Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
1 Струве П. Б. Отрывки о государстве // Patriotica: Политика, культура, религия, социализм. М., 1997.
2 Франк С. Л. Умственный склад, личность и воззрения П.Б.Струве // Струве П.Б. Patriotica. М., 1997. С. 485.
Нягледзячы на ягоную перасцярогу аб тым, што “создание высшей и средней школы на малорусском языке было бы искусственным и ничем не оправданной растратой сил”, сучасная Украіна ўпэўнена крочыць па шляху ўмацавання нацыянальнай дзяржаўнасці, маючы пераважную большасць школ усіх узроўняў на ўкраінскай мове.
Французская рэвалюцыя, якая парадзіла як лібералізм, так і нацыяналізм, адкінула інстытут аўтарытарызму і абвясціла народ (нацыю) найвышэйшай сутнасцю. Тым самым яна абмежавала магчымасці асобы чалавека. Адсюль ідзе разумение свабоды ў рэчышчы Русо: сапраўдная свабода вымагае абсалютнай адмовы індывіда ад самаго сябе, ад усяго, што ён мае, у тым ліку і ад сваіх правоў, на карысць таталітарнага рэжыму. Гэты погляд, уласцівы ранняму нацыяналізму, часам непрымальны кансерватарамі, і, як лічыць Р. Нісбет, лібералізм у гэтым ракурсе, па-сутнасці, траянскі конь таталітарызму.
Адкінуўшы індывідуальныя адметнасці індывідуумаў, у тым ліку нацынальныя асаблівасці і традыцыі, лібералы спрыяюць стварэнню грамадства “масавага тыпу”, тым самым пракладваючы шлях да таталітарызму. Італьянскі фашызм, на думку Крыстафера Даўсана, ёсць прадукт лібералізму.
С. Г. Грыгор’еў, ідучы следам за Оўкшокам, сцвярджае, што ягоны кансерватызм намнога чалавечнейшы за сучасны расійскі лібералізм, таму што бачыць у чалавеку годнасць і станоўчы патэнцыял, а не матэрыял для збудавання лепшага капіталістычнага будучага1.
У аснове лібералізму ляжыць тэорыя спантаннага парадку, ці самарэгуляцыі, якая з’яўляецца крыніцай рацыяналізму і накіравана супраць кансерватызму і нацыяналізму. Як мы ўжо казалі вышэй, нацыянальная ідэя, нацыяналізм гэта трансцэндэнтныя паняцці і ляжаць па іншы бок рацыянальнага мыс-
1 Григорьев С.Т. Преодаление заданности // Полис. 199, № 3.
лення. Нацыі і нацыяналізм не могуць быць прадуктамі сінергетычных працэсаў. Таму трыумф нацыяналізму ў XX ст. сведчыць аб тым, што нельга механічна пераносіць ідэі самаарганізацыі, стахастычнасці і сінергетыкі на чалавечую супольнасць. Гэты не зусім абгрунтаваны для дадзенай праблемы шлях абралі, напрыклад, некаторыя аўтары1 ў памянёнай намі кнізе “Беларуская нацыянальная ідэя”.
Сучасны кансерватызм ахоплівае вялікі спектр палітычных партый, якія розняцца сваім стаўленнем да ідывідуалізму і аўтарытарызму. Прыхільнікі моцнай улады ў еўрапейскіх краінах носяць назву Новыя правыя радыкалы і аб’ядноўваюць у сваіх шэрагах найбольш радыкальных палітыкаў. Больш падрабязна мы разгледзім дзейнасць НПР у раздзеле «Нацыяналізм і фашызм».
Памяркоўнае крыло сучасных кансерватараў аддае перавагу правам асобы і ў гэтым кірунку сутыкаецца з хрысціянствам, дзе паводле асноўных пастулатаў: а) чалавек ёсць найвышэйшае тварэнне Бога і б) чалавеку дадзена свабода права выбару паміж дабром і злом. Шэрагам кансерватараў выкарыстоўваецца ў сувязі з гэтым назва “хрысціянскія дэмакраты”. TaKia партыі ёсць, напрыклад, у Германіі і Галандыі.
Такім чынам, лібералізм і кансерватызм ужо па сваёй сутнасці супярэчаць адно аднаму. Ліберальны кансерватызм, які меў часам рацыю (прынамсі, пасля Французский рэвалюцыі 1789 г. ці ў Расіі часоў П. Струве) непазбежна вядзе да краху гэтай камбіпаванай ідэі і да зусім адрознай трактоўкі сучасных палітычных падзей і прагнозаў на будучыню.
Нацыяналізм і кансерватызм маюць шмат чаго супольнага у абедзвюх ідэалогіях асаблівае, уважлівае стаўленне да традыцый, мовы, нацыянальных сімвалаў. Нацыяналізм і кансерватызм маюць нават
1 Жыбуртовіч А., Жыбуртовіч В. Самаарганізацыя галоўная ідэя развіцця нацыяў // Беларуская нацыянальная ідэя. Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. Горадна, 1999, Мн., 2000.
супольных творцаў, такіх як Бёрк, Кедуры і іншыя. Розніца паміж нацыяналізмам і кансерватызмам у змене акцэнтаў. Напрыклад, для кансерватараў вялікае значэнне мае сям’я, для нацыяналістаў жа сям’я рэальнасць ніжэйшага плану ў параўнанні з нацыяй. Гэта адлюстравана ў нашай эвалюцыйнай схеме, якая разглядаецца ніжэй, у раздзеле VI. Кансерватары шануюць інстытут Царквы нацыяналізм жа часта выступав як замена рэлігіі, а ў выпадку пратэстанцтва ён узяў на сябе функцыю спадкаемцы Руху за тысячагадовае Валадарства Божае.
Нацыяналізм і фашызм
Большасць даследнікаў лічаць нацыяналізм адносна новай з’явай, пачатак якой паклала французская рэвалюцыя 1789 г. На працягу наступнага XIX ст. нацыяналізм фармаваўся, удасканальваўся, пакуль не выкрышталізаваліся яго адметныя рысы. Фашызм жа з’явіўся больш чым на 100 гадоў пазней за згаданыя падзеі.
Цяпер цяжка сказаць, калі ўперпіыню з’явілася неадэкватная канцэпцыя блізкасці і нават тоеснасці нацыяналізму і фашызму. Магчыма, гэта стала вышкам Другой сусветнай вайны, дзе фашысцкая ідэалогія, што мела ў Германіі назву нацыянал-сацыялізму, пацярпела крах пасля 1945 г. і стала забароненай. Блізкасць па гучанні слоў нацыст і нацыяналіст таксама адыграла не апошнюю ролю ў дыскрэдытацыі нацыяналізму. I таму ў сведамасці многіх людзей і нават народаў склалася ўстойлівае ўяўленне, што нацыяналізм ставіць сваю нацыю вышэй за іншыя нацыі, імкнецца падмяць пад сябе і знішчыць шляхам гвалту і вайны. У сапраўднасці такой ідэалагемай быў адметны толькі фашызм і расізм, ды яшчэ блізкі да іх шавінізм.
У афіцыйнай фармулёўцы БелСЭ сказана, што фашызм гэта “адкрыта тэрарыстычная частка найбольш рэакцыйнай і агрэсіўнай імперыялістычнай буржуазіі... крайні шавінізм і расізм”. Як бачым,
нават з гэтай савецкай фармулеўкі відаць блізкасць тэрмінаў фашызм і шавінізм. Болып за тое — гэтыя ідэалогіі, па сутнаці, аднолькавыя, яны адлюстроўваюць адну і тую ж з'яву. Толькі першая фашызм адносіцца найбольш да гітлераўскай Германіі і некаторых яе сатэлітаў, а другая — да Расійскай Імперыі ды камуністычнага Савецкага Саюзу. I нічога супольнага з гэтымі паняццямі слова “нацыяналізм” не мае. Наадварот, нацыяналізм — антыпод фашызму.
I ўсё ж, як адзначалася вышэй, існавала і іншая парадыгма: «нацыяналізм гэта амаль тое, што і фашызм». Як ніякая іншая, яна прыйшлася даспадобы касмапалітам усіх масцей. Абапіраючыся на сусветны ліберальны капіталізм, а таксама камуністычныя партыі, на Захадзе паспяхова культываваліся ідэі касмапалітызму прынамсі да 80-х гг.ў XX ст. Ва Усходняй Еўропе і СССР гаспадарыла камуністычная тэорыя, згодна з якой нацыі павінны былі знікнуць у эпоху камунізму. Мандыялісцкая тэорыя зліцця нацый ліберальнага Захаду пачала нават ажыццяўляцца на практыцы, але на Усходзе. Так, у Беларусі ў 60-70-я гг. XX ст. некаторыя старшыні калгасаў шчыра бралі сацзабавязанні да пэўнага тэрміну перавесці навучанне і справаводства на рускую мову. Беларускія школы ліквідаваліся ці пераўтвараліся ў русскія. Асабліва моцная хваля барацьбы з усім нацыянальным прыпала на 1961 г., калі былі ліквідаваны амаль усе беларускія школы ў гарадах і мястэчках. Толькі з 1990-х гг., пасля развалу СССР, пачаўся перагляд стаўлення да нацыянальных праблем.
Зразумела, што пры такіх неспрыяльных умовах не магло быць і гаворкі аб навуковым вывучэнні такой з’явы, як нацыяналізм. I на шмат гадоў ад часоў рускіх філосафаў пачатку XX ст. да 1990-х гг. даследаванне праблем нацыяналізму фактычна звялося да нуля. На Захадзе і ў ЗША ў вывучэнні нацыяналізму не было такога вялікага перапынку, як у былым СССР. У шэрагу гэтых краін касмапалітызм мірна суіснаваў побач з нацыяналізмам, а масавае самавыз-
начэнне нацый і з’яўленне новых дзяржаў у канцы XX ст. вызначыла паразу касмапалітызму і паклала канец тэорыі зліцця нацый.
Камуністычная ідэалогія марксізм-ленінізм, што панавала ў СССР амаль усё XX ст., не на голым месцы вызначыла нацыяналізм як адмоўную з’яву, як імкненне адной нацыі навязаць свае парадкі іншай. Яшчэ ў эпоху росквіту рэлігійна-філасофскай думкі ў Расійскай Імперыі ідэолагі імперскай палітыкі (шавінізму) распрацавалі тэорыю гегемона рускага народа і ўвялі ў афіцыйны ўжытак слова “нацыяналізм” і “нацыянальны рух” для абазначэння тых нацыянальна-вызволенчых рухаў, што ўзніклі на тэрыторыі вялізнай дзяржавы. Да такіх актаў належыць і беларуска-польскае паўстанне 1863-1864 гг., каўказскія вызваленчыя рухі і іншыя. Хоць мы і гаварылі вышэй, але яшчэ раз падкрэслім: стаўленне да нацыяналізму як да крайне радыкальнай і антыгуманнай ідэалогіі ўзнікла не адразу і не ў апошні час яно мае векавую гісторыю і таму так трывала трымаецца і ў наш час.
Аднак нельга і адмаўляць тое, што некаторыя формы нацыяналізму пры пэўных умовах могуць перайсці ў іншую якасць, якая нагадвае фашызм і, нават, пераходзіць у яго. Гісторыі вядомыя такія выпадкі.
Нацыяналізм, які перасягнуў межы, вызначаныя ў фармулёўцы Б. Штэйнера (прыведзенай у першым раздзеле) толькі ў адным пункце: “Нацыяналізм гэта... абыякавасць ці варожасць у адносінах да некаторых нацый, асабліва да былых прыгнятальнікаў” у выпадку замены гэтага пункта фразай: “Нацыяналізм гэта варожасць і пагарда да іншых нацый” становіцца фашызмам. Такі нацыяналізм называюць таксама крайнім, альбо негатыўным нацыяналізмам.
Класік тэорыі нацыяналізму М. Бярдзяеў бачыў небяспеку такой формы нацыяналізму. У ягоных творах разглядаецца варыянт крайняга нацыяналізму, які атрымаў назву “месіянскі нацыяналізм”, ці про-
ста месіянізм. М. Бярдзяеў вызначае месіянізм як з’яву з вытокамі ў рэлігіі, якую можна зразумець толькі містычна.
Першым прыкладам месіянізму яшчэ задоўга да надыходу эпохі нацыяналізму быў месіянізм габрэйскага народа. На працягу многіх стагоддзяў да прышэсця Хрыста габрэі былі богаабраным народам, які асэнсоўваў сваю выключнасць і не дапускаў іншых народаў да сябе. Хрысціянства паклала канец габрэйскаму месіянізму і дала штуршок новаму мысленню, паводле якога любы народ можа стаць народам-месіяй, калі асэнсуе сваё хрысціянскае прызначэнне. На мяжы XIX і XX стст., у час, калі яшчэ і не адчуваліся будучыя фашысцкія “эксперименты”, Бярдзяеў празарліва вылучыў асаблівасці германскага месіянізму. Ён пісаў, што германскі народ усведамляе сябе “не носьбітам Хрыстовага Духу, а носьбітам найвышэйшай і адзінай духоўнай культуры. Германская раса абраная найвышэйшая раса”1. Менавіта гэтыя тэзісы, разам з антыхрысціянствам Фрыдрыха Ніцшэ, і сталі базавым звяном будучага нямецкага нацыянал-сацыялізму.