Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
Нездарма на вокладцы кнігі аўтар змясціў не надта прыемныя, на першы пагляд, словы з лекцыяў Ю. Барысевіча пра сябе: “Сяргей Дубавец і рэдактар «ARCHE» Валерка Булгакаў... спрабуюць стварыцъ новы канон нацыянальнай літаратуры з гэтай прычыны выкрэсліваюць з гісторыі пісьменнікаў ледзъ не целым! пакаленнямі...”
Я дадам В. Булгакаў выкрасліў з гісторыі не толькі пісьменнікаў, але і навукоўцаў, гісторыкаў, рэлігійных дзеячоў, палітыкаў мноства выдатных постацяў беларускай гісторыі, культуры і думкі. Ягоную гісторыю сапраўды можна змясціць на васьмідзесяці старонках. I таму зразумелай становіцца вялікая колькасць дадатковых раздзелаў у выніку кніга атрымалася на ўсе 330 старонак!
Але заглянем у гэтую звышкароткую гісторыю Булгакава.
Ягоная дамадэрная гісторыя Беларусі пачынаецца не з часоў Полацкага і Тураўскага княстваў. I не з Вялікага княства Літоўскага. А з расійскага перыяду нашай гісторыі, які сягае ўжо пачатку XIX ст. Так што пра часы Залатой пары беларускай культуры і пра сапраўдных першых нацыяналістаў: першадрукара беларускага слова Францішка Скарыну, лацінскамоўнага патрыёта Беларусі Міколу Гусоўскага, праваслаўнага дзеяча, кананізаванага Царквой Афанасія Філіповіча і уніяцкага мітрапаліта Язафата Кунцэвіча і многіх іншых у кнізе пра беларускі нацыяналізм мы не пачуем нічога.
Затое мы даведаемся, што на пачатак XIX ст. нашая беларуская зямля і нашая беларуская мова былі ў вельмі гаротным стане. Як вынікае з шматлікіх цытат кнігі, нашу мову ганьбілі ўсе, хто не ленаваўся. I палякі, і рускія: “...варварская мова... сумесь больш ці менш шчыльная польскіх выразаў і слоў з рускімі” (с.109., цыт. паводле Языкава Дз.). На с. 122 аўтар піша: “...для яго (Адама Міцкевіча) беларуская мова была гаворкай польскай”. Для Булгакава А. Рыпінскі цікавы не тым, што быў адным з першых рупліўцаў беларускамоўнага пісьменства, а сваім стаўленнем да беларусаў: “Беларусь! Рыпінскага убогія мужыкі, што любяць Польшчу”. А Яну Чачоту беларусы “ўяўляліся напалову дзікім, выпалым з культурнага прагрэсу племем” (с. 121).
У замкненні да кнігі аўтар працягвае ганьбаваць беларускі народ (свой родны народ!) з новым уздымам, выкарыстоўваючы ўжо іншых дзеячоў нашай гісторыі. Так, Яну Станкевічу аўтар прыпісвае думкі аб нястачы ў беларускага этнасу жыццёвай энергіі і браку гаспадарчых рэсурсаў, якіх ледзь стае для простага ўзнаўлення насельніцтва, а не тое што для якой культурніцкай дзейнасці. Ці згадваецца польскі даследнік Радзік, які пра мову гаворыць як пра “пазбаўленую прыгажосці ці то мову, ці пераходны дыялект
паміж польскай і рускай мовамі”, а таксама падкрэслівае “разумовае ўбоства беларусаў”. I як апафеоз цытуецца выказванне Эмы Еліньскі “Абстрактный паняцці наагул не маюць доступу да іх розуму” (с. 289).
Складваецца такое ўражанне, што аўтар “Гісторыі...” атрымлівае нейкую мазахісцкую асалоду, цытуючы на кожным кроку тэксты аб занядбаным беларускім народзе і іх бяздарнай мове. Чаму аўтар “Гісторыі...” не цытуе цудоўныя выказванні пра нашу мову шэрагу ведамых людзей таго ж часу? “Цудоўнае гэта адгалінаванне славянский мовы крывіцкі дыялект!” гаварыў У. Сыракомля. Ці вось: “Знаёмства з Беларуссю падобна адкрыццю Новага Свету” (I. С. Аксакаў). Вось гэта і ёсць штрыхі да беларускай нацыянальнай ідэі. А вось і болып праграмны тэкст з кнігі Доўнара-Запольскага “Асновы дзяржаўнасці Беларусі”, выдадзенай у 1919 годзе, дзе ўжо выразна фармулюецца крэда беларускага нацыяналізму:
“Беларусы гэта, бадай, адзіны народ (мо толькі апрача палякаў), які з прадвечных часоў жыве ў сваёй старонцы, ніскуль сюды не прыходзіў, дык і не набраўся чужыцкіх элементаў... беларусы становяцъ найбольш чыстае славянское племя, захаваўшае і зверхні выгляд славянскі і шмат адзнак яго псіхікі і быту”.
Вось яна кароткая гісторыя беларускага нацыяналізму! Гаворачы пра нацыяналізм сваёй нацыі, усякі, які паважае сябе, нацыяналіст будзе гаварыць пра сваю нацыю толькі ў станоўчым вымярэнні, будзе вылучаць найвыдатнейшыя рысы сваёй нацыі і памкнецца забыць ці хоць неяк абмежаваць, адмоўныя выказванні аб сваім народзе. У Булгакава мы бачым якраз адваротнае. Зразумела, навуковы тэкст павінен імкнуцца да максімальнай аб’ектыўнасці, але ў нашым разе назіраецца нейкая гіпербалізацыя, выпукленне негатыву.
Нават прыраўноўваючы гістарычныя шляхі роднасных нацыяў беларусаў і ўкраінцаў, Валер Булгакаў значна перабольшвае спазненне фармавання беларус-
кай нацыі што да ўкраінскай і дае лічбу адставання: “прыкладна 60-80 гг.”. Будзіцелем украінскага народа принята лічыць Івана Катлярэўскага (1769-1838), які напісаў выдатную паэму “Энеіда” на ўкраінскай мове ў 1798 г. Аналагічны твор, беларуская “Энеіда навыварат” была напісаная, згодна з Доўнарам-Запольскім, у 1790-х гг. і “ёсць падставы думаць, што беларуская Энеіда з’явілася або самастойна, або нават раней за ўкраінскую"Аднак цэнтральнай фігурай новай украінскай літаратуры ёсць, безумоўна, ‘Теній і Прарок” Тараса Шаўчэнкі (1814-1861), чый знакаміты “Кабзар” выйшаў у 1840 годзе. Але што мы маем у нас, у беларусаў, на тэты час?
Дык у гэтыя ж 40-я гг. XIX ст. Дунін-Марцінкевіч піша спачатку беларускае лібрэта “Ідылія” (выйшла з друку ў 1846 г.), многія вершы, а з 1855 па 1858 г. (за тры гады) выходзяць аж чатыры друкаваныя зборнікі “Гапон”, “Вечарніцы і Апантаны”, “Цікавішся? Прачытай!” і “Беларускі Дудар”.
Незразумелым і нелагічным ёсць адмежаванне Булгакава ад падставовай фігуры новай беларускай літаратуры XIX ст. В. Дуніна-Марцінкевіча. Таму, відаць, і паўстае гэтае “адставанне”, якога насамрэч няма! Можа, колькасна ўкраінская літаратура перасягае беларускую, але ж гэта і зразумела, бо сама Украіна перасягае Беларусь тэрытарыяльна і насельніцтвам. Аднак працэсы нацыянальнага адраджэння і фармавання нацыі ў нас цалком аналагічныя. Іншая рэч цяперашні занядбаны стан нашай мовы і культуры наагул, але гэта ўжо, як той казаў, другая гісторыя.
Ды годзе пра сумнае. Што ж мы маем у пазітыве кнігі “Гісторыя беларускага нацыяналізму”? Трэба адзначыць найперш грунтоўнае даследаванне творчасці Багушэвіча, што само праз сябе мае самастойную каштоўнасць і можа быць выкарыстана гісторыкамі беларускай літаратуры. Апрача таго, аўтар дае надзею чытачу на перспектывы беларускага нацыя-
1 М. В. Доўнар-Запольскі. Гісторыя Беларусі. Мінск, 1998.
налізму. Ён слушна сцвярджае, што нават поўнае знішчэнне беларускай мовы не значыць краху беларускага нацыяналізму. Трэба пагадзіцца з сцверджаннем, што нацыянальная ідэнтыфікацыя пасля 1995 г. змясцілася з прац тэарэтыкаў у сферу практычнай дзейнасці. Не адмаўляе аўтар “Гісторыі...” і перспектыў адраджэння беларускай мовы. Ён падкрэслівае, што пры дэмакратычным кіраванні ў Беларусі ў культурных расістаў і моўных прыгнятальнікаў будзе мала шанцаў захаваць за беларускай мовай цяперашні яе сацыяльны і функцыянальны статус.
Усё ж эксперыменты эксперыментамі, а да такой вялікай і шляхетнай працы, як беларуская нацыянальная ідэя, мінулае і будучыня беларускай нацыі, трэба ставіцца паважна і адказна. Нельга адрываць прымардыяльнага складніка беларускага нацыяналізму ад мадэрнага канструявання нацыі, што яшчэ не завяршылася і ў наш час. Відавочна адно — законы развіцця грамадскай супольнасці аб’ектыўныя, і шлях кожнага народа ідзе праз стварэнне нацыі. Не абміне гэты працэс і нас. Але і мы не мусім стаяць у баку ад працэсу гэтай творчасці, і мы павінны быць удзельнікамі гэтага касмічнага працэсу нацыятварэння. Інакш заміж гісторыі беларускага нацыяналізму, калі выкарыстаць адну з “каштоўных” знаходак Валера Булгакава што да беларускай мовы, можа выйсці нейкі “сікавы бурбулік”...
Пётра Рудкоўскі
Трэці разгляданы аўтар манах-філосаф Пётра Рудкоўскі, кніга “Паўстанне Беларусі”. Значная частка кнігі (“Частка першая. Сінявокая Беларусь з чыровона-зялёным тварам”) аддадзеная зусім непатрэбнаму занятку аналізу кніг-падручнікаў, прысвечаных ідэалогіі беларускай дзяржавы (У. А. Мельнік “Государственная идеология Республики Беларусь: Концептуальные основы”. Мінск, 2004; Я. Яскевіч. «Основы идеологии белорусского государства: Мировоззренческие ценности и стратегические приорите
ты». Мінск, 2003; Н. Канашэвіч «Политика. Идеология. Менталитет: Курс лекций». Магілёў. 2003). Усе гэтыя творы напісаныя на заказ, прысвечаныя абгрунтаванню слушнасці сучаснага палітычнага курсу ўрада Беларусі і маюць мала супольнага і з філасофскай беларускай думкай, і з беларускай паліталогіяй. Таму мне шкада часу патрачанага на “ідэалогію” маладым і перспектыўным манахам-філосафам.
Большую цікавасць мае другі раздзел кнігі “Відарысы новай Беларусі”. Адразу відаць, што аўтар “Паўстання” ў свой час быў над вялікім уплывам Зянона Пазняка. Ён, праўда, адважваецца крытыкаваць “патрыарха”, але неяк няўпэўнена, па-дзіцячаму. А часам крытыка і неабгрунтаваная.
Так Пётра Рудкоўскі спрабуе дыскутаваць наконт тэзы “ВКЛ Беларуская дзяржава”. Гэтая тэза, як я не раз тут пісаў, зусім і не пазнякоўская. Так лічыў, найперш, Мікола Ермаловіч, так лічаць і многія іншыя гісторыкі. Рудкоўскі ж піша: “Калі ВКЛ было жмудска-ліцвінска-рускай дзяржавай, то на якой падстве яго называцъ «Беларускай дзяржавай?. Сапраўды, калі пагадзіцца з першай часткай гэтага выказвання, то Рудкоўскі мае рацыю. Але навошта манах-філосаф паўтарае зацяганы міф аб поліэтнічнасці ВКЛ? Трэба заўсёды выходзіць з фактаў, а не меркаванняў. А факты такія: няма ніякіх пісьмовых сведчанняў пра бытнасць «жмудскага» элемента ў грамадска-палітычным жыцці ВКЛ, літоўская мова не была дзяржаўнай мовай Княства. Фактычна, няма і літаратурных помнікаў, напісаных гэтай мовай. 3 таго часу нам засталася ў спадчыну толькі беларуская мова, якая тады звалася “русінскай”, альбо «ліцвінскай». Ведама, ёсць людзі (найперш цяперашнія літоўцы), якім не выгадная такая праўда, якія бароняць тэзу аб тоеснасці тагачаснага тэрміну (XVXVI стст.) “ліцвін” і сучанага слова “літовец”. А тады, прыняўшы такія фантазіі за веру ды яшчэ ўбіўшы з дзяцінства ў голаў гэта кожнаму літоўскаму дзіцяці, лёгка прыйсці да ідэі магутнай Літоўскай імперыі,
прычым і ў часе (ад ХІІ-ХІІІ ст. і дасюль) і ў прасторы (ад Балтыйскага і да Чорнага мора).