Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
в) Рэлігія. У развітых нацыях-дзяржавах Царква няўхільна нясе на сабе нацыянальны адбітак. Як у каталіцкіх Касцёлах, так і ў праваслаўнай Царкве набажэнствы дзе-як мага праводзяцца на нацыянальных мовах альбо ў комплексе з прафетычнымі мовамі (накшталт царкоўнаславянскай).
3. Няма дзяржавы, што не мела б сваёй нацыяналънай сімволікі: нацыянальнага сцяга, герба і гімна. Беларусь! таксама маюць сваю прадвечную нацыяналную сімволіку. Гэта бел-чырвона-белы сцяг, герб Пагоня, і некалькі нацыянальных гімнаў, сярод якіх найулюбёнейшым ёсць “Магутны Божа”, напісаны знакамітым кампазітарам Міколам Равенскім на словы выдатнай паэткі Наталлі Арсенневай. “Магутны Божа” ёсць неафіцыйным гімнам усіх беларусаў свету.
БНІ дасягне сваёй сапраўднай моцы толькі тады, калі наша сімволіка дойдзе да кожнага грамадзяніна, стане афіцыйнай.
4. БНІ павінна быць накіравана на кансалідацыю грамадства. Толькі нацыянальная ідэя здольная паяднаць розныя, часам няўзгодныя трупы насельніцтва, якія жывуць супольна, у адной дзяржаве.
5. Беларуская нацыянальная ідэя павінна знаходзіць свае карані ў мінулым. Гэта ўся нашая вялікая гістарычная спадчына, якая пачынаецца з помнікаў матэрыяльнай культуры, гэта летапісы і хронікі, гэта народный традыцыі, паданні, фальклор, інш. На гістарычным матэрыяле БНІ мацуецца, набірае сілу.
Не дзіва, што многія народы, этнасы і нацыі дзеля паўнаты самасцверджання апелююць да гіпербалізаваных падзей, часта ўзвялічаных і нават выдуманых постацяў мінулага. I героі мінулага ідэалізуюцца, іх адмоўныя рысы паступова сціраюцца дзеля таго, каб зрабіць чысты станоўчы прыклад для сучаснікаў і будучых пакаленняў.
Яскравы прыклад гістарыяграфія ў сучаснай Літве, дзе ўсе набыткі мінулага ВКЛ разглядаюцца як спадчына сучасных этнаграфічных літоўцаў, хоць добра ведама, што 80-90 % жыхароў княства складалі русіны продкі сучасных беларусаў і ўкраінцаў.
6. Мэтай БНІ ёсць утварэнне незалежнай беларускай нацыі-дзяржавы. Паўната беларускай нацыі будзе дасягнута ў той момант, калі ўсе грамадзяне краіны, улучаючы тых, хто і не ўваходзіць у склад тытульнай нацыі, здольныя аб’яднацца, каб супольна жыць у адзінай, суверэннай дзяржаве. БНІ мае ў гэтым ролю “пуцяводнай зоркі”.
7. БНІ ляжыцъ у аснове вонкавай і нутраной палітыкі Беларусі. Нацыянальныя інтарэсы краіны першасныя пры ўкладанні міжнародных дамоў, пры ўтварэнні міждзяржаўных эканамічных і палітычных звязаў і г. д. Ігнараванне сваёй нацыянальнай ідэі можа прывесці да паглынання больш моцнай дзяржавай свайго меншага “хаўрусніка”. Так, прыкладам, склаўся шлях ВКЛ пасля пакладання ў 1569 г. Люблінскай уніі з Каралеўствам Польскім і царкоў-
най Брэсцкай уніі ў 1596 г. Тады вызначальнымі сталі прыватныя інтарэсы заможнай шляхты ды крывадушнасць і фанатызм часткі праваслаўнага духавенства. Так можа і цяпер скласціся лёс Беларусі пасля мажлівага паглынання яе Расіяй у выніку неабдуманай вонкавяй палітыкі.
8. Нацыянальная ідэя набывае пэўную закончанасць, калі яна фамулюецца як ідэалагічная платформа нацыі. Гэтая тэарэтычная канцэпцыя носіць назву “нацыяналізм”. Нацыянальная ідэя няўхільна вядзе да нацыяналізму праграмы дзеянняў для падтрымання гэтай ідэі і дасягнення яе мэтаў. Салідарнасць, пра якую мараць нацыяналісты, засноўваецца на валоданні ўсім этнічным багаццем у часе і прасторы, набыткамі мінулых пакаленняў, якія нясуць у сабе росквіт нацыянальнага генія. Фактычна, нацыналізм ёсць рэалізацыяй нацыянальнай ідэі ў тэарэтычнай плашчыні, нацыя рэалізацыя нацыянальнай ідэі ў практычнай плашчыні.
Вымярэнне групы Б (фармулёўка БНІ для электорату )
Перш чым сфамуляваць БНІ ў практычным яе сэнсе, г. зн. у той форме, у якой яна будзе блізкай і зразумелай кожнаму грамадзяніну Беларусі, трэба падзяліць наша грамадства на некалькі ўмоўных труп:
1) інтэлігенцыя (службоўцы) і работнікі;
2) гарадскія жыхары і вяскоўцы;
3) прыхільнікі дэмакратыі, незалежнасці Беларусі і праціўнікі гэтых каштоўнасцяў, тыя, хто дагэтуль марыць аб вяртанні зніклага Савецкага Саюза ці хутчэйшага саюза з Расіяй;
4) вялікая трупа “абыякавых” “балота”, шэрая маса, тыя, хто, на першы пагляд, нічога не хоча і нікуды не імкнецца. 3 гэтай групай трэба працаваць найболей, бо яна і дасць патрэбны працэнт перавагі дэмакратам;
5) ёсць мноства іншых труп: аб’яднанняў паводле інтарэсаў, працоўных калектываў, нацыяналістаў і
шавіністаў, прыхільнікаў і праціўнікаў беларушчыны і г. д. Усе гэтыя трупы неяк перасякаюцца з ранейшымі і могуць уваходзіць у іх.
Кожная з труп 1-4 можа таксама падзяляцца паводле прыкметаў трупы 5.
Трэба дабіцца таго, каб платформа рэалізацыі БНІ, сфармуляваная вышэй у дачыненні да трупы А, стала блізкай і зразумелай трупе Б усім жыхарам Беларусі.
1. Першае і найважнейшае задание, аднолькава патрэбнае для ўсіх труп насельніцтва, тэта ўсведамленне мусовасці існавання Беларусі як незалежнай дзяржавы. Калі для болыпасці сяброў апазіцыйных партыяў і няўрадавых арганізацыяў, сведамай інтэлігенцыі, гэтая праўда не патрабуе даводжання, то для простата люду, работніка і селяніна, наагул тых, хто жыве мінулым, незалежнасць не відавочная каштоўнасць. Прыточым шэраг моцных аргументаў.
А) Ідэя “свайго дома”. Беларусь! хатні, гаспадарлівы, прывязаны да свайго кута народ. I трэба, зрабіўшы ўпор на гэтыя якасці, паслядоўна правесці ў жыццё лозунгі: “Беларусь наш дом”, “Беларус стань гаспадаром сваёй зямлі!”. Слова гаспадар тут трэба ўсведамляць не толькі ў сэнсе гаспадар ворнай зямлі на сяле, а ў шырокім сэнсе — гаспадар усёй беларускай зямлі: палёў, лясоў, рэк, азёраў і г. д.
Б) Беларус не любіць ваяваць. I тым болып ваяваць на іншай тэрыторыі і за іншыя інтарэсы. Трэба паслядоўна даводзіць, што шчыльны, палітычны звяз з Расіяй, а тым болып зліццё з ёй гэта небяспечны крок для нас. Гэта і каўказцы на рынку, і чачэнскія войны, і служба нашых сыноў у гарачых пунктах, і няўхільныя цынкавыя труны.
В) Трэцяе важнае пытанне гэтай групы аб саюзе з Расіяй. Трэба паслядоўна праводзіць палітыку дружбістасці да Расіі і найлепшых пачуццяў да рускіх, але падкрэсліваць нашую дружбістасць і да ўсіх іншых народаў: палякаў, літоўцаў і г. д. На першы план гэтага сяброўства і любасці трэба ставіць
любасць да свайго народа, да сваёй краіны, да свайго дому Беларусі. Мы не супраць Расіі і за сяброўства з ёй, але ставімся да яе толькі як да добрага суседа. Не павінна быць застарэлага стаўлення да рускага народа як да “старэйшага брата”, толькі раўнапраўныя дачыненні.
2. Другое задание, што стаіць перад грамадзянамі Беларусі выхаванне пачуцця сваёй годнасці, самакаштоўнасці свайго “Я”. Мы не толькі не горшыя за іншыя народы, мы лепшыя. У нас працавіты адукаваны народ, у нас вельмі высокі працэнт адукаваных людзей у Еўропе. Нашыя навукоўцы, інжынеры, пісьменнікі, мастакі ведамыя ўсяму свету. У беларусаў славутае мінулае, старажытная гісторыя, мы складалі ядро адной з наймацнейшых дзяржаў Еўропы Вялікага княства Літоўскага. Мы павінны выкарчаваць ярлык непаўнавартай нацыі, што не мае мінулага, гісторыі. Трэба развіваць той тып нацыяналізму, які носіць у палітаталогіі назву “прэстыжны”. Можа, недзе патрэбна і міфалагізаваць сваё мінулае.
3. Трэцяе задание фармаванне, “усталяванне” народнага правадыра. Трэба даць народу новага, ці на новым падмурку паставіць старога, кіраўніка дзяржавы. Гістарычна склалася так, што беларускі народ прызвычаіўся жыць за спінай “бацькі”. Некалі быў цар. Былі шуканні “добрага цара”. Потым быў “Бацька ўсіх народаў” Сталін. Яго баяліся, але і цанілі “цвёрдую руку”. Потым — Хрушчоў, Брэжнеў, Андропаў... Шэраг гэтых імёнаў для ўсіх савецкіх грамадзян адзіны, але для беларусаў ён яшчэ дапаўняецца легендарным Машэравым. Не зусім правільным будзе меркаванне, што гарантам суверэннасці Беларусі будзе не прэзідэнт, а моцная грамадзянская і палітычная супольнасць. Якраз гэтую “мощную супольнасць” і зробіць моцнай прэзідэнт, правадыр, якому паверыць народ. Не так проста нашаму народу змяніць векавую традыцыю падпарадкоўвацца “галоўнаму начальніку” цару, генсеку ці прэзідэнту. Гэтая традыцыя перарасла ў беларускую
якасць і стала адной з рыс нашай ментальнасці.
Таму да абрання новага прэзідэнта трэба ставіцца вельмі адказна. Ён, як і сучасны прэзідэнт, павінен быць сваім для народа, ён павінен гаварыць тое, што народ хоча чуць, ён за сяброўства з Расіяй, але і за добрыя дачыненні з Еўропай і ЗША. Але ён павінен быць “сваім” для ўсіх нас. Новы Рух за дэмакратыю і Беларусь павінен быць не ў апазіцыі да абіранага прэзідэнта а ў шчыльнай лучнасці з ім. Але для таго, каб не паўтарылася цяперашняя сітуацыя з неабмежаванымі правамі прэзідэнта, трэба ў новым заканадаўстве абавязкова замацаваць шэраг патрэбных законаў для абмежаванняў ягоных мажлівасцяў.
4. Стварэнне (канструяванне) беларускага нацыяналізму. Аналіз сучаснага становішча беларускага этнасу ў свеце прыводзіць да наступных асноў канструявання беларускай нацыі. Мы падзелім гэтыя асновы на дзве трупы: першую назавем “групп НЕ”. Гэта ідэі, якія нельга лічыць першаснымі, засяроджваць на іх максімальную ўвагу, хоць яны і маюць дачыненне да фармавання беларускай нацыі і нацыяналізму. А на другім этапе яны, можа, будуць і галоўнымі. Але толькі пасля здзяйснення першага этапу, ці ў спалучэнні з ім. Другая трупа аб’ядноўвае ідэі, якія павінны быць першаснымі, узяць на сябе ўвесь цяжар стваральнай працы. Назавем гэтую трупу “група ТАК”.
Трупа НЕ.
У беларусаў супраць многіх развітых народаў, прыкладам, этнасаў прыбалтыйскіх, не склалася досыць выражанага нацыянальнага аблічча, якое часта прынята звязваць з сваёй роднай мовай. Тут няма патрэбы заглыбляцца ў прычыны гэтай з’явы. Будзем выходзіць з таго, што ёсць. Будзем грунтавацца толькі на рэальным стане рэчаў.
1. Перадусім адзначым наступнае. Відавочным стаў факт: беларуская мова не можа быць асновай для беларускай нацыянальнай ідэі. Нацыю давядзецца ствараць на іншых каштоўнасцях. Мова “прыйдзе” пазней, і яна няўхільна прыйдзе, але ўжо пасля таго
як у грамадстве складзецца “сведамы” беларус. Тэты сведамы беларус САМ захоча гаварыць на роднай мове. Дарэчы, мноства, калі не большасць, сведамых беларускамоўных грамадзян загаварылі па-беларуску ў сталым ці досыць дарослым веку менавіта праз усведамленне сябе беларусам, адзінкай адметнай грамадзянскай супольнасці асобага этнасу.