• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Усё гэта так на пачатку XX ст. так яно і было, назвы “беларус” амаль не існавала. Дарэчы, і цяпер да католікоў-беларусаў сярод “простага люду” стаўленне тое самае: “католік”, значыцца, паляк, ці “пшэк”. Аўтар сам не раз назіраў пры размовах такія выказванні ў асяродку жыхароў аднаго з мінскіх мікрараёнаў.
    Аднак за мінулыя сто гадоў назва “беларус” прыжылася і стала назвай нацыі вялікай колькасці людзей, якія ўжо ніяк не назавуць сябе “тутэйшымі” і тым больш “ліцвінамі”. Нідзе. Нават у Палессі, дзе ўсе ж існуе назва “паляшук”, але не як прыкмета нацыянальнасці, а як адзнака жыхара Палескага краю. Палешукі, нават і заходнія, з іх адметнай паляшуцкай гаворкай, адносяць сябе да нацыі беларускай. Цікава, што амаль тыя самыя палешукі, якія гавораць на той самай гаворцы, але жывуць праз мяжу у суседняй краіне, вызнаюць сябе ўкраінцамі. Нічога дзіўнага тут няма. Спрацоўвае ўжо палітычны чыннік. Ідэнтыфікацыя паводле палітычнай прыкметы грамадзянства
    (у дадзеным разе ўкраінскага) і яна выходзіць мацнейшая, чым этнічны, дакладней, моўны чыннік.
    Аднак “тутэйшыя” як саманазва пэўнай катэгорыі людзей усе ж ёсць і ў наш час. Але не ў Беларусі. У частцы Літвы, якую мы прывыклі называць як Віленскі край, мясцовыя жыхары завуцца “тутэйшыя”. Яны гавораць на цудоўным дыялекце беларускай мовы, пішуцца палякамі для афіцыйнай справаздачы і што цікава зусім не лічаць сябе беларусамі, а сваю мову беларускай. Шукаючы сваёй “нацыянальнасці” яны вызнаюць сябе, прыкладам, “гудамі”. Чаму так выходзіць? Ды таму, што беларускі патрыятызм далёкі ад гэтых людзей, як і ад саміх беларусаў у Беларусі. Яны жыхары Віленскага краю, іншай краіны і нічога не ведаюць аб сваіх беларускіх каранях. I, другое: дыялект гэта зусім не тое самае, што літаратурная мова і ў самой Беларусі. Дадаць да гэтага дыялекту заміж кірылічнага алфавіту лацінку, дадаць крыху польскіх слоў і мы атрымаем “новую мову”, якую можна назваць, прыкладам, гудзінскай.
    Дарэчы, на пачатку 1990-х гг. на Палессі на базе заходнепалескага дыялекту таксама ішоў актыўны працэс ўтварэння новай нацыі, якую яе творцы (найбольш ведамы — М. Шэляговіч) назвалі “яцьвяжскай (этвязь)”. Аднак гэты праект пацярпеў поўную паразу, бо як высветлілася, апрача моўнага выразніка ён не меў больш адметных рысаў і нейкіх новых рыс нацыі, адрознай ад беларускай ці ўкраінскай.
    Менавіта на гэтых прыкладах можна пераканацца ў дзейнасці мадэрнісцкага прынцыпа пабудовы нацыі, сфармуляванага яшчэ Эрнэстам Рэнанам і ўсебакова развітага пазней Энтані Смітам.
    5.	Пра талерантнасць і менталітэт беларусаў1
    ...Апошнім часам стала вельмі модным разважаць аб гэтак званай талерантнасці беларусаў. На мой
    1 Прыточаны ніжэй артыкул быў напісаны яшчэ ў 1994 годзе і надрукаваны ў часопісе “Маладосць” (№ 9, 1994) пад
    пагляд, талерантнасць, або проста цярпімасць, многім уяўляецца як нейкая адметная нацыянальная рыса беларусаў, як адна з найлепшых рысаў беларускага характару. Гэта, прыкладам, не раз падкрэсліваў у сваіх артыкулах прафесар Юры Хадыка. А 25-26 чэрвеня 1993 г. у канферэнцзале Мінскага гатэля “Юбілейны” нават прайшла міжнародная канферэнцыя “Талерантнасць і грамадскія адносіны”.
    На канферэнцыі, якая сабрала навукоўцаў з Чэхіі, Польшчы, Украіны, Прыбалтыкі, Беларусі, Венгрыі і іншых краін, высвятляліся розныя аспекты талерантнасці. Памятаецца, да чаго толькі “не чаплялі” гэтую славутую, скажам так, талерантнасць вучоныя мужы! Сярод тэм, якія абмяркоўваліся на каферэнцыі, былі: “Талерантнасць у працэсе захавання стабільнасці ў дэмакратычных грамадствах”, “Роля адукацыйных і культурных інстытутаў у забеспячэнні талерантнасці”, “Параўнанне ўнутранага і міжнароднага заканадаўства ў сферы талерантнасці” і гэтак далей.
    Ведама, што не абышла талерантнасць і беларускую тэму. На канферэнцыі з адпаведнымі дакладамі выступілі ведамыя беларускія навукоўцы С. Падокшын, У. Конан, А. Мальдзіс, іншыя. Вось назвы некаторых дакладаў: “Традыцыі беларускай талерантнасці”, “Сіла ці слабасць? Талерантнасць і фармаванне беларускай нацыянальнай сведамасці” і г. д.
    Праслухаўшы названыя і іншыя даклады, прааналізаваўшы як іх змест, так і наагул усю гісторыю пытання, асабіста я нечакана прыйшоў да высновы, што ўвесь спектр гэтай тэматыкі, у існасці, не што іншае, як псеўданавуковасць, што шэраг цверджанняў аб спрадвечнай талерантнасці беларусаў не мае пад сабой аніякай падставы. Наагул, я б сказаў, што ўзнікненне пагляду аб талерантнасці беларусаў як нейкай асаблівай нацыянальнай рысе ёсць стварэннем чарговага міфа аб беларусах. Такіх міфаў было шмат у нашай гісторыі.
    назвай “Талерантнасці беларусаў: міф ці рэальнасць". Але за мінулы час ён не страцііў актуальнасці, здаецца, Беларусь застыла, нечага чакае... Таму паслухаем подых 1990-х гг.
    У звязку з гэтым мушу нагадаць некаторыя гістарычныя факты, аналізуючы якія, можна ўбачыць, як у гісторыі нашага народа з даўных часоў мацаваліся міфы. Часам гэтыя міфы разрасталіся да такіх маштабаў, што за імі ўжо не відаць было праўды. Відавочна, адказнасць за скажэнне гістарычнай праўды кладзецца на навукоўцаў-гісторыкаў.
    Трэба шчыра прызнаць: канцэпцыя гісторыі беларускага народа, якую мы атрымалі ў спадчыну ад расійскіх і бальшавіцкіх гісторыкаў, адметная тым, што яна наскрозь прасякнутая лжывасцю і суб’ектывісцкай інтэрпрэтацыяй гістарычных фактаў. Як ведама, найбольш спрыяльным грунтам для нараджэння міфаў гісторыі была эпоха панавання камуністычнай ідэалогіі. Тут варта хоць бы нагадаць цяпер сумна ведамую “абэцэдаршчыну” калі гісторыя Беларусі пісалася фактычна на заказ ЦК КПСС.
    Трэба прызнаць, выкрыццё міфаў беларускай гісторыі толькі пачынаецца. Нагадаю, што нядаўна, дзякуючы грунтоўным працам Міколы Ермаловіча, быў перагледжаны даўны міф пра тое, як літоўцы нібы заваёўвалі старажытную Беларусь і потым шмат гадоў панавалі на нашых землях.
    Другі міф, якога да сённяшняга часу пільнуецца пэўнае кола людзей, гэта міф, быццам унія нацыянальная рэлігія беларусаў.
    Агульнаведама, што яшчэ ў XVI ст. у выніку дзеянняў пэўных палітычных колаў у Вялікім княстве Літоўскім большая частка насельніцтва праваслаўнага веравызнання была прымусова пераведзена ў адмену каталіцызму пад назввай “грэцка-каталіцкая вера”, ці проста унія.
    Цяпер шмат хто тэты факт спрабуе падаць як спраўджанне векавой мары беларусаў пра стварэнне сваёй нацыянальнай рэлігіі. Гэта, на мой пагляд, не зусім так. (Ніжэй, у сёмым раздзеле кнігі, мы падрабязна спынімся на уніяцкім міфе).
    Трэці міф, пра які хочацца нагадаць гэта міф аб талерантнасці беларусаў. Узнікненне яго шчыльна
    звязана з агульнай міфалагізацыяй нашай гісторыі, а як гэта рабілася, давайце паразважаем.
    Як ведама, існуюць тры галоўныя крыніцы стварэння міфаў беларускай гісторыі. Першая гэта шавіцістычная гісторыя Беларусі, за якую цалкам адказныя расійскія гісторыкі ХІХ-ХХ стст., пачынаючы ад Н. Карамзіна, С. Салаўёва і сканчаючы ведамым творцам літоўскага міфа В. Пашутам. Гэтыя гісторыкі “стварылі” канцэпцыю гэтак званых вызваленчых войнаў Івана Грознага, яны падалі вялікім героем А. Суворава (можа, за тое, што ён задушыў паўстанне Т. Касцюшкі, сапраўднага беларускага патрыёта!).
    Факт анексіі Расіяй беларускіх земляў у канцы XVIII ст. гэтыя гісторыкі назвал! здзяйсненнем векавых імкненняў беларускага народа “воссоединить­ся с братским русским народом”. Насамрэч жа Бела­русь трапіла ў каланіяльнае ярмо Расіі.
    Такім парадкам, была створана цэльная лжэгісторыя, у праўдзівасці якой нас упарта пераконвалі яшчэ з школьных гадоў. Выйшла, што Расія нас выратавала ад панавання палякаў, а бальшавіцкая рэвалюцыя 1917 г. “выцягнула” цёмных беларусаў з жабрацтва і невуцтва.
    У мяне захавалася кніга “Фарміраванне і развіццё беларускай сацыялістычнай нацыі”, выдадзеная ў 1958 г. Калі выходзіць з яе зместу, то выяўляецца, што вось якой нацыяй стал! беларусы дзякуючы камуністам, і ўсю гэтую, з дазволу сказаць, бязглуздзіцу мы сапраўды цярпелі. Сапраўды, у такім сэнсе беларусы “талерантная” нацыя.
    Але, без сумневу, не беларусы, не нацыя вінаватыя ў тым, што адбылося. Мы проста былі, ды і цяпер ёсць паняволенай нацыяй, як і шэраг іншых нацыяў савецкай камуністычнай імперыі. Такімі ж з волі лёсу “талерантнымі” былі і літоўцы, і грузіны, і мардва...
    Другая крыніца здзеку з беларускай гісторыі польская гістарыяграфія, якая адлюстроўвае пэўную палітычную тактыку Польшчы да Беларусі. Яна таксама ўнесла пэўны “ўклад” у стварэнне свайго,
    польскага, варыянту міфа аб беларусах. Асабліва выніковым быў час пасля 20-х гг. XX ст., калі частка беларускіх зямляў апынулася пад Польшчай, а самі беларусы пасля шматгадовага суіснавання з “вялікай” Расіяй нібы забыліся аб каранях сваёй старажытнай нацыі, нібы згубілі нацыянальную сведамасць, як кажуць, сталі нейкімі “тутэйшымі”.
    За невялікі гістарычны перыяд на спрадвечных беларускіх землях раптам з’явіўся ледзь не мільён палякаў! А тым часам лёгка бачыць і цяпер пра гэта шмат пішуць, што большасць гэтых палякаў беларусы-католікі. Мы зноў сутыкаемся з дзіўнай абыякавасцю да сваёй нацыянальнасці шырокіх масаў беларусаў, з лёгкасцю да здрады свайму наро­ду ў імя лепшага “кавалка каўбасы”, які кідаў заможны польскі “брат”. Гэтыя флюгерныя паводзіны беларусаў пэўны шэраг людзей выдаваў за нешта асаблівае, за нейкую адметную нацыянальную рысу, схаваную потым за навуковападобным словам “талерантнасць”. Вынікам з’явілася тое, што некаторыя пазнейшыя даследнікі, нават і не без падстаў, пісалі: “беларусы з лёгкасцю паддаваліся ўплывам рускіх, палякаў і ўкраінцаў” (W. Mondalski. Polesie. Warszawa, 1927).
    Дакончваючы гістарычны агляд дачыненняў беларусаў з суседзямі, нельга абысці і Літвы. Літоўцы, гледзячы на такую шчодрую раздачу пірага гісторыі з боку беларусаў, таксама адхапілі свой кавалак, так, што выйшла: дзяржава ВКЛ літоўская, славутыя літоўскія князі балты, а значыць, і літоўцы з паходжання. Яны перанялі ў расійскіх гісторыкаў і паспяхова выкарысталі ўжо памянёны міф аб заваёве Беларусі літоўцамі. Адзначу, што для кожнага жыхара цяперашняй Літвы, той міф самая што ні ёсць гераічная гісторыя. У той час, калі нашы дзеці дагэтуль вывучаюць гісторыю ў школах і інстытутах (нават на гістфаку) паводле Абэцэдарскага літоўскія дзеці растуць і выхоўваюцца ў нацыянальных традыцыях, яны вераць у тое, што маюць вялікую