Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
Сацыялістычная ідэя і ідэя дэмакратыі па логіцы творцаў сацыял-дэмакратыі, павінны спалучаюцца ў аналізаванай тут сацыял-дэмакратычнай ідэалологіі. Паасобку яны існуюць з вельмі даўніх часоў. Сацыялістычныя ідэі мы бачым ужо ў вучэннях старажытных грэкаў: Арыстафана (“Заканадоўца”), Платона (“Дзяржава”) і далей у першых хрысціян, у Яна Гуса і табарытаў у XV ст., у анабатыстаў эпохі Рэфармацыі... Але найбольшую закончанасць яны атрымалі ў вучэнні Маркса. У XX ст. упершыню ў гісторыі чалавецтва ідэалагічная канцэпцыя сацыялістычнага шляху развіцця чалавецтва ў варыянце марксізму-ленінізму рэалізавалася на практыцы і ўцялеснілася ў шэрагу краін, самай галоўнай з якіх быў Савецкі Саюз.
Крах сацыялістычнай сістэмы ў канцы XX ст. паказаў усю згубнасць і заганнасць асноўных ідэй марксізму-ленінізму жахлівыя вынікі дыктатуры пралетарыяту і класавай варожасці, бесперспектыўнасць дзяржаўнай планавай гаспадаркі і памылко-
вай “дзяржаўнай ідэалогіі”. Аднак тая мадэль сацыялізму, рэалізаваная ў СССР і некаторых іншых краінах, зусім не азначае, што адвечныя мары чалавецтва аб лепшым жыцці ў грамадстве ўсеагульнай гармони і справядлівасці канчаткова зніклі і трэба пакласці крыж на ідэю сацыялізму наогул. Гэтыя мары былі і будуць стаяць на першым плане любых народаў і любых часоў. Трэба толькі навучыцца адкідваць тыя скрыўленні, нездаровыя адгалінаванні, якія далі жыццё і бальшавізму, і фашызму, ад цалкам здаровай сацыял-дэмакратычнай ідэі.
У сувязі з сказаным трэба адзначыць адну вельмі важную акалічнасць. Сацыялістычная ідэя пастулюе гарманічна развітую асобу. Адной з самых важных якасцей гэтай развітай асобы з’яўляецца яе духоўны свет і, найперш, здольнасць да любові: любові да сваёй сям’і (моцная, здаровая сям’я), любові да бацькоў і дзяцей (у адпаведнасці з хрысціянскімі запаведзямі), любові да сваёй краіны (патрыятызм) і, нарэшце, любові да сваёй нацыі як найвышэйшай ступені любові. Больш за тое, першая плынь сацыялістаў бачыла ў нацыянальным феномене галоўную сілу сацыялізму. У кнізе “Хрысціянскі сацыялізм” С. Булгакаў пісаў: “Нацыянальны месіянізм... ёсць, перш за ўсё, чыста фармальная катэгорыя, у якую непазбежна адліваецца нацыянальная самасведамасць, любоў да свайго народа і вера ў яго”1. I далей ён піша, што ўсё гэта можна бачыць у асаблівай, “апакалепсічнай”, рускай рэвалюцыйнасці, дзякуючы якой мы зробім сацыяльную рэвалюцыю наперад Еўропы. Так бачылі сацыялістычную ідэю першыя рускія сацыялісты. Вера ў свой народ, сваю нацыю і вера ў сацыялістычны парадак стаялі ў іх побач. Цікава, што і першапачатковы марксізм-ленінізм вялікую ўвагу надаваў нацыянальнаму пытанню2.
1 Булгаков С. Христианский социализм. Новосибирск, 1994. С. 189.
2 Сталин И.В. Марксизм и национально-колониальный вопрос. М., 1937.
Аднак хоць рускія сацыялісты і надавалі вялікую ўвагу праблеме нацыі, гэтае пытание не было галоўным у праграмах сацыялістычных рухаў Расіі. Галоўнай была, зразумела, ідэя сацыялізму ды камунізму, якія і сталі рухавікамі балыпавіцкай рэвалюцыі ў Расійскай Імперыі.
Нацыянальная ідэя ў праграме першай беларускай сацыялістычнай партыі — БСГ
Інакш адбываліся справы ў сацыялістычным асяродку ў Беларусі на той час Паўночна-Заходнім краі Расійскай Імперыі. Першай партыяй сацыялістычнага кірунку тут была Беларуская Сацыялістычная Грамада, якая ўзнікла яшчэ ў 1903 г. У 1905 г. БСГ стала галоўнай арганізацыйнай сілай рэвалюцыйнага пад’ёму ў Беларусі. Прычым у Беларусі ў часы першай рускай рэвалюцыі дзейнасць рэвалюцыйных арганізацый вялася ў двух кірунках: па агульным рэвалюцыйным шляху дзяржаўна-рускага характару і нацыянальна-рэвалюцыйным шляху беларускага характару. Галоўнай сілай, што адказвала за другі кірунак, была Беларуская Сацыялістычная Грамада. БСГ стала кіроўным цэнтрам нацыянальна-рэвалюцыйнай барацьбы ў Беларусі, пачынаючы з 1905 г. У сакавіку, дзякуючы вымогам БСГ, адбыўся Першы сялянскі з’езд, які выказаўся за тэрытарыяльную аўтаномію Беларусі з сеймам у Вільні. БСГ стаяла таксама ля вытокаў беларускай выдавецкай дзейнасці: з 1906 г. пачала выходзіць першая беларуская газета “Наша Доля”, якая потым была перайменавана на “Нашу ніву”. Такім чынам, першая сацыялістычная партыя ў Беларусі БСГ была выразна нацыянальнага зместу. Гэта было адлюстравана і ў праграме БСГ, дзе адным з галоўных праграмных палажэнняў было патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай Імперыі. Безумоўна, у першую чаргу трэба лічыць БСГ першай нацыянальнай беларускай партыяй, а ўжо потым сацыялістычнай партыяй.
Узнікае пытанне: а ці трэба акцэнтаваць увагу на неабходнасць нацыянальнай ідэі і ўсіх вынікаючых з яе праграмных дзеянняў пры разглядзе ўнутранай і замежнай палітыкі Беларусі? Ці такім шляхам будуюцца аналагічныя дзяржаўныя планы ў перадавых заходніх дзяржавах, дзе сацыял-дэмакратычныя партыі дамінуюць ў дзяржаўнай палітыцы?
У сваім грунтоўным артыкуле ’’Нацыянальнае пытанне і сацыял-дэмакратыя” Отто Баўэр пісаў: “Толькі сацыялізм азначае сапраўдную дэмакратыю, толькі сацыялізм... і стварае глебу для сапраўднай народнай улады, бо ўвесь народ аб’ядноўваецца ў культурную абшчыну”. Ён верыў, што аўтаномія нацыянальнага культурнага аб’яднання ў сацыялістычным грамадстве азначае “ўзрастаючую дыферэнцыяцыю духоўнай культуры нацый, нягледзячы на ўраўнаванне матэрыяльнага зместу нацыянальных культур”. На момант напісання Отта Баўэрам гэтых радкоў у 1924 г. у маладой дзяржаве СССР так яно і было. Кожная з саюзных рэспублік культурна дыферэнцыявалася ад астатняга Саюза і начала заўзята будаваць сваю нацыянальную культуру. У Беларусі гэта быў перыяд нацыянальнага адраджэння, перыяд росквіту літаратуры, мовы, беларускай гісторыі (вядомы таксама як перыяд Інбелкульту), які працягваўся да 1929 г. Усталяванне культу асобы ў СССР ў 30-50-х гг. мінулага стагоддзя паклала канец нацыянальнаму развіццю ўва ўсіх саюзных рэспубліках, і сумныя вынікі гэтай палітыкі “развітага сацыялізму” мы бачым цяпер.
Палітыка зліцця моў і, як вынік, зліцця нацый, распачатая яшчэ М. С. Хрушчовым, прывяла да сапраўднага камуністычнага шабашу, які лопнуў пасля 1990 г. як бурбалка, а нацыі, адарваўшыся ад свайго “старэйшага брата” Расіі, пачалі новы нацыянальны пад’ём. Калі выкрасліць час фармавання дзяржавы, час НЭПу, то ў асноўны перыяд панавання камуністаў у СССР (1929-1988) мы перажылі сапраўдны генацыд народаў і нацыянальнага прыгнё-
ту. У Беларусі змагароў за нацыянальную культуру нездарма празвалі “нацыянальнымі дэмакратамі (нацдэмамі)”, аб’яднаўшы ў адно і прыхільнікаў дэмакратыі, і нацыянальных адраджэнцаў.
Ідэі, развітыя сацыялістычнымі (БСГ і інш.) арганізацымі Беларусі (да 1917 г. і пасля), былі прадоўжаныя на дзяржаўным роўні камуністамі (19211929) у кірунку нацыянальнага развіцця і былі амаль цалкам знішчаныя ў таталітарнай дзяржаве развітага сацыялізму СССР. На гэтым абшары Зямлі вучэнне Баўэра не знайшло пацверджання. Нацыянальнае развіццё і нацыянальная аўтаномія аказаліся толькі існуючымі на паперы ды ў безлічы лозунгаў камуністычнай эпохі.
Пасля Другой сусветнай вайны сацыял-дэмакратычныя партыі сталі дзяржаўнымі ў шэрагу краін Заходняй Еўропы, і шлях іх развіцця стаў вызначацца сацыял-дэмакратычнымі прынцыпамі.
Беларуская сацыял-дэмакратыя і нацыянальная ідэя
Пасля ўсталявання шматпартыйнасці ў Беларусі пасля 1991 г. з’явілася магчымасць аднавіць ідэі сацыял-дэмакратыі, што несла на пачатку XX ст. Беларуская Сацыялістычная Грамада БСГ. Як і заўсёды пры крушэнні таталітарных і манархічных рэжымаў, на першы план у партыйным і палітычным будаўніцтве ў навастворанай Беларускай Рэспубліцы выступілі дзве асноўныя задачы: нацыянальнае адраджэнне беларускага грамадства і ўсталяванне дэмакратыі.
Нацыянальны характар БСГ стаў адным з важных фактараў пры фармаванні партый новага пакалення, партый, якія пачалі ўтварацца пасля ўзнікнення шматпарыйнай сістэмы (1990)
МіхасьТкачоў
і абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў 1991 г. Першая партыя ў Беларусі пасля гарбачоўскай перабудовы абвясціла сябе як партыя нацыянальна-дэмакратычнага зместу. Гэта была НДПБ Нацыянальнадэмакратычная партыя Беларусі (устаноўчы з’езд адбыўся ў чэрвені 1990 г.), пра якую ўжо гаварылася вышэй, у раздзеле II. I ў праграме НДПБ, і ў яе мэтах было адзначана, што яна ёсць пераемніца БСГ. Аднак НДПБ, хоць і з’яўлялася прадаўжальніцай традыцый першай беларускай сацыялістычнай партыі, адкінула ўсю сацыялістычную рыторыку сваёй папярэдніцы, пакінуўшы толькі нацыянальна-дэмакратычны змест БСГ. Стваральнікі НДПБ не ўлічылі альбо не палічылі істотным адну акалічнасць: ніша сацыял-дэмакратычнага накірунку ў палітычным спектры Беларусі аставалася незапоўненай. I вось у 1991 г. гэтая ніша запоўнілася: была створана новая партыя Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада (БСДГ). Узначаліў партыю вядомы гісторык Міхась Ткачоў. Пры жыцці Ткачова Грамада яшчэ захоўвала некаторыя рысы даўняй БСГ, і нацыянальны аспект у палітыцы партыі граў не апощнюю ролю. Аднак далейшы лёс Грамады зусім не быў падобны да яе знакамітай папярэдніцы пачатку XX ст. Яна не стала вызначальнай палітычнай сілай і не адыграла такой значнай ролі ў жыцці беларускай дзяржавы, як у свой час адыграла БСГ у стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. БСДГ узору 1990-х гг. напаткаў лёс многіх іншых постсавецкіх партый. Яна то аб’дноўвалася з іншымі партыям, то дзялілася... і на 2007 г. сацыял-дэмакратычны бок палітычнага спектру ўяўляў кактэйль не меньш як з пяці партый, якія адносілі сябе да сацыял-дэмакратычнага кірунку.
Што ж засталося ад БСГ ў сучасных беларускіх сацыял-дэмакратаў?
Лёс БСДГ пасля заўчаснай смерці ў 2003 г. Ткачова напаткаў і раскол, і аб’яднанне з Партыяй Народнай Згоды, і шмат іншых палітычных прыгод. Адна з спадкаемцаў партыі Ткачова цяпер называ-
ецца Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) БСДП (Г). Чытаючы праграму БСДП (Г) дзіву даешся, як маглі такія архаічныя выдумкі камуністаў, як “дэмакратычны сацыялізм” заняць вядучае месца ў праграме вядучай палітычнай партыі:
Дэмакратычнаму сацыялізму ўласцівы павага да гуманістычных традыцыяў народаў свету, цярпімасць, стаўленне да чалавека як да мэты, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, правовой дзяржавы, да ўсталявання паміж людзьмі салідарных дачыненняў.