• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Па-першае, і ў 1930-я гг. Заходняя Беларусь была шматканфесійнай, але Ян Пазняк і Адам Станкевіч кіравалі моцнай хрысціянска-дэмаратычнай партыяй, якая мела сваю салідную газету “Беларуская крыніца”. Апрача таго, у наш час не існуе аднаканфесій-
    ных краін. Напрыклад, у Германіі некалькі канфесій, і пры гэтым няма перавагі якой-небудь адной, католікаў і пратэстантаў (лютэран) прыкладна пароўну. Тым не менш творца “нямецкага цуда” Людвіх Эр­хард быў хрысціянскім дэмакратам, а адпаведная партыя была ў той час ва ўладзе. У Польшчы, якая лічыцца каталіцкай дзяржавай, жыве каля мільёна праваслаўных, якія маюць аўтакефалію.
    Па-другое, у Беларусі ў наш час любая партыя, заснаваная на пэўных ідэалагічных прынцыпах, будзе слабай. У грамадстве бярэ цяпер верх прагматызм. I не дзіўна, што найбольшую моц у Рэспубліцы Бе­ларусь мае “партыя ўлады”.
    Грамадскія арганізацыі ў Беларусі
    На працягу амаль ўсіх 90-х гг. XX ст. найбольш масавай і ўплывовай апазіцыйнай арганізацыяй у Беларусі быў грамадскі рух за перабудову Беларускі Народны Фронт “Адраджэнне”. У 1999 г. БНФ раскалоўся на дзве мала сяброўскія арганізацыі з адной і той жа назвай. Хоць напачатку існавалі рух БНФ і партыя БНФ, дык пасля яго расколу, непазбежнага зніжэння рэйтынгу папулярнасці БНФ у абедзвюх сваіх структурах фактычна засталіся функцыянаваць не як дзве грамадскія арганізацыі, два Рухі, а дзве партыі.
    3 іншага, “левага” боку, грамадскай арганізацыяй, што аб’яднала “дэмакратычных” камуністаў і прасавецкі скіраваных грамадзян пачатку 1990-х гг., стаў “Рух за сацыяльны прагрэс і справядлівасць”.
    Апрача БНФ з пачатку 1990-х гг. у Беларусі дзейнічаўі шэраг грамадскіх арганізацый дэмакратычнай і нацыянальна-адраджэнцкай скіраванасці. Най­больш буйным было Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ). Яно было створана як добраахвотная масавая грамадская арганізацыя з мэтай культурна-асветніцкай дзейнасці ў галіне адраджэння беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры ў Беларусі. Таварыства беларускай
    мовы імя Ф. Скарыны ўтварылася ў 1989 г. Сябрамі кіроўнага органа Рэспубліканскай рады ТБМ у свой час з’яўляліся прадстаўнікі беларускай эліты, вядучыя навукоўцы, пісьменнікі: Максім Танк, Ба­рыс Сачанка, Васіль Быкаў, Янка Брыль, Зянон Пазняк, Юрый Хадыка, Адам Мальдзіс, Артур Вольскі, Вячаслаў Адамчык. ТБМ паспяхова дзейнічае да цяперашняга часу, мае сваю сталую газету “Наша слова”.
    Дзейнічалі ў Беларусі таксама ГА “Таварыства беларускай школы” (А. Лозка), ГА “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў” (Адам Мальдзіс).
    Нацыянальна-культурнае адраджэнне закранула не толькі беларусаў. Былі створаныя нацыянальнакультурныя аб’яднанні татараў-мусульман “АльКітаб”, Саюз палякаў у Беларусі, Беларускае аб’яднанне габрэйскіх асацыяцый і суполак, асацыяцыя ўкраінцаў у Беларусі “Ватра” і іншыя.
    Вялікую ведамасць у свеце атрымала Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, дзейнасць якога галоўным чынам сканцэнтравана ў Мінску. 8-10 ліпеня 1993 г. ЗБС “Бацькаўшчына” правило ў г. Мінску Першы з’езд беларусаў свету. На ім прысутнічалі 486 дэлегатаў з замежжа: Англіі, Аргенціны, Аўстрыі, Аўстраліі, Бельгіі, Германіі, ЗША, Канады, Полыпчы, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Расіі, Украіны, Малдовы, Туркменіі, Казахстана, Кіргізіі, Узбекістана, Эстоніі, Літвы, Латвіі; 510 дэлегатаў з Беларусі і больш за 200 чалавек гасцей. Прэзідэнтам ЗБС “Бацькаўшчына” быў абраны акадэмік Радзім Гарэцкі, старшынёй Рады Ганна Сурмач. II, III і IV з’езды беларусаў свету праходзілі таксама ў Мінску ў 1997, 2001 і 2005 гг. На з’ездзе ў 2005 годзе старшынём Рады быў абраны вядомы мастак Аляксей Марачкін.
    У цяперашні час у Беларусі дзейчае шэраг фондаў, многія з якіх пачыналі сваю дзейнасць яшчэ ў савецкія часы. Гэта Фонд міра Беларусі, Беларускі фонд культуры, Беларуси! камітэт абароны міру, Беларус­кае таварыства дружбы і культурней сувязі з замеж-
    нымі краінамі, Беларускае таварыства па культурных сувязях з суайчыннікамі за мяжой. Шэраг грамадскіх арганізацый існуюць для развіцця дружбы між наро­дам!. Гэта таварыствы “Беларусь Канада”, “Бела­русь Полыпча, “Беларусь Фінляндыя” і іншыя.
    Вялікі блок грамадскіх арганізацый, якія дзейнічаюць у Беларусі, складаюць аб’яднанні паводле прафесійных інтарэсаў. Гэта, па-першае, грамадскія аб’яднанні тыпу акадэмій: Міжнародная акадэмія тэхнічнай адукацыі, Міжнародная акадэмія інфармацыйных тэхналогій, Міжнародная акадэмія сацыяльных навук, Міжнародная акадэмія навук Еўразіі, Беларуская акадэмія палітычных навук і г.д.
    Мінск з’яўляецца цэнтрам дзейнасці арганізацый творчага кірунку ГА “Беларускі саюз мастакоў”, ГА “Беларускі саюз дызайнераў”, ГА “Беларускі саюз журналістаў”, ГА “Беларускі саюз кінематаграфістаў”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і іншыя. У 2005 г. было ўтворана яшчэ адно аб’яднанне пісьменнікаў “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
    Шэраг арганізацый займаюцца дзіцячымі і юнацкімі праблемамі: Беларуси! Рэспубліканскі Саюз Моладзі (БРСМ), Саюз скаўтаў Беларусі, Дабрачынны фонд “Юныя таленты”, таварыства “Дзеці ў бядзе”, грамадскае аб’яднанне “Маладая грамада”, Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Задзіночанне беларускіх студэнтаў”, Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Ленінскі камуністычны саюз моладзі”, Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя маладых палітыкаў” і інш.
    Шэраг арганізацый сваю дзейнасць засяроджвае на дапамозе ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ахвярам рэпрэсій, Чарнобыльскай катастрофы. 3 1991 г. дзейнічае ГА ветэранаў, якую ўзначальвае А. М. Новікаў. Праблемы, звязаныя з увекавечваннем памяці ахвяр гітлераўскіх канцлагероў, вырашае Міжнароднае ГА “Трасцянец”.
    Вялікая колькасць арганізацый у Рэспубліцы Бе­ларусь сваю дзейнасць канцэнтруе на ахове наваколь-
    нага асяроддзя і іншых пытаниях экалагічнага кірунку. Сярод іх: грамадскае аб’яднанне (ГА) “Мінскі экалагічны савет”, Беларускі камітэт “Дзеці Чарнобыля”, ГА “Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз “Чарнобыль”. ГА “Чыстая вада”, Міжнароднае гра­мадскае аб’яднанне “Экапраект”.
    Грамадскія недзяржаўныя арганізацыі Беларусі ўтвараюць трэці сектар НГО (NGO). База даных грамадскіх аб’яднанняў БРГА “Аб’яднаны шлях” складе 2816 грамадскіх аб’яднанняў, саюзаў, асацыяцый і арганізацыйных структур.
    У 1997 г. была ўтворана Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі ў 1997 г. Першы кангрэс Нацыянальнай Асамблеі праходзіў у Мінску 22 лютага 1997 г. У ім брала ўдзел белый за 250 арганізацыяў. Асноўнымі прынцыпамі арганізацыі былі: незалежнасць Беларусі, рынкава-дэмакратычныя рэформы, правы чалавека, інтэграцыя ў еўрапейскія структуры. Кіраўнікамі Асамблеі былі В. Вячорка, А. Бяляцкі і іншыя. Колькасць арганізацый, якія ўваходзілі ў Асамблею, дасягала 700.
    На стан 1 сакавіка 2007 г. у рэспубліцы зарэгістравана 2248 грамадскіх аб’яднанняў (231 міжнароднае, 724 рэспубліканскія і 1293 мясцовыя), 17 саюзаў (асацыяцый) грамадскіх аб’яднанняў, а таксама 56 фондаў (3 міжнародныя, 3 рэспубліканскія і 50 мясцовых). Зарэгістравана і пастаўлена на ўлік 22 021 аргструктур прафсаюзаў (108 абласных, 774 раённых і гарадскіх, 21 080 першасных, 59 аб’яднаных) ill 917 аргструктур іншых грамадскіх аб’яднанняў (530 аб­ласных, 3784 раённых і гарадскіх, 7603 іншых).
    Спектр зарэгістраваных грамдскіх аб’яднанняў даволі разнастйны і ахоплівае розныя галіны дзейнасці і розныя сацыяльныя групы насельніцтва. Ся­род агульнай колькасці грамадскіх аб’яднанняў болып за ўсё ствараецца арганізацый асветніцкай, фізкультурна-спартыўнай і дабрачыннай скіраванасці.
    Усяго ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 517 фізкультурна-спартыўных, 351 дабрачыннае, 312
    асветніцкіх, культурніцкіх, выхаваўчых, 162 маладзёжныя, у тым ліку 23 дзіцячыя, 140 грамадскіх аб’яднанняў інвалідаў вайны і працы, ветэранаў, 111 навукова-тэхнічных, 98 аб’ядноўваючых нацыянальныя меншасці, 69 аб’ядноўваючых прыхільнікаў прыроды, помнікаў гісторыі і культуры, 41 творчае 38 жаночых і 409 іншых грамдскіх аб’яднанняў.
    Агульная карціна падзелу грамадскіх арганізацый па сферах дзейнасці можа быць прадстаўлена на наступнай дыяграме:
    Эканоміка,
    прадпрыма льніцт в а 1,98%
    АрганЬацыя
    Абарона правоў і Абарона правоў
    Чернобыльская арганіжцыя 3,06%
    Хобі, арганізафія ла йтавэсах
    4,62%
    Спорт, адпачынак, турыгм
    12,45%
    Сэцыяльная абарона, р^абілітацыя
    10,83%
    свобод чэпавека
    спажыўцзў 0,26%
    Экапогія. абарона навакольнага асяроддзя
    2,53%
    Рэсурсны цэнтр 0.31%
    менаіасцяў	дзіцячая 4,65%
    2,95%	4,93%
    вв^інаслужачых, ветэранаў узбрсеных сіл і праваахоўных органаў
    1,80%
    Арганіззцыя інвалідаў
    2,51%
    Ахова здароўя і медыцьвча
    3,68%
    Дабрачынная
    10,10%
    Дгяржаеа, самакіра ванне, права
    2,77%
    Жаночая арганізацыя
    1,46%
    6,81%
    Падзел грамадскіх арганізацый па сферах дзейнасці. (з матэрыялаў сайту www.ngo.by)
    Лірычнае адступленне. Правыя і левыя ў Беларусі
    Мвстацтва, культура
    6,21%
    Левая, правая где сторона?
    Улица, улица ты, брат, пьяна!
    (3 старадаўняй песні)
    Сітуацыя з сучасным палітычным спектрам беларускіх партый нечым нагадвае гэтую песню. Толькі бакамі вуліцы становяцца партыі, а вуліцай нашая Беларусь. Сапраўды: якая з палітычных партый
    можа сябе назваць левай, а якая правай (у класічным сэнсе гэтага слова)? АГП, здаецца, правая ліберальныя каштоўнасці, прыватная ўласнаць і г.д. КПБ Сяргея Калякіна партыя камуністычная і паводле канонаў належыць да левага боку. Але вось цікава: і АГП і КПБ падтрымліваюць платформу Аб’яданых дэмакратычных сіл (АДС). Аказваецца, мэты АДС падыходзяць як для камуністаў, так і для лібералаў ды іншых апазіцыйных партый (БНФ, АГП, БСДП (Г), БСДГ і г.д.).
    Такім чынам, відавочным у цяперашняй палітычнай сітуацыі становіцца вывад аб тым, што ўсе ідэйныя ўстаноўкі, праграмныя палажэнні і г.д. адыходзяць на задні план у параўнанні з наяўным у Беларусі палітычным кліматам. Розніца паміж “правымі” і “левымі” часова (а чаму часова?) сціраецца іх аб’ядноўваюць каштоўнасці болып важныя, чым пабудова камунізму ці капіталізму. Сапраўды, хто можа пярэчыць, скажам, супраць такога лозунга праграмы АДС “Дастойнае жыццё кожнаму!” Гэтага ж хочуць, па-сутнасці, і будаўнікі камунізму, і сацыял-дэмакраты, і лібералы, і хрысціянскія дэмакраты. Болып за тое, у праграме развіцця кожнай развітай еўрапейская дзяржавы, я мяркую, існуе тэты пункт.