• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Ці магчыма канструяваць нацыі без гістарычнага фактара і з ігнараваннем культурнага нацыяналізму эліты народа? Прынамсі такім шляхам пайшла Рэспубліка Беларусь пасля 1996 г. Цяпер магчымым сцэнарам канструявання беларускай нацыі можа быць шлях паводле наступных зыходных пастулатаў:
    1.	Мова народа расійская (беларуская мова не патрэбная, яна адмірае).
    2.	Сімволіка посткамуністычная (сцяг, герб і гімн мадыфікаваныя атрыбуты БССР).
    3.	Гістарычны аспект узнікнення беларускай нацыі. Тут магчымы тры варыянты.
    а)	Да эпохі Лукашэнкі існавала савецкая парадыгма гістарычнага шляху беларускай нацыі, якая выглядала прыкладна так: “Да 1917 г. не існавала самастойнай дзяржавы Беларусь, пачатак дзяржаўнасці звязаны з абвяшчэннем БССР у 1919 г. Гэта змагло адбыцца дзякуючы кастрычніцкай рэвалюцыі. Бальшавікі вызвалілі беларускі народ ад прыгнёту памешчыкаў і далі яму ўсе патрэбныя варункі жыцця. Таксама сцвярджаецца, што Расія ёсць “старэйшы брат” Беларусі. Такім чынам, згодна з савецкай ідэалогіяй і гістарыяграфіяй, беларуская нацыя бярэ пачатак з 1917 г. Такім чынам, беларуская на­цыя гэта мадэрнае ўтварэнне, накшталт амерыканскай нацыі ці бразільскай.
    б)	Папярэдняя парадыгма пасля 1996 г. мяняецца ў бок яшчэ большай мадэрнізацыі наступным
    1 Э. Сміт. Национализм и модернизм. М., 2004. С. 147.
    чынам: Беларуская дзяржава бярэ свой пачатак з моманту вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (гэтым днём лічыцца 3 ліпеня 1944 г.). Таму Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь святкуецца 3 ліпеня у дзень вызвалення Беларусі.
    в)	I яшчэ адна парадыгма замежнапалітычная. Найбольш распаўсюджаная парадыгма, на якой заснаваная расійская шавіністычная палітыка і найноўшая ідэя Саюза Беларусі і Расіі, фармулюецца наступным чынам:
    Беларусы — гэта адна з галін усяго славянства. А разам з рускімі і ўкраінцамі беларусы ўтвараюць адзіны славянскі народ усходняе славянства. Да апошняга кангламерату магчыма далучэнне сербаў. Яны таксама “харошыя” славяне. I пра згаданае “далучэнне” ўжо было заяўлена. Менавіта з такой прапановай звяртаўся да Лукашэнкі ў 1997 ці 1998 г. дыктатар Мілошавіч пасля прыняцця супраць Сербіі сілавых захадаў войскамі НАТА.
    На падставе вось гэтых пастулатаў 1-3 ляжыць канструяванне новай беларускай нацыі эпохі Лукашэнкі. Магчымы нават захады больш маштабнага кшталту. Іосіф Сталін быў бацькам усіх народаў. Аляксандр Лукашэнка не замахваецца на такія вышыні, але можа быць “бацькам” часткі народаў, а канкрэтна славянскіх народаў. А магчыма нават “бацькам” новай нацыі славянскай. Падрыхтоўка ў гэтым кірунку ўжо даўно вядзецца на славутых “Славянскіх базарах”. I гэтыя апошнія прагнозы не такія ўжо і фантастычныя.
    Такім чынам, рэальным на сённяшні час з’яўляецца тое, што з 1996 г. ідзе працэс стварэння новай беларус­кай нацыі, якая якасна розніцца ад традыцыйнай бела­рускай нацыі, працэс стварэння якой амаль завяршыўся пасля абвяшчэння незалежнасці 27 ліпеня 1991 г. Гэта значыць, што гістарычная, заснаваная на прымардыяльнай канцэпцыі беларуская нацыя можа саступіць месца постмадэрнісцкай канцэпцыі самага нечаканага і радыкальнага кірунку, замешанай на праг-
    матычна-утылітарнай расійскай субкультуры.
    Аднак, калі знішчыць культуру і мову народа, што складвалася вякамі, то чым запоўніцца куль­турны вакуум, які непазбежна ўтворыцца ў выніку? Мяркую, што шлях тут апрабаваны, асабліва ў кабінетах спецслужб. Галоўнае змясціць кожнага чалавека ў адпаведнае інфармацыйнае асяроддзе, у “басейн”, дзе ён жыве цэлымі суткамі і ніколі адтуль не выходзіць. Такім “басейнам” ёсць найперш СМІ, і ў першую чаргу тэлебачанне. Людзі, якія з’яўляюцца жыхарамі сучаснай Беларусі, цалкам уцягнутыя ў культуру іншай дзяржавы Расіі. Яны чуюць паўсюдна выключна расійскую мову, ведаюць усіх расійскіх спевакоў і спартсменаў, і, як гэта не парадаксальна, ведаюць расійскіх алігархаў і палітыкаў больш, чым сваіх. Пра сваіх палітыкаў яны ведаюць толькі тое, што гэтыя палітыкі “ніяк не могуць падзяліць амерыканскія грошы”. Моладзь уцягнутая ў арбіту расійскай папсы, і тыя нешматлікія нацыянальныя калектывы, накшталт “N.R.M.” ці “Крамы” знаходзяцца за межамі асноўнай сферы ўплыву.
    Культура, узгадаваная стагоддзямі, замяняецца на субкультуру, бездухоўнасць. Таму расце злачыннасць, наркаманія, алкагалізм.
    Вось такі атрымліваецца партрэт новай бело­руской нацыі-2.
    Перспектыва суіснавання разам з гэтай масавай папуляцыяй абноўленай беларускай нацыі, выхаванай на традыцыях, беларускай мове, хрысціянскіх каштоўнасцях ніжэй за сярэднюю.
    У свой час сербы, і хорваты, падзяліўшыся з аднаго і таго ж этнасу паводле рэлігійных прыкметаў, сфармаваліся як асобныя нацыі. Больш за тое, з таго ж фактычна этнасу цяпер фармуецца новая нацыя баснякі (баснійскія мусульмане). У сербаў праваслаўе выконвае этнаўтваральную ролю, а інстытут Царквы выконвае таксама і палітычную ролю. Для сербаў, якія працяглы час жылі ў дзвюх імперыях Аўстрыйскай (паноўнае каталіцкае веравызнанне) і Асманскай (дзяр-
    жаўная рэлігія іслам), асновай ідэнтычнасці стала праваслаўная рэлігія (не мова і не традыцыі!). Харватам, якія жылі ў Сярэднявеччы ў Аўстрыйскай імперыі, каталіцкае веравызнанне таксама было важным, але не настолькі, каб стаць этнацэнтрычным фактарам. Ідэолагі харвацкага руху доўгі час не ўлучалі канфесійную прыналежнасць у лік галоўных характарыстык нацыі. Аднак пазней, пасля фармавання сербскай нацыі на падставе галоўнага чынніка праваслаўнай рэлігіі, і харваты пачалі вылучаць каталіцкую веру як галоўную прыкмету нацыянальнасці. Дарэчы, беларусы, якія жывуць на Беласточчыне ў Польшчы, каб захаваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць, вымушаны ўсяляк бараніць сваё праваслаўнае веравызнанне, бо толькі гэтая прыкмета здольная абараніць іх ад поўнай асіміляцыі з палякамі.
    У Беларусі на дадзены момант беларусы-католікі і беларусы-праваслаўныя мала маюць шансаў паўтарыць прыклад сербаў і харватаў і развіцца ў самастойныя нацыі. Гэта звязана ў першую чаргу толькі з тым, што ў ХХ-ХХІ стст. роля канфесійнага фактара стала істотна іншай, чым ў Сярэднявеччы. Яна перастала быць вызначальнай у працэсе фармавання нацыі, і хутчэй наш шлях — шлях нямецкай нацыі, якая фактычна падзелена на дзве раўназначныя канфесіі — католікаў і пратэстантаў (лютэран).
    Беларусы-католікі і беларусы-праваслаўныя гэта адзін народ і адна нацыя. Нацыянальны падзел паводле канфесійнай прыкметы тут ужо амаль немагчымы. Хоць у свой час а гэта здаралася даволі часта у час фармавання нацыянальнай сведамасці шмат беларусаў-католікаў назаўжды сталі палякамі. I цяпер мы маем значную частку Віленскага краю і г. Вільню, дзе большасць палякаў з’яўляюцца этнічнымі беларусамі. Toe самае адбылося і на Беласточ­чыне, дзе мноства беларусаў-католікаў нават не памятаюць аб сваім беларускім паходжанні. Гэтыя людзі, фактычна, страчаныя для беларускай нацыі.
    Дарэчы, тое ж атрымалася, але раней, з Смалегн-
    шчынай і Браншчынай. Жыхары гэтых зямель цалкам абруселі і ўжо не маюць гістарычнай памяці пра сваё беларускае мінулае.
    Для беларусаў існуе іншы варыянт нацыянальнага падзелу і дзялення беларускай нацыі на два самастойныя у першую чаргу палітычныя утварэнні. I вызначальным фактарам тут з’яўляецца мова. Адна нацыя на базе беларускай мовы, другая расійскай. I тут для гэтай другой расійскамоўнай нацыі ўзнікае зусім не фантастычная з’ява лукашэнкаўскага нацыяналізму. Аднак для гэтай расійскамоўнай бела­рускай нацыі-2 існуе іншая пагроза рана ці позна можа ўзнікнуць пытанне аб раўназначнасці нацыянальнай ідэнтычнасці гэтай новай нацыі-2 і даўно існай самай звычайнай расійскай нацыі. Толькі ў рамках розных дзяржаў могуць існаваць дзве аднамоўныя нацыі. Як толькі палітычны лёс такой расійскамоўнай беларускай дзяржавы зменіцца на карысць здачы суверэнітэту Расіі — беларусы знікнуць спачатку як нацыя, а потым і як этнас.
    Заключныя заўвагі адносна Лукашэнкаўскага нацыяналізму
    Паводле Бройі, нацыяналістычная ідэя гэта палітычная дактрына, якая грунтуецца на трох кітах:
    а)	існуе нацыя, якая валодае яскрава выражаным асаблівым характарам;
    б)	інтарэсы і каштоўнасці гэтай нацыі маюць прыярытэт перад інтарэсамі і каштоўнасцямі іншых нацый;
    в)	нацыя павінна быць незалежнай наколькі гэта магчыма. Для гэтага звычайна неабходныя дасягненні па меншай меры палітычнага суверэнітэту.
    3	пункту гледжання афіцыйнай ідэалогіі нічога не перашкаджае, каб у рамках азначэння Бройі сканструяваць беларускую нацыю без культурна-нацыянальнага кампанента. Моўны аргумент лёгка адхіляецца прыкладам Лацінскай Амерыкі, што мае шэраг нацый, дзе гавораць толькі на іспанскай мове, ці англамоўных нацый на чале з амерыканцамі.
    Існуюць двухмоўныя і трохмоўныя нацыі. Напрык-
    лад, швейцарцы. Аднак італамоўны швейцарац не складае канкурэнцыі франкамоўнаму, бо яны выраслі на адпаведных культурах і захоўваюць гэтыя куль­туры праз школы, асвету і адукацыю.
    На прыкладзе Беларусі назіраецца дзіўная рэч: беларусы добраахвотна аддаюць сваю ідэнтычнасць на карысць іншай культуры расійскай. I швейцарскага варыянта можа ў нас не быць. I найвялікшая каштоўнасць самабытны беларускамоўны варыянт беларускай нацыі можа знікнуць, бо ў яго не будзе неабходнай падпіткі школ, асветы ды іншых атрыбутаў культуры.
    2	. Сучасныя ідэалогіі і іх носьбіты — палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі.
    Дачыненні да нацыянальнай ідэі
    Лібералізм і нацыяналізм
    Лічыцца, што гісторыя нацыяналізму і лібералізму пачалася адначасова абедзве дактрыны бяруць пачатак ад часоў французскай буржуазнай рэвалюцыі 1789-1793 гг. Вынікам гэтай падзеі было тое, што французы сталі адным з першых народаў у Еўропе, які паказаў сябе як нацыю. Французы (Лія Грынфельд лічыць, праўда, што раней усвядомілі сябе нацыяй англічане) усвядомілі сваю нацыянальную адметнасць, сваю нацыянальную мову і вялікую гісторыю. Гэтае ўсведамленне стала грунтам фармавання нацыянальнай ідэі, а праект яе рэалізацыі прывёў да тэарэтычнага абгрунтавання нацыянальнай ідэі да ідэалогіі нацыяналізму.
    Якабінцы зразумелі, што ў барацьбе з тыраніяй нацыяналізм мае вялікую перавагу і з’яўляецца асновай дэмакратычнага кіравання. Французы абвясцілі свабоду найвялікшай каштоўнасцю і гэтым заклалі падмурак лібералізму. Аднак па часе тая ж Англія яшчэ раней сфармулявала ліберальныя прынцыпы ў знакамітым «Білі аб правах» 1689 г.