Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
Змены ў партыйным жыціі РБ пасля перарэгістрацыі 1999 г.
26 студзеня 1999 г. быў выдадзены Дэкрэт прэзідэнта РБ № 2 «О некоторых мерах по упорядочиванию деятельности политических партий, профессиональных и общественных объединений». Дэкрэт усталяваў мінімальную колькасць сяброў партыі, роўную 1000 чалавекам. У выніку перарэгістрацыі 1999 г. колькасць палітычных партый значна скарацілася, і на 1 студзеня 2001 г. іх стала 18.
Шэраг партый, якія не набралі патрэбнай колькасці людзей для перарэгістрацыі, спынілі сваё існаванне. Некаторыя партыі зліліся з іншымі альбо структурна пераўтварыліся. Так, Беларуская нацыянальная партыя стала асновай для аднаўлення Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ). Пазней у БСДГ уліліся лідэры і шэраг сяброў ліквідаваных Мін’юстам партый БХДЗ, Хрысціянска-дэмакратычны выбар і Беларускай Рэспубліканскай партыі.
На 2000 г. па характары сваёй дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь партыі можна было падзяліць на тры трупы:
1) Партыі, якія падтрымлівалі палітыку прэзідэнта і ўрада. Да іх належалі: Беларуская камуністычная партыя (старшыня В. Чыкін), Беларуская патрыятычная партыя (старшыня Л. Баранкевіч), Сацыялдэмакратычная партыя Народнай Згоды (лідэр Л. Сечка), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (старшынём быў (цяпер ужо нябожчык) А. Нятылкін) і некаторыя іншыя болып дробныя партыі.
2) Партыі, апазіцыйныя прэзідэнту і ўраду: партыя БНФ (старшыня В. Вячорка), КХП партыя БНФ (3. Пазьняк і выканаўца абавязкаў старшыні Ю. Беленькі), Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада (БСДГ) (старшыня С. Шушкевіч), сацыял-дэмакратычная партыя Народная грамада (у 2000 г. старшынём быў Мікола Статкевіч; 24 чэрвеня 2005 г. была перарэгістравана як Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), 24 ліпеня таго ж года
на X нечарговым з’ездзе яе новым лідэрам абраны Аляксандр Казулін, якога падчас “адсідкі” ў калоніі “Віцьба-3” у жніўні 2008 г. пераабралі, і цяпер лідэрам партыі з’яўляецца Анатоль Ляўковіч.
Цэнтральнае месца ў апазіцыйным спектры займае Аб’ядная грамадзянская партыя (нязменны старшыня А. Лябедзька). Апрача згаданых партый трэба адзначыць Беларускую партыю жанчын “Надзея” (у 2000 г. старшыня В. Палявікова, пазней М. Матусевіч, В. Яськова), Беларуская партыя працы (старшыня А. Бухвостаў), Партыя камуністаў беларуская (ПКБ) (старшыня С. Калякін).
3) Партыі, якія “хісталіся”, не далучыліся ці выйшлі з блока апазіцыйных партый: Ліберальнадэмакратычная партыя (ЛДП) (старшыня С. Гайдукевіч) і яшчэ некалькі дробных партый. Адзначым, што ЛДП на працягу 1998-1999 гг. уваходзіла ў Кансультацыйны Савет (КС) апазіцыйных партый. Аднак пазней, прыняўшая рашэнне аб удзеле ў выбарах у Палату прадстаўнікоў (насуперак рашэнню КС аб байкоце выбараў), выйшла з КС.
За парушэнне заканадаўства ў 2005 г. Міністэрствам юстыцыі была ліквідаваная Беларуская партыя працы.
Асноўная прэтэнзія Мін’юста да палітычных партый зводзілася да неадпаведнасці юрыдычнага адрасу наяўнаму заканадаўству. У 2005 г. з гэтай прычыны ў Мінску былі знятыя з уліку і рэгістрацыі 292 арганізацыйныя структуры розных палітычных партый.
На стан 1 сакавіка 2007 г. у рэспубліцы зарэгістравана 17 палітычных партый. Зарэгістравана і пастаўлена на ўлік 1120 аргструктур палітычных партый (60 абласных, 424 раённыя і гарадскія, 636 першасных).
Суадносіны ідэалогій і палітычных партый у Беларуси
У Беларусі камуністычная ідэалогія прадстаўлена дзвюма партыямі КПБ (падтрымлівае прэзідэнта) і ПКБ (трэцяя трупа). Сегмент Юз схемы 2 папя-
рэдняга раздзела на беларускім ідэалагічным грунце адсутнічае нацыянал-камуністаў няма.
Сацыял-дэамакратычная ідэалогія найбольш папулярная ў Беларусі. Адпаведных партый у Беларусі 3 (партыі, у назве якіх ёсць словы сацыял-дэмакратычная). Гэта БСДПНЗ (Беларуская сацыялдэмакратычная партыя народнай згоды); БСДГ (Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада) і БСДП (Г) (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Нягледзячы на блізкасць назваў, усе гэтыя парты! маюць розныя погляды на беларускую палітыку. Першая з іх прытрымліваецца афіцыйнага, прэзідэнцкага курсу, і дзейнасць парты! не выходзіць за рамкі «згоды з урадам», БСДГ з’яўляецца правацэнтрысцкай партыяй (с.-д. II на схемах 1 і 2), а БСДП (Г) партыя левацэнтрысцкага кірунку, утвораная ў выніку аб’яднання БСДГ 1991 г. (М. Ткачоў) і Партыі народнай згоды (с.-д. I на схемах 1, 2).
Апрача гэтых партый да сацыял-дэмакратычнага накірунку належаць Беларуская партыя жанчын «Надзея», Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.
Ідэалогія нацыяналізму.
У вялікай ступені яна стаіць у аснове праграм абодвух БНФ, ёй нададзена значнае месца ў БСДГ. Цалкам на пазіцыях нацыяналізму стаяла, не падаўшая заяву на перарэгістрацыю 1999 г. у Міністэрства юстыцыі Беларуская нацыянальная партыя (БНП), якая ўвяла прынцып нацыяналізму ў ранг галоўнага праграмнага прынцыпу. У праграме БПН запісана: “Нацыяналізм найлепшая духовая якасць асобы чалавека. Надышоў час вярнуць гэтаму слову яго спрадвечны станоўчы сэнс. Нацыяналізм гэта адданасць сваёй нацыі, нацыяналізм гэта змаганне нацыі за яе волю і незалежнасць, за яе духоўную і фізічную моц, за права нацыі быць роўнай сярод роўных”.
Ідэалогія лібералізму аснова праграмы Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП). Вызнаецца лібералізм таксама Ліберальна-дэмакратычнай партыяй
(ЛДП). Характэрна, што ў сацыяльпым складзе абедзвюх партый дамінуюць прадстаўнікі бізнесу, прадпрымальнікі.
Хрысціянска-дэмакратычная ідэалогія.
Ніводная з партый, якія прайшлі перарэгістрацыю ў 1999 г., на пачатак 2000 г. не носіць назвы такога кшталту. Але трохі раней (да перарэгістрацыі) існавала тры партыі хрысціянска-дэмакратычнага кірунку: Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць (БХДЗ), Хрысціянска-дэмакратычны выбар (ХДВ) і Беларуская хрысціянска-дэмакратычная партыя (БХДП). (Апошняя ўтварылася ў свой час у выніку расколу БХДЗ першай партыі такога кірунку). Усе гэтыя партыі мелі малы аўтарытэт у грамадстве, былі малалікімі і заканамерна зніклі. Аднак з 2004 г. існуе аргкамітэт па стварэнні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД).
Сярод іншых партый ідэі хрысціянскай дэмакратыі прысутнічаюць у праграмах БНФ, КХП партыі БНФ, БНП, а таксама БСДГ.
Чаму ж атрымалася так, што найбольш уплывовыя на Захадзе ідэі хрысціянскай дэмакратыі амаль не ўспрымаюцца ў Беларусі? Адказ просты. Па-першае, гэта слабасць шматпартыйнай сістэмы наогул. Па-другое, за гады панавання камуністычнага рэжыму і манаполіі камуністычнай ідэалогіі быў выхаваны грамадзянін з атэістычным светапоглядам. Для шырокіх мае людзей хрысціянства ў палітычным жыцці не ўспрымаецца, як не ўспрымаецца рэлігія наогул.
Тым не менш, вялікі колькасны рост царкоўных прыходаў усіх карфесій падае надзею на лепшую будучыню хрысЦіянскай дэмакратыі ў Беларусі.
Ідэалогія кансерватызму.
У Беларусі адсутнічаюць партыі, якія б насілі такую назву, няма і партый, якія б суцэльна кіраваліся ідэалогіяй кансерватызму. Адносна Кансерватыўнахрысціянскай партыі (КХП) трэба сказаць найперш тое, што галоўны прынцып гэтай партыі грунтуецца не на каштоўнасцях хрысціянскай дэмакратыі і не
на класічным ці мадэрным кансерватызме, а на глабальным панятку «нацыянальна-вызвольны рух».
У прынцыпе, адсутнасць кансерватызму ў Беларусі зразумелая з’ява. Гэта абумоўлена разрывам векавых традыцый, адсутнасцю нацыянальнай сведамасці беларусаў і іншых неабходных кампанентаў, уласцівых кансерватызму.
Ёсць аднак сярод беларускіх тэарэтыкаў і такія, што спрабуюць “сканструяваць” беларускі ліберальны кансерватызм. У раздзеле III-3, прысвечаным гэтай тэме, мы адзначалі, што такая ідэалогія наогул супярэчлівая. Паглядзім цяпер, як выглядае гэтая праблема ў беларускім кантэксце.
Нягледзячы на адсутнасць аргументаваных падстаў, адзін з ідэолагаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі М. Пліска пераконвае ў наяўнасці ў Беларусі ідэалогіі ліберальнага кансерватызму, носьбітам якой, на ягоную думку, і з’яўляецца АГП. Каб паказаць, што ліберальны кансерватызм мае гістарычныя карані, М. Пліска беспадстаўна сцвярджае, што ў Заходняй Беларусі даваеннага перыяду існаваў досыць уплывовы ліберальна-кансерватыўны кірунак, які быў звязаны з дзейнасцю партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Беларускае народнае аб’яднанне (БХД БНА). Гэтая партыя была створана на V з’ездзе БХДЗ, але зусім не для таго, каб падкрэсліць свецкі характар партыі (як сцвярджае М. Пліска), а каб акцэнтаваць увагу на нацыянальнай скіраванасці партыі (дадатак БНА). Ва ўсім свеце партыі, што маюць у сваёй назве словы “хрысціянска-дэмакратычная” паводле свайго палітычнага прызначэння ніколі не залежал! і не залежаць ад інстытуту Царквы. Такая назва толькі падкрэслівае тое, што носьбіты хрысціянска-дэмакратычнай ідэалогіі вызнаюць хрысціянскія каштоўнасці, роўна як і прынцыпы дэмакратыі. Аднак падтрымліваць і здзяйсняць хрысціянскія ідэі і мараль могуць прадстаўнікі іншых партый. У сучаснай Рэспубліцы Беларусь гэта БНФ, БНП, БСДГ. Аўтар згаданага артыкула прыпісвае
партыі БХД БНА чамусьці і ліберальную, і кансерватыўную ідэалогію, аб чым, аднак, не ўспамінаецца ні ў адным дакуменце гэтай партыі. Далей Пліска ўжо смела выходзіць на выдуманую ім сцежку і лёгка аперуе такімі тэкстамі: “традыцыя лібералізму і кансерватызму працягвала існаваць у пэўных колах эміграцыі”, а ў наш час ідзе працэс “адраджэння лібералізму і кансерватызму”.
Такім прыёмам дасягаецца ўяўленне аб тым, што быццам бы лібералізм і кансерватызм маюць даўную традыцыю ў Беларусі, і справа толькі за іх адраджэннем. Вышэй жа мы паказалі, што менавіта традыцыі лібералізму і кансерватызму амаль адсутнічалі ў Беларусі ажно да з’яўлення шматпартыйнай сістэмы ў 1990-х гг. У даваеннай Беларусі лібералізм і кансерватызм адсутнічалі як ва Усходняй Беларусі, так і Заходняй. У тыя часы існавала толькі адна ідэалогія: марксізм-ленінізм, якая была фактычна дзяржаўнай, а ўсе іншадумцы залічваліся да нацыянал-дэмакратаў (нацдэмаў). Погляды нацыянал-дэмакратаў былі блізкія да сучасных ідэалогій наступнага кірунку: хрысціянскай дэмакратыі, сацыял-дэмакратыі і нацыяналізму.
Чаму ж у 90-я гг. XX ст. не з’явілася моцнай хрысціянскай дэмакратыі? А тыя кволыя парасткі хадэкаў, увасобленыя ў партыях Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнаць ці Хрысціянска-дэмакратычны выбар, хутка пайшлі ў нябыт. БХД так і існуе як аргкамітэт, не здзейсніўшы нават спробы правесці ўстаноўчы з’езд. Некаторыя тлумачаць гэта тым, што Беларусь з’яўляецца шматканфесійнай краінай, і гэта перашкаджае стварэнню моцнай хрысціянска-дэмакратычнай партыі. Такі погляд цалкам памылковы з наступных дзвюх прычын.