтаў галасоў. У 2004 г. быў абраны ў Палату прадстаўнікоў.
Адбыліся змены пасля 1996 г. і на камуністычным флангу. У 1996 г. адбыўся падзел КПБ на дзве незалежныя камуністычныя партыі: Камуністычную партыю Беларускую (старшыня Сяргей Калякін) і Камуністычную партыю Беларусі (старшыня Таццяна Голубева). У 2006 г. была спроба аб’яднаць гэтыя партыі, але яна плёну не дала.
Колькасны склад і дзейнасць партый на працягу 1990-х гг. рэгуляваліся заканадаўствам. Так, 5 кастрычніка 1994 г. быў прыняты закон “Аб палітычных партыях”, які ўсталяваў ніжні бар’ер для сяброўства ў партыі роўным 500 чалавекам. Колькасць партый працягвала павялічвацца, і на пачатак 1997 г. колькасць партый, зарэгістраваных Мін’юстам, дасягнула 35.
Палітра партый, прадстаўленых у Беларусі ў сярэдзіне 90-х гадоў XX ст.
Тлумачэнне да малюнка. На малюнку у плоскасці асей X Y, дзе X вось фактара свабоды эканомікі, a Y вось фактара свабоды асобы, фігуры 1-11, адлюстроўваюцца асноўныя палітычныя ідэалогіі, што існуюць у Беларусі.
Вялікія значэнні X азначаюць вялікае і ўзрастальнае значэнне свабоды эканомікі. Рынкавая эканоміка займае самую правую пазіцыю на схеме (супадае з сучасным азначэннем правай ідэалогіі). Крайнія значэнні X (злева ад перасячэння восей) адпавядаюць эканоміцы цалкам кантраляванай дзяржавай.
Вось Y адпавядае ступені абмежаванасці свабоды асобы. Вялікія значэнні Y (верх восі Y) аўтарытарны рэжым. Вялікія адмоўныя значэнні Y (ніжняя частка восі Y) індывідуалізм, прыярытэт асобы чалавека над дзяржавай і іншымі грамадскімі трупам! і класамі.
Фігуры, пранумараваныя лічбамі 1-11, адпавядаюць асноўным палітычным ідэалогіям сучаснасці.
Фігура 1. Дамінантай тут з’яўляецца нацыянальная ідэя (нацыяналізм). Галоўная арганізацыя, што спавядала гэтую ідэалогію, Беларускі Народны Фронт, а таксама Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі (НДПБ) (з 1995 г. у назве партыі слова “Беларусі” было заменена на слова “беларусаў”). Але ад крыта аб’явіла нацыяналізм асновай сваёй праграмы толькі Беларуская нацыянальная партыя (БНП), якая дзейнічала ў 1994-1999 гг.
Партыя КХП партыя БНФ абазначана прамавугольнікам у правым верхнім куце на стыку фігур 1, 3 і 4. Сучасны статус яе больш блізкі да класічнага нацыяналізму, а абвешчаная ў 1999 г. КХП праграма дзеянняў, што вылучыла галоўнай задачай стварэнне так званага “нацыянальна-вызвольнага руху”, робіць яе падобнай да шарагу партый, што паўставалі ў часы рэвалюцыйных пераўтварэнняў за нацыянальную свабоду пачатку нашага стагоддзя.
Авал нацыяналізму 1 мае агульныя пункты сутыкнення з іншымі ідэалогіямі (апрача лібералізму і камунізму) сегменты 8, 10.
Фігура 2 камуністычная ідэалогія. У Беларусі яе прадстаўляюць дзве партыі КПБ і ПКБ. Блізка да іх стаіць таксама Патрыятычная партыя. Фігуры 1 і 2 не перасякаюцца, што азначае адсутнасць нацыянал-камунізму ў Беларусі.
Фігура 4 прадстаўляе хрысціянска-дэмакратычную ідэалогію. Як ужо адзначалася, у цяперашні момант афіцыйна ніводная з партый не спавядае гэтай ідэалогіі. Аднак ёсць асобныя носьбіты хрысціянска-дэмакратычнай ідэі, як сярод людзей, так і грамадскіх арганізацый. Да перарэгістрацыі 1998 г. афіцыйна існавалі наступныя хрысціянска-дэмакратычныя партыі: БХДЗ (Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць), ХДВ (Хрысціянска-дэмакратычны выбар (ХДВ), Беларуская хрысціянска-дэмакратычная партыя (БХДП).
Фігура 5 лібералізм. Галоўныя носьбіты ідэалогіі: Аб’яднаная Грамадзянская партыя (АГП) і Ліберальна-дэмакратычная партыя (ЛДП).
Фігуры 6-1 і 6-ІІ сацыял-дэмакратыя. На мал. 1 фігура 6, што адпавядае сацыял-дэмакратыі, падзелена на дзве фігуры 6-1 і 6-11, якія займаюць рознае становішча на малюнку. Гэта абумоўлена некаторымі прынцыповымі разыходжаннямі паміж вядучымі партыямі абедзвюх галін сацыял-дэмакратыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады (БСДГ) і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” (БСДП НГ).
БСДП “НГ” пасля аб’яднання з Партыяй Народнай Згоды ў 1995 г. падкрэсліла сваю левацэнтрысцкую платформу, працягвала традыцыі марксісцкай сацыял-дэмакратыі пачатку XX ст. (напрыклад, удзельнічае ў святкаванні 1 Мая).
БСДГ утварылася пасля расколу Грамады, створанай у 1991 г. М. Ткачовым. У 1997 г., не падтрымаўшая аб’яданне з БНЗ, частка былой БСДГ, што не далучылася па БСДП НГ, разам з Беларускай нацыянальнай партыяй стварылі аргкамітэт па аднаўленні партыі, і пасля аб’яднання з БНП на ўстаноўчым з’ездзе 15 лютага 1998 г. Беларуская сацыялдэмакратычная Грамада (БСДГ) была адноўлена. Старшынём быў абраны экс-старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч, а Анатоль Астапенка і Алег Трусаў сталі намеснікамі.
У праграме БСДГ, прынятай на II з’едзе ў 1999 г., адзначана, што БСДГ партыя правацэнтрысцкага кшталту. Яна не прытрымліваецца ўсталяванага сярод сацыял-дэмакратычных партый прынцыпу дзяржаўнага рэгулявання эканомікай, выступав за шматукладую эканоміку і ў першую чаргу рыначную.
На прыведзенай схеме змешчаны асноўныя палітычныя партыі і ідэалагічныя платформы, што існавалі ў 2000 г. і ў асноўным захаваліся да цяперашняга часу. Болып дробныя партыі прымыкаюць да асноўных. Так, напрыклад, Патрыятычная партыя па сваім характару бліжэй за ўсё падыходзіць да ідэалогіі камунізму і адносіцца да фігуры 2, Рэспубліканская партыя Працы і Справядлівасці гэта сацыял-дэмакратыя I (фігура 6-1) і г. д.