• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Сацыял-дэмакраты карыстаюцца крытычным ме­тодам падыходу да грамадска-палітычных падзей.
    Беларускія дэмакратычныя сацыялісты. пацвердзілі адданасць ідэям сусветнай сацыял-дэмакратыі сваёй барацьбой за эканамічнае, сацыяльнае і палітычнае вызваленне людзей працы.
    I ні слова пра Беларусь і яе незайздросны лёс нацыянальнага забыцця і татальнай русіфікацыі.
    Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (БСДП (Г)) узяла адкрыта левы ўхіл і супрацоўніцтва з апальнай Партыяй камуністаў Беларускай (старшыня С. Калякін). БСДП (Г) разам з жаночай партыяй-марыянеткай “Надзея” і камуністамі ПКБ у 2006 г. утварылі блок “Саюз левых партый”. Гэтыя партыя аб’ядналіся ў першую чаргу з мэтай болып цеснага супрацоўніцтва з Расійскімі палітычнымі коламі левага кірунку і не без разліку на фінансаванне іх праекту з боку Расіі. Нездарма гаворыцца, што “дармовы сыр толькі ў пастцы”. Ведама, што адным з найгалоўнейшых прыярытэтаў замежнай палітыкі Расіі з’яўляецца аднаўленне сваіх ранейшых межаў і ў першую чаргу паглынанне Беларусі. Дорага можа абысціся супрацоўніцтва Саюзу левых партый з расійскімі камуністамі і сацыял-дэмакратамі. Лёгка здагадацца, што ні аб якой нацыянальнай ідэі не можа і ісці гаворка ў рамках згаданага “Саюзу”. Hi ў адным яго дакуменце не згадваюцца нацыянальныя інтарэсы Беларусі, беларуская нацыянальня ідэя і нават беларуская нацыя. Яе быццам і няма. А рыто-
    рыка наконт незалежнасці Беларусі лёгка можа быць куплена ў абмен на нейкую агульную расійска-беларускую дэмакратыю альбо будучага Саюзу Беларусі і Расіі, альбо пасля ўваходжання Беларусі ў Расію на правах нейкай “асаблівай” вобласці...
    Найбольш паслядоўна, у плане абароны нацыянальных каштоўнасцей, праводзіла ідэі сваёй папярэдніцы адноўленая ў 1998 г. БСДГ (апошняя стала вынікам аб’яднання часткі Грамады з Беларускай нацыянальнай партыяй). У праграме новай БСДГ ужо адкрыта сказана:
    Нацыянальная ідэя найгалоўнейшы з усіх чалавечых набыткаў у сферы грамадскага жыцця. Дэмакратычнае грамадства — гэта тая мэта, да якой павінен прыйсці наш народ, і галоўным механізмам для дасягнення яе ёсць менавіта нацыянальная ідэя.
    У той момант, калі захопленыя пабудовай ліберальнай эканомікі, а насамрэч капіталізму, новыя беларускія дэмакраты амаль зруйнавалі самабытнасць сваёй дзяржавы, змяшаўшы яе альбо з заходнім “адкрытым грамадствам”, альбо з “вялікай Руссю” БСДГ заявіла, што мы за: “Дзяржаву, арыентаваную на нацыянальныя беларускія інтарэсы. Нацыя­нальная палітыка павінна быць стрыжнем усёй унутранай палітыкі Беларусі”.
    I тэта сапраўды так. Апошні праграмны тэзіс Гра­мады ляжыць у аснове палітыкі ўсіх развітых краін Еўропы.
    БСДГ бадай адзіная партыя, якая паставіла пы­тание нацыянальнага адраджэння ў галаву вугла перадвыбарчай платформы на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Вось вытрымка з яе:
    ...Мы бачым Беларусь:
    ■ Дзяржавай незалежнай, нейтральней і заможнай, дзе ўладараць закон і права, а грамадскае жыццё падпарадкавана дэмакратычным прынцыпам.
    • Дзяржавай, дзе галоўнымі каштоўнасцямі з’яўляюцца свабода, справядлівасць і салідарнасць. Яны з’яўляюцца нашымі крытэрыямі пры ацэнцы палі-
    тычнай рэчаіснасці і адначасова мусяць быць арыенцірам у дзейнасці кожнага грамадзяніна.
    ■ Дзяржавай, у якой сацыяльная палітыка заўсёды накіравана на сацыяльную абарону грамадзян. Я на павінна стварыць умовы жыцця, годныя чалавека. Ахова здароўя, гуманізацыя працы, барацъба з беспрацоўем, справядлівае размеркаванне прыбыткаў цэнтралъная задача нашай сацыяльнай палітыкі.
    Канцэпцыя дзяржаўнасці Беларусі мусіць грунтавацца на паяднанні сацыяльнага, нацыянальнага і дзяржаўнага элементаў. Нацыянальнае адраджэнне любых этнічных груп у Беларусі немагчымае без адраджэння беларускага этнасу.
    Мяркую, што прынцыпы, выкладзеныя ў гэтай платформе, маглі б заняць дастойнае месца ў палітычнай арыентацыі нашай краіны.
    Хрысціянская дэмакратыя
    Хрысціянская дэмакратыя ўпершыню зарадзілася ў каталіцкіх краінах. У энцыкліцы “Rerum Novarum” (1891) папа Леў XIII (1878-1903) крытыкуе лібералізм, сацыялізм і звяртае ўвагу на каталіцкія прафсаюзы як эфектыўную форму самакіравання. У перыяд кіравання Льва XIII Царква стварае мадэль сацыяльнаэканамічных адносінаў, узяўшы за аснову тэорыю Фамы Аквінскага. Адпраўным пунктам гэтай мадэлі было абгрунтаванне прыватнай уласнасці як адпаведнай устаноўленаму Богам “натуральнаму праву”. Характэрна, што сам тэрмін “хрысціянская дэмакратыя” ў гэтай канцэпцыі і наступных энцыкліках папы разумеўся як абсалютна недатычны палітычных ідэяў, азначаў толькі дабрачынную дзейнасць для народа. Аднак нягледзячы на такія першапачатковыя ўстаноўкі Ватыкана, хрысціянская дэмакратыя пачала хутка развівацца менавіта як хрысціянска-дэмакратычны рух (Бельгія, Францыя, Герамнія, Італія).
    Ідэі, выкладзеная ў “Rerum Novarum” і іншых энцыкліках папы Пія XIII сталі асновай ідэалогіі сучаснай хрысціянскай дэмакратыі. У канцы XIX ст. у
    Францыі шэраг сацыяльна актыўных каталіцкіх арганізацый аб’ядналіся і стварылі першую Хрысціянска-дэмакратычную партыю (1897). Яшчэ раней, у 1852 г., была створана так званая Партыя Цэнтра ў Германіі, якая стаяла на пазіцыях хрысціянскай дэмакратыі. Традыцыі Цэнтра ў Нямеччыне працягваюць сучасныя партыі Хрысціянска-дэмакратычны Саюз (ХДС) і Хрысціянска-сацыяльны Саюз (ХСС).
    У Беларусі першая партыя хрысціянска-дэмакратычнага кірунку была створана досыць даўно. Гэтая падзея адбылася ў траўні 1917 г., калі ў Мінску намаганнямі трупы каталіцкіх ксяндзоў была створа­на партыя Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць. У праграме партыі была адзначана неабходнасць увядзення беларускай мовы ў касцёльнае набажэнства, а ў плане болып шырокіх палітычыных патрабаванняў была прынятая рэзалюцыя аб шырокай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай Імперыі. 3 1919 г. БХДЗ дзейнічае ў Вільні і знаходзіць там новы імпульс развіцця дзякуючы намаганням выдатнага беларускага рэлігійнага і нацыянальнага дзеяча ксяндза Адама Станкевіча.
    Вось галоўныя заданы, што ставіліся тады перад хрысціянскай дэмакратыяй:
    а)	праца галоўным чынам ў асяроддзі сялян;
    б)	пашырэнне сваіх уплываў на праваслаўнае насельніцтва;
    в)	важнасць нацыянальных спраў.
    Пункт “а” фактычна азначаў толькі канстатацыю каштоўнаснай арыентацыі сялянства заходніх абласцей Беларусі на Касцёл.
    Пункт “б” адлюстроўваў спрадвечную мару Касцёла на панаванне ў усім свеце і мала прыдатны для канструктыўных палітычных спраў.
    А вось трэці пункт, які вылучаў неабходнасць нацыянальнага адраджэння беларусаў у якасці адной з галоўных задач хрысціянскай дэмакратыі гэта са­мая адметная рыса менавіта беларускіх хадэкаў. У гэтай асаблівасці адлюстравана таксама розніца бе-
    ларускіх хрысціянскіх дэмакратаў ад заходніх, дзе пытанні нацыянальнага адраджэння ніколі не стаялі.
    У артикулах А. Станкевіча мы знаходзім абгрунтаванне неабходнасці кіравання хрысціянствам беларускага нацыянальнага руху. Ён піша: Якая ж у гэтым сучасным беларускім нацыянальным руху роль хрысціянства? Вось жа еобак з іншымі кірункамі й дзейнікамі гэтага руху разеіеаецца й дзеіць так жа й кірунак хрысціянскі й імкнецца да таго ж агулънабеларускага нацыянальнага ідэалу. А наearn можна сказаць, што гэты хрысціянскі кірунак у сучасным беларускім нацыянальным жыцьці час­та й пераеышае кірункі іншыя. Нехрысціянскія кірункі ў беларускім жыцці часта ломяцца, реуцца, паўстаюць і ўпадаюць, а то й сусім заміраюць, не пакідаючы па сабе паеажнага следу, не теорачы традыцыі й мала або і сусім не прычыняючыся да большой кансалідацыі й умацавання беларускай нацыянальнасці. Хрысціянскі кірунак, як паказеае гісторыя і сучаснасць, працуе зеычайна стала, болъш еытрыеала, цягла.
    Нацыянальная ідэя і хрысціянства ў Адама Станкевіча звязваюцца ў вельмі шчыльнуют повязь. Мы сустракаем у яго думкі, вельмі блізкія да галоўных, вуглавых ідэй, выкладзеных у творах знакамітых рускіх хрысціянскіх філосафаў М. Бярдзяева, У. Салаўёва, I. Ільіна і інш. Аднак ягоная канцэпцыя адметная сваім беларускім зместам. Беларускі ксёндз рупіцца за доступ хрысціянскага светапогляду да беларускага народа: Беларускае сучаснае хрысціянстеа мае такім чынам еялікае гістарычнае задание асеабадзіць хрысціянстеа, даць яму натуральны дос­туп да беларускага народа, асеабадзіць душу белору­са ад фікцыі хрысціянскай: ад “польской” і “рускай” веры, мае задание абараніць душу беларускага наро­да і абараніць цэласцъ і адзінства беларускай нацыі”. Хрысціянства дае народам моральную магчымасцъ развівацца нацыянальна і будаваць іх нацыяналъную самастойнасць, а з другого боку, ганячы. ўсякі незда-
    ровы эгаізм, яно ганіць скрайні нацыяналізм і гэтым самым аблягчае народам іх узаемнае супрацоўніцтва.
    Вельмі слушна сказана: “польская” і “руская” веры гэта фікцыі хрысціянскія. Ёсць адзіная беларуская нацыя, якая асвечана хрысціянствам. Хрыстос любіць Беларусь, любіць аднолькава і католікаў і праваслаўных.
    Вось такія ідэі былі падмуркам беларускай хрысціянскай дэмакратыі 20-х гг. XX ст., што дзейнічала ў Заходняй Беларусі. Праграмныя палажэнні БХДЗ гэта фактычна ідэі нацыянальнай партыі, і ў некаторай ступені яны былі паўтораныя БНП у 1994 г.
    У 1926 г. БХДЗ на ўстаноўчым з’ездзе была перайменавана ў Беларускую хрысціянскую дэмакратыю. Галоўнай мэтай БХД стала абвяшчэнне незалежнасці беларускага народа. Ідэалогія БХД абапіралася на хрысьціянскую сутнасць беларускага народнага характару: Беларускі народ гэта хрысціянскі народ, і Хрыстус сярод нашага народа меў, мае і будзе мець шмат сваіх вызнаўцаў, якія пойдуцъ за сваім Божым Вучыцелем у агонь і ваду. Рэлігійнасць беларускага народа глыбокая, вольная ад прымешкі палітыкі.
    Як адзначае Э. Мазько, менавіта на гэтым сцверджанні будавалася дзейнасць партыі, яе характар, яе стаўленне да любых праяваў рэлігійна-грамадзянскага і сацыяльна-палітычнага жыцця. Хрысціянская вера, хрысціянская этыка для БХД найвышэйшы ідэал, які мае асоба і грамадзянства.
    У 1936 г. БХД пераўтварылася ў Беларускае Народнае Аб’яднанне (БНА). Зняўшы з назвы партыі слова “хрысціянская”, ідэолагі партыі імкнуліся выйсці на шырокія народныя масы, пазбавіцца ад апекі Касцёлу, пашырыць свой уплыў на тыя слаі грамадства, якія вызнавалі праваслаўе альбо наогул былі атэістамі. Заставаліся, аднак, ранейшыя прынцыпы Касцёлу, такія, як прынцып карпаратыўнасці, ідэя салідарнасці розных слаёў грамадства і галоўнае развіццё нацыянальнай беларускай культуры.