• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Што да сучаснасці і будучыні Беларусі, то яны застаюцца шматвектарнымі, “пакуль падзеі праграмуюцца, а дзеячы робяць свой выбар”. Ідэальны варыянт будучыні для Беларусі У. Конан бачыць у нейтральнай дзяржаве на памежжы Усходняй і Заходняй Еўропы. I з гэтай думкай цяжка не згадзіцца.
    Мікола Крукоўскі
    Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі аўтар некалькіх манаграфіяў, прысвечаных праблемам эстэтыкі, культуралогіі, станаўленню нацыянальнай сведамасці беларусаў: “Логика красоты” (Мінск, 1965), “Кйбер-
    нетика и законы красоты” (Мінск, 1974), “Бляск і трагедыя ідэалу” (Мінск, 2004), іншыя.
    У сваёй апошняй грунтоўнай кнізе “Бляск і тра­гедыя ідэалу” М. Крукоўскі задае вузлавое пытанне: ці існуе беларуская філасофія, а не філасофія ў Бела­русь, як лічылі дыпламаваныя савецкія філосафы Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў савецкія часы. Факт існавання беларускай філасофіі ён прыраўноўвае да факта існавання беларускай нацыянальнай сведамасці. I калі прыняць факт існавання нацыянальнай сведамасці а інакш і нельга, бо без сведамасці няма і нацыі, то мы мусім прызнаць наяўнасць беларускай філасофіі. “Нацыянальная філасофія заўсёды існавала і існуе, хоць бы ў зародкавым пакуль што выглядзе. I тады ўзнікае задача яе прафесійнага развіцця і дасканалення...” слушна сцвярджае Крукоўскі.
    Вельмі простыя і лагічныя схемы Крукоўскага працінаюць увесь твор філосафа.
    “Бляск і трагедыя ідэалу” гэта выніковая, фун­даментальная праца прафесара Крукоўскага, якая падсумоўвае ягоныя пагляды на ідэалы сучаснага бела­рускага грамадства. Праз прызму ідэалаў фармулюецца аўтарам і беларуская нацыянальная ідэя. Ён піша: “...менавіта ў нацыянальнай ідэі, як у своеасаблівым аптычным фокусе або цэнтры мае, аб’ядноўваюцца і абстрактна-духовыя ідэалы, і пачуццёваакустычная матэрыяльнасць мовы як выразніка народнай душы, што ў цэлым уплывае і на мастацкую, і на матэрыяльную культуру народа, з’ядноўваючы ўсё гэта ў адзіную сістэму нацыянальнай культуры ўвогуле”.
    Філосаф Крукоўскі прапануе разумець нацыянальную ідэю як адзінства ідэальнага і рэальнага. I ў гэтым праяўляецца дыялектычнае разумение праўды як адзінства процілегласцяў. Нацыянальная бе­ларуская ідэя разумеецца ім як увасабленне духу і сведамасці народа, здзейсненае ў беларускай незалежнай дзяржаве (рэальная частка цэлага) і “мараль-
    най ідэі, выражанае на роднай мове і адухоўленае хрысціянскай царквой” (ідэальны складнік). “Падобна таму, як сукупнасць біялагічных індывідаў утварае сабой від Homo sapiens, так і больш канкрэтная сукупнасць асобаў утварае грамадскую супольнасць нацыяў, аб’яднаную нацыянальнай сведамасцю, гэтай саборнай душы народа, тым што і было тут на­звана вышэй беларускай ідэяй”, піша філосаф. Мне б хацелася вылучыць думку аб беларускай нацыянальнай ідэі як саборнай душы народу. Менавіта саборнасць вылучана і мною (гл. Раздзел VI) як найважнейшы прынцып пры канструяванні беларускай нацыі і фармаванні беларускага нацыяналізму.
    Прынцып саборнасці разглядаецца М. Крукоўскім у звязку з больш агульным сістэмным падыходам, які займае важнае месца ў ягонай філасофіі. Ніжэй будзе разгледжана мадэль эвалюцыі чалавечага грамадства праз прызму нацыі і завяршэння гэтага працэсу ў пабудове нацыянальнай дзяржавы. Блізкі падыход прапануе і М. Крукоўскі. Толькі ў яго іерархіі каштоўнасных катэгорыяў першасным выступав ідэал. На падставе сістэмнага падыходу будуецца іерархічная сістэма ідэалаў. Ідучы зверху ўніз, згодна з канцэпцыяй філосафа, вяршыняй такой іерархічнай сістэмы ідэалаў ёсць ідэя Бога як абсалютнага каштоўнасна-духовага арыенціра. “Ідэя Бога мае універсальны характар, і ў ёй, як у вяршыні піраміды, канцэнтруюцца як законы прыроды, так і ўсе ідэалы і духоўныя каштоўнасці чалавецтва...” Наступнай ідэяй (згодна з нашай канцэпцыяй я б сказаў роўнем А. А.), у Крукоўскага выступав космас і прырода як жывое, канкрэтнае ўвасабленне Бога. Стаючы на пантэістычных пазіцыях, ён разглядае прыроду як жывое, матэрыяльнае цела Бога.
    Ідэя людства і чалавека выступав ў Крукоўскага наступным роўнем у іерархіі ідэалаў. Але чалавек разглядаецца не толькі як матэрыяльна-біялагічны індывід, але і як “духоўная, надзеленая Боскім розумам істота асабістасць”.
    Далей сістэма ідэалаў разгортваецца наступным парадкам: першую пазіцыю займае нацыянальная беларуская ідэя (аўтар выкарыстоўвае такі парадак слоў):
    Менавіта нацыянальная ідэя, калі развіць далей тую думку вялікага Гегеля, узвёўшы яе аж да апостала Паўла, якраз і матэрыялізуе ў сабе самастойнасць і незалежнасць беларускага грамадства, утвараючы сабой шматпавярховую піраміду, у аснове якой ляжыцъ нацыянальная культура, улучаючы і культуру матэрыяльную.
    Ніжэйшым роўнем ідэалаў ёсць “класавая салідарнасць. Як чалавек, выгадаваны ў сістэме марксісцка-леннінскай філасофіі, прынамсі, выкладнік гэтага курсу ў савецкія часы, Мікалай Ігнатавіч, зразумела, не абыходзіцца без панятку класаў у гэтай іерархіі. У нашай іерархічнай сістэме стратыфікацыі (раздзел VI) праводзіцца адпаведны аналіз без спасылак на класы і класавую салідарнасць. Тым не менш, мажлівы і такі будаўнічы матэрыял грамад­ства, хоць ён ужо і архаічны.
    А ўрэшце даецца месца ідэалу пад назвай прафесійная годнасць, потым ідзе сямейны дабрабыт і замыкае іерархію асабіста-маральная годнасць індывідуальнай асобы.
    Сама істотнае ў разгледжанай іерархіі тое, што ў аснове ўсіх грамадскіх ідэалаў у Крукоўскага ляжыць нацыянальная беларуская ідэя. Менавіта ад яе выпраменьваюцца ўсе астатнія каштоўнасці.
    Уладзімір Роўда
    Адным з найбольш ведамых беларускіх даследнікаў, які аналізуе беларускую нацыянальную ідэю з пункту гледжання паліталогіі, ёсць Уладзімір Роўда.
    У. Роўда прысвяціў тэме нацыяналізму шэраг артыкулаў, у якіх былі паднятыя праблемы паходжання нацыяналізму, існасці нацыянальнай ідэі, тыпалогія нацыяналізмаў і ўмеркаванне гэтых дыскурасаў з беларускай праблематыкай. Роўда паслядоўнік ве-
    дамых сучасных даследнікаў нацыяналізму, такіх як Эрнст Гелнер, Томас Нэйрн ды Энтані Сміт.
    3 існых тыпалогіяў нацыяналізмаў Роўда аддае перавагу падзелу яго на дзве асноўныя адмены: этнакультурную і грамадзянскую (палітычную).
    Грамадзянскі нацыяналізм узнік у Францыі, і яго існасць у тым, што ўсе грамадзяне ў гэтай краіне, незалежна ад этнічнага паходжання французы, але каб набыць грамадзянскія правы, трэба быць да пэўнай ступені асіміляваным у французскую культуру. Так сфармаваўся грамадзянскі нацыяналізм, які ў пэўнай меры дазваляе ўнікнуць дыскрымінацыі, збалансаваць правы нацыянальнай болыпасці і меншасцяў. Роўда прыхільнік пашыранага сярод лібералаў гледзішча, згодна з якім менавіта грамадзянскі нацыяналізм ёсць найаптымальнейшым варыянтам нацыянальнай ідэі ў цывілізаваных дэмакратычных краінах свету.
    Этнакультурны нацыяналізм ёсць характарыстыкай нацыяналізму Нямеччыны, Італіі, некаторых краінаў Сярэдняй Еўропы. Этнакультурны нацыяналізм, калі ён не эвалюцыянуе ў больш памяркоўную палітычную форму, як сцвярджае Роўда ў артыкуле “Аб грамадзянскай нацыянальнай ідэі і этнакультурным нацыяналізме”, “нецярпіма ставіцца да правоў чалавека і нацыянальных меншасцяў і цяжка сумяпічальны з дэмакратыяй”.
    Што да апошняга сцверджання, хацелася б выказаць наступную заўвагу. Няўжо сапраўды “нецярпімасць да правоў чалавека”? Але ж гэта не так. У Гер­манн якраз вельмі паважліва ставяцца да правоў ча­лавека. А ўзнікненне фашызму, на які робіць намёк аўтар, адбылося ў Германіі не ў часы, калі складвалася нямецкая нацыя, а калі яна ўжо склалася, калі нямецкая культура добра заявіла аб сабе. А ўзнікненне фашысцкай ідэалогіі гэта шуканне выхаду з эканамічнага крызісу пачатку 20-х гг. XX ст., у якім апынулася Германія, гэтыя шуканні прывялі рамантычны паводле прыроды нямецкі народ да канцэпцыі элітнай крыві і культу лідэра. Як піша ў сваёй знака-
    мітай кнізе “Нацыяналізм у XX стагоддзі” Энтані Сміт, “фашызм і нацызм становяць альтэрнатыву і выклік нацыяналістычнаму і сусветнаму бачанню развіцця, а не з’яўляюцца працягам яго”. Няма ніякіх падстаў сцвярджаць, што этнакультурны нацыяналізм прыводзіць да “чыстай этнакратыі”, якраз менавіта ён ядро, аснова ўсякай нацыянальнай дзяржавы.
    Аднак жа, як і палітолаг У. Роўда, я стаю на пазіцыі несумяшчальнасці этна-культурнага і некаторых іншых адменаў нацыяналізму, аб чым я пішу і ў гэтай кнізе.
    Аддаючы перавагу грамадзянскаму нацыяналізму як болып прымальнаму ўва ўмовах Беларусі, У. Роўда ў артыкуле “Аб грамадзянскай нацыяналь­най ідэі” сцвярджае: ‘Трамадзянская нацыянальная ідэя дазваляе пазбегнуць “гэтых адхіленняў ад нор­мы развіцця нацыі”. Што гэта за нормы? У нас ужо ёсць партыя АГП, якая па шляху чыстай дэмакратыі хутка загоніць Беларусь у Расію.
    Этна-нацыянальная ідэя мусіць быць. Іншая рэч, як яе сцвярджаць. Менавіта беларусы, якія каранямі ўраслі ў сваю зямельку, у якіх калі не мова, дык традыцыі, звычаі шануюцца з пакалення ў пакаленне, этнічны кампанент нацыяналізму ўспрымаюць з большым разумением, чым абстрактны грамадзянскі.
    Вось яшчэ некаторыя высновы “ідэалогіі грамад­зянскай нацыянальнай ідэі” і яе крытыка:
    Дадзеная ідэалогія разглядае нацыянальную супольнасць як больш адкрытую і плюралістычную... нацыяналістычныя звязкі не парываюцца нават у выпадку крайніх рознагалоссяў...
    Станавіта запярэчу, якраз адкрытае грамадства для вельмі слабой беларускай нацыі ёсць яе далакопам. А такі пункт: “грамадзянская нацыянальная ідэя прызнае права чалавека на выбар мовы і культуры” адразу ставіць крыж на беларускай мове. Гэта, дарэчы, і зроблена на славутым рэферэндуме 1995 г.
    Прыведзеныя прыклады можна працягваць і да­лей, аднак можна сказаць адно: у ўсіх сферах гра-
    мадска-палітычнага і культурнага жыцця Беларусі мы так і не знойдзем важкіх аргументаў для пацверджання тэзы аб прыхільнасці беларусаў да грамадзянскага нацыяналізму.
    * * *
    Асобна ад усіх разгледжаных філосафаў стаяць ідэі Зянона Пазняка.
    Падыход Зянона Пазняка да праблемы нацыянальнай ідэі.
    Зянон Пазняк палітык. I вялікі палітык. Але ў сваёй дзейнасці ён часта мусіў фармуляваць сваё стаўленне да розных праблем беларускага адраджэння, грунтуючыся на ўласным светаглядзе і ўласнай філасофіі. Часта ягоныя выказванні літаральна шакавалі публіку. I нават бывалыя палітыкі станавіліся ў тупік перад некаторымі яго заявамі, а часта і патрабаваннямі. Якія ж філасофскія праўды хаваліся за гэтымі Зянонавымі заявамі і думкамі? Апошнім часам, жывучы на чужыне, ён напісаў шэраг твораў як публіцыстычнага, так і лірычнага жанраў, дзе выказаў свае ідэі па шмат якіх праблемах беларускага адра­джэння і беларускай палітыкі. На жаль, шмат з выказанага ў гэтых творах, на маю думку, не можа быць прынятым як арыенцір у нацыянальным адраджэнні беларусаў і палітычнай будучыні Беларусі. Таму ніжэй я спынюся на некаторых тэзах Зянона Пазняка, узятых з ягоных нядаўных твораў.