• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Якія ж фактары трэба вылучыць, каб канструяванне беларускай нацыі і, адапаведна, беларускага нацыяналізму стала рэальнасцю? I які механізм можна ўзяць за аснову?
    Гісторыя ведае розныя варыянты станаўлення нацыяналізму. Прыкладам, германскі нацыяналізм заснаваны на моўным аб’яднанні людзей. У свой час менавіта нямецкая мова аб’яднала мноства разнародных нямецкіх земляў, якія мелі адзін супольны аб’ект адзіную мову. Аднак для беларусаў, з прычынаў, памянёных вышэй, гэты варыянт, на жаль, малаймаверны.
    2.	Не падыдзе для беларусаў і рэлігійная мадэль яднання нацыі. Ведама, што паляк асацыюецца з каталіцызмам, расіец з праваслаўем. Англіканская царква стала царквой англічанаў іх і толькі іх рэлігіяй. Менавіта гэтая акалічнасць стала вырочным чыннікам у пераўтварэнні ангельскага этнасу ў англійскую нацыю, што адбылося яшчэ ў XV-XVI стст.
    У Беларусі назіраецца вельмі стракатая палітра рэлігійных канфесіяў, і на шляху шуканняў адзінай нацыянальнай веры для “сярэдняга” беларуса нас чакае крах. Таму гэтую галіну трэба аднесці да найінтымнейшых бакоў ментальнасці беларуса ці жыхара Беларусі, і можа, гэта і добра.
    3.	Гістарычныя міфы вельмі важный для беларусаў. Але яны “дойдуць” да народа толькі на другім этапе. Рэч у тым, што за гады атэістычнага, сатанінскага балыпавізму ў беларусаў склаўся менталітэт занядбанага народа, накшталт крылатага: “Мы не людзі мы палешукі”. Свайго славутага гістарычнага мінулага яны не ведаюць, а калі нехта і даводзіць
    да іх сапраўдныя гістарычныя факты, то яны іх про­ста не ўспрымаюць: “Можа, яно і так, але ж...”.
    Трупа ТАК.
    1.	Больш прымальная для беларусаў французская мадэль нацыяналізму канструяванне нацыі вакол ідэі дзяржаўнасці. Сапраўды суіснаванне жыхароў Беларусі, усяго беларускага грамадства на кампактнай тэрыторыі з даволі нядрэннымі прыроднымі ўмовамі, з выдатным геапалітычным станам, з высокім інтэлектуальнам і навукова-тэхнічным патэнцыялам — тэта амаль ідэальная мадэль для развітай сучаснай дзяржавы еўрапейскага кшталту. Гэта даўно ўжо зразумелі беларускія прадпрымальнікі, якія адны з першых будуць бараніць наш суверэнітэт. Мадэль Беларусі як нейтральнай незалежнай дзяржавы, што ляжыць паміж зонай дзяржаў НАТА і Расійскай Федэрацыяй, цяпер вельмі рэальны варыянт. Нашая вонкавая палітыка павінна будавацца на ўсталяванні блізкіх кантактаў, эканамічных і інвестыцыйных дачыненняў з краінамі Заходняй Еўропы і, зразумела, ЗША з аднаго боку, і сяброўскіх адносін з Расіяй на аснове раўнапраўных партнёрскіх сувязяў з другога боку.
    2.	Некалькі заданняў трэба развязаць насамперш. Трэба выпрацаваць некалькі неадкладных дамоў, правілаў, якімі мы будзем карыстацца ў працы.
    Перадусім тэта датычыць унармавання граматыкі беларускай мовы. У дадзены момант існуе некалькі варыянтаў граматакі, сярод якіх вылучаюцца тры галоўныя: тарашкевіца, наркамаўка і нейкі сярэдні варыянт (называны “дзеясловіца”, ён выкарыстоўваецца ў часопісе “Дзеяслоў”). Такі стан рэчаў вядзе да блытаніны, непаразуменняў, урэшце, да непісьменнасці.
    Яшчэ на пачатку 1990-х гг. вялася дыскусія наконт правядзення навуковай канферэнцыі аб беларускім правапісе і выпрацоўванні адзіных нормаў беларускай граматыкі. Але гэта не было зроблена. I не трэба чакаць ад Акадэміі навук крокаў у гэтым кірунку. Та­кую канферэнцыю можна правесці праз Інтэрнэт.
    Інтэрнэт і тэлекамунікацыі даюць неабмежаваныя мажлівасці шырокага разгортвання працы на станаўленне беларускай нацыі і нацыяналізму. I калі пачнецца паспяховае напаўненне зместам азначанай намі “групы ТАК”, яна няўхільна пацягне і першую ‘Трупу НЕ”, якая, безумоўна, стане кампанентам ТАК беларускай нацыі.
    3.	Адна з найгалоўнейшых памылак БНФ гэта непрадуманая рэлігійная палітыка. I нават не палітыка, а стаўленне да таго, што праз больш як семдзесят гадоў руйнавалася камуна-бальшавікамі рэлігійных пачуццяў, дачыненняў нашых грамадзян з Богам.
    Прытачу прыклад з недалёкага мінулага. 30 кастрычніка 1988 г. аргкамітэт БНФ пад кіраўніцтвам католіка Зянона Пазняка пастанавіў публічна адзначыць дзень успамінння продкаў, які ў католікаў адзначаюць 2 лістапада і які носіць назву “Дзяды”. На той час я, як многія іншыя, узяў удзел у “Дзядах”, мяркуючы, што бяру ўдзел у акцыі на адраджэнне народных традыцыяў, што мы ўрэшце пачынаем святкаваць сапраўдныя народныя святы і, зразумела, пачынаем масавы пратэст камуністычнай сістэме. Але апошняе толькі і было сапраўды дзейсным. Праз тры гады камуністычная партыя была распушчаная. А вось з рэлігіяй атрымалася інакш. Высветлілася, што большасць беларусаў — праваслаўныя. I ні пра якія “Дзяды” ні яны, ні іх дзяды і бабкі і блізка не ведаюць. Адно што сапраўды ўвосень у апошнюю суботу кастрычніка святкуецца гэтак званая “бацькоўская субота”, нейкі аналаг каталіцкіх “Дзядоў”. Але такіх субот у праваслаўных пяць за год. А найбольш успамінаюць продкаў на Радуніцу, што ў другі аўторак пасля Пасхі.
    Вось з тых часоў і пачаліся непаразуменні БНФ з праваслаўнай болыпасцю Беларусі. Даволі хутка ў асяроддзі вернікаў склаўся адмоўны імідж Фронту. А выступы Зянона супраць Расіі (Расійскай акупацыі) яшчэ больш адапхнулі тысячы вернікаў ад БНФ, бо менталітэт іх быў непарыўна інтэграваны ў рус-
    кую культуру і праваслаўную рэлігію менавіта Маскоўскага гатунка.
    4.	Ідэя дзяржаўнасці яшчэ не самадастатковая для канструявання беларускай нацыі. Яна толькі ўмова станаўлення, прагрэсу нацыі. Саму нацыю трэба перадусім стварыць. I гэты механізм трэба, відаць, пачынацъ з нуля. Такі варыянт нацыяналізму ведамы як фінскі. Фінскую нацыю стварылі нацыянальныя ідэолагі ў канцы XIX ст. праз стварэнне фінскага міфа, які, сваім парадкам, праз адукацыю і асвету быў прынесены ў народ, і які паклаў пачатак нацыі.
    На нашу думку, беларускую нацыю можна ствараць таксама з нуля. Але не рамантызаваць нацыю праз нейкага нацыянальнага генія, а ствараць яе праз шыранне легенды аб практычнасці нацыянальнага існавання, выгодах быць беларусам, наагул прыярытэтнасці беларускай ідэнтычнасці ў Беларусі што да іншых этнасаў, у прыватнасці, рускага.
    Пачатак XXI ст. заспеў беларусаў можа ў найспрыяльнейшы момант для стварэння сваёй ідэнтычнасці, стварэння сваёй нацыі і'нацыяналізму.
    Канец XVIII-XIX стст. звязаны з пачаткам індустрыяльнай рэвалюцыі, якая прывяла да пераўтварэння многіх этнасаў у нацыі-дзяржавы. Гэты працэс працягваецца і цяпер. Але ў дадзены гістарычны мо­мант сусветная гісторыя ўвайшла ў новую паласу, новую адметную эпоху, якая спачатку і не была заўважаная.
    Гэтая эпоха носіць назву інфармацыйнай рэвалюцыі і пачалася зусім нядаўна з пачатку 90-х гг. XX ст. Так, тады, калі ў нас пачыналася нацыянальнае адраджэнне і станаўленне кволай беларускай дзяржаўнасці, у свеце разгарэлася інфармацыйная рэвалюцыя, якая рэзка мяняе дачыненні паміж людзьмі, мяняе менталітэт людзей і шмат што іншае. Дзякуючы сусветнай кампутарнай сетцы ўся земная куля імгненна пераўтварылася ў адзіную сістэму, законы якой розняцца ад ранейшых і вынікаюць з агульнай тэорыі
    сістэм. Цяперашнюю эпоху звязваюць з працэсамі глабалізацыі, сусветная супольнасць дзяржаў нават атрымала назву “сеткавыя грамадствы”, што пераводзіць нашае існаванне ў свеце на якасна новы ровень.
    Разам з развіццём філасофіі глабалізацыі не меньшы размах атрымаў і іншы працэс адваротны. Існасць яго ў тым, што як ніколі ў людзей з’явілася імкненне да шукання тоеснасці. “Самасць”, сваё “Я” набывае цяпер першаступеннае значэнне. I сусвет­ная кампутарная сетка, Інтэрнэт найлепшы сродак да здзяйснення беларускай ідэнтычнасці на спра­ве. Toe, што рабілі некалі фіны “ўручную”, пачынаючы сваю нацыю “з нуля” хадзілі ў народ, вялі праз маладзенькіх настаўніц адукацыю сяла, і праз многія іншыя акцыі, цяпер можна ажыццявіць зусім іншым спосабам, практычна не выходзячы з дому. Усе гэтыя заданні паспяхова выканае Інтэрнэт. Болып за тое, да адраджэння беларускай нацыі можа спрычыніцца амаль кожны. Кампутарызацыя, тэлекамунікацыі прасочваюцца зараз у кожны дом, у кожны горад, а неўзабаве прыйдуць і ў кожную вёску.
    I ўсё гэта дае нам выдатны шанец стварэння сва­ей нацыі. Але каб гэты працэс не пайшоў “самацёкам”, яго трэба цэнтралізаваць, распрацаваць шэраг заданняў і праектаў, што будуцъ працаваць на стварэнне беларускай нацыі праз глобальную інтэрнэтаўскую сетку, іншыя компоненты інфармацыйнай эпохі.
    4.	Сфармуляванне беларускай нацыі і беларускага нацыяналізму ў святле постмадэрнізму
    Нацыянальная дзяржава заўсёды мае адну вызначальную рысу яна імкнецца падтрымаць нацыянальныя пачуцці сваіх сяброў грамадзян краіны. Адчуванне сваіх старажытных каранёў, прымардыяльнасці важнае пачуццё, на падставе якога фармуецца нацыяналізм. Вялікае значэнне ў падтрыманні гэтага патрэбнага для кожнага чалавека пачуцця мае дзяржава. Гірц, прыкладам, прыходзіць
    да першаснасці дзяржавы ў “фактычным сілкаванні вераў і пачуцця прымардыяльнасці.”
    Але сказанае не датычыць Беларусі. Беларускі шлях, відаць, найунікальнейшы і вымагае асобнага вывучэння. Гэта звязана з тым, што ў Беларусі на найвышэйшым роўні праводзіцца лінія на знішчэнне нацыянальнай памяці, дэвальвацыі нацыянальнай культуры, замены яе масавай, антынацыянальнай культурай.
    Ідэя слабасці беларускай нацыянальнай ідэі і адпаведна слабасці беларускай нацыі як гістарычнага ўтварэння (і гэта ў народа з амаль што тысячагадовай гісторыяй!) даводзіцца на дзяржаўным роўні. Дайшло да таго, што ў беларусаў з’явілася суперно­вая гісторыя, згодна з якой сваю незалежнасць і ра­зам сваю самастойнасць, ідэнтычнасць, беларусы атрымалі не з часоў незалежнага Полацкага княства (X ст.), не ў часы беларускай дзяржавы ВКЛ, не ў 1918 г., калі была абвешчана БНР, і нават не тады, калі быў абвешчаны суверэнітэт Беларусі Вярхоўным Саветам у 1991 г., а ў 1944 г. пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
    3 вялікага рахунку, апошні час у Беларусі, фактычна, ідзе моцны працэс утварэння новай нацыі, дзякуючы курсу, узятаму прэзідэнтам Беларусі А. Р. Лукашэнкам. Тэты курс у светлую будучыню тэарэтычна падмацаваны гэтак званай “ідэалогіяй бе­ларускай дзяржавы”. Цікава, што тэты новы вобраз Беларусі не мае ні гістарычных перадумоў, ні куль­турных, ні тым больш нейкіх тэарэтычна-інтэлектуальных падстаў. Усё было заменена ідэалогіяй сытага страўніка, рускамоўнага сурагату мовы для памеркавання паміж людзьмі, ды славутых лозунгаў накшталт “стабільнасці”.