Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
Але заганная камуністычная ідэя лопнула, і з летаргічнага сну вярнуліся многія народы. На тэрыторыі былога Савецкага Саюза і Югаславіі пачаўся парад суверэнітэтаў, нацыянальная ідэя выйшла наперад.
У сувязі з гэтым паўстае пытанне: ці магчымы, усё-такі, нейкі альянс паміж лібераламі і нацыяналістамі? Ці магчымы ліберальны нацыяналізм?
I. Тамір (Yael Tamir) у сваёй фундаментальнай кнізе “Liberal nationalism” спрабуе развязаць гэтае пытанне станоўча: “Ліберальная традыцыя, з яе стаўленнем да асабістай свабоды, і нацыянальная традыцыя, з яе акцэнтам на прыналежнасць, лаяльнасць і салідарнасць, могуць сапраўды сумяшчацца”. I на самой справе, гэта было б ідэальна: нацыяналісты па-сапраўднаму ацэньваюць свабоду асобы і асабістых правоў, а лібералы асэнсоўваюць і прызнаюць важнасць культурных каштоўнасцей, нацыянальнай сведамасці і маральных установак, якія вынікаюць з іх.
Але, нават калі так і будзе, пэўная напружанасць паміж ліберальным і нацыянальным светапоглядам усё роўна будзе, таму што няма ніякіх падстаў, каб ацаніць ступень важнасці таго ці іншага падыходу, і
заўсёды знойдуцца такія, якія будуць больш за лібералаў, і другія, што больш за нацыяналістаў.
Мая пазіцыя наконт ліберальнага нацыяналізму наступная. Жаданне I. Тамір правільнае і разумнае імкненне, ідэальнае рашэнне праблемы. Але такое гарманічнае спалучэнне лібералізму з нацыяналізмам магчыма толькі ў высакаразвітым грамадстве (напрыклад, у Англіі, радзіме I. Тамір), дзе большасць грамадзян маральныя, культурныя людзі. На этапах жа развалу імперый, у постсавецкіх і посткаланіяльных краінах, у краінах, дзе пануе ірэдэнтысцкі нацыяналізм, ніякай гармоніі паміж лібераламі і нацыяналістамі да пэўнай пары быць не можа. Спачатку трэба пабудаваць нацыянальную еўрапейскага тыпу дзяржаву. А гэта магчыма толькі пры дапамозе маральна якаснай эліты і прыярытэту нацыянальнай ідэі. У адваротным выпадку разгул свабод можа прывесці да здушэння нацыянальнай ідэі, разбурэння асобы. На постсавецкай і посткаланіяльнай прасторы кожная нацыя павінна прайсці шлях Францыі ці Італіі і тады ліберальны нацыяналізм стане рэальнасцю.
Кансерватызм, лібералізм і нацыяналізм
Каб больш глыбока разумець сувязь, што існуе паміж кансерватызмам і нацыяналізмам, вернемся ў часы напалеонаўскай Францыі. У барацьбе супраць Напалеона нацыяналізм абапіраўся на вялікую нацыянальную спадчыну і выказаў жаданне захаваць гэтую спадчыну. Гэтым самым ён уступіў у шчыльныя зносіны з кансерватызмам. Наагул, тэндэнцыі кансерватызму з цягам часу станавіліся усё больш празрыстымі і зводзіліся да таго, каб улучыць у сябе нацыяналізм як галоўны складнік сваёй ідэалогіі. Фармуляванне нацыянальнай ідэі стала афіцыйным афармленнем кансерватыўных партый. Аднак не заўсёды такі альянс паміж кансерватызмам і нацыяналізмам меў месца. Гэта выклікана тым, што нацыяналізм звяртаецца да пачуццяў людзей, да іх імкненняў і жаданняў, а кола такіх людзей можа ўлучаць не толькі кансерватараў.
Нацыяналіст дзеля аб’ яднання свайго народа ва унитарную нацыю-дзяржаву можа ахвяраваць і традыцыйнымі каштоўнасцямі.
Менавіта такія матывы былі ўласцівы аб’яднальнікам беларускіх зямель у Вялікім княстве Літоўскім (ВКЛ), шэрагу вялікіх літоўскіх князёў, пачынаючы з Гедыміна, Віценя і Вітаўта, якія прымалі хрысціянства, сведама вызываючы гнеў паганскага насельніцтва. Тое самае было і пры аб’яднанні Прусіі ў XIX ст. Менавіта прускія нацыяналісты ўбачылі няздольнасць сваёй арміі процістаяць французам, і яны без вагання адкінулі традыцыйную армейскую структуру і іншыя інстытуты.
Хоць філасофія кансерватызму падтрымлівае нацыянальную ідэю і вылучае на першы план стварэнне і захаванне нацыі-дзяржавы, самі кансерватары не любяць, каб іх змешвалі з нацыяналістамі, і выступаюць, магчыма, з-за традыцыйнай боязі адмоўнага адцення, супраць нацыяналізму наогул. Так, Роберт Нісбэт у сваёй класічнай кнізе «Кансерватызм» (Мінск-Вільня, 2000) піша аб тым, што для кансерватараў нацыянальная дзяржава вялікая каштоўнасць, што для іх светапогляду важна права нацыі на выжыванне, але тут жа дадае, што ўсе гэтыя прынцыпы яны падтрымліваюць «нягледзячы на ціск індывідуалізму і нацыяналізму».
Кансерватызм характарызуецца дзвюма галоўнымі рысамі: 1) традыцыяналізмам прыхільнасцю да традыцый, мовы, нацыянальнай ідэі, рэлігіі, маральнасці, дзяржаўных сімвалаў і 2) прынцыпам свабоднай рынкавай эканомікі. Па другім пункце кансерватары не маюць разыходжанняў з лібераламі. Аднак пункт гледжання кансерватараў на асобу розніцца ад пункту гледжання лібералаў. На думку кансерватараў, асобу павінна ахоўваць дзяржава, Царква і сям’я. У сувязі з гэтым кансерватары надаюць вялікую ўвагу ўмацаванню дзяржаўнай улады.
Як і нацыяналісты, кансерватары вельмі паважаюць дзяржаўныя сімвалы: сцяг, герб і г.д. Для лібе-
ралаў жа гэтыя атрибуты не патрэбныя, хоць “дзеля прыліку” і яны могуць выйсці на дэманстрацыю з нацыянальнымі сцягамі.
А вось у стаўленні да эканомікі абедзве ідэалогіі знаходзяць амаль поўнае адзінства і тыя і другія лічаць, што эканоміка павінна будавацца на прынцыпах канкурэнцыі, прыватнай уласнасці і свабоднага рынку. У стаўленні да свабоднага рынку розніца паміж абедзвюма ідэалогіямі тычыцца толькі ідэалагічнага абгрунтавання яго выбару. Так, лібералы, напрыклад, лічаць, што рынкавае спаборніцтва вядзе да развіцця і ўзвышэння асобы. Кансерватары знаходзяць абгрунтаванне свабоды рынкавых зносін у натуральных законах прыроды: “Спроба пераразмеркаваць прыбытак дзеля дасягнення эканамічнай роўнасці супярэчыць прыродзе”1.
Кансерватызм, культывуючы традыцыяналізм, у вялікай ступені носіць рэлігійную афарбоўку. Таму хрысціянска-дэмакратычная ідэалогія шмат у чым супадае з кансерватыўнай. Аднак і тут ёсць разыходжанні. Кансерватызм, следам за лібералізмам, прапаведуе прыватную ўласнасць і канкурэнцыю, і таму з’яўляецца эгалітарнай канцэпцыяй. Хрысціянскія дэмакраты ж надаюць вялікую ўвагу сацыяльным праблемам, нясуць у грамадства хрысціянскую мараль і прынцып роўнасці ўсіх людзей перад Богам.
Такім чынам, кансерватыўная ідэалогія, маючы ў эканоміцы часткова агульную (хоць і з рознымі трактоўкамі) платформу з ліберальнай ідэалогіяй не мае з лібералізмам нічога адзінага ў цэлым. I гэтыя супярэчнасці маюць тую ж прыроду, што і ў выпадку з нацыяналізмам: абыякавасць лібералізму да нацыянальнай ідэі, мовы, сімвалаў і іншых атрыбутаў, што характарызуюць нацыю.
Тым не менш ёсць палітыкі, якія адносяць сябе да ліберальных кансерватараў. Да такіх людзей звы-
1 Штайнер Юрг. Еўрапейскія дэмакратыі. Мн,, 1996.
чайна адносяць расійскага эканаміста, палітыка і філосафа Пятра Струве, дзейнасць якога пачалася крыху пазней за ўжо згаданага намі К. Лявонцьева і прыпадае на канец ХІХ-пачатак XX стет. У тэты час у Расіі была даволі вялікая колькасць філосафаў, што падтрымлівалі ідэі лібералізму: М. Бярдзяеў, I. Ільін, С. Булгакаў, Е. Трубяцкі і іншыя. Характэрна, што болыпасць з іх цвёрда стаяла на пазіцыях нацыяналізму і больш за тое яны былі тэарэтыкамі і творцамі канцэпцыі нацыяналізму (М. Бярдзяеў, I. Ільін). Апрача таго, расійскія філосафы таго перыяду ўсё ж абапіраліся на класічны лібералізм і бралі ў яго толькі адзін бок той, што тычыўся эканомікі і свабоды асобы.
Аднак апошні тэзіс, які тычыцца свабоды асобы, уступае ў супярэчнасць з ідэяй дзяржаўнасці, якую высока ставіў П. Струве. Гэтая супярэчнасць была, дарэчы, яму зразумелая, і ён знаходзіць спосаб пазбегнуць гэтага канфлікту праз нацыянальны дух і нацыяналізм. Струве бачыць Расію як краіну з моцнай дзяржаўнай уладай, бачыць яе манархічнай краінай, шчыльна звязанай з нацыянальнай ідэяй і праваслаўем.
Дзяржаўнасць гэта інстытут містычны, яна ў меншай меры патрэбна індывідуальнасці, і разам з тым яна без гэтага інстытута не можа існаваць. Каб неяк прымірыць асобу і дзяржаву, П. Струве надзяляе першую рэлігійным і нацыянальным зместам. Ён піша: Асоба не ёсцъ складачнае месца. Асоба як рэлігійная ідэя азначае ўвасабленне каштоўнаснага зместу, адзначанае своеасаблівасцю, ці адзінствам, энергіяй, ці напружанасцю... Такі індывідуалізм пераадольвае містыцызм дзяржаўнасці і нацыянальнасці не простым яго адмаўленнем. Урэшце найвышэйшай формай адносін да свету ёсцъ спалучэнне ў адным мастацкім, рэлігійным, заўсёды асабістым і адзіным, заўсёды аб’ ектыўным і абавязковым, змесце найвялікшаіі здольнасці перажываць, узнавіць у сабе свет, з поўнай свабодай адносін да
ўсяго ў гэтым свеце1. Надаючы асобе такія рысы, як рэлігійнасць і нацыянальны дух, П. Струве, фактычна, становіцца на пазіцыі антылібералізму, бо для апошняга свабода асобы вышэй за ўсё. Ніколі ліберал не скажа такім чынам, як Струве: Ніхто не здолъны лепш, чым рэлігійны індывідуаліст, зразумецъ, што гонару і велічы дзяржавы можна ахвяраваць жыццём сваім і іншых людзей; ніхто не здольны яскравей адчуцъ неадолъную сілу нацыянальнай ідэі і зразумецъ, што хоцъ палякам у Познані «разумней» і практычней станавіцца немцамі, яны, любячы сваю нацыяналънасцъ, павінны за яе змагацца.
Падагульняючы, можна сказаць, што погляды П. Струве нельга назваць паслядоўнымі ліберальнакансерватыўнымі і тым больш ліберальна-нацыяналістычнымі. Хутчэй тут, як гэта адзначыў С. Л. Франк2, ягоны кансерватызм уключае ў сябе лібералізм.
Пазіцыя П. Струве адносна неабходнасці моцнай дзяржаўнай улады непазбежна аддаляе яго ад лібералізму, хоць сам ён так, хутчэй за ўсё, не лічыў. Больш за тое, у некаторых апошніх артыкулах П. Струве (напрыклад, «На разные темы») гучаць шавіністычныя матывы і аддаляюць яго ад класічнага нацыяналізму. У шэрагу сваіх артыкулах ён выступав як прыхільнік гегемоніі ў Расіі расійскага народа: “Я дапускаю, што можна быць у Варшаве ці ў Гельсінгфорсе ўдзельнікам мясцовага культурнага жыцця, не ведаючы рускай мовы, але без гэтых ведаў нельга быць такім удзельнікам ні ў Кіеве, ні ў Магілёве, ні ў Тыфлісе, ні ў Ташкенце... з адной “маларускай”, ці “беларускай” культурай ён, як культурны чалавек, пражыць не зможа... Гегемонія рускай культуры ў Расіі ёсць вынік усяго гістарычнага развіцця нашай краіны...”.
Сучасныя гістарычныя працэсы паказалі неабгрунтаванасць канцэпцыі “русского гегемона” П. Струве.