Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
тыкі знаходзілі карані фашызму і яго сімволіку ў рунічных пісьмёнах дахрысціянскай эпохі.
На дзіва падобныя да нацысцкіх “нардычных” фантазіяў пошукі старажытных вытокаў сваёй ідэалогіі ў тэарэтыкаў РНА: ‘Талоўным сімвалам РНА з’яўляецца Зорка Багародзіцы са змешчанай унутры яе свастыкай у кручэнні. Гэта сімвал, найбольш адпаведны Рускаму Нацыянальнаму Архетыпу” пішацца ў партыйнай газеце РНА “Русский порядок” (№ 6-7, 1994 г.) .
Такім чынам, гранічна негатыўны нацыяналізм разам з ідэалогіяй сусветнага панавання асобнай, арыйскай расы гэта і ёсць поўны фапіызм. Імкненне да сусветнага панавання, нацыянальны імперыялізм істотныя рысы фашызму любой нацыянальнай афарбоўкі. Таму сёння ўяўляецца вельмі небяспечным фармаванне масавага імперскага сіндрому не толькі РНА, але і іншымі, колькасна болып моцнымі і ўплывовымі партыямі КПРФ, ЛДПР і іншымі.
Лідэр адной з самых уплывовых партый Расіі КПРФ Г. Зюганаў адкрыта аб’вясціў аб адраджэнні старой формулы Д. Хамякова “Праваслаўе. Самадзяржаўе. Народнасць”. На яго думку, у гэтай формуле заключана паслядоўнае станаўленне трох галоўных пачаткаў імперскай дзяржаўнасці: рымскае права, хрысціянскае адзінства і народнае адзінства ў РусіРасіі. Даводзіцца толькі здзіўляцца, наколькі моцна перафарбаваліся сучасныя расійскія камуністы, што і ў Хрыста паверылі, марачы аб былой імперыі.
Імперская хвароба яшчэ ў болыпай ступені прысутнічае ў ідэалогаў Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі (ЛДПР), якую рэгулярна агучвае Уладзімір Жырыноўскі. У сваёй кнізе “Последний бросок на Юг” У. Жырыноўскі не толькі аб’ядноўвае ўсіх славян пад агульнай страхой рускага народа, а прасоўвае межы Расіі аж да Індыйскага акіяна. “Зрабіць яшчэ рывок, невялікі рывок на поўдзень, каб туды спусціліся шырокакалейныя рускія чыгункі і цягнікі Масква Дэлі, Масква Кабул, Масква пабярэжжа Індыйскага акіяна, Масква Тэгеран...”.
ПІто гэта, як не адкрыты заклік да новай імперскай каланізацыі, генацыду. Менавіта такі “рывок” збіраўся рабіць і Адольф Гітлер, каб вызваліць савецкія народы ад камунізму, а астатнія ад дэмакратычнага “загнівання”. Такім чынам, славянафільства непазбежна прыводзіць да вялікадзяржаўнага шавінізму, які, фактычна, з’яўляецца ўсходнім варыянтам фашызму. А яшчэ сто гадоў назад У.Салаўёў папярэджваў, што будучыня славянафільства дэградацыя і выраджэнне (“Славянофильство и его вырождение”). Ён сканструяваў нават формулу, якую А. Янаў назваў лесвіцай Салаўёва: пакланенне народнай дабрадзейнасці пакланенне народнай сіле пакланенне народнаму дзікунству. Гэта тры ўніз зыходзячыя ступені псеўдапатрыятызму. Гэта шлях антыэвалюцыі, шлях у нікуды.
Падагульняючы, трэба сказаць наступнае: фашызм абапіраецца не на эвалюцыйную тэорыю развіцця грамадства, крышталізацыю векавых традыцый народа, умацавання нацыянальнай сведамасці, як гэта робіць нацыяналізм. Фашызм робіць нацыю падпарадкаванай містычным ідэям накшталт “чысціні” і тым самым прыніжае нацыю. У гэтым яго карэннае адрозненне ад нацыяналізму, які накіраваны на развіццё нацыі, на выяўленне найлепшых адметных рыс кожнага самага маленькага народа. Можна сказаць, што нацыяналізм гэта прынцып дэмакратыі (роўнасці), размеркаваны сярод нацый, а фашызм аўтарытарызм сярод нацый па аналогіі з суб’ектамі ў асяроддзі асобнай нацыі-дзяржавы.
Такім чынам, нацыяналізм і фашызм гэта не тоесныя і нават не роднасныя, а, па-сутнасці, процілеглыя з’явы і паняткі. Нашы высновы вельмі блізкія да высноў ведамага філосафа і палітолага XX ст. Э. Сміта, які пісаў: “...фашызм і нацызм уяўляюць з сябе альтэрнатыву і выклік нацыяналістычнаму еўрапейскаму і сусветнаму бачанню развіцця, а не працяг яго”.
Уступаючы ў трэцяе тысячагоддзе пасля Нараджэння Хрыстовага, трэба выразна ўсведамляць рэ-
альнасць існавання істотна розных з’яў, звязаных з паняццем нацыі.
Па-першае, гэта класічны, чысты нацыяналізм, пра які мы вялі гаворку з самага пачатку. 3 ім звязаны такія высокія пачуцці, як патрыятызм, хрысціянская любоў да свайго народа і наогул прагрэс і будучыня народаў.
Па-другое, існуюць і крайнія, негатыўныя формы нацыяналізму, якія звязаны з неапраўданымі вераваннямі ў абранасць ці выключнасць сваёй нацыі. Гэта мы бачым на прыкладзе “богаабранага” габрэйскага народа і славянафілаў часоў расійскага імперыялізму. Гэтыя формы нацыяналізму яшчэ не ўяўляюць феномен фашызму, але пры пэўных умовах могуць перайсці ў яго.
Па-трэцяе, XX ст. дало нам і прыклад альтэрнатывы нацыяналізму, яго антыподу ў сэнсе стаўлення да нацыі. Гэтым паняткам з’яўляецца фашызм самая крайняя форма нацыяналізму, калі любоў да сваёй нацыі пераходзіць у стаўленне да яе як да апірышча гвалту, бессэнсоўную, крывавую “чыстку” свайго народа як гэта было ў фашысцкай Германіі і ў СССР сталінскіх часоў, калі ролю арыйскай нацыі ўзялі на сябе камуністы.
Апошнія палітычныя падзеі (найперш ваенныя дзеянні ў Чачні і Сербіі), наўпрост звязаны з разгледжанымі пытаннямі, яны закранаюць самым беспасярэднім чынам нацыянальныя праблемы. Ад правільнага падыходу да праблем суіснавання розных нацый, пытанняў самавызначэння народаў залежыць будучыня гэтых народаў і будучыня чалавецтва наогул.
Сказанае пацвярджае важнасць паліталагічнага аналізу канкрэтных праяў фашызму ў свеце і яго суадносін з нацыяналізмам. Гісторыя павінна ўсё ж нечаму навучыць нас.
Нацыяналізм і камуністычная ідэалогія
Нацыяналізм заўсёды быў ворагам камуністычнай ідэалогіі, а камуністычныя дзеячы ў сваю чаргу пры-
пісвалі нацыяналізму буржуазную прапаганду і змагаліся з ім як з прадуктам капіталізму. I сапраўды, сцвярджалі прыхільнікі навуковага камунізму, панятак “нацыя” ўжываецца ў адносінах як да класа пралетарыяў, так і да класа капіталістаў, але ж капіталізм мусіць згінуць, людзі стануць роўнымі, і тады настане адзінства сярод людзей, якія не будуць дзяліцца на нацыі. Настане шчаслівае камуністычнае грамадства, дзе ўсе людзі радасна адпачываюць і творча бавяць час. Савецкі Саюз яшчэ да Другой сусветнай вайны цаной вялізных ахвяр, цаной тысяч загінуўшых у гулагаўскіх лагерах грамадзян даў урок усяму свету, як будаваць камунізм. Дзякуючы надзвычайнай сакрэтнасці, камуністычнае кіраўніцтва здолела прадэманстраваць вонкавы эфект поспехаў, цалкам схаваўшы свае злачынныя дзеянні супраць свайго ж народа.
Вынікам такой палітыкі стала адносна вялікая папулярнасць сацыялістычных і камуністычных ідэй у шэрагу краін, галоўным чынам трэцяга свету. Пасля Другой сусветнай вайны ў гэтых краінах пачаўся шырокі антыкаланіяльны рух, які спалучаў нацыянальныя пачуцці многіх народаў з марксісцкай ідэалогіяй. Энтані Сміт увёў нават тэрмін “марксісцкі нацыяналізм”.
Што ж знайшлося супольнага паміж нацыяналізмам і марксізмам-ленінізмам? На гэтае пытанне ёсць, як лёгка ўбачыць, станоўчы адказ. Абедзве ідэалогіі засцерагаюць ад адчужэння чалавека, характэрнага для капіталістычных краін. Нацыяналісты змагаюцца за лепшую будучыню сваёй дзяржавы, дабрабыт свайго народа для іх першасная задача. Камуністы таксама, галоўнай мэтай маюць лепшую, ідэальную будучыню свайго грамадства. На гэтай платформе адзінства ў мэтах супрацьдзеяння рацыянальнаму, мандыялістычнаму грамадству, характэрнаму для многіх краін Захаду, і будуецца марксісцкі нацыяналізм. Найбольшае распаўсюджанне марксісцкі нацыяналізм атрымаў у краінах трэцяга свету: на Кубе, у Анголе, В’етнаме, Мазамбіку. Працэсы, якія ад-
быліся ў гэтых краінах, нагадвалі раннія нацыяналістычныя рухі часоў французскай рэвалюцыі 1789 г. 3 той толькі розніцай, што папярэднікам сучасных будаўнікоў нацыянальных дзяржаў не быў вядомы марксізм. У далейшым будзем называць гэты варыянт сучаснага нацыяналізму “левым”.
Вялікую ролю ў распаўсюджанні левага нацыяналізму ў краінах трэцяга свету пасля Другой сусветнай вайны, а таксама ў краінах Усходняй Еўропы, адыграла перамога СССР у вайне супраць фашызму, і як вынік перамогі зацвярджэнне статусу звышдзяржавы. Калі краіны Усходняй Еўропы былі вымушаны прыняць савецкую мадэль пабудовы камунізму, то ў Азіі і Афрыцы марксісцкі нацыяналізм прыйшоў знутры, знайшоўшы сабе спрыяльную глебу ў аморфным, збяднелым і адсталым народзе, для якога прымітыўная і папулісцкая рыторыка камуністаў была як бальзам. Марксізм прывабліваў іх абяцаннямі сацыяльнага і палітычнага развіцця. Сапраўды, вонкава Савецкі Саюз выглядаў у пэўныя часы даволі прыстойна. Гэта была дзяржава, якая мела моцны ваенны патэнцыял, мела першынство ў свеце ў асваенні космасу, была вядучай у навуцы і многіх іншых сферах быцця. Савецкі марксізм разглядаўся, як піша Р. Лоўентал1, “не як шлях да пераадольвання чалавечага самаадчужэння праз свядомую рэвалюцыйную працу, а як метадалогія выхаду са стану палітычнай і вайсковай залежнасці і дасягнення сапраўднага парытэту з Захадам”.
Прыхільнікам савецкага камунізму не быў вядомы другі бок медаля савецкай сістэмы: мала хто ведаў, якая цана была заплочана за тую ваенную моц і прэстыж СССР у свеце. Людзі яшчэ не ведалі аб ГУЛАГах, аб мільёнах рэпрэсаваных, забітых і закатаваных у гэтай жа вонкава квітнеючай савецкай сістэме.
3 распадам СССР і Югаславіі ўзнік новы від нацыяналізму посткамуністычны, які розніцца ад нацыяналізму папярэдняга перыяду. Ён характарызуецца
1 Lawental R. The Points of the Compose// Political Change in Underdeveloped Countries, John Wiley, N.Y., 1962, p. 335-347.
тым, што краіна, якая нядаўна яшчэ была камуністычнай, прымае палітычны курс і ідэалогію, здольныя забяспечыць нацыянальныя інтарэсы гэтай краіны. У гэтых краінах нацыю мабілізуе так званы мабілізацыйны агент нацыянальная эліта. Сучасны нацыяналізм ёсць прадукт мадэрнізацыі, усеагульнай адукацыі, а таксама сведамага маніпулявання масамі праз гэтую эліту.
I падкрэслім самую вызначальную рысу нацыяналізму ў посткамуністычных краінах: нацыяналізм у гэтых краінах часта выступав як сінонім дэцэнтралізацыі і дэмакратыі. Але як і ў часы французский рэвалюцыі, нацыяналізм і дэмакратыя ходзяць побач толькі спачатку, калі яшчэ жыве ці пачынае канаць манархія. Пасля іх шляхі разыходзяцца, прычым настолькі, што яны становяцца несумяшчальнымі.
Сацыял-дэмакратыя і нацыянальная ідэя
Суадносіны нацыянальнага і сацыялістычнага ў мінулым