Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
Праблеме беларускай ідэнтычнасці апошнім часам прысвечана шмат артыкулаў. У прыватнасці, шэраг цікавых думак можна знайсці ў артыкуле I. Бабкова “Генеалогія беларускай ідэі” (ARCHE. № 3, 2005).
Згодна з Бабковым, “працэс фармавання беларускай ідэнтычнасці ўвайшоў у сваю мадэрную фазу пры канцы XVIII ст. і, як лічаць некаторыя даследнікі, дасюль з яе не выйшаў”. Трэба да гэтага адзначыць, што ў мадэрную эпоху фармавання нацыяў (XIXXX стст.) ідэнтыфікацыя жыхароў спачатку Паўночна-Заходняга краю Расійскай Імперыі, потым БССР і нарэшце Рэспублікі Беларусі з назвай “беларус” у кожны з гэтых перыядаў была далёка не аднолькавай. Раней я кранаўся пытанняў варыятыўнасці назваў сучасных беларусаў “тутэйшыя”, “ліцвіны”, “русіны” і г. д. Паставім цяпер пытанне болып канкрэтна: а калі, у якія часы слова “беларус” стала ідэнтыфікатарам грамадзяніна і, болып за тое, — асобы чалавека. Відавочна, гэта адбылося толькі пасля ўтварэння БССР, менавіта савецкія часы сталі каталізатарам нашай самасведамасці, уразумения сябе ў нацыі пад назвай “беларуская нацыя”. I той перыяд, асабліва 20-я гг. XX ст., стаў для 10 млн. чалавек рэспублікі БССР часам неймавернага культурнага і нацыянальнага ўздыму. Менавіта ў савецкія часы была створаная цудоўная беларуская літаратура, звязаная з сусветна ведамымі імёнамі класікамі Ян
кам Купалам, Якубам Кол асам, Кузьмой Чорным і нашымі сучаснікамі Васілём Быкавым, Уладзімірам Караткевічам і Янкам Брылём.
У артикуле ‘Тенеалогія беларускай ідэі” I. Бабкоў задае питание: “Чаму, нягледзячы на больш чым два стагоддзі інтэнсіўнай работы мадэрнасці, скіраванай на выпрацоўку сучаснага культурнага гамагеннага нацыянальнага грамадства, мы дасюль знаходзім сябе “сярод рознасцяў”?
Разважаючы аб еўрапейскай ідэнтычнасці, Бабкоў зусім анулюе асобны шлях савецкіх нацыяў і хутчэй трэба гаварыць аб савецкай мадэрнасці беларусаў (як, дарэчы, украінцаў і наварасійцаў), а не еўрапейскай. I развязваючы пытанне аб беларускай мадэрнай ідэнтычнасці мы вымушаны ісці да еўрапейскай ідэнтычнасці няўхільна праз савецкую беларускую ідэнтычнасць. А гэтая беларуская ідэнтычнасць фармавалася праз дзесяткі гадоў, і не лёгкіх гадоў, часу, напоўненага пасіянарным нацыянальным уздымам, жудаснымі сталінскімі гулагамі, рэпрэсіямі і войнамі.
Бабкоў піша, што ў дачыненні да беларускага нацыягенезу паўстаюць пэўнага кшталту мадэлі: самыя заўважныя з іх мадэль затрыманай альбо няскончанай мадэрнасці... — альбо тэорыя вясковай нацыі, што трактуе вяскоўцаў як адзіных аўтэнтычных прадстаўнікоў беларускага этнасу і таму выкідае з поля беларускасці ўсе формы і праявы урабаністычнай цывілізацыі.
Што да апошняга варыянта так званай “вясковай” нацыі, усякія разважанні мелі б сэнс самае малое дзесяць, а то і дваццаць гадоў таму, калі сапраўды існавала беларуская вёска. Цяпер жа засталіся толькі асобныя выспы той самабытнай беларускасці, што існавала ў часы Шпілеўскага і Сержпутоўскага, і то толькі ў форме аўтэнтычных спеваў ці ганчарных вырабаў. Ды і гэтыя рэлікты існуюць у вялікай ступені ў мадэрным выглядзе. Сучасная ж вёска даўно не ёсць носьбітам беларускай ідэнтычнасці, ды і на-
агул амаль не мае ніякіх атрыбутаў нацыянальнай культуры мовы, традыцыяў і г. д. Аднак прымардыяльны складнік беларускай нацыі існуе на іншым, больш высокім роўні на роўні нацыянальных эліт, і ёсць важкім складнікам нашай ідэнтычнасці.
I наконт першага варыянта “няскончанага нацыяўтварэння”. Трэба тут заўважыць, што працэс нацыяўтварэння скончыўся яшчэ за савецкім часам. А тое, што нацыі мяняюцца з часам, то тэты працэс у рознай ступені закране ўсе нацыі без вынятка. Пачынаючы з 1991 г. нам засталося сфармаваць нашую беларускую ідэнтычнасць у кантэксце мадэрнага спектру нацыяў-дзяржаў. I тэты працэс паспяхова ішоў да знакавага 1996 г. і з ведамай прычыны быў прыпынены. Ува Украіне ў стартавай сітуацыі, амаль ідэнтычнай беларускай, на 2008 г. мы бачым выразна сфарамуляваную ўкраінскую нацыянальную ідэю, якой абсалютна не замінае падзел на праваслаўных, уніятаў, католікаў і пратэстантаў.
На дадзены момант ёсць два шляхі фармавання новай беларускай ідэнтычнасці на базе беларускіх нацыянальных каштоўнасцяў, у асноўным прымардыяльнага кшталту (культура-1) і на новай мадэрнай аснове лукашэнкаўскага нацыяналізму (культура-2). (Аб гэтым ужо вышэй гаварылася.)
Варта ўспомніць тут і пагляды польскага сацыёлага Рышарда Радзіка, які зводзіць беларускую ідэнтычнасць да “вясковай” і “праваслаўнай”, ставячы паміж гэтымі паняткамі знак тоеснасці. Апрача таго, да гэтых характарыстык беларускага этнасу прывязваецца таксама яшчэ адзін ярлык “адсталай” нацыі. Наконт такой “глыбокай” высновы мне б хацелася выказаць нязгоду. Няпраўда, што нястача сваёй дзяржаўнасці стала прычынай беларускай адсталасці і нават нейкай заганнасці нацыі. Такой адсталасцю, як ведама, была прасякнута ўся Расійская Імперыя. I калі надышоў час нацыянальнага ўздыму, то мы яго ўспрынялі годна і дасягнулі за кароткі час выдатных вынікаў.
Цяпер наконт “праваслаўнасці” беларусаў. Хацелася б запытацца ў спадара Радзіка, як разумець фразу: “Праваслаўе ж у гэтым раёне (канфесійны фактар) дзейнічае ў унісон з дзяржавай, зрастаецца і супадае з ёй і таму два стагоддзі беларускага нацыягенезу былі часам нацыягенезу насуперак (!) нацыяўтваральным фактам”. Чаму ж тады для рускай нацыі таксама праваслаўнай, гэтыя два стагоддзі не шкодзілі нацыяўтварэнню, а наадварот менавіта ў XIX ст. была сфармулявана руская нацыянальная ідэя, а яе творцы рэлігійныя філосафы наагул заклал! асновы тэорыі нацыяналізму і звязалі яе з хрысціянствам у найвышэйшым, касмічным сэнсе? Ці шкодзіць, прыкладам, праваслаўная ідэнтычнасць грузінам, сербам? Пра якую тут карэктнасць Радзіка можна гаварыць і сцвярджаць пасля, як Бабкоў, што ён карэктна апісвае беларускае грамадства з выняткам другой часткі беларускага грамадства беларуска-польскай шляхты?
Падсумоўваючы, можна сказаць, што ўсе празаходне арыентаваныя аўтары (Бабкоў, Радзік, Латышонак, Рудкоўскі і г. д.) салідарныя ў сваім непрыманні беларусаў як праваслаўнага народа, і прычынай да няздольнасці беларусаў да нацынальнай ідэнтыфікацыі яны бачаць прыналежнасць да пэўнага “заганнага” цывілізацыйнага кола (прыкладам, еўразійска-праваслаўнага).
РАЗДЗЕЛ V.
ПАЛІТЫЧНЫ АСПЕКТ НАЦЫЯНАЛІЗМУ (СУЧАСНАСЦЬ I ПЕРСПЕКТЫВЫ)
1. Дзяржаўнасць і нацыяналізм Ідэя нацыі-дзяржавы
Ідэя нацыі-дзяржавы, як найвышэйшай ступені фармавання нацыі, як завяршэнне мадэрніцкага шляху нацыі, падрабязна аналізуецца Э. Смітам у кнігах “Нацыяналізм у XX стагоддзі”, “Национализм и модернизм”, шэрагам іншых тэарэтыкаў, пачынаючы з Макса Вебера, Карла Дойча, Энтані Гідэнса і Эрыка Хобсбаума.
У аснове ідэі нацыі-дзяржавы ляжыць думка аб тым, што сучасныя дзяржавы ёсць крыніцай і каркасам сучасных нацый і нацыяналізму. Такім чынам, стварэнне нацыі разглядаецца не як вынік пераўтварэння гістарычнай супольнасці, а як пабудова яе ў сучасны перыяд шляхам стварэнняя нацыянальнай дзяржавы. Менавіта гэта і ёсць палітычны мадэрнізм.
Яскравым прыкладам сучаснага мадэрнісцкага падыходу да пабудовы нацыі можа служыць прыклад пабудовы нацыянальнай беларускай дзяржавы пасля 1996 г. У аснову быў пакладзены падыход антыгістарычны і валюнтарысцкі. Калі фактычна для ўсіх еўрапейскіх нацыяў гісторыя, культура, мова і іншыя кампаненты этнасу былі даміноўнымі ў пабудове нацыі, то беларускі этнас стаў выключэннем. Быў цалкам ігнараваны стандартны шлях пераўтварэння ў нацыю, бо на дзяржаўным роўні былі адкінутыя гісторыка-культурныя аспекты нацыі, сярод якіх цэнтральнае месца займалі старажытныя сімвалы бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. Традыцыйным нацыяналістам нічога іншага не засталося, як завяршаць працэс нацыяўтварэння беларусаў у падполлі (ствараць, як раней мы тэрміналагічна вызначыліся, нацыю-1). Менавіта ’’прыхільнасць індывідаў да сукупнасці сімвалаў і вераванняў, што надае
асаблівае значэнне адчуванню супольнасці ў прадстаўнікоў палітычнага парадку” Э. Гідэнс лічыў галоўнай псіхалагічнай асаблівасцю нацыяналістаў.
Гістарычная памяць моцная і выдатная рыса сусветных нацый, якія адбыліся. Што мы маем у адваротным выпадку? Чалавек без памяці добра апісаны Чынгізам Айтматавым і завецца “манкуртам”. I калі з такіх людзей складзецца цэлае грамадства, то гэта страшна. У такой нацыі няма святынь, у яе няма маральнасці. 3 ёй можна рабіць усё што заўгодна.
Падобна на тое, што такая нацыя (нацыя-2) і ствараецца ў Беларусі пасля 1996 г. пачатку эры кіравання Лукашэнкі. Toe, што не паспелі зрабіць з мовай і гістарычнай памяццю беларусаў савецкія камуністы, паспяхова завяршаецца новым рэжымам. На грунце культывацыі страху рэжымам Лукашэнкі лепіцца нацыя рабоў. Найбольш адчувальны ўдар быў нанесены па тым атрыбуце нацыі, які вельмі цяжка вярнуць, па мове. Калі прасачыць тэндэнцыю выцяснення беларускай мовы, то можна прагназаваць, што прыкладна праз 10-20 гг. яна цалкам знікне з ужытку і будзе мёртвая, як латынь. Адпаведна і знікне беларускамоўная літаратура. Беларуская культура (культура-2) будзе ўяўляць эклектычную помесь некаторых тэрытарыяльных помнікаў мінуўшчыны, сучаснай папсы, “лукашэнкаўскага рэалізму” (цяперашні аналаг з сацыялістычнага рэалізму).
Культурны нацыяналізм беларусаў церпіць у наш час поўную паразу пад націскам палітычнага нацыяналізму мадэлі Лукашэнкі (культура-2). Звычайна бывав наадварот: культурны нацыяналізм вымушае палітыкаў прымаць неабходныя захады адносна захавання культурных і духоўных каштоўнасцяў і як найбольш эфектыўны спосаб утварэнне тэрытарыяльна замкнутай дзяржавы і фармулёўка палітычнага мадэрнізму. Так было ў выпадку нашых суседзяў Польшчы, а пазней Літвы, Латвіі і Эстоніі. Энтані Сміт падкрэслівае важную акалічнасць, звязаную з абмежаванасцю мадэрнізму, гэта “няздольнасць
мадэрнізму зразумець, што пераўтварэнне сучаснасці ў змененай форме аднаўляе сацыяльныя і культурныя ўзаемаадносіны мінулых эпох.”1 Нельга ігнараваць мінулае, бо панятак нацыі ахоплівае не толькі адну ідэю палітычнага суграмадства ці сродка дзяржаўнай улады. Панятак нацыі таксама звязаны з асаблівым культурным грамадствам “народам”, што жыве на сваёй Бацькаўшчыне гістарычным грамадствам і духоўным адзінствам.